Старонкі мураванай кнігі
Манум. архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму
Алег Трусаў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 191с.
Мінск 1990
II. Зак. 1438
ВІЗІТНЫЯ КАРТКІ БУДЫНКАЎ
яжка ўявіць сабе помнік архітэктуры без такіх элементаў, як дзверы, вокны, балконы, ветранікі, дымнікі і г. д. I калі магутныя мураваныя сцены палацаў і замкаў, храмаў і ратуш у большасці выпадкаў захавалі гэтыя
дэталі ў першасным выглядзе, то драўляныя фасады і інтэр’еры часта знікалі ў выніку пажараў і пераробак. Таму ў гэтым раздзеле мы хочам расказаць аб некаторых архітэктурных дэталях, без якіх цяжка ўявіць сабе архітэктурны помнік.
Пачнём з дзвярэй... Яны павінны былі адпавядаць
шматлікім патрабаванням: не пускаць у жылое памяшканне зімовую сцюжу і халодны восеньскі вецер, надзейна ахоўваць маёмасць гаспадара ад рабаўнікоў, паказваць веліч палаца або храма, быць надзейнай абаронай ад ворагаў.
Уявіць памеры і вонкавы выгляд дзвярэй у дамах простых гараджан у XII—XVI стст. дапамагаюць археалагічныя раскопкі. Яны сведчаць, што ў дамах старажытнага Мінска дзверы мелі невялікія памеры (іх вышыня дасягала ўсяго 1—1,2 м), знаходзіліся блізка ад столі
і адчыняліся ўсярэдзіну памяшкання. Палотны дзвярэй, знойдзеныя падчас раскопак у Віцебску, сабраны з дзвюх альбо трох тоўстых дошак, змацаваных драўлянымі планкамі. Планкі ішлі альбо паралельна адна другой, альбо наўскос. Ніякага аздаблення дзверы не мелі і выконвалі звычайную утылітарную функцыю.
Значна адрозніваліся ад іх дзверы палацаў і храмаў. Самыя раннія з вядомых нам дзвярэй гэтага тыпу належаць да XVII—XVIII стст. Уражваюць сваёй прыгажосцю разныя дзверы касцёла ў вёсцы Крамяніца Гро-
Дзверы касцёла ў в. Крамяніца Зэльвенскага р-на. XVI/ ст. Фота В. Дубінкі
дзенскай вобласці (першая палова XVII ст.). Яны складаюцца з двух вялікіх драўляных палотнаў, устаўленых у мураваны дзвярны праём і завершаных паўцыркульнай аркай. Ніжнія часткі абодвух палотнаў аздоблены шыкоўнай разьбой у стылі чатырохчленнай сіметрыі. Такі арнамент, як ужо адзначалася, быў шырока распаўсюджаны ў беларускім кафлярстве ў першай палове XVII ст. Падобныя дзверы можна ўбачыць і ў Глыбоцкім касцёле.
Вялікую цікавасць уяўляе здымак дзвярэй XVII ст.,. зроблены ў Магілёве ў канцы 40-х гадоў нашага стагоддзя, які зараз захоўваецца ў архіве інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя». На ім адлюстраваны аднастворкавыя драўляныя дзверы, аздобленыя зверху і знізуУ верх-
Дзверы касцёла ў Глыбокім. XVIII ст. Фота В. Дубінкі
няй частцы знаходзіцца выява аднагаловага арла, магчыма, запазычанага з герба Рэчы Паспалітай (у склад якой тады ўваходзіў Магілёў), а ў ніжняй — найбольш цікавай — малюнак вазона, матыву, вельмі характэрнага для розных жанраў беларускага мастацтва: кнігадрукавання, кафлярства, разьбы па дрэве, ткацтва. Несумненна, што гэтыя дзверы вялі ў дом заможнага магілёўскага купца або рамесніка.
