Старонкі мураванай кнігі
Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
кампазіцыі і адной з асноўных гарадскіх дамінантаў становіцца ратуша, размешчаная на вялікай гандлёвай плошчы, забудаванай драўлянымі і мураванымі крамамі.
У якасці прыкладу можна прывеспі Нясвіж, які ў той час належаў Радзівілам і быў прыватнаўласніцкім горадам. Мікалай Сіротка ў канцы XVI ст. цалкам перабудоўвае горад. План асноўнай часткі Нясвіжа стаў блізкім да квадрата з прамавугольнымі кварталамі, абнесенымі зямельнымі ўмацаваннямі бастыённага тыпу з чатырма мураванымі брамамі. У цэнтры горада на гандлёвай плошчы была збудавана ратуша з вельмі высокай і стромкай вежай, а астатнія найбольш значныя кропкі горадабудаўнічага ансамбля былі заняты замкам і мураванымі кляштарамі. Таксама былі перапланаваны Мір, Быхаў, Слуцк, Любча і некаторыя іншыя беларускія гарады і мястэчкі.
У такіх старых гарадах, як Полацк, Гародня, Менск, Мсціслаў, з вельмі ўстойлівай горадабудаўнічай структурай новыя архітэктурныя павевы адбіліся не так выразна, але і тут былі створаны новыя адміністрацыйныя цэнтры з гандлёвымі плошчамі і ратушамі.
ЗАМКІ ПАЛАЦЫ
ольш за ўсё традыцыі Адраджэння закранулі замкавае будаўніцтва, прычым асаблівы ўплыў на беларускае абарончае дойлідства аказала італьянская архітэктура з яе характэрнымі формамі. У другой палове XVI ст. пера-
будоўваюцца старыя гатычныя замкі і ўзводзяцца новыя бастыённыя ўмацаванні. Сярэднявечны невысокі палац з вузкімі вокнамі-байніцамі, таўшчэзнымі сценамі і суровымі аскетычнымі неабтынкаванымі фасадамі, што непрыкметна туліўся за высокімі мурамі, ператвараецца ў велічнае збудаванне з шырокімі зашклёнымі вокнамі, балконамі і эркерамі *, багата аздобленае тынкоўкай, вапняковай або мармуровай аблямоўкай і нават роспісам у новай італьянскай тэхніцы — сграфіта, Замкавыя муры спачатку адступаюць ад палаца, апотым і наогул знікаюць, замяняюцца землянымі ўмацаваннямі.
У гэтым жа часе значна перабудоўваецца Мірскі замак, прычым дзве яго найбольш цікавыя вежы захоўваюцца цалкам, і ў выніку ўзнікае своеасаблівы сімбіёз гатычнай і рэнесанснай архітэктуры ў межах аднаго архітэктурнага ансамбля.
Уздоўж усходняй і паўночнай сцен будуецца трохпавярховы палац з сутарэннямі, абтынкаваныя фасады якога багата ўпрыгожваюцца — вапняковыя парталы і аблямоўка вокнаў з камення, балконы і ганкі з разьбянымі балясінамі *. Падчас раскопак знойдзены кавалкі паліхромнай, зялёнай і непаліванай кафлі з раслінным і геаметрычным арнаментам і гербамі тагачасных уладальнікаў замка — князёў Радзівілаў. Сабрана таксама шмат аконнага шкла, фрагментаў вітражоў, кавалкаў ляпнога дэкору, керамічных плітак падлогі. У замку існаваў нават смеццязборнік, які дазваляў, як і ў сучасных дамах, выкідаць смецце з верхніх паверхаў, не сыходзячы ўніз.
Вакол замка насыпаюць земляныя валы з бастыёнамі на рагах, вакол якіх праходзіў вадзяны роў. На поўнач ад валоў разбіваецца «італьянскі сад», у які можна было спусціцца з другога паверха палаца па спецыяльным драўляным мастку на мураваных слупах.
Яшчэ большую пераробку ў канцы XVI ст. зазнаў Стары замак у Гародні. Ад былога палаца і замкавых муроў часоў Вітаўта засталося няшмат. Па сутнасці, на старым месцы быў збудаваны амаль новы рэнесансны
Вежы і рэшткі палаца Мірскага замка. Канец XVI — пачатак XVII ст. Фота В. Дубінкі
замак. Ен складаўся з вялікага палаца і абарончага муру з некалькімі вежамі і адной вежай-брамай.
