Старонкі мураванай кнігі Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму Алег Трусаў

Старонкі мураванай кнігі

Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
63.13 МБ
ГНЕЙС — горная парода, якая складаецца з кварцу, палявога шпату і аднаго ці некалькіх каляровых металаў.
ЗАНДАЖ —абмежаванае па плошчы раскрыццё помніка архітэктуры з мэтай яго вывучэння і рэстаўрацыі. Праводзіцца такім чынам, каб нанесці будынку як мага менш страт. Зандажам звычайна надаюць правільныя, геаметрычныя абрысы, каб потым іх можна было ўключыць у музейную экспазіцыю.
ІОНІК, овы (ад лац, ovum яйка) — арнаментальны матыў з яйкападобных пукатасцей, зрэзаных зверху, аблямаваных валікамі, якія чаргуюцца з павернутымі вастрыём уніз стральчатымі лісцямі.
КАКОШНІК—паўкруглая ці кілепадобная архітэктурная дэталь, якая размяшчаецца (даволі часта ярусамі) каля асновы шатроў і барабанаў купалаў культавых будынкаў. Ужывалася таксама ў аздабленні фасадаў грамадзянскіх будынкаў у канцы XIX—пачатку XX ст.
КОНТРФОРС (франц. contrefort ад contreforce процідзейная сіла) — у архітэктуры папярочная сценка, вертыкальны слуп або выступ ці рабро для ўмацавання нясучай канструкцыі (пераважна сцяны). Рабіліся ўздоўж сцен і на вуглах будынка.
КРЫЖОВА-КУПАЛЬНАЯ СІСТЭМА — архітэктурная сістэма (кампазіцыя), у якой да падкупальнай прасторы ў цэнтры храма звернуты цыліндрычныя скляпенні галін крыжа, якія ў цэлым ствараюць крыжападобную структуру.
ЛІТУРГІЯ — богаслужэнне, у якім выкладаецца сутнасць асноўных ідэй хрысціянскага светапогляду.
МАНЬЕРЫЗМ (італ. manierismo ад maniera манера, стыль) — плынь у еўрапейскім мастацтве XVI ст., якая адлюстроўвала крызіс гуманістычнай культуры Адраджэння. У архітэктуры маньерызму прыкметна імкненне да празмернага падкрэслівання асобных дэталяў дэкору.
МАСКАРОН (франц. mascaron ад італ, mascherone вялікая маска) —дэкаратыўны рэльеф у выглядзе чалавечага твару або галавы жывёлы. Размяшчаецца ў цэнтры арак, аконных і дзвярных праёмаў, на франтонах, а таксама кафлі, мэблі, посудзе і інш.
МЕАНДР — геаметрычны арнамент у выглядзе ламанай пад прамым вуглом лініі, якая ў цэлым глядзіцца як вузкая паласа.
НЕРВЮРА (франц. nervure ад лац. nervus жыла, сухажылле) — арка з абчасаных клінападобных камянёў або спецыяльных фігурных цаглін, якая ўмацоўвае рэбры крыжовага, сеткавага, зорчатага і іншых формаў скляпення.
ОРДЭР (ням. Order, франц. ordre ад лац. ordo рад, парадак) — пэўнае спалучэнне нясучых і нясёных частак стоечна-бэлечнай канструкцыі, іх структура і мастацкая апрацоўка. Вядомы дарычны, іанічны і карынфскі ордэры.
РАМАНСКІ СТЫЛЬ — стыль сярэднявечнага заходнееўрапсйскага мастацтва X—XIII стст. Збудаванні вызначаліся манументальнасцю, масіўнасцю канструкцый, аздабляліся абстрактна-геаметрычным арнаментам і скульптурай. Спачатку будынкі мелі плоскія драўляныя перакрыцці, пазней — цыліндрычныя і нарэшце—крыжовыя.
РУСТ — спосаб апрацоўкі каменю або імітаванага пад камень аблямовачнага матэрыялу (тынкоўкі дрэва і інш.), пры якім кожны камень ці яго імітацыя вылучаецца перыметральным кантам рознай формы.
РЫНКА — керамічная патэльня на трох ножках з глінянай утулкай для драўлянай ручкі. Найболып паіпырана на Беларусі ў XVI— XVIII стст.
САКРЫСЦІЯ— бакавое памяшканне ў хрысціянскай бажніцы, прыбудова з паўднёвага або паўночнага боку, што дапасуецца да абсіднай часткі храма. У ёй звычайна захоўваўся літургічны рыштунак, ксяндзы рыхтаваліся да літургічных абрадаў.
