Старонкі мураванай кнігі
Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
У 1928 г. М. Шчакаціхін выдаў кнігу «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва», дзе ўпершыню ўвёў у навуковы ўжытак і разгледзеў такія прынцыпова важныя моманты ў гісторыі нашай архітэктуры, як «беларуская готыка», «беларускае Адраджэнне» і «беларускае барока».
У тым жа годзе I. Хозераў правёў раскопкі Барысаглебскай і Пятніцкай цэркваў XII ст. у Бельчыцкім манастыры, што дало вучоным магчымасць гаварыць аб існаванні самастойнай полацкай архітэктурнай школы. Вывучаў ён і будаўнічыя матэрыялы, асабліва старажытную цэглу-плінфу і знакі майстроў-рамеснікаў на ёй. У першыя гады пасля Вялікай Айчыннай вайны ён даследаваў Полацкую Сафію і Каложскую царкву ў Гродне.
Манументальнае дойлідства Заходняй Беларусі, якая да верасня 1939 г. уваходзіла ў склад буржуазнай Польшчы, аб’яўлялася ўласнасцю польскай культуры. Даследаваліся, як правіла, толькі тыя помнікі, якія, на думку польскага ўрада, павінны былі сведчыць пра польскія традыцыі на беларускай зямлі (Стары замак у Гродне, замкі ў Крэве, Лідзе і Навагрудку, касцёл у Гнезне). На гэтых помніках былі праведзены кансервацыйныя і рэстаўрацыйныя работы, а на Старым замку ў Гродне ў 1932 г. пачалася вялікая археалагічная праца пад кіраўніцтвам Юзафа Ядкоўскага. Былі раскапаны княжацкі хорам (палац) XII ст., Ніжняя і Верхняя цэрквы. Даследаваў Ядкоўскі і Каложскую царкву. У 1937 г. работы на Старым замку ўзначаліў Зыгмунд Дурчэўскі. Архітэктуру гродзенскага замкавага палаца вывучаў таксама Яраслаў Вайцяхоўскі. Вынікі працы польскіх вучоных у Гродне засведчылі наяўнасць на тэрыторыі Беларусі яшчэ адной унікальнай архітэктурнай школы XII ст.
Новы этап у вывучэнні нашай архітэктурнай спадчыны пачаўся ў пасляваенныя гады. Ен характарызуецца вялікім аб’ёмам археалагічных даследаванняў, у выніку
якіх знойдзены дзесяткі раней невядомых помнікаў, атрыманы новыя звесткі аб збудаваннях, якія захаваліся. Раскопкі М. Вароніна (Гродна), В. Тарасенкі (Мінск), М. Каргера (Полацк, Віцебск, Ваўкавыск, Навагрудак, Тураў), П. Рапапорта (Полацк, Ваўкавыск), В. Булкіна (Полацкая Сафія), I. Чарняўскага (Гродна) дазволілі па-новаму зразумець і растлумачыць складаныя з’явы станаўлення і развіцця архітэктуры XI—XII стст. на тэ-
Раскопкі Ніжняй царквы на Гродзенскім замку. Здымак 30-гадоў нашага стагоддзя
рыторыі Беларусі, канчаткова сцвердзіць існаванне полацкай і гродзенскай архітэктурных школ.
Вынікі раскопак і даследаванняў помнікаў XIII—XVIII стст., распачатых у канцы 60-х гадоў, надрукаваны ў асноўным у працах Міхася Ткачова, Марыяны Малеўскай, Зянона Пазняка, Ігара Чарняўскага, Алеся Кушнярэвіча і аўтара кнігі. Яны значна дапоўнілі раздзелы гісторыі архітэктуры Беларусі, прысвечаныя фартыфікацыі, гатычнай, рэнесанснай і барочнай архітэктуры.
3 1977 г. вывучэнне помнікаў архітэктуры XII—XVIII стст. праводзяць археолагі інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя». У першую чаргу даследуюцца беларускія
замкі (Стары замак у Гродне, Крэўскі, Заслаўскі, Любчанскі, Гальшанскі), храмы і манастыры (Прачысценская і Каложская цэрквы ў Гродне, Барысаглебская царква ў Навагрудку, Благаветанская ў Віцебску, Мікольская ў Магілёве, Пінскі езуіцкі калегіум, кляштар францысканцаў у Гальшанах) і грамадскія будынкі (магілёўская, мінская, нясвіжская і віцебская ратушы, гандлёвыя рады ў Мінску, палац Агінскага ў Залессі, мураваная забудова XVII—XVIII стст. у Гродне, Магілёве і Мсціславе).
