Старонкі мураванай кнігі Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму Алег Трусаў

Старонкі мураванай кнігі

Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
63.13 МБ
План цэнтральнай часткі Мсціслава: 1—кармеліцкі касцёл, XVII — XVIII стст.; 2 — ансамбль езуіцкага кляштара, XVIII—XIX стст.; 3 — Т роіцкая царква, 1-я пал. XIX ст.; 4 — царква Аляксандра Неўскага, 2-я пал. XIX ст.; 5 — слабодская царква, 2-я пал. XIX ст.; 6—
драўляная царква на могілках, XIX ст.: 7 — брама Тупічэўскага манастыра, канец XIX —пач. XX ст.; 8 — былая сінагога, XIX ст.; 9 — пажарная каланча, 1-я пал. XX ст.; 10 — гандлёвыя рады, XIX— пач. XX ст.; 11 — мураваная грамадзянская забудова, 2-я пал. XIX — пач. XX ст.; 12 — гарадскі сядзібны дом, XIX ст.; 13 — драўляная жылая забудова, канец XIX — пач. XX ст.; 14 — лямус, канец XIX—пач. XX ст.; 15 — будынак павятовага вучылішча, пач.
XX ст.
канцылярыі, дом віцэ-губернатара і гасціны двор. Драўляныя крамы часткова знішчаюцца, але функцыя плошчы застаецца ранейшай. Ратушу ўключаюць у ансамбль забудовы як асноўны кампазіцыйны элемент, папярэдне перарабіўшы яе ў класічным стылі. У 1809 г. скапалі вал вакол Старога горада і на яго месцы ў 1828—1831 гг. насадзілі гарадскі сквер, вакол якога паступова стварылася новая плошча.
Яшчэ адна плошча — Саборная — склалася ў Магілёве ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. на галоўнай вуліцы. Яна атрымала форму эліпса (зараз плошча перад гасцініцай «Дняпроўская»). Яе кампазіцыйным цэнтрам стаў Іосіфаўскі сабор, збудаваны вядомым рускім архітэктарам М. Львовым. Завяршыў афармленне кампазіцыі плошчы ў 20-х гадах XIX ст. знакаміты рускі дойлід В. Стасаў, які ўзвёў насупраць сабора манеж.
Яшчэ больш змянілася планіроўка старажытнага беларускага горада Мсціслава. Новая рэгулярная сістэма вуліц і плошчаў, зробленая па класіцыстычных законах, змяніла аблічча горада да непазнавальнасці. Замкавая гара — месца, адкуль пачынаўся Мсціслаў і дзе потым знаходзіўся замак — засталася за межамі горада. Старыя гмахі кармеліцкага і езуіцкага кляштараў апынуліся амаль у сярэдзіне жылых кварталаў. На новым месцы быў створаны і адміністрацыйны цэнтр, ад якога захаваліся гандлёвыя рады. Па гэтай схеме горад развіваўся амаль да нашых дзён і дайшоў да нас з невялікімі зменамі.
Другі прыклад «узорнага» горада часоў класіцызму — Чачэрск. 3 1774 г. яго ўладальнікам становіцца граф Захар Чарнышоў, які адразу распачаў капітальнае будаўніцтва. На былым замчышчы ўзводзіцца палац, ажыццяўляецца рэгулярнае распланаванне кварталаў, будуюцца тры касцёлы і адна царква, два шпіталі, уздоўж вуліц высаджваюцца ліпавыя прысады. На цэнтральнай плошчы паўстала двухпавярховая, квадратная ў плане ратуша. Ствараецца тэатр, закладваюцца парк і пладовы сад з дзвюма аранжарэямі.
У перыяд класіцызму ў беларускіх гарадах упершыню ўзніклі бульвары, паркі і прысады. Раней у шчыльна забудаваных гарадскіх цэнтрах, абнесеных землянымі валамі альбо драўляным парканам, для іх проста не было месца.
ПРЫГАЖОСЦЬ У ПРОСТЫМ
Шанаванне класіцызму на тэрыторыі Беларусі можна ўмоўна падзяліць на два перыяды. Першы прыпадае на канец XVIII — пачатак XIX ст. Мураваныя будынкі гэтага часу вылучаюцца строгасцю, прастатой дэкаратыўнай апрацоўкі фасадаў, кампактнасцю аб’ёмаў і правільнымі геаметрычнымі планамі. У будаўнічай тэхніцы шырока ўжываюцца жалезныя канструкцыі, асабліва бэлькі для перакрыццяў, што дазволіла адмовіцца ад скляпеністай столі і замяніць яе плоскай, значна паменшыць таўшчыню сцен, павялічыць аконныя праёмы. Адначасова выкарыстоўваліся і драўляныя, у асноўным дубовыя бэлькі. З’яўляецца і новае пакрыццё дахаў — лёгкая металічная бляха, што амаль замяніла цяжкую керамічную дахоўку. Гэта дазволіла больш чым напалову паменшыць вышыню стрэх і франтонаў. Цэглу, пліткі падлогі, а потым і кафлю пачынаюць вырабляць на невялікіх дзяржаўных або прыватных заводах, прычым памеры цэглы набліжаюцца да сучасных.
