• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі мураванай кнігі Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму Алег Трусаў

    Старонкі мураванай кнігі

    Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
    Алег Трусаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 191с.
    Мінск 1990
    63.13 МБ
    Адначасова з мурамі раслі драўляныя рыштаванні
    вакол іх. Яны значна адрозніваліся ад сучасных, бо не прывязваліся да муроў, а мацаваліся так, што канцы брусоў насцілаў закладваліся непасрэдна ў муроўку. Пасля заканчэння будаўніцтва іх адразалі альбо вымалі. Зрэдку адтуліны ад іх закладвалі, але ў большасці выпадкаў яны заставаліся і імі можна было карыстацца, каб выставіць рыштаванні для рамонту будынка. На Беларусі такія рыштаванні існавалі да XVII ст. Цікава,
    Старажытная кельня XVI—XVII стст. з Гродзенскага замка
    што пры пабудове Полацкай Сафіі (XI ст.) насцілы рыштаванняў клаліся па круглых жэрдках (захаваліся круглыя адтуліны ў муроўцы), а пачынаючы з XII ст. — толькі на прамавугольных брусах. Адтуліны ад брусоў рыштаванняў на вежы Мірскага замка маюць памеры прыкладна 18X20 см, а на вежах замка канца XVI ст. у Любчы —20X20 см.
    Будаўніцтва вялося толькі ў цёплы перыяд года. Невялікую бажніцу маглі ўзвесці за адзін сезон, а храм сярэдніх памераў — за два-тры гады. На зіму незакончаныя сцены пакрывалі тоўстым слоем вапнавай рошчыны і пакідалі да вясны.
    Падавалі рошчыну, ваду і цэглу на рыштаванні па лесвіцах і на спецыяльных блоках з дапамогай вяровак. Падобныя сістэмы блокаў добра відаць на гравюры Францішка Скарыны з выдання 1518 г., дзе ён адлюстраваў тагачаснае будаўніцтва. Побач рамеснікі абчэсвалі кавалкі колатага камення, выраблялі з іх блокі для пабудовы сцен. Такія каменныя загатоўкі знойдзены намі падчас даследавання навагрудскай бажніцы XII ст.
    Пачынаючы з другой паловы XIII ст. на Беларусі акрамя культавых і грамадзянскіх будынкаў з каменю і цэглы ўзводзяцца абарончыя збудаванні — магутныя мураваныя замкі і вежы. Пераход да новай будаўнічай тэхнікі выклікаў патрэбу ў прафесійных дойл.ідах, якіх нярэдка запрашалі з іншых краёў. Так, валынскі дойлід Алекса ў 1276 г. заклаў горад Камянец на рацэ Лясной. Мяркуюць, што ён у 1271 —1289 гг. пабудаваў у драўляным замку Камянецкую вежу.
    У XIV ст. тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтых часоў да канца XVIП ст. будаўнічая тэхніка Беларусі і Літвы знаходзіцца ў вельмі цесным кантакце і прынцыпова адзіная (ёсць толькі пэўныя рэгіянальныя адрозненні), бо арцелі вандравалі па ўсёй краіне без усялякіх абмежаванняў.
    Будаўніцтва храма ў XVI ст. 3 гравюры Ф. Скарыны
    На першую палову XIV ст. прыпадае будаўніцтва ў Беларусі і Літве шматлікіх мураваных замкаў — надзейнага шчыта супраць крыжацкай навалы. Паколькі сваіх майстроў не ставала, запрашалі замежных. Па запрашэнні князя Гедыміна ў 30-я гады XIV ст. у краіну праз Рыгу прыехалі паўночнанямецкія рамеснікі. Магчыма, яны ўдзельнічалі ў будаўніцтве Лідскага замка.
    У XIV—XVII стст. колькасць членаў будаўнічых арцеляў (асабліва тых, якія ўзводзілі абарончыя збудаванні) павялічылася, часам да 100 чалавек і болей. Напрыклад, у 1497г. на будаўніцтве Вострай Брамы ў сярэднявечнай Вільні пад кіраўніцтвам майстра-архітэктара працавалі 16 майстроў-муляраў, 96 рамеснікаў-памочнікаў, 48 цесляроў, 300—400 дапаможных работнікаў і 36 фурманаў (кожны з парай коней).