СВІРАН — гаспадарчая пабудова для захавання збожжа, прадуктаў, адзення, хатняга начыння. Свірны будаваліся асобна ад іншых будынкаў, былі драўляныя і мураваныя.
СКЛЯПЕННЕ — нясучая прасторавая канструкпыя для перакрыцця ці накрыцця збудаванняў, якая мае крывалінейны абрыс. Скляпенне бывае розных формаў: цыліндрычнае, крыжовае, люстраное. Разнавіднасць скляпення — купал,
СТУКА, стук (італ. stucco, франц. stuc, ням. Stuck)—штучны
мармур, матэрыял для аздобы сцен і архітэктурных дэталяў. Вырабляюць з абпаленага і патоўчанага гіпсу ў спалучэнні з галуном і клеем, часам з дамешкамі мармуровай пудры.
ТРЫКОНХ — архітэктурная кампазіцыя з трох паўакружнасцей, звернутых да цэнтральнай падкупальнай прасторы бажніцы з усходняга, паўночнага і паўднёвага яе бакоў.
ФАСАД — вонкавы бок пабудовы. Адрозніваюць фасады галоўны, бакавыя, дваровы, вулічны, паркавы і інш.
ФЛІГЕЛЬ (ад ням. Flugel, асноўнае значэнне — крыло) — дадатковая прыбудова да жылога дома або асобны будынак, які ўваходзіў у сядзібны комплекс.
ХОРЫ (ад грэч. choros хор)—верхняя адкрытая галерэя ў інтэр’ерах храмаў, у парадных залах і інш, На іх звычайна размяшчаюцца музыканты, пеўчыя, арган.
ЦОКАЛЬ — ніжняя частка вонкавай сцяны будынка над падмуркам. Узнік як умацаванне гэтай часткі сцяны, часта дэкарыруецца.
ЦЯГА — цагляны, каменны або тынкавальны паясок, які падзяляе вонкавыя і ўнутраныя сцены, аблямоўвае столь і пано.
ЭРКЕР (ням. Егкег) — паўкруглы, трохвугольны ці шматвугольны выступ на плоскасці сцяны будынка з зашклёнымі вокнамі. Вырашаецца ў выглядзе прысценнай канструкцыі на кансолях.
ЛІТАРАТУРА
Багласаў С. Г. Праблемы аднаўлення страчаных форм і функцый помнікаў архітэктуры Беларусі пры іх рэстаўрацыі // Помнікі старажытнай культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1984. С. 126—132.
Багласов С. Г. Реконструкцня нсторнческого центра Мннска // Стронтельство н архнтектура Белорусснн. 1981. № 2. С. 10—12.
Багласов С. Г. Верхннй город Мннска: Проблемы реконструкцйн//Стронтельство н архнтектура Белорусснн. 1982. № 2. С. 24— 27.
Баравы Р. Невядомы помнік беларускай готыкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987. № 2. С. 20—24.
Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1987—1989. Т. 1—3.
Калннн В. В. Мнрскнй замок. Мн., 1986.
Караткевіч В. Б., Кулагін A. М. Помнікі Слоніма. Мн., 1983.
Кулагнн A. Н. Архнтектура дворцово-усадебных ансамблей Белорусснн. Мн., 1981.
Кулагнн A. Н. Архптектура н нскусство рококо в Белорусснн: В контексте обіцеевропейской культуры. Мн., 1989.
Кушнярэвіч А. Зноў пра помнік готыкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1988. № 2. С. 19—21.
Пазняк 3. Помнікі архітэктуры гістарызму ў Мінску//Мастацтва Беларусі. 1983. № 9. С. 55—62.
Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу. Мн., 1985.
Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў [Альбом] / Аўт. тэксту і склад. Н. Ф. Высоцкая. Мн., 1983.
Рапапорт П. Пётр Міланег — гродзенскі дойлід XII стагоддзя// Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987. № 4. С. 21—22.
Раппопорт П. А. Зодчество Древней Русн. Л., 1986.
Сергачоў С. Мазаікі Браслаўскага краю // Мастацтва Беларусі. 1987. № 4. С. 64—68.
Слюнченко В. Г. Новая жнзнь архнтектурных памятннков Полоцка//Стронтельство н архнтектура Белорусснн. 1984. № 2. С. 23— 25.
Слюнченко В. Г. Полоцкнй Софнйскнй собор. Мн., 1987.
