Старонкі мураванай кнігі Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму Алег Трусаў

Старонкі мураванай кнігі

Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
63.13 МБ
Такім чынам, у XVI ст. Навагародскі замак быў адным з самых магутных у Беларусі і вытрымаў не адзін варожы націск. Прыкладна такі ж шлях развіц-
<2тары замак. у Гродне ў канцы XIV—XV ст. Рэканструкцыя Ф. Селязнёва
ця абарончых збудаванняў прайшоў Гародзенскі замак.
Спачатку, у XIII ст., сярод драўляных зрубаў-гародняў і цагляных сцен з плінфы ўзводзіцца круглая мураваная вежа-стоўп. Пасля пажару на мяжы XIV і XV стст. князь Вітаўт поўнасцю перабудоўвае замак, уключыўшы мураваны стоўп у сістэму агульнай абароны. Замак тады меў пяць вежаў і невялікі двухпавярховы палац, які быццам зліваўся ў адно цэлае з мурамі і вежамі. У канцы XVI ст. замак перабудоўваецца ў новым рэнесансным стылі і прыстасоўваецца пад каралеўскую рэзідэнцыю.
Мураваныя замкі Беларусі, зробленыя на высокім фартыфікацыйным узроўні паводле найлепшых заходнееўрапейскіх узораў з’яўляюцца велічнымі помнікамі мужнасці і стойкасці беларускага народа.
НАБЫТКІ БЕЛАРУСКІХ МУЛЯРАЎ
ВНВ озняе сярэднявечча Беларусі вызначаецца I 8 росквітам манументальнага культавага і гра8 Н мадзянскага будаўніцтва. На змену архітэктурным школам Полацка і Гародні, якія грунтаваліся на перапрацаваных імі візантыйскіх традыцыях, прыходзіць гатычная архітэктура, спачатку ў ваеннае і культавае, а потым і ў грамадзянскае дойлідства.
3 летапісных крыніц вядома пра будаўніцтва ў XIV— XV стст. мураваных бажніц у розных гарадах Беларусі. Гэта былі ў асноўным праваслаўныя цэрквы. Узводзіліся яны і ў старажытнай Вільні — сталіцы Вялікага княства Літоўскага, дзе заўжды жыло шмат беларусаў. 3 XV ст. пачалося на нашых землях і будаўніцтва мураваных касцёлаў (на захадзе Беларусі). Але ні цэрквы, ні касцёлы XIV— першай паловы XV ст. на тэрыторыі нашай рэспублікі не захаваліся, адсутнічаюць, на жаль, і іх дакладныя апісанні, Таму толькі археалагічныя даследаванні могуць дапамагчы прачытаць гэтую старонку беларускага дойлідства.
Адным з першых храмаў новага тыпу была так зва-
•ная Верхняя царква ў гародзенскім Старым замку, знойдзеная яшчэ ў 30-я гады нашага стагоддзя. Гэта бы.ло невялікае, квадратнае ў плане збудаванне з адной значна выступаючай апсідай. Падмурак яго складзены з двух-трох радоў камянёў, муры зроблены з цэглы двух відаў: тонкай, відаць, больш ранняга паходжання, і тоў•стай, брусковай, на белай вапнавай рошчыне з дамешкам пяску і дробных каменьчыкаў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што звонку будынак быў абтынкаваны, але гэта малаверагодна, бо знешняя тынкоўка фасадаў пачынае ўжывацца на Беларусі з часоў рэнесансу.
Час узвядзення Верхняй царквы дакладна не вызначаны. Адны даследчыкі адносяць яе да XIII ст., другія— да XIV, нават да пачатку XV ст. Справа ў тым, што методыка раскопак, якою карыстаўся першы даследчык Верхняй царквы Ю, Ядкоўскі, была вельмі недасканалай, і таму цяпер цяжка дакладна вызначыць час пабудовы храма.
Знешні выгляд царквы адрозніваўся ад падобных збудаванняў XII ст. Магчыма, спачатку ў будынку былі не скляпенні, а простая столь, якая абапіралася на драўляныя бэлькі. Аб некаторай пераемнасці з гародзенскімі бажніцамі сведчаць скошаныя куты царквы. Да таго ж у часе яе будаўніцтва выкарыстоўваліся шліфаваныя камяні, што засталіся ад Ніжняй царквы. Крыху пазней у інтэр’еры храма з’явіліся цагляныя слупы, што падтрымлівалі гатычныя нервюрныя скляпенні, рэбры якіх былі выкладзены са спецыяльнай стрэлападобнай цэглы. У XV— першай палове XVI ст. двухсхільны дах царквы быў накрыты чырвонай пляскатай дахоўкай.