    Узвядзенне і рамонт гарадскіх умацаванняў Магілёва адбываліся пад непасрэдным кіраўніцтвам магістрата. Ен выдзяляў грашовыя сродкі і прызначаў спецыяльных адказных асоб, што «заведовцамн былн коло реставрнрованя валу». Гэтыя людзі («посполнтые») клапаціліся пра будаўнічыя матэрыялы, падрыхтоўвалі інструмент і арганізоўвалі саму працу. Спецыялісты па ўзвядзенні земляных валоў і бастыёнаў называліся валмейстарамі, а грабары — «капачамі». Цяжкія будаўнічыя работы па старадаўняй звычцы праходзілі пад музыку. На кожным будаўнічым участку расхаджваў «добыш»— барабаншчык і «бубніл», ствараючы размераны працоўны рытм.
    У гэты час майстры, якія выраблялі цэглу і дахоўку, а потым і пліткі для падлогі, выйшлі са складу будаўнічых арцеляў, працавалі самастойна і прадавалі сваю прадукцыю непасрэдна заказчыку. Акрамя вандроўных будаўнічых арцеляў спачатку ў вялікіх, а потым і ў прыватнаўласніцкіх беларускіх гарадах ствараюцца цэхі муляраў. Першыя (магчыма, і будаўнічыя) цэхі вядомы ў Беларусі з сярэдзіны XVI ст.
    Цэхавыя рамеснікі падзяляліся на майстроў, чаляднікаў (падмайстраў) і вучняў. Тэрмін навучання рамяству ў кожным цэху быў розны, напрыклад, у цесляў Мінска ён працягваўся 4 гады. Потым вучня пераводзілі ў чаляднікі, і ён працаваў у майстра яшчэ 3—4 гады. Затым чаляднікі накіроўваліся ў так званую вандроўку— на працу ў іншыя гарады на 1,5—3 гады. Вярнуўшыся з «вандроўкі», чаляднік здаваў экзамен. Экзамен пін-
    скіх цесляў складаўся з дзвюх частак. Спачатку яны рабілі канструкцыю даху пад дахоўку, а потым — унутраную лесвіцу ў жылым будынку. Акрамя магчымасці вырашаць тэхнічныя пытанні, абумоўленыя працэсам вытворчасці, прэтэндэнт павінен быў прадэманстраваць свае архітэктурна-мастацкія здольнасці.
    Цяслярства — самая старадаўняя будаўнічая спецыяльнасць. Упершыню цесляры згадваюцца ў «Аповесці мінулых часоў» (1016 г.) пад найменнем «плотннцн». У канцы XVI— пачатку XVII ст. гэта слова змяняе сваё гучанне на «цесля», «цясляр».
    Адначасова з цэхамі ў беларускіх гарадах XVI ст. пачынаюць працаваць прафесійныя архітэктары, часта запрошаныя з-за мяжы. Так, у 80-х гадах таго ж стагоддзя Мікалай Радзівіл (Сіротка) запрасіў у Нясвіж італьянскага архітэктара Яна Марыю Бернардоні, які пачаў узводзіць новы бастыённы замак. У пачатку XVII ст. на Беларусі працаваў вядомы галандскі архітэктар Пётр Нонхарт — загадчык каралеўскіх пабудоў у Вільні і шэф каралеўскіх фартыфікацый у Вялікім княстве Літоўскім. У Гайцюнішках ён збудаваў дом-крэпасць. TaKia архітэктары стаялі па-над цэхамі, былі вольнымі майстрамі і абслугоўвалі толькі заможных магнатаў.
    Архітэктары, праектанты і выкладчыкі архітэктуры на тэрыторыі Беларусі рыхтаваліся ў езуіцкіх калегіумах. Беларускі дойлід Уладзіслаў Дзягілевіч, які атрымаў адукацыю ў Вільні, на пачатку XVIII ст. працаваў у Орніы, Нясвіжы, Мсціславе і Жодзішках. У 1707 г. у Мсціславе ён узвёў вялізны драўляны касцёл, а крыху пазней, у 1711 г., адбудаваў спалены дом езуіцкай місіі: паставіў драўляную вежу са званамі і гаспадарскія будынкі.
    Адначасова з архітэктарамі-прафесіяналамі да канца XVIII ст. працавалі і вандроўныя будаўнічыя арцелі на чале з майстрамі-самавукамі. Так, магілёўскую ратушу ў 1679 г. пачаў будаваць майстар Феска, у 1681 г. да яго далучыўся майстар Апанас. Ратушную вежу пабудавала арцель майстра Ігната.
    У XVIII—XIX стст. у сувязі з падзелам праектных I будаўнічых работ паміж архітэктарамі і будаўнікаміпрактыкамі рамкі дзейнасці будаўнічых арцеляў звужаюцца і яны паступова знікаюць. Асобныя сезонныя арцелі існавалі да першай паловы нашага стагоддзя.
