• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі мураванай кнігі Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму Алег Трусаў

    Старонкі мураванай кнігі

    Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
    Алег Трусаў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 191с.
    Мінск 1990
    63.13 МБ
    Інтэр'ер Полацкай Сафіі пасля рэстаурацыі. Фота У. Суцягіна
    Канцэртная зала, арганічна ўключаная ў інтэр’ер XVIII ст., дазваляе лепш адчуць архітэктуру позняга барока, дзе музыка, святло, колер, форма і прастора існуюць у непадзельным адзінстве.
    Адначасова з адбудовай Сафіі ў Полацку пачалі аднаўляць помнік класіцызму — Богаяўленскую царкву, дзе была адкрыта гарадская мастацкая галерэя. Часта тут гучыць і класічная музыка.
    Інтэр’ер полацкага Богаяўленскага сабора пасля рэстаўрацыі. Фота У. Суцягіна
    Побач са славутай Спаса-Праабражэнскай царквой у канцы XIX ст. быў узведзены велізарны гмах праваслаўнага сабора ў псеўдавізантыйскім стылі. Нягледзячы на высокі ўзровень будаўнічай тэхнікі, пабудова ўвабрала ў сябе ўсе адмоўныя рысы архітэктуры гэтага накірунку: эклектычнасць запазычаных формаў, сухую прама-
    12.	Зак. 1438
    177
    лёўку дэталяў, а яшчэ — адсутнасць пачуцця меры, поўную дысгармонію з больш ранейшымі будынкамі манастыра. Але помнік не перастае быць помнікам толькі' таму, што ён не адпавядае сённяшняму мастацкаму густу. Пасля рэстаўрацыі, якая ўжо пачалася, ён зноў стане дзеючым храмам.
    Яшчэ больш складаная сітуацыя стварылася падчас выканання праекта адбудовы магілёўскай ратушы. Моцна пацярпелая падчас апошняй вайны, але амаль адрамантаваная, у 1957 г. ратуша была знесена да падмуркаў. Паколькі ратуша з’яўлялася адной з асноўных гарадскіх дамінантаў, Магілёўскі гарвыканком прыняў рашэнне аб яе аднаўленні. Правёўшы археалагічныя раскопкі, у выніку якіх была ўдакладнена планіроўка будынка, і сабраўшы шматлікія пісьмовыя крыніцы, спецыялісты зрабілі праект аднаўлення будынка на канец XVIII ст., бо архіўных матэрыялаў на час пабудовы ратушы (1679 г.) не хапае. Тады было вырашана ў стылі класіцызму аднавіць толькі фасады, а інтэр’еры зрабіць сучаснымі. Такім чынам, будзе выкананы макет у натуральную велічыню знішчанага некалі помніка, які зноў стане адной з асноўных вертыкалей Старога горада. Добра вызначана і ідэя прыстасавання помніка — тут будзе Палац шлюбаў.
    ГІСТАРЫЧНЫМ ЦЭНТРАМ— ПІЛЬНУЮ ЎВАГУ
    апошні час беларускія рэстаўратары разам з тЖ ЖДІ іншымі праектнымі арганізацыямі распрацоўg^j||| 831045 праекты рэканструкцыі гістарычных цэнтраў старадаўніх беларускіх гарадоў, у тым ліку і Мінска.
    У сакавіку 1980 г. прынята пастанова Мінскага гаркома КПБ і гарвыканкома «Аб рэканструкцыі гістарычнай часткі горада Мінска». У адпаведнасці з ёй трэба аднавіць гарадскую старажытную забудову, надаць ёй новую, культурную функцыю.
    Будуць адноўлены тры гістарычныя раёны нашай сталіцы: Верхні горад (кварталы, абмежаваныя вуліцамі Інтэрнацыянальнай, Рэспубліканскай, Нямігай і ракой Свіслач), Траецкае прадмесце (квартал паміж вуліцамі М. Горкага, Янкі Купалы і ракой Свіслач) і Ракаўскае прадмесце (вуліцы М. Астроўскага, Віцебская, Вызвалення і Замкавая).
    Спачатку будаўнікі прыйшлі ў Траецкае прадмесце, каб, назапасіўшы тут неабходны вопыт, перайсці да комплекснай рэгенерацыі найбольш каштоўнай і старажытнай часткі Мінска — Верхняга горада.