Праводзячы вялікадзяржаўную палітыку, імкнучыся стварыць на далучаных беларускіх землях сацыяльную
апору, царызм раздае рускім магнатам і памешчыкам вялікія маёнткі, асабліва ва ўсходняй Беларусі. Сярод новых гаспадароў былі як дробныя дваране і чыноўнікі, так і вядомыя ваенныя, дзяржаўныя дзеячы і царскія фаварыты: Пацёмкін, Румянцаў, Паскевіч, Зорыч, Сувораў, Салагуб, Булгак, Чарнышоў і інш. He забыліся царскія ўлады і пра мясцовую, у першую чаргу апалячаную, беларускую шляхту і магнатаў. Усім, хто прызнаваў новую ўладу, дараваліся прывілеі і вольнасці расійскага дваранства.
У сувязі з гэтым паступова змяншаецца ўплыў польскай культуры (асабліва пасля 1831 г.) і назіраецца арыентацыя на новыя культурныя цэнтры — Пецярбург і Маскву.
На кафедры архітэктуры пры Віленскім універсітэце і ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў пашыраецца падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў архітэктараў і мастакоў. Адбываецца абмен архітэктурна-будаўнічым вопытам. У Беларусь прыязджаюць такія вядомыя дойліды, як М. Львоў, В. Стасаў, Дж. Кларк, АМельнікаў і інш. Мікалай Львоў — заснавальнік пейзажнага стылю ў рускім садова-паркавым мастацтве — збудаваў у Магілёве Іосіфаўскі сабор і пакінуў для нашчадкаў шмат акварэляў з краявідамі горада канца XVIII ст. Плённа працаваў на Беларусі і вядомы літоўскі архітэктар з Вільні Лаўрэн Гуцэвіч (Лаўрынас Стуока-Гуцавічус). Паводле яго праектаў узведзены палац у мястэчку Дзярэчын (Зэльвенскі р-н) і касцёл у вёсцы Маляцічы (Крычаўскі р-н), які ўяўляў сабой 'дакладную копію сабора св. Пятра ў Рыме, але паменшаную ў 8,2 раза.
У сваю чаргу ў Пецярбург едуць працаваць і вучыцца беларускія мастакі. Францішак Смуглевіч, нанрыклад, быў запрошаны Паўлам I, каб аздобіць роспісамі інтэр’еры Міхайлаўскага замка. Павышаў сваю адукацыю ў расійскай сталіцы і Валянцін Ваньковіч. Запрашаюцца на працу ў Расію беларускія разьбяры і муляры.
Узводзяцца шматлікія палацава-паркавыя ансамблі, але іх планіроўка ў гарадах значна адрозніваецца ад вясковых сядзіб. У некаторых выпадках палацы ўключаюцца ў лінейную гарадскую забудову, тады іх службовы двор і сад хаваюцца за галоўным фасадам. Пала-
цы заможных магнатаў у цэнтрах гарадоў і мястэчак становяцца асноўнымі горадабудаўнічымі кампанентамі. Найбольш значны з іх палацава-паркавы ансамбль у Гомелі. Перабудову горада пачаў граф Пётр Румянцаў, які дзве асноўныя гарадскія вуліцы вывеў на плошчу, прылеглую да вялікага парку. У парку спачатку былі ўзведзены палац і Петрапаўлаўскі сабор, а потым,. у канцы XIX ст., і спачывальня новых уладальнікаў ся-
Жылы дом канца XVIII — пачатку XIX ст. па вул. Замкавай у Гродне. Фота В. Дубінкі
дзібы — Паскевічаў. Сабор і палац сталі асноўнымі дамінантамі гарадской панарамы, стварыўшы непаўторны архітэктурны сілуэт. Для палаца выбралі вельмі зручнае месца — высокі пагорак на беразе Сожа. Узводзілі яго ў тры этапы. Галоўны двухпавярховы корпус палаца
ў цэнтры завяршаўся купалам. Асноўны дэкор — элементы класічнага карынфскага ордэра, прычым калоны з раўчукамі-канелюрамі зроблены са штучнага мармуру-стука белага колеру. Інтэр’еры былі аздоблены жывапісам і ляпным арнаментам.
Сабор, які непасрэдна прымыкае да палаца, пабудаваны ў 1809—1819 гг. паводле праекта архітэктара Дж. Кларка. У плане ён мае форму выцягнутага крыжа. Цэнтральная частка будынка завяршаецца купалам на высокім барабане з вялікімі вокнамі. Фасады аздоблены чатырма порцікамі з мноствам паўкалон дарычнага ордэра.