Рэшткі аналагічнай царквы былі знойдзены на тэрыторыі Навагародскага замка. У перыяд яго кансервацыі (20—30-я гады нашага стагоддзя) польскія даследчыкі ў заходняй частцы замкавага двара адкрылі падмуркі старой царквы. Яны лічылі, што яна была пабудавана раней, чым мураваны замак. Разам з царквой знайшлі падмуркі барочнага касцёла, разбуранага ў XIX ст.
Гэтыя пабудовы былі зноў адкапаны і дэталёва даследаваны ленінградскімі археолагамі пад кіраўніцтвам М. У. Малеўскай у 60—70-х гадах. Напачатку бажніца ўяўляла квадратную ў плане, пазбаўленую слупоў .аднаапсідную пабудову з невялікім прытворам. Падмуркі яе шырынёй да 2 м складзены з валуноў, замацаваных
зверху вапнай з дамешкамі дробнай галькі. Падлога цагляная. Сцены выкананы з вялікапамернай цэглы ў тэхніцы «балтыйскай» муроўкі. Даследчыкі лічаць, што бажніца збудавана ў пачатку XIV ст., якраз у тыя часы,. калі Навагародак адыгрываў значную культурную і палітычную ролю ў Вялікім княстве Літоўскім.
Пазней царква стала чатырохслуповай, была павялічана ва ўсходнім напрамку, яе акруглая апсіда заменена на прамавугольную. Верагодна, у XVI ст. да цэнтральнай часткі паўночнага муру зрабілі яшчэ адну прыбудову.
У XIV ст. царква была накрыта паўцыркульнай чырвонай дахоўкай, такой, як і на вежах Лідскага або Крэўскага замка. Магчыма, з самага пачатку будынак не меў купала, а быў пабудаваны ў выглядзе невялікай гатычнай базілікі з высокім двухсхільным дахам накшталт Сынковіцкай царквы.
Недалёка ад Навагародскай царквы ў 1977 г. былі адкапаны рэшткі сярэднявечнага палаца, які аздабляў замкавы падворак. Гэта амаль квадратны ў плане будынак (9,5ХЮ м) з цэнтральным слупом і ўнутранымі перагародкамі. Першы паверх захаваўся на вышыню 4 м. Яго муры маюць таўшчыню 1 —1,2 м і складзены з камянёў, звонку абкладзеных вялікапамернай цэглай. Захаваліся рэшткі крыжовых нервюрных скляпенняў. Рэбры нервюр выкананы з фігурнай стрэлападобнай цэглы, вельмі падобнай да фігурнай цэглы з паўночнаўсходняй вежы Лідскага замка. Будынак быў пакрыты паўцыркульнай дахоўкай і меў зашклёныя вокны. Вучоныя датуюць яго сярэдзінай XIV ст, і лічаць, што гэта палац магутнага феадала. Магчыма, мы маем справу з часовай рэзідэнцыяй князёў Вялікага княства Літоўскага.
Даследаванні Верхняй царквы ў Гродне, царквы і палаца ў Навагрудку дазволілі запоўніць «белую пляму» ў гісторыі культавай і грамадзянскай архітэктуры Беларусі XIV—XV стст. Менавіта з гэтых пабудоў пачынаецца новы этап у беларускім дойлідстве, этап пераходу да гатычных традыцый, іх пераасэнсавання на мясцовай аснове.
Адзіны помнік культавага дойлідства ў Беларусі перыяду станаўлення гатычнай архітэктуры, які цалкам захаваўся, гэта Троіцкі касцёл у Ішкалдзі (вёска ў Ba-
ранавіцкім раёне), пабудаваны, згадна з пісьмовымі крыніцамі, у!472г. Ен належыць датыпу невялікіх вясковых храмаў , але прынцыпы цаглянай готыкі выкарыстаны тут у поўнаіі меры. Гэта сведчыць пра тое, што цагляная готыка, характэрная ў XIV ст. больш для замкавага будаўніцтва, у наступным стагоддзі шырока пранікае нават у правінцыяльнае і вясковае дойлідства.
Касцёл у Ішкалдзі мае зальную трохнефавую прастору, якая заканчваецца вялікай паўцыркульнай апсідай. Звонку ён быў неабтынкаваны (тынкоўка зроблена пазней). Чырвоныя сцены з выразнай гатычнай муроўкай аздоблены ў ніжняй частцы рамбічным арнаментам з перапаленай цэглы. Такое аздабленне з чорнай, спецыяльна зробленай цэглы ўжывалася ў XV— першай палове XVI ст. і ў іншых беларускіх храмах (напрыклад, у Супраслі і Іходне).