У працэсе абследавання помнікаў была вывучана гісторыя развіцця тэхнікі каменнай муроўкі, эвалюцыя будаўнічых матэрыялаў (цэглы, дахоўкі, плітак падлогі}
Раскопкі храма XII ст. у Бельчыцах М. Каргера 1964 г. Фрагмент фрэскавага роспісу. Архіў Інстытута археалогіі AH СССР. Ленінград
і архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі (фасадныя пліткі і кафля).
Вялікую работу за апошнія 30 гадоў правялі мастацтвазнаўцы і гісторыкі беларускай архітэктуры. Некалькі прац па гісторыі старажытнага дэкаратыўнаўжытковага мастацтва і архітэктуры надрукаваў Міхаіл Кацар. Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Чантурыі праведзсны абмеры помнікаў беларускага дойлідства і абследаваны гістарычныя цэнтры ў цэлым шэрагу гарадоў рэспублікі. Ен аўтар некалькіх падручнікаў і манаграфій па гісторыі беларускай архітэктуры. Тамара Чарняўская прысвяціла манаграфіі помнікам старажытнай і сучаснай архітэктуры Магілёва, Віцебска і Мінска (апошняя ў сааўтарстве з Аленай Пятросавай). Драўлянае дойлідства беларускага Палесся добра пададзена ў кнізе Юрыя Якімовіча. Цікавую працу пра архітэктуру палацаў і старадаўніх сядзіб XVIII — пачатку XIX ст. напісаў Анатоль Кулагін. Сумесна з Валянцінай Караткевіч ён выдаў кнігу аб помніках Слоніма. Пяру даследчыка належыць таксама капітальная манаграфія, прысвечаная беларускаму ракако. Разнастайнае ўбранне інтэр’ераў можна ўбачыць у каляровых альбомах, складзеных Надзеяй Высоцкай. Пра фрэскавы жывапіс XII—XVIII стст. вядзецца гаворка ў кнізе Вольгі Церашчатавай. Вялікім укладам у справу вывучэння і аховы нашай архітэктурнай спадчыны з’яўляюцца сямітомны «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» і пяцітомная Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Выйшлі ў свет першыя тры тамы шматтомнага выдання «Гісторыя беларускага мастацтва».
БУДАЎНІЧАЯ АРЦЕЛЬ
азглядаючы шэдэўры мураванай архітэктуры, М міжволі ўзнікае пытанне: «А як практычна кй ЙЯ ішла будоўля? Хто абпальваў цэглу, рабіў МвмНІ дахоўку і вапну, цягаў і ўкладваў роўнымі радамі вялізныя камяні? Колькі людзей удзельнічала і хто імі кіраваў?» Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба звярнуцца да гісторыі будаўнічай справы і будаўнічай тэхнікі.
На працягу амаль усяго сярэднявечча асноўная колькасць мураваных і драўляных збудаванняў на Беларусі ўзводзілася мясцовымі рамеснікамі, што ўваходзілі ў склад будаўнічых арцеляў. На тэрыторыі Беларусі мясцовыя самастойныя будаўнічыя арцелі вядомы з XII ст. Існавалі яны і пазней, нават у першай палове XX ст. Звычайна арцель складалася з некалькіх дзесяткаў (да 30 чалавек) высокакваліфікаваных муляраў і некалькіх цесляроў, якія падчас будаўніцтва падмуркаў і дахаў рабілі рыштаванні, будаўнічыя прылады, вокны і дзверы, драўляныя канструкцыі, а таксама з майстроў па вырабе цэглы і нарыхтоўцы вапны. Майстры-цагельнікі мецілі сваю прадукцыю спецыяльнымі знакамі, меткамі або
клеймамі. Па іх можна прасачыць сувязі паміж рознымі арцелямі будаўнікоў.
У XII ст. існавалі княскія і манастырскія будаўнічыя арцелі. Імі кіравалі вопытныя майстры, якія ў адрозненле ад пазнейшых архітэктараў былі адначасова і праектантамі, і выканаўцамі.
На тэрыторыі Беларусі ў гэты час працавала некалькі будаўнічых арцеляў. Полацкая зямля мела дзве самастойныя арцелі — полацкую і віцебскую. Полацкую на пачатку XII ст. заснавалі кіеўскія майстры, якія збудавалі Вялікі сабор Бельчыцкага манастыра. Благавешчанская царква ў Віцебску, магчыма, узведзена чарнітаўскімі майстрамі пад кіраўніцтвам візантыйскага дойліда, якога, відаць, прывезлі з сабою полацкія князі, калі вярнуліся на Радзіму з выгнання.