Позні класіцызм часта называюць ампірам (што ў перакладзе з французскай мовы азначае «імперыя»), Гэты архітэктурны накірунак у першай трэці XIX ст. найбольш праявіў сябе ў дэкоры.
У аздабленні фасадаў і інтэр’ераў сталі ўжываць антычныя тыпы арнаменту — меандр*, ёнікі*, маскароны* і наборы геральдычных і вайсковых атрыбутаў — сцягі, барабаны, шлемы, мячы, шчыты, гарматы і г. д. Характэрнае аздабленне фасадаў — розныя тыпы гірляндаў, вянкі і разеткі. У гэтым стылі ствараюцца не толькі ляпныя барэльефы, але і каваныя або літыя чыгунныя агароджы балконаў, парапеты і лесвічныя рашоткі.
К сярэдзіне XIX ст. непазбежны спадарожнік разлажэння феадальнай манархіі — валюнтарызм наогул і ў архітэктуры таксама — поўная рэгламентацыя гарадскіх планаў, будаўніцтва па тыпавых праектах, стандартызацыя архітэктурных прыёмаў — прывёў класіцызм да заняпаду, і ён творча вычарпаў сябе.
СТАРАДАЎНІЯ СЯДЗІБЫ
еадальныя сядзібы канца XVIII — першай паловы XIX ст. у сельскай мясцовасці мелі свае адметныя рысы. Перад тым як пачаць будаўніцтва, архітэктар стараўся ўлічыць усе асаблівасці краявіду, прычым нястача
тых ці іншых яго элементаў дапаўнялася штучна: выкопваліся ставы, рабіліся роўныя тэрасы, пракладваліся прамавугольныя трасы прысадаў, разбіваліся газоны.
Каб падпарадкаваць невысокую драўляную забудову вёскі перспектыве мураванага ансамбля рэзідэнцыі, сялян нярэдка вымушалі сяліцца «ў адну вуліцу». Калі вясковая вуліца вяла да панскага палаца ці сядзібы, то атрымліваўся своеасаблівы прасторавы падыход, які ўзмацняў параднасць велічнай двухальбо трохпавярховай пабудовы.
Адначасова з палацамі ўзводзіліся вясковыя бажніцы — касцёлы ці цэрквы, прыдарожныя капліцы, фамільныя спачывальні, якія з’яўляліся дадатковымі дамінантамі паміж забудовай вёскі і сядзібным ансамблем.
Вучоныя вылучаюць тры асноўныя тыпы палацаў і
сядзібных будынкаў, што ўзводзіліся на Беларусі ў XIX ст. Адны з іх у плане нагадваюць літару П, другія — падкову, а трэція маюць акрамя асноўнага корпуса асобныя флігелі*. Агульным для ўсіх з’яўляецца парадны двор, які злучае сядзібу з вуліцай або пад’язной алеяй.
А зараз завітаем у адну з такіх сядзіб... Невялічкая вёска Залессе ў Смаргонскім раёне. Яшчэ ў XVIII ст. тут знаходзіўся маёнтак графаў Агінскіх. Стаяў драўляны, абтынкаваны, на каменным падмурку палац, быў выкапаны стаў і разбіты рэгулярны парк. На самым пачатку XIX ст. сюды з’яўляецца з эміграцыі малады гаспадар — адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 г. таленавіты кампазітар і музыкант Міхал Клеафас Агінскі.
Ён запрашае вядомага віленскага архітэктара прафесара архітэктуры Міхала Шульца і пачынае перабудову. Капітальна перабудоўваецца стары палац і рэканструюецца парк. Парк разбіваецца на дакладныя геаметрычныя ўчасткі і засаджваецца садовымі дрэвамі. Дарогі, што вялі да палаца, абсаджваюцца цяністымі прыгожымі піхтамі, якія рэгулярна падстрыгаюцца і добра даглядаюцца.
Побач са старым узводзіцца новы мураваны палац. Яго цэнтральная двухпавярховая частка ўпрыгожваецца порцікам з чатырма калонамі і завяршаецца невялікай вежачкай з гадзіннікам. Непадалёку будуюцца двухпавярховы мураваны млын, аднапавярховыя будынкі аранжарэй і цяпліц і невялікая капліца. Асабліва прывабліваў вандроўнікаў і гасцей Агінскага новы парк з павільёнамі, масткамі і памятнымі камянямі. Адзін з іх быў прысвечаны Тадэвушу Касцюшку. Побач з паркам знаходзіліся два звярынцы, дзе ўтрымліваліся дзікія жывёлы. Вочы разбягаліся ад мора разнастайных кветак, што раслі на клумбах у розных мясцінах сядзібы. Для адпачынку і роздуму існавалі дзве альтанкі. Адна, каменная, паўкруглая, стаяла на пагорку, другая, «кітайская», круглая, з драўлянай галерэяй, дазваляла назіраць жыццё дзікіх жывёл у звярынцы.