Абрысы Ішкалдскага касцёла простыя і лаканічныя. Роўныя сцены бакавых фасадаў і апсіды падзяляюцца шматлікімі контрфорсамі, якія нясуць на сабе асноўны цяжар нервюрных скляпенняў. Вонкавая паверхня сцен у прамежках паміж контрфорсамі прарэзана вузкімі паўцыркульнымі вокнамі. Цікава вырашаны галоўны фасад. Ен аздоблены рознымі па велічыні паўцыркульны-
Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь Баранавіцкага р-на XV ст. Фота В. Дубінкі
мі і круглымі абтынкаванымі нішамі, што ствараюць складаны поліфанічны рытм.
Партал галоўнага ўвахода мае спічасты абрыс і зроблены з фігурнай цэглы. Вельмі цікавыя і скляпенні. Калі нефы яго перакрыты ўжо вядомымі нам крыжовамі скляпеннямі, характэрнымі для ранняй беларускай готыкі, то апсіду перакрывас больш складанае і прыгожае скляпенне, якое ў плане ўяўляе шматпрамянёвую зорку. Храм быў некалі пакрыты зялёнай паліванай дахоўкай і меў фрэскавы роспіс, які, на жаль, зараз не бачны.
Такім чынам, у гэтым помніку прадстаўлены ўсе асноўныя мастацкія прынцыпы цаглянай готыкі. Гатычныя элементы тут некалькі спрошчаны, але тым не менш ствараюць суцэльны і самабытны мастацкі вобраз.
Апошнім часам гісторык Расціслаў Баравы і археолаг Алесь Кушнярэвіч выявілі яшчэ адзін помнік, нават больш старажытны, чым Ішкалдскі касцёл. Гэта былы Уселюбскі касцёл у Навагрудскім раёне. Даследчыкі лічаць, што храм узведзены ў першай палове XV ст. у тэхніцы гатычнай муроўкі з тоўстай (да 9 см) цэглы з роўнай паверхняй, без адбіткаў пальцаў. У плане гэта аднанефавае збудаванне з адной гранёнай апсідай, блізкае да квадрата. У апсідзе два вялікія акны спічастай формы. Верхняя частка заходняга фасада мае крыж, выкладзены з перапаленай цэглы. Вуглавыя часткі франтона гэтага фасада аформлены нішамі. Вуглы апсіды і асноўнага памяшкання ўмацаваны магутнымі контрфррсамі. Першапачаткова касцёл быў перакрыты мураванымі скляпеннямі, іх рэбры зроблены з нервюрнай цэглы складанага профілю. Скляпенні абапіраліся на квадратны ў плане слуп, рэшткі якога выяўлены падчас раскопак унутры касцёла. 3 паўночнага і паўднёвага бакоў да апсіды прымыкаюць дзве сакрысціі *, скляпенні якіх мелі зорчаты малюнак. Дах касцёла быў гонтавы.
Шмат падабенства з Ішкалдскім касцёлам мае царква ў Кодне (зараз у Польшчы), узведэенай у 1530 г. на заходнім беразе Буга на тэрыторыі замка Сапегаў. Аднолькава вырашана ў абедзвюх бажніцах асвятленне інтэр’ера — толькі з поўдня. Ступеньчатыя контрфорсы ёсць на ўсіх фасадах, прычым на галоўным яны моцна выцягнуты і злучаюць асноўную частку царквы са шчыпцом. Галоўны фасад аздоблены аркамі розных памераў і формаў. Некаторыя з іх вельмі падобны на
План касцёла ў в. Уселюб Навагрудскага р-на. XV ст. Паводле А. Кушнярэвіча
Гатычны партал касцёла ў в. Уселюб Навагрудскага р-на. XV ст. Фота А. Кушнярэвіча
выкарыстаныя ў дэкоры царквы ў Мураванцы. Сцены складзены з чырвонай вялікапамернай цэглы, прычым іх ніжнія часткі ўпрыгожвае сеткавы арнамент з перапаленай цэглы. У аздабленні фасадаў скарыстаны розныя тыпы фігурных цаглін. Летапісныя крыніцы паведамляюць пра ўстаўкі з каляровай кафлі ў верхняй частцы галоўнага фасада.
Найбольшы росквіт гатычнай архітэктуры на Беларусі прыпадае на першую палову XVI ст. Яна паступова набывае самабытныя стылёвыя асаблівасці, што яскрава праяўляюцца як у замкавым, так і ў культавым і грамадзянскім будаўніцтве.