Старонкі мураванай кнігі Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму Алег Трусаў

Старонкі мураванай кнігі

Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
63.13 МБ
Рэшткі храма ў тэхніцы муроўкі, падобнай да віцебскай Благавешчанскай царквы, знойдзены ў Навагрудку пад падлогай існуючай Барысаглебскай царквы, перабудаванай у XVI—XVII стст. Але двухрадная праслойка з плінфы ў муроўцы парушана, а дзе-нідзе і адсутнічае. Магчыма, што гэты храм будаваў не візантыйскі дойлід, а яго мясцовыя вучні з Віцебска, якія толькі прыблізна прытрымліваліся чужаземных канонаў.
Навагрудскі храм XII ст. быў размаляваны фрэскамі,
фрагменты якіх у вялікай колькасці знойдзены археолагамі. На некаторых захаваліся тагачасныя надпісы 1 нават малюнкі. Падлога ў царкве была зроблена з паліваных шматколерных плітак разнастаіінай формы. У выніку даследаванняў 1988 г. устаноўлена, што камяні, з якіх складзены муры навагрудскага храма, не вапняк, як лічылася раней, а туф, верагодна, мясцовага паходжання.
Кавалкі каменных блокаў і плінфы выявіў археолаг Лявон Калядзінскі, калі вывучаў культурны пласт Слуцкага дзядзінца. Гэта знаходка пацвярджае меркаванне аб існаванні на тэрыторыі Беларусі яшчэ адной архітэктурнай школы.
Археалагічныя даследаванні, праведзеныя беларускімі вучонымі на Мінскім замчышчы ў 4С—50-х гадах, выявілі падмуркі мураванай царквы, будаўніцтва якой так і не было скончана.
Падмурак зроблены для чатырохслуповага храма з выступной сярэдняй і акругленымі бакавымі апсідамі. Сцены будаваліся з абчасаных камянёў на ваннавай рошчыне. У сярэдзіне муры храма запоўнены бутам. У некаторых месцах захавалася аблямоўка сцен цэглападобнымі вапняковымі блокамі. Гэтая дэталь характэрна толькі для мінскага храма і болып нідзе не сустракаецца. Пакуль што невядома, адкуль у старажытным Мінску з’явіліся дойліды, што пабудавалі такі своеасаблівы храм.
Час пабудовы царквы пакуль што выклікае спрэчкі. Адны даследчыкі датуюць яго XII ст., некаторыя звязваюць узвядзенне храма з імем мінскага князя Глеба. Трэція лічаць, што царкву пачалі ўзводзіць у 70—80-х гадах XI ст.
У астатніх гарадах Поланкай зямлі ўся забудова была драўляная, у тым ліку і нэрквы. Некаторыя з іх. напрыклад у Лагойску і Друцху, мелі падлогу з паліваных керамічных плітак.
Магчыма, мураваны храм упрыгожваў замчышча старажытнага Мсціслава, які заснавалі смаленскія князі ў XII ст. Пра гэта сведчаць знаходкі плінфы ў часе археалагічных раскопак, праведзеных Л. В. Аляксеевым.
МУРЫ СТАРАЖЫТНАЙ ГАРОДНІ
Ша стромкім беразе Нёмана, там, дзе з ім злучаецца невялікая рачулка Гараднічанка, сярод спрадвечных лясоў і пушчаў дзесьці ў канцы X— першай палове XI ст. узнік славянскі горад, які атрымаў назву Городзень, ці Гародня 1 (сучаснае Гродна). Спачатку гэта быў драўляны дзядзінец, з XII ст. узнікае пасад і пад 1128 г. у летапісе Гародню называюць горадам. Неўзабаве ён стаў цэнтрам удзельнага княства.
Акрамя драўлянага ў Гародні вядзецца і мураванае будаўніцтва. У цэнтры дзядзінца ў другой палове XII ст. будуецца мураваная царква, якую цяпер называюць Ніжняй. Рэшткі яе муроў выяўлены падчас археалагічных пошукоў у 30—40-х гадах. Гэта шасціслуповая пабудова, моцна выцягнутая за кошт усходняй часткі (11,7X18,4 м). Звонку яна мае толькі цэнтральную апсіду, а бакавыя ўваходзяць у асноўны аб’ём і вылучаюцца ў інтэр’еры плоскімі нішамі. Галоўны купал прыкметна зрушаны на захад, у паўночна-заходнім куце захава-
1 Назва праіснавала да пачатку XVII ст.
ліся рэшткі круглай вежы, у якой была лесвіца на хоры. Будынак меў тры ўваходы. Вельмі цікавая тут і муроўка. Замест полацкай муроўкі са «схаваным радам» тут ужываецца цагляная, якая не мае сістэмы ў парадку чаргавання плінфы.