    РАСКАЗВАЮЦЬ ПАДМУРКІ
    a X ст. архітэктура Кіеўскай Русі — першай дзяржавы ўсходніх славян — была цалкам драўляная. Пасля таго як кіеўскі князь Уладзімір у 988 г. прыняў новую дзяржаўную рэлігію —хрысціянства, разам з першымі яго
    прадстаўнікамі ў Кіеў. прыбылі і візантыйскія дойліды. Яны пабудавалі ў канцы X ст. першы вядомы нам на ўсходнеславянскіх землях мураваны гмах — Дзесяцінную царкву, якая, як і іншыя хрысціянскія храмы, стала выконваць больш шырокія функцыі, чым іх папярэднікі— паганскія капішчы (месцы, дзе старажытныя славяне прыносілі ахвяры багам).
    Грэчаскія дойліды былі знакамітымі ва ўсім хрысціянскім свеце. Яны прынеслі на Русь ужо распрацаваную сістэму крыжова-купальнага храма *. У аснове яе — квадрат, падзелены чатырма слупамі, прычым прамавугольныя секцыі, што дапасоўваюцца да падкупальнай прасторы, утвараюць архітэктурны крыж.
    Храм змяніў уяўленне аб сусвеце, які раней успрымаўся ў даволі абстрактных структурах — кола, сіметрыя, дрэва жыцця і г. д., стаўшы яго сімвалічным цэнт-
    рам, які ўвасабляўся ў алтары. Адпаведна з гэтым «размяркоўваліся» ўсе часткі храма. Ніжняя суадносілася з Зямлёю, верхняя прастора — з Небам. Неба падзялялася на «ніжняе» і «верхняе».
    Новае светаўспрыманне прынесла гістарычнае ўсведамленне часу. Вядома, гэта адбілася і ў архітэктуры. Чатыры фасады храма маюць свой пачатак, сярэдзіну і канец. Адпаведна літургіі * накірунак іх развіваўся з захаду на ўсход. Заходняя частка (нартэкс *) абазначала зямлю, цэнтральная (карабель, неф *)—бачнае неба, усходняя (алтар *)—трон бога. Складаная сімволіка абумовіла такі ж складаны архітэктурны вобраз Дзесяціннай царквы: разгалінаваная трохнефавая частка, кругавыя галерэі * і шматлікія галовы з купаламі.
    У першай палове XI ст. пры сыне Уладзіміра Яраславе быў узведзены галоўны храм Кіеўскай Русі— Сафійскі сабор, які павінен быў увасабляць моц і веліч дзяржавы, стаць не толькі культавым, але і культурнапалітычным цэнтрам Кіева. Але пасля смерці Яраслава адзінства і магутнасць дзяржавы пахіснулася. Разам з уздымам эканамічнага і культурнага жыцця ў асобных княствах, далёкіх ад Кіева, і іх сталіцах назіраецца жаданне князёў атрымаць палітычную незалежнасць.
    Першымі на шлях барацьбы з Кіевам сталі Ноўгарад і Полацк. Менавіта ў гэтых гарадах у сярэдзіне XI ст. былі пабудаваны першыя мураваныя храмы па вобразе і падабенстве Кіеўскай Сафіі, якія таксама атрымалі назву «Сафія». Гэтым ноўгарадцы і палачане хацелі падкрэсліць сваю незалежнасць ад Кіева, даказаць, што іх гарады не горшыя за сталіцу.
    Полацкая Сафія пабудавана паміж 1044 і 1066 гг. у часы праўлення славутага князя Усяслава, празванага Чарадзеем. Гэта пра яго пісаў аўтар «Слова аб палку Ігаравым»: «Тому в Полотске позвоннша заутренюю рано у святыя Софен в колоколы, а он в Кыеве звон слыша». Пры ім Полайкае княства займала амаль палову цяперашняй тэрыторыі Бсларусі і дасягнула апагеясваёй магутнасці. У Полацкай Сафіі ўвасоблена моц і ўплывовасць Полацкага княства. Як і Кіеўская, Полацкая Сафія была галоўным грамадскім будынкам у горадзе. Тут прымалі замежных паслоў, аб’яўлялі вайну і заключалі мір, тут жа знаходзіліся княскія скарбніца і бібліятэка. Назначэнне гэтага будынка паказвае пячатка го-
    рада з надпісам «Печать Полачькая н стон (святой) Софьн».
    Няўмольны час не захаваў велічнага аблічча храма. Сафія шмат разоў перабудоўвалася і дайшла да нас у тым выглядзе, які яна набыла ў сярэдзіне XVIII ст. у выніку рэканструкцыі ў стылі «віленскага барока». Ад першапачатковага будынка засталіся толькі падмуркі, рэшткі слупоў, часткі апсід і сцен, якія ўвашлі ў аб’ёмы