Апошнія археалагічныя даследаванні канчаткова пацвердзілі пісьмовыя звесткі пра італьянскае паходжанне майстра, што кіраваў перабудовай. Нават канструкцыя падмуркаў ірошчына адрозніваюцца ад мясцовых традыцый. Калі падмуркі Мірскага і іншых замкаў зроблены без апалубкі і на чыстай вапнавай рошчыне, то ў пад-
цыя У. Старасціна
мурках палаца на Гродзенскім замчышчы ўжыта апалубка з вельмі шырокіх (да 40 см) дошак, а ў вапнавую рошчыну, як і ў XII ст., дабаўлена бітая цэгла. Замак быў багата аздоблены не толькі дзякуючы вапняковай аблямоўцы парталаў і вокнаў, але і за кошт унікальнага сграфітавага роспісу з расліннымі і міфалагічнымі матывамі. Выконваўся ён наступным чынам: паверхня сцяны спачатку пакрывалася слоем белай тынкоўкі, а потым зверху накладвалася чорная. Спецыяльнымі прыладамі па чорным фоне прадрапваўся малюнак, які быў вельмі выразны за кошт кантрасту паміж белай асновай і чорным верхнім слоем. Падлога ў палацы была выкладзена квадратнай паліванай пліткай карычневага і зялёнага колеру. Ацяпляліся пакоі шыкоўнымі печамі, складзенымі з зялёнай паліванай і паліхромнай ^афлі.
3 сярэдзіны XVI ст. на Беларусі шырока распаўсюджваюцца новыя сістэмы бастыённай фартыфікацыі. Спачатку пераважае так званая стараітальянская сістэма, пры якой вонкавыя часткі земляных валоў абмуроўваліся каменнем. Найлепшым узорам гэтай архітэктурнай
традыцыі з’яўляецца ўзведзены на высокім пагорку Заслаўскі замак, які аддзяляўся ад горада глыбокім вадзяным ровам. Усе яго бастыёны і курціны (прамежкавыя часткі земляных валоў паміж суседнімі бастыёнамі) былі абкладзены палявымі валунамі, прычым пасярэдзіне курцін, перад імі, знаходзіліся дадатковыя бастыёны. У замак вяла вялікая двухпавярховая мураваная брама з глыбокімі сутарэннямі і падвойнымі варотамі. У цэнт-
П ратэстанцкая бажніца канца XVI ст. у Заслаўскім замку. Фота В. Дубінкі
ры замкавага двара знаходзіліся кальвінісцкая бажніца і мураваны палац, цалкам свецкія і не прыстасаваныя да абароны.
Стараітальянскую бастыённую сістэму даволі хутка змяніла новаітальянская. Яе адметныя рысы — дадатковыя прамежкавыя бастыёны, значна меншыя па даўжыні курціны і праязныя брамы, схаваныя ў тоўшчы земляных
валоў. Паступова знікае каменная аблямоўка бастыёнаў, бо перавод гармат на жалезныя і чыгунныя ядры прывёў да таго, што аскепкі камянёў пры гарматным абстрэле паражалі абаронцаў не горш за самыя ядры.
Адным з першых замкаў, пабудаваных паводле новага ўзору, быў Нясвіжскі. Італьянскі дойлід Ян Марыя Бернардоні ў 1583 г. узвёў яго на месцы былога драўлянага замка. 3 усіх бакоў замкавыя валы з чатырма нарожнымі бастыёнамі абкружала вада. У глыбіні замка стаяў трохпавярховы палац, які са значнымі пераробкамі дайшоў да нашых дзён.
СІМВАЛЫ САМАКІРАВАННЯ
■■■■■■ . аснаццатае стагоддзе ў Беларусі характары■ ■ ■ I зуецца росквітам гарадоў, імкненнем іх да I ■ ■ I самакіравання — атрымання так званага магдэбургскага права.
' Магдэбургскае, ці майдэборгскае, як яго часцей называлі нашы продкі, права ўзнікла ва ўсходненямецкім горадзе Магдэбургу ў XIII ст. і ўяўляла звод правоў і прывілеяў жыхароў еўрапейскага феадальнага горада. Юрыдычныя нормы, замацаваныя ў магдэбургскім праве, спрыялі развівдю эканамічнай і грамадскапалітычнай дзейнасці гараджан, вызначалі іх стан і маёмасныя правы. Потым яно распаўсюдзілася на розныя гарады Паўночнай Еўропы і Прыбалтыкі, паступова прыйшоўшы на тэрыторыю Польшчы і Вялікага княства Літоўскага.