Слюнченко В. Г., Федорова Н. С. Регенерацня центра города
Могнлева // Стронтельство н архнтектура Белоруссйй. 1982. № 2. С. 22—24.
Ткачев М. А. Замкн Белорусснн. Мн„ 1987.
Ткачоў М. А. Замкі Беларусі. Мн., 1977.
Трусаў А. Графіка даўніх муроў//Мастацтва Беларусі. 1987. № 3. С. 59—64.
Трусов О. А. Памятннкн монументального зодчества Белоруссйй XI—XVII вв.: Архнтектурно-археологйческнй аналнз. Мн., 1988.
Чантурня В. А. Памятнйкн архнтектуры п градостронтельства Белорусснн. Мн., 1986.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1984—1987.
Т. 1—5.
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 	 3
АРХІТЭКТУРА У ЖЫЦЦІ НАРОДАУ ...	5
ПАЧЫНАЛЬНІКІ	10
БУДАУНІЧАЯ АРЦЕЛЬ	19
РАСКАЗВАЮЦЬ ПАДМУРКІ	26
ДОЙЛІД ІВАН 		32
МУРЫ СТАРАЖЫТНАЙ ГАРОДНІ ....	38
КАМЯНЕЦКІ СЛУП	46
МУРАВАНАЯ ВАРТА 	 51
НАБЫТКІ БЕЛАРУСКІХ МУЛЯРАУ ...	61
СВЕДКІ ТРЫВОЖНЫХ ЧАСОУ ....	69
У СТАРАЖЫТНАЙ ЦАГЕЛЬНІ	80
ЭПОХА АДРАДЖЭННЯ НА БЕЛАРУСІ . .	89
РЫСЫ НОВАГА СТЫЛЮ	92
ЗАМКІ-ПАЛАЦЫ	96
СІМВАЛЫ САМАКІРАВАННЯ	101
ГІСТОРЫЯ КАФЛЯНАЙ ПЕЧЫ	108
АКАМЯНЕЛЫЯ СІМФОНІІ	120
ЗА ГАРАДСКІМІ ВАЛАМІ	125
ПАЛАЦЫ I ПАРКІ	132
АЙОШНІ УЗДЫМ БАРОКА	135
ІМКНЕННЕ ДА РЭГУЛЯРНАСЦІ ....	142
ПРЫГАЖОСЦЬ У ПРОСТЫМ	145
СТАРАДАУНІЯ СЯДЗІБЫ	149
РАМАНТЫЗМ I НЕАСТЫЛІ	153
ВІЗІТНЫЯ КАРТКІ БУДЫНКАУ ....	162
АДРОДЖАНАЕ ХАРАСТВО	174
ГІСТАРЫЧНЫМ ЦЭНТРАМ—ШЛЬНУЮ УВАГУ 179
СЛОУНІК АРХІТЭКТУРНЫХ ТЭРМІНАУ . .	184
ЛІТАРАТУРА	188
Научное нзданне
ТРУСОВ ОЛЕГ АНАТОЛЬЕВНЧ
СТРАНЙЦЫ КАМЕННОЙ КНЙГЙ
Монументальная архнтектура эпохн феодалнзма н капнталнзма
Мннск, пздательство «Навука і тэхніка» На белорусском языке
Навуковае вьіданне
ТРУСАУ АЛЕГ АНАТОЛЬЕВІЧ
СТАРОНКІ МУРАВАНАЙ КНІГІ
Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Загадчык рэдакцыі Л. I. Пятрова Рэдактар Л. А. Ш р у б о к Мастак А. У. Дзмітрыеў Мастацкі рэдактар В. А. Ж a х а в е ц
Тэхнічны рэдактар А. У. С к а к у н Карэктар A. М. М а л е й
ІБ № 3672
Здадзена ў набор 20.10.89. Падпісана ў друк 06.03.90. AT 04586. Фармат 84Х1087зг. Папера друк. № 1. Гарнітура літаратурная. Высокі друк. Ум. друк арк. 10,08 Ум. фарб.-адб. 10,40. Ул.-выд. арк. 8,6. Тыраж 2000 экз. Зак. № 1438. Цана 1 р. 60 к.
Выдавецтва «Навука і тэхніка» Акадэміі навук БССР і Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600. Мінск, Жодзінская, 18. Друкарня імя Францыска Скарыны выдавецтва «Навука і тэхніка». 220600. Мінск, Жодзінская, 18.