Зараз толькі ў Полацку вядома 10 архітэктурных помнікаў, створаных полацкай будаўнічай арцеллю. Да нас дайшло імя полацкага майстра Івана, які пабудаваў Спаса-Праабражэнскую царкву Ефрасіннеўскага манастыра. Віцебскія майстры акрамя Благавеіданскай царквы і іншых, пакуль невядомых нам храмаў узвялі асноўны аб’ём царквы ў Навагрудку, але скончылі яе (прыбудова галерэі) полацкія рамеснікі. У канцы XII •ст. манументальнае будаўніцтва ў Полацкай зямлі спынілася. Полацкія дойліды заснавалі архітэктурную школу ў Смаленску і прынялі ўдзел у будаўніцтве царквы Пятра і Паўла ў Ноўгарадзе.
3 дапамогай полацкіх майстроў (асабліва цагельнікаў) у другой палове XII ст. была створана самастойная будаўнічая арцель у Гародзенскім княстве. Акрамя палачан у Гародню (старажытнае Гродна) прыехалі валынскія муляры, якія перад гэтым працавалі ў Луцку і Тураве. У склад арцелі, несумненна, уваходзілі і мясцовыя майстры, у першую чаргу ганчары і цесляры. Кіраваў імі таленавіты і самабытны дойлід, імя якога мы, на жаль, не ведаем. Ен стварыў унікальныя па сваёй вонкавай аздобе храмы, княскі палац-хорам і абарончыя сцены, што ўвайшлі ў склад умацаванняў драўлянага гарадскога дзядзінца. У апошні час з'явілася меркаванне, што гародзенскім дойлідам мог быць вядомы архітэктар канца XII— пачатку XIII ст. Міланег, які падчас хрышчэння атрымаў імя Пётр. He выключана, што ён мог быць вучнем славутага полацкага дойліда Івана (аб ім
мы раскажам у наступным раздзеле). Сёння нам вядомы шэсць манументальных пабудоў у Гродне і адзін храм (які пачалі будаваць, але не скончылі) у Ваўкавыску, створаныя рукамі гародзенскіх рамеснікаў. Падчас раскопак 1988 г. на тэрыторыі Новага замка ў Гродне знойдзены рэшткі яшчэ адной каменнай пабудовы, магчыма, царквы.
3 чаго пачыналася будаўніцтва? Спачатку выбіралася месца для пабудовы. Для храмаў звычайна падбіралі пагоркі, адкуль яго было добра відаць здалёк, ужо на падыходзе да горада. Пачыналі будаўніцтва ў дзень, прысвечаны па царкоўным календары таму святому, чыё імя павінен быў атрымаць будучы храм. Праваслаўныя цэрквы ставілі апсідай* на ўсход, але накірунак вызначалі па сонцы і таму строгай арыентацыі не было.
На будаўнічай пляцоўцы, недалёка ад месца будоўлі, за год-два да яе пачатку рабілі яму, у якой гасілі вапну. Такія ямы знойдзены пры раскопках храмаў у Мінску і Ваўкавыску. Калі вапна была гатова, з дапамогай шнура і мернага сажня вызначалі на зямлі план і пачыналі капаць ямы пад падмуркі. Капалі зямлю драўлянымі рыдлёўкамі, краі якіх былі акаваны жалезам. Пакуль ішлі земляныя работы, на вазах падвозілі камяні для падмуркаў, пясок і ваду для рошчыны, абпаленую цэглу, якую складалі штабялямі ў пэўным парадку. Дарэчы, такія штабялі цэглы, падрыхтаванай да будаўніцтва, археолагі знайшлі ў Ваўкавыску. Недалёка ад цэглы ляжалі шліфаваныя камяні для аздобы фасадаў храма.
Пасля таго як былі выкапаны равы для падмуркаў, пачыналі будаваць. У XI і пачатку XII ст. у аснову падмуркаў у Полацку закладвалі драўляныя бэлькі-лагі, на перакрыжаваннях іх замацоўвалі жалезнымі каванымі цвікамі-кастылямі. Потым ад гэтага адмовіліся і падмуркавыя равы проста засыпалі невялікімі камянямі больш-менш аднолькавага памеру і залівалі вапнавай рошчынай. Затым браліся за справу муляры. Памочнікі падносілі ім цэглу патрэбнага памеру і рошчыну ў драўляных начоўках. Ваду падавалі ў цэбрах. Муляры карысталіся металічнымі кельнямі. Такая кельня XVI— XVII стст. знойдзена падчас раскопак сутарэнняў на Старым замку ў Гродне. Па форме яна нагадвае наканечнік дзіды і выкавана з аднаго кавалка металу.