Першым з беларускіх гарадоў магдэбургскае права атрымала старажытнае Бярэсце (1390 г.). У XVI—першай палове XVII ст. яго мелі ўсе вялікія, сярэднія і большая частка дробных беларускіх гарадоў. Магдэбургскае права забяспечвала гарадам развіццё рамяства і гандлю, вызначала месца і стан гараджан у феадаль-
ным грамадстве, бараніла іх ад уціску шляхты і вялікакняскай адміністрацыі, спрыяла саслоўнаму адзінству.
Горад, які атрымліваў магдэбургскае права, меў магчымасць ствараць выбарны орган самакіравання — магістрат. У склад магістрата ўваходзілі заможныя гандляры і рамеснікі. Аіагістрат кіраваў усім жыццём у горадзе і размяшчаўся звычайна ў спецыяльным будынку — ратушы.
Ратуша ў перакладзе з нямецкага азначае «дом сходаў». Першыя такія «дамы» з’явіліся ў Заходняй Еўропе ў XII ст. і з часам набывалі ўсё больш манументальныя формы.
Будынак ратушы, звычайна прамавугольнай формы, будаваўся ў цэнтры горада, пасярэдзіне плошчы, дзе адбываліся кірмашы. Ратушу амаль заўсёды ўпрыгожвала вежа, якая выконвала ролю назіральнай вышкі (у выпадку пажару альбо варожага нападу). Галоўным памяшканнем ратушы была зала пасяджэнняў магістрата на другім паверсе асноўнага будынка. Вакол ратушы мясціліся гандлёвыя рады і крамы.
К канцу XVI ст. усе вялікія беларускія гарады мелі ратушы, у асноўным драўляныя. У час шматлікіх пажараў яны часта гарэлі, і таму там, дзе магістраты мелі значныя сродкі, узводзіліся мураваныя будынкі.
Адна з самых старажытных мураваных ратуш на Беларусі пабудавана ў канцы XVI ст. у Нясвіжы. Яна некалькі разоў перабудоўвалася і захавалася да нашых часоў без верхніх паверхаў вежы.
Значныя памеры, кампазіцыя плана надаюць нясвіжскай ратушы манументальны выгляд. Яе абрысы нагадваюць рэнесансныя прапорцыі замкаў і кальвінскіх збораў. Гандлёвыя рады, што прымыкаюць да ратушы з трох бакоў, складаюць разам з асноўным будынкам архітэктурны ансамбль, які ўпрыгожвае гарадскую плошчу.
Вонкавы дэкор ратушы просты і строгі. Яго арганічна дапаўняюць фасады гандлёвых радоў, аздобленыя аркамі, лапаткамі і прамавугольнымі нішамі.
У самым канцы XVI ст. (у 1591 г.) пачынаецца будаўніцтва мураванай ратушы ў Мінску. Яна размяшчалася ў цэнтры былога Высокага рынку (цяпер плошча Свабоды). Гэтая мясціна з XVI ст. да 30-х гадоў нашага стагоддзя з’яўлялася галоўным гандлёвым, адміністрацыйным і культурным цэнтрам нашай сталіцы. Вандроў-
нікі, якія наведвалі Мінск у XVII ст., пісалі, што ратуша з’яўляецца адным з самых славутых будынкаў на плошчы. У канцы XVIII ст. мінскі архітэктар Ф. Крамер перабудоўвае ратушу і надае ёй рысы класіцызму.
Паводле праектных чарцяжоў, гэта быў прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак, пасярэдзіне якога ўзвышалася вежа са шпілем. Тарцы галоўнага фасада і порцік перад уваходам былі ўпрыгожаны калонамі іанічнага ордэра *.
Памяшканні ратушы ў канцы XVIII— пачатку XIX ст. займалі гарадскі суд, магістрат і гаўптвахта. У 30-х гадах XIX ст. тут знаходзілася музычная школа, а з 1844 г. і гарадскі тэатр. Але ў 60-я гады XIX ст. будынак ратушы быў ушчэнт разбураны. Падчас раскопак 1978 і 1988 гг. археолагі выявілі падмуркі ратушы і фрагменты цаглянай муроўкі сцен, знайшлі рэшткі цаглянай падлогі і зялёныя паліваныя кафлі ад печаў. Цяпер рэстаўратары распрацоўваюць праект поўнага аднаўлення гэтага цікавага помніка архітэктуры.