Вельмі вялікую ўвагу гародзенскія дойліды надавалі ўпрыгожанню фасадаў. Вонкавая паверхня сцен Ніжняй царквы з чырвонай плінфы аздоблена ўмураванымі шліфаванымі камянямі, паліванымі пліткамі і керамічнымі чашамі. Асабліва старанна падабраны гранітныя або гнейсавыя * валуны розных колераў і адценняў — ад шэравата-ружовых да чырванавата-фіялетавых. 3 першага погляду размешчаныя нібыта хаатычна, яны на самай справе старанна падабраны па колеры, форме і велічыні. Аздоба ў выглядзе крыжоў ці ромбаў выканана з паліваных керамічных плітак зялёнага і карычневага колеру. Акрамя плітак фасады будынкаў былі ўпрыгожаны плоскімі керамічнымі зялёнапаліванымі чашамі.
Спалучэнне чырвонага фону цаглянай муроўкі з рознакаляровымі керамічнымі пліткамі і паліраванымі камянямі шматлікіх адценняў надавала будынку Ніжняй царквы асаблівую прыгажосць. Такая сістэма аздобы фасадаў, упершыню распрацаваная гародзенскімі дойлідамі, стала адной з адметных рыс самастойнай архітэктурнай школы, якая склалася ў Гародзенскім княстве.
Ніжняя царква мела вельмі прыгожую, з густам выкладзеную падлогу з рознакаляровых керамічных плітак, пакрытых палівай. Асабліва вылучаецца цэнтральная падкупальная частка падлогі, якая па складанасці і прыгажосці малюнка не ведае сабе роўных у іншых помніках XII ст. Усходняй Еўропы. Вучоныя налічылі 17 відаў розных па памерах і формах паліваных плітак, якія ствараюць шахматны і крыжападобны дыван падлогі. Акрамя паліваных плітак выкарыстаны звычайная плінфа і вялікія шліфаваныя камяні, пакладзеныя насупраць уваходаў у царкву.
У царкве не было фрэскавых роспісаў, і таму шматколерная падлога яскрава вылучалася сярод ружовабелых сцен з цёмнымі плямамі-адтулінамі галаснікоў (спецыяльныя збаны, умураваныя ў верхнія часткі сцен і скляпенняў для іх аблягчэння і рэзанансу гуку падчас пропаведзяў).
оза дзядзінца ў Гродне. Канец XII ст. Рэканструкцыя Ф. Селязнёва
Неўзабаве пасля пабудовы Ніжняй нарквы была ўзведзена Барысаглебская. Яна размясцілася над Нёманам на высокім пагорку, які аддзяляецца ад Замкавай гары рэчкай Гараднічанкай. 3 даўніх часоў гэта мясцовасць мела назву Каложа. Згодна са старым паданнем, князь Вітаўт пасяліў тут палонных аднаго з прыгарадаў Пскова, які называўся Каложай. Таму Барысаглебская царква больш вядома пад назвай Каложскай.
Няўмольны час нанёс значныя страты і гэтаму унікальнаму помніку архітэктуры. У сярэдзіне XIX ст. бераг быў падмыты вадой, і ўся паўднёвая сцяна, а з ёй і частка заходняй абрынуліся ў Нёман.
Верх будынка разам са скляпеннямі і купалам быў разбураны яшчэ раней. У канцы XIX ст. знішчаныя часткі храма былі адноўлены ў дрэве, царкву накрылі двухсхільным дахам, на якім зрабілі маленькі купал. У такім выглядзе будынак дайшоў да нашых дзён. Пачаткова ён меў шэсць круглых слупоў і тры выступныя апсіды.
Каложская царква пабудавана яшчэ ў больш складанай тэхніцы, чым храм на Замкавай гары. Цагляная муроўка зроблена з добра абпаленай плінфы. Вавнавая рошчына акрамя цамянкі мае да.мешкі дробна насечанай саломы і кавалачкаў драўлянага вугалю. Муроўка сцен выканана ў лусковай тэхніцы: з цэглы зроблены тслькі «шчокі» сцяны, а сярэдзіна складаецца з забутоўкі — цаглянага друзу і дробных камянёў. Асаблівае значэнне тут нададзена галаснікам. Дыяметр іх гарлавін у сярэднім 7—8 см. Яны памяншалі вагу скляпенняў і гарызантальны распор. Таму купал і слупы, што падпіралі скляпенні, больш тонкія і ўнутраная прастора набыла выгляд вялікай залы. У выніку параўнальна невялікі храм (13,5x21,5 м) ствараў ілюзію значна большага па плошчы.
