Старонкі мураванай кнігі
Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
Фрагмент цагліны XVII ст. з Пінска. Малюнак Т. Верабей
ка, часам аздобленая рэльефным арнаментам у выглядзе буйной рыбінай лускі. Такую дахоўку знайшлі археолагі ў Гродне, Магілёве і Мсціславе.
3 XIII па XVIII ст. ужывалася і спецыяльная профільная цэгла: стрэлападобнай формы для выкладкі кантаў нервюр, а таксама іншых узораў для паўкалонак, ніш, аркатурных паясоў, аконных і дзвярных праёмаў і іншых элементаў цагляных будынкаў. Узоры яе знойдзены ў культурных пластах Лідскага, Крэўскага і Мірскага замкаў, у Гродне, Мінску, Навагрудку, Віцебску, Полацку і іншых населеных пунктах. Найбольш пашыранымі спосабамі вырабу такой цэглы былі фармоўка і абсклю-
даванне (абрэзка цагліны-сырца звычайнай формы спецыяльным нажом для надання патрэбнай формы). Напрыклад, уся профільная цэгла з Сынковіцкай царквы і Мірскага замка спачатку выразалася з сырца, а потым абпальвалася. Нервюрная цэгла з Лідскага, Крэўскага, Гродзенскага і Віцебскага замкаў фармавалася адразу.
На буйнапамернай цэгле амаль заўжды адсутнічаюць знакі, уласцівыя плінфе (выключэннем з’яўляецца гатычная цэгла XV ст. з Уселюбскага касцёла), але клеймы і асабліва меткі (выявы, нанесеныя пальцамі ці вострым інструментам) сустракаюцца на працягу XIV—XVI стст. Меткі вядомы на цэгле з Гродзенскага, Лідскага і Мірскага замкаў, а клеймы (чатыры варыянты)— на мірскай. Вельмі цікавая цагліна знойдзена ў Пінску. Яе бакавыя грані аздоблены рэльефным раслінным арнаментам.
Сімволіка разнастайных выяў на старажытнай цэгле часта звязана з пэўнымі асаблівасцямі цагельнай вытворчасці і да канца не вытлумачана.
ЭПОХА АДРАДЖЭННЯ НА БЕЛАРУСІ
культуры
XV—XVI стст. на Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, склаліся эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя і ідэалагічныя перадумовы Рэнесанса — эпохі станаўлення і росквіту ранняй буржуазнай ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Якасныя
змены ў розных сферах жыцця перадавых еўрапейскіх краін (у першую чаргу Італіі) — узмацненне антыфеадальнай і рэлігійнай барацьбы, вялікія геаграфічныя адкрыцці, рост і развіццё гарадоў, фарміраванне нацыянальных дзяржаў і абсалютысцкіх манархій, з’яўленне кнігадрукавання, развіццё навукі і тэхнікі — прывялі да ўзнікнення новай, пераважна свецкай культуры. На яе глебе сфарміраваўся гуманістычны погляд на прыроду,
грамадства і чалавека.
На Беларусі ў гэты час назіраецца бурны рост гарадоў, што асабліва ярка выявілася ў атрыманні імі самакіравання. Гандляры Полацка, самага вялікага беларускага горада першай паловы XVI ст., часта з’яўляліся на кірмашах Рыгі і Гданьска, Любека і Гамбурга, іншых ганзейскіх гарадоў Еўропы. Шмат іншаземных гандляроў
прыязджалі і на Беларусь. У Полацку яны нават мелі мураваны касцёл св. Пятра, у сутарэннях якога захоўвалі свае тавары.
Адзін за другім узнікалі ў беларускіх гарадах рамесныя цэхі, якія працавалі не толькі на ўнутраны, але і на замежны рынак. Дзякуючы адзінай мове навукі — латыні, што была шырока распаўсюджана на Беларусі, мацаваліся і міжнародныя навуковыя сувязі. Беларускія студэнты вучыліся ва універсітэтах Германіі, Італіі, Швейцарыі, Францыі, Польшчы, Чэхіі і іншых еўрапейскіх краін.