    Траецкае прадмесце — квартал, забудаваны ў XIX ст. невысокімі камяніцамі з характэрным дэкорам, утульнымі маленькімі дворыкамі, злучанымі праходамі ў адзінае цэлае,— дайшоў да нас у вельмі дрэнным стане. Незваротна страчаны амаль усе малыя формы: брамы, каваныя агароджы, калодзежы, ліхтары, лесвіцы, частка балконаў, зменена форма дахаў, многія будынкі перабудаваны, страцілі пачатковае аблічча і знаходзіліся ў дрэнным тэхнічным стане, бо капітальных рамонтаў пасля апошняй вайны тут не было.
    Усё гэта зрабіла немагчымым акадэмічную рэстаўрацыю, бо квартал згубіў старое наваколле. Таму пры яго аднаўленні быў вызначаны кірунак на рэгенерацыю. Для гэтай мэты былі скарыстаны розныя архітэктурнарэстаўрацыйныя сродкі. Па-першае, рэстаўрацыя фасадаў, аднаўленне па архіўных дакументах, старых фотаздымках і ўзорах XIX ст. аконных і балконных рашотак, філёнгавых дзвярэй, ліхтароў, шыльдаў, брам, высокіх дахаў, накрытых чырвонай дахоўкай.
    Па-другое — аднаўленне страчаных вуглавых будынкаў. Планавалася зрабіць іх па захаваных чарцяжах, але, на жаль, гэта не было зроблена, і іх новая архітэктура не зусім упісваецца ў планіроўку квартала.
    Яшчэ адзін прынцып рэгенерацыі Траецкага прадмесця ■— аднаўленне найбольш каштоўных інтэр’ераў грамадскага прызначэння: памяшканняў карчмы, шынка і гандлёвых крам.
    I нарэшце — рэстаўрацыя і адраджэнне гістарычныхэлементаў будынкаў, добраўпарадкаванне іх у спалучэнні з новымі формамі дызайну і сучаснымі малымі формамі (брукоўка дворыкаў і вуліц, сучаснае машчэнне фігурнымі пліткамі праездаў і новых пляцовак, невялікія падпорныя сценкі з палявога камення і г. д.). Акрамя розных гандлёвых кропак і жылых кватэр у Траецкім прадмесці размесцяцца некалькі музеяў, у тым ліку Максіма Багдановіча, які нарадзіўся ў суседнім квартале ў драўляным будынку. Зараз будаўнічыя і рэстаўрацыйныя работы ў Траецкім прадмесці набліжаюцца да завяршэння, і хутка асноўнай будаўнічай пляцоўкай стане Верхні горад.	,
    Задачы па яго аднаўленні больш складаныя і вырашыць іх няпроста, бо Верхні горад у значнай ступені згубіў сваю сацыяльную функцыю, горадабудаўнічую і аб’-
    ёмна-прасторавую еднасць. Страчаны такія значныя помнікі (што некалі складалі адзіны ансамбль вакол сэрца Мінска — плошчы Свабоды), як ратуша, вежа з гарадскім гадзіннікам, царква св. Духа (унікальны помнік эпохі Адраджэння), вежы езуіцкага касцёла (аднаго з унікальных помнікаў сталага барока на Беларусі) і частка гандлёвых радоў. Без іх гістарычны ансамбль плошчы ўспрымаецца як кангламерат розных будынкаў.
    Былы манастыр базыльянак XVIII ст. у Гродне пасля аднаўлення. Фота ЯКазюлі
    не маючых таго адзінства і выразнасці, якімі так захапляліся калісьці сучаснікі і шматлікія наведвальнікі Мінска.
    Таму рэканструкцыя Верхняга горада немагчыма без аднаўлення гэтых асноўных дамінантаў. Падобныя задачы ўжо вырашаны ў ваколіцах Ленінграда, дзе адноўлены знішчаныя падчас вайны палацы і паркі, у гістарычным цэнтры Варшавы і іншых еўрапейскіх гарадах. У нас усе ўмовы для гэтага ёсць. У архівах захаваліся поўныя абмерныя чарцяжы памянёных вышэй будынкаў, старыя малюнкі і фотаздымкі, інвентары і планы. У выніку археалагічных раскопак вывучаны іх падмуркі, сабраны будаўнічыя матэрыялы і вызначана тэхніка муроўкі. Вядома, трэба вырашыць і іх сучасныя функ-
    Фрагмент макета Мірскага замка. Фота В. Карбоўскага цыі. У былой ратушы мяркуецца размясціць гарадскі музей і залу пасяджэнняў гарадскога Савета народных дэпутатаў; інтэр’еры былога кафедральнага касцёла арганічна ўспрымуць залу арганнай музыкі, а царква св. Духа — дзіцячую кансерваторыю.
    Зараз пачалася рэстаўрацыя асобных будынкаў у Верхнім горадзе. Адноўлены фасады былых бернардынскіх касцёлаў, аднаўляецца сядзіба вядомага мінскага мастака В. Ваньковіча.