Фасады Каложскай царквы, як і Ніжняй, аздоблены шліфаванымі камянямі і рознакаляровымі крыжамі або ромбамі, выкладзенымі з паліванай керамікі. Часам здаецца, што сцены, упрыгожаныя каменнымі і керамічнымі ўстаўкамі цёплых колераў, зіхацяць каштоўнымі камянямі, асабліва пасля вясковага дажджу, калі ў сонечных прамянях на керамічных плітках і валунах успыхваюць каляровыя вясёлкі.
У 1980 г. былі адкапаны рэшткі і пасадскай Прачысценскай царквы, якая некалі стаяла на стромкім пагорку
недалёка ад дзядзінца. Гэта таксама шасціслуповае трохнефавае збудаванне, адметнае тым, што ўсе тры яго апсіды (разам з галоўнай) маюць прамавугольныя абрысы. Падмурак зроблены з дробных камянёў без рошчыны і залягае ў культурным пласце на глыбіні каля 0,5 м. Фасады Прачысценскай царквы, як і ўсіх гродзенскіх храмаў, аздаблялі паліваныя пліткі'і шліфаваныя камяні. Дах быў пакрыты свінцовымі лістамі. Зараз рэшткі будынка засыпаны сухім пяском, а зверху пакрыты спецыяльнай пліткай, у якой зроблена некалькі праёмаў, закрытых шклом, каб можна было агледзець муроўку і рэшткі дзівоснай падлогі.
Акрамя Гародні гародзенскія майстры, верагодна, узводзілі збудаванні і ў іншых гарадах княства. Архео-
План Прачысценскай царквы ў Гродне, XII ст. Паводле 1. Чарняўскага
лагамі знойдзены рэшткі недабудаванага храма XII ст. у Ваўкавыску. Зроблены толькі падмурак бажніцы, якая мелася быць з шасцю слупамі і трыма апсідамі. Каля падмурка знойдзена шмат вялікіх гранітных камянёў самага рознага колеру і адценняў з адпаліраванай паверхняй. Будаўнікі, відаць, меркавалі аздобіць камянямі фасады храма накшталт Каложскай або Ніжняй царк-
Гродзенская Прачысценская царква ў XVI ст. Паводле старажытнай гравюры. Малюнак У. Кіслага
вы. Чаму будоўля была раптоўна спынена, можна толькі здагадвацца.
Гародзенскія майстры будавалі не толькі бажніцы. Яны ўзвялі мураваны княскі палац, рэшткі якога захаваліся на Замкавай гары ў Гродне. Хутчэй за ўсё ён быў двухпавярховы, фасады аздоблены ў традыцыях гародзенскай архітэктурнай школы валунамі і маёлікай.
Рэшткі другога мураванага збудавання некультавага прызначэння знойдзены ў 30-х гадах нашага стагоддзя на самым мысе Замкавай гары над вусцем Гараднічанкі. Нядаўнімі раскопкамі (1985, 1986 і 1988 гг.) высветлена, што раней былі часткова адкапаны рэшткі сцяны з плінфы на цамянкавай рошчыне. Даўжыня сцяны магла дасягаць 45 м пры вышыні 5—6 м і шырыні 1,5 м. Аналагаў ёй зараз у краіне фактычна няма. Вядомы толькі
летапісныя звесткі, што падобная сцяна існавала на пачатку XIII ст. у ваколіцах Кіева— у Выдубіцкім манастыры. Зараз цяжка з пэўнасцю казаць аб канкрэтным выкарыстанні велічнага збудавання, але, несумненна, яно было шматфункцыянальным і (акрамя абарончага прызначэння) унесла своеасаблівасць у непаўторны архітэктурны ансамбль дзядзінца. Яшчэ адна частка старажытнай сцяны XII ст. выяўлена ў 1988 г. каля падмурка
Стары замак у Гродне. Сцяна XII ст. Фота В. Абчынца 1988 г.
палаца, збудаванага Стэфанам Баторыем у канцы XVI ст. Для муроўкі сцен ужывалася не толькі звычайная прамавугольная плінфа, але і фігурная, з якой выкладалі розныя часткі храмаў: слупы, аконныя праёмы, лапаткі і г. д. Навошта было выкарыстоўваць на будаўніцтва простых сцен спецыяльную цэглу? Відаць, выраблялася яна з іншаю мэтаю, і толькі надзвычайныя абставіны прымусілі будаўнікоў скарыстаць назапашаны раней матэрыял. Узвядзенню сцен папярэднічаў вялікі пажар,