У канцы XV ст. завяршаецца складванне беларускай народнасці і мовы, абуджаецца нацыянальная самасвядомасць. Гэты працэс адбіваецца на розных галінах мастацтва і матэрыяльнай культуры. Адраджаюцца, напрыклад, традыцыі паліванага посуду, значна пашыраецца яго асартымент, вырабляюцца новыя формы сталовага начыння: рынкі *, кубкі, куфлі, паліваныя гаршкі і збаны, талеркі і паўміскі. У XVI ст. з’яўляюцца італьянская маёліка і «рэйнскі каменны посуд», узнікаюць шкляныя гуты і ганчарныя цэнтры па вырабе паліхромнай кафлі і сталовага посуду.
Бурна развіваецца кнігадрукаванне, ствараецца мастацкая літаратура і свецкая паэзія. Шырокую вядомасць набываюць творы Міколы Гусоўскага, напісаныя на латыні, і друкаваныя кнігі Францішка Скарыны. Расквітнела агульнадзяржаўнае летапісанне на роднай мове. Выдаюцца першыя буквары, граматыкі і слоўнікі.
Але ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі ў эканоміцы Беларусі адсутнічалі выразныя прыкметы будучага капіталізму, захоўвалася вялікая залежнасць гарадоў і мястэчак ад магнатаў, недастаткова кансалідавалася беларуская народнасць. Да гэтага трэба дадаць наяўнасць пэўнага перыяду адноснай верацярпімасці, узаемадзеянне беларускай культуры з культурамі суседніх народаў, сувязь не толькі з антыфеадальным, але і з нацыянальна-рэлігійным рухам. Рэнесансная культура акрэслілася тут з пэўным спазненнем і не зусім супадае храналагічна з агульнапрынятымі стадыямі Адраджэнняў заходнееўрапейскіх краінах. Акрамя архітэктуры (пра гэта гаворка далей) ідэі Адраджэння на Беларусі найбольш яскрава правяліся ў жывапісе, графіцы і музыцы.
Значнага поспеху ў гэтыя часы дасягае царкоўная і свецкая музыка, асяродкамі якой былі брацкія школы. У другойпалове XVI ст. пачалося друкаванне нот. Першыя ноты выйшлі з друкарняў Брэста, Нясвіжа і Любчы. Уплывы рэнесансу прыкметныя і ў дэкаратыўнаўжытковым мастацтве (выраб мэблі, кафлярства, шкларобства, ювелірная і касцярэзная справа).
Подых рэнесансу адчуваецца ўфрэскавым роспісе і іканапісе, што праяўляецца ў адыходзе ад сярэднявечных канонаў, рэалістычнай трактоўцы натуры, падкрэсліванні індывідуальных рыс у біблейскіх персанажаў. Абразы аздабляюцца бытавымі і этнаграфічнымі элементамі, часам запазычанымі непасрэдна з тагачаснай беларускай архітэктуры. На абразах можна ўбачыць разнастайныя прыёмы накрыцця дахаў (у тым ліку паўцыркульнай і чырвонай пляскатай дахоўкай), розныя ўзоры цаглянай муроўкі (нават расшыўку швоў), каваныя металічныя дзвярныя завесы, замкі і ключы, шырокія прамавугольныя вокны. зашклёныя круглымі альбо квадратнымі шыбамі, у алавяных рамах і іншыя дэталі. Часам архітэктурныя кулісы на абразах ператвараюцца ў сапраўдныя пейзажы з рэнесанснымі палацамі.
Уплыў рэнесансу ў графіцы перш-наперш адбіўся ў дрэварытах выданняў Францішка Скарыны. Калі ўважліва прыгледзецца да біблейскіх сюжэтаў, можна заўважыць розныя тагачасныя ўзоры адзення, зброі, арнаментыкі і архітэктуры. На адным з дрэварытаў нават паказана сапраўдная будаўнічая пляцоўка XV—XVI стст.: некалькі майстроў нарыхтоўваюць камяні для муроўкі, другія пры дапамозе спецыяльных блокаў і пад’ёмнікаў падаюць мулярам будаўнічыя матэрыялы. Побач стаяць архітэктар і заказчык і нешта абмяркоўваюць.
На другім дрэварыце мы бачым трохпавярховы рэнесансны палац. Першы, службовы, паверх мае невялічкія квадратныя вокны, а другі і трэці прарэзаны шырокімі і светлымі арачнымі вокнамі, аздобленымі рустам *.
Адметныярысы Адраджэння ў розных галінах беларускага мастацтва існавалі доўгі час, наватда сярэдзіны XVII ст., набываючы ў шэрагу выпадкаў элементы меньерызму *. Новыя формы накладваліся на вельмі трывалую старажытную аснову мясцовага мастацтва, што абапіралася на традыцыі Кіеўскай Русі і Візантыі.