    Пачаліся рэстаўрацыйныя работы і ў гістарычных цэнтрах іншых беларускіх гарадоў—Гродна, Магілёва і Віцебска.
    Нягледзячы на асобныя поспехі ў галіне рэстаўрацыі, становішча многіх помнікаў дойлідства даволі дрэннае, і таму сумы, якія выдзяляюцца для іх аднаўлення, з кожным годам ірастуць. У 1990 г. яны павінны скласці каля 10 мільёнаў рублёў. У 1987 г. створаны навуковапраектны даследчы інстытут кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў Беларусі з філіяламі ў Гродне, Віцебску, Брэсце, Магілёве і Гомелі (Белспецпраектрэстаўрацыя).
    Актыўна дапамагаюць рэстаўратарам студэнты і
    школьнікі. Вучні ўдзельнічаюць у археалагічных раскопках, а студэнты працуюць у складзе будаўнічых атрадаў. Такія атрады працавалі на адбудове Лідскага, Мірскага і Крэўскага замкаў, удзельнічалі ў стварэнні этнаграфічнага музея ў ваколіцах Мінска.
    Шмат увагі пытанням вывучэння і аднаўлення архітэктурных помнікаў удзяляюць газеты «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Звязда», «Голас Радзімы», часопісы «Мастацтва Беларусі», «Беларусь» і «Стронтельство н архнтектура Белорусснн», бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На іх старонках вы заўсёды зможаце знайсці патрэбную інфармацыю.
    СЛОЎНІК
    АРХІТЭКТУРНЫХ ТЭРМІНАЎ
    АМБОН (ад грэч. ambon узвышэнне) — узвышанае месца перад алтаром у бажніцы (царкве ці касцёле), звычайна багата аздобленае, адкуль чытаюць тэксты з Бібліі, казанні, прамаўляюць пропаведзі падчас богаслужэння.
    Паводле падання, амбон сімвалізуе Ноеў каўчэг (карабель). Будаваўся ён з натуральнага ці штучнага каменю, дрэва і металу. Часта мае форму трыбуны з парапетам.
    АПСІДА, абсіда (ад грэч. hapsis (hapsidos) скляпенне) — паўкруглая, прамавугольная альбо гранёная частка бажніцы, якая выступае за межы сцяны і мае ўласнае перакрыццё. У апсідзе знаходзяцца алтар, клір, месцы для вышэйшых духоўных і свецкіх асоб, культавыя рэліквіі і г. д.
    АРКАТУРА, аркатурны пояс (фрыз) (ням. Arkatur)—рытмічны рад дэкаратыўных несапраўдных арак на фасадах будынкаў альбо на сценах унутры памяшканняў.
    БАБІНЕЦ (прытвор) — папярэдняя частка бажніцы, частка асноўнага аб'ёма будынка пад хорамі або самастойны аб’ём храма, злучаны прамавугольным ці арачным праёмам з асноўнай часткай будынка.	_
    БАЗІЛІКА (ад грэч. basilike царскі дом)—тып антычнага, no-
    тым сярэднявечнага будынка, прамавугольнага ў плане, падзеленага ўздоўж радамі калон на некалькі (звычайна — 3, радзей — 5) частак (т. зв. караблёў або нефаў). Сярэдні неф, завершаны апсідай, вышэйшы і шырэйшы за бакавыя.
    БАЛЯСІНА —невысокі фігурны слупок, які падтрымлівае парэнчы балкона, лесвіцы парапета і інш. Робіцца з дрэва, каменю, металу, бетону. Бывае плоская, круглая ці гранёная ў сячэнні.
    ГАЛЕРЭЯ (франц. galerie ад італ. galleria) — 1) бакавыя памяшканні з вокнамі, прыбудаваныя да асноўнага аб’ёма храма XI— XII стст.; 2) доўгае крытае светлае памяшканне, у якім адну вонкавую падоўжную сцяну замяняе каланада; 3) спецыяльныя залыіыя памяшканні ў палацах, асветленыя суцэльным радам вялікіх вокнаў; 4) калідор з суцэльнымі аконнымі праёмамі на адным з падоўжных бакоў будынка. На Беларусі ў XVI—XVIII стст. існавалі ў манастырах і кляштарах.
    ГЗЫМС (карніз)—гарызантальны выступ, які завяршае сцяну будынка, аконныя і дзвярныя праёмы, падтрымлівае дах і ахоўвае сйяну ад сцёку вады, падзяляе фасад на асобныя ярусы і завяршае цокаль збудавання.