РЫСЫ НОВАГА СТЫЛЮ
пецыфічная рыса архітэктуры Беларусі часоў Адраджэння— сінтэз гатычных і рэнесансных Н традыцый, якія паступова (у канцы XVI —
пачаткУ XVII ст.) спалучаюцца з элементамі маньерызму і барока. Гэта характэрна як для палацава-замкавай, так і для культавай і грамадзянскай архітэктуры. Найболын яскрава павевы рэнесансу адбіліся на мураванай архітэктуры кальвінскіх збораў — помнікаў новага тыпу, якія з’явіліся на Беларусі ў XVI ст. разам з прыхільнікамі новай еўрапейскай рэлігіі — пратэстантамі. Жорсткая барацьба паміж праціўнікамі і абаронцамі Рэфармацыі захапіла і Беларусь, асабліва пасля таго, як частка мясцовых магнатаў і шляхты прыняла новае веіравызнанне. Ваенная небяспека і абумовіла архітэктуру пратэстанцкіх (або кальвінісцкіх) бажніц.
Калі параўнаць іх з гатычнымі абарончымі храмамі, то можна адразу заўважыць не толькі пераемнасць (тоўстыя сцены, шматступеньчатыя контрфорсы, глыбокія падмуркі, байніцы на фасадах галоўнай вежы), але і адметнасць. Па-першае, гэта іншая дэкарыроўка і палі-
хромія фасадаў, шырокае ўжыванне тынкоўкі, замест гатычнай сістэмы муроўкі — рэнесансная, дзе чаргуюцца рады тычкоў і лажкоў. У асобных выпадках (Праабражэнская царква ў Заслаўі) яшчэ багата профільнай фігурнай цэглы, але сфера яе выкарыстання ўжо значна меншая. Асноўную ролю ў пластыцы фасадаў пачынаюць адыгрываць новыя элементы дэкору: рустоўка, аркатурэ і інш.
Па-другое, іншы характар набываюць абарончыя прыстасаванні. Часта зборы абносіліся высокай мураванай агароджай, у некаторых выпадках з невялікімі абарончымі вежамі. Напрыклад, збор у Койданаве (зараз г. Дзяржынск), які, на жаль, не захаваўся, быў абнесены каменным мурам з дзевяццю вежамі і глыбокім ровам, які напаўняўся вадою.
Значна змянілася ў параўнанні з каталіцкімі або праваслаўнымі бажніцамі і планіроўка кальвінісцкіх храмаў. Прайсці ў будынак можна было толькі праз адзін уваход — галоўную вежу, размешчаную ў цэнтры фасада. Гэтая вежа была вельмі высокая і ў значнай
Кальвінскі збор у в. Асташына Навагрудскага р-на. Здымак 20— 30-х гадоу. Цэнтральны гістарычны архіў ЛітССР. Вільнюс
ступені прыстасавана да абароны. Вокны ў асноўным аб’ёме вузкія, невялікіх памераў і нагадвалі байніцы.
У другой палове XVI ст. з’яўляецца новы тып цэнтрычнага культавага храма. Яскравы прыклад — кальвінскі збор у Смаргоні (канец XVI ст.), які нядаўна адноўленыі прыстасаваны пад музей. У плане гэта васьмігранная ратонда (бесслуповы храм) з купальным завяршэннем. Фасады былі абтынкаваныя. Асноўны дэ-
Кальвінскі збор у Смаргоні. XVI ст. Фота У. Суцягіна
каратыўны эфект дасягаўся за кошт высокай сценкі — атыка, што прыкрываў знізу аснову сферычнага купала і быў аздоблены лапаткамі і парнымі паўцыркульнымі плоскімі нішамі ў выглядзе аркады. Масіўная высокая вежа прыкрывала адзіны ўваход у храм і некалі мела на самым версе гадзіннік. Маленькія вежы (ацалела толькі адна з іх — паўднёвая), паабапал галоўнай, не мелі абарончага прызначэння. У іх калісьці знаходзілася бібліятэка.
Да часоў Адраджэння адносяцца першыя спробы рэканструкцыі некаторых беларускіх гарадоў на аснове рэгулярнай планіроўкі, калі замак траціў ролю гарадской цытадэлі, будаваўся на ўскраіне горада і злучаўся з яго цэнтрам галоўнай вуліцай. Цэнтрам гарадской