Вонкавыя дзверы многіх палацаў і храмаў у XVII—
Дзверы касцёла ў Глыбокім. XVIII ст. Фрагмент. Фота В. Дубінкі
XVIII стст. акрамя разных упрыгожанняў маюць шматлікія металічныя аздобы. Найбольш пашыраны ў той час былі каваныя дэкаратыўныя цвікі, пляшкі якіх зроблены ў выглядзе разнастайных разетак. Гэтыя цвікі ў вялікай колькасці забіваліся ў палотны дзвярэй, прычым пляшкі іх стваралі разнастайныя ўзоры, а канцы загіна,ліся на супрацьлеглай частцы дзвярнога палатна, тым самым значна павялічваючы яго трываласць.
Металічныя каваныя завесы ў гэты час паступова замянілі старадаўні спосаб навешвання дзвярэй на калаўроце. Канцы завесаў фігурна раскоўвалі і надавалі
ім абрысы лісцяў, ромбаў альбо выгіналі ў выглядзе лацінскай літары S. Часам палотнішчы завесаў упрыгожвалі — чаканкай наносілі геаметрычны арнамент.
У культавых пабудовах і багатых палацах вонкавыя дзверы мелі вялікія спружынныя замкі, якія замыкаліся каванымі ключамі. Вушкі такіх замкоў аздабляліся дэкаратыўнымі накладкамі, прычым найбольш распаўсюджанымі былі розныя варыянты сэрцападобнай формы. Адзін такі замок зпойдзены намі падчас раскопак Заслаўскага замка ў 1979 г. і датуецца першай паловай XVII ст. Падчас раскопак Крэўскага замка пашанцавала знайсці цэлую звязку ключоў (13 штук) гэтага ж часу.
На рубяжы XIX—XX ст'ст. амаль усе дзверы ў горадзе
Фрагмент дзвярэй касцёла св. Андрэя ў Слоніме. XVIII ст. Фота аўтара
Дзвярны замок пачатку XVII ст. з Заслаўскага замка. Раскопкі 1979 г. Фота аўтара
Ключы XVII ст. з Крэўскага замка. Раскопкі 1985 г. Л1. Ткачова і аўтара
і вёсцы ўпрыгожвалі фігурныя каваныя дзвярныя клямкі. Клямкі такога тыпу выкарыстоўваюцца і сёння.
У старых кварталах многіх беларускіх гарадоў захавалася шмат філёнгавых драўляных дзвярэй XIX—пачатку XX ст. Іх разнастайнае аздабленне ў тагачасных стылях — класіцызму, эклектыкі і мадэрна— сёння можа быць прадметам спецыяльнага вывучэння, асабліва падчас рэстаўрацыі старой гарадской забудовы.
Калі бываеш у старажытных гарадах, асабліва ў іх гістарычных цэнтрах, нельга не звярнуць увагу на вырабы кавалёў і ліцейшчыкаў XVIII—пачатку XX ст. Трэба толькі прыгледзецца да старых будынкаў і ўбачыш, як зіхацяць кроплі дажджу на вострых дзідах агароджы часоў класіцызму паміж дамамі № 11 і 13, што па вулі-
Акоўка дзвярэй касцёла ў в. С.іабодка Браслаўскага р-на. Пачатак XX ст. Фота В. Дубінкі
Каваная агароджа касцельнай брамы ў в. Слабодка Браслаўсыга р-на. Фота В. Дубінкі
Каваная рашотка верхняй часткі касцельнай брамы. Троіцкі касцёл у в. Дунілавічы Пастаўскага р-на. XVIII ст. Фота В. Дубінкі
цы Ленінскай у Магілёве, як звісаюць пад ганкам гронкі дзікага вінаграду літых капітэляў будынка на плошчы Горкага ў Мазыры, заўважыш мудрагелістыя выкрунтасы лёгкага дымку, што ўецца сонечным зімовым ранкам праз каваны дымнік на коміне жылога будынка па вуліцы Пралетарскаіі у тым жа горадзе.
Кожны вандроўнік XVI—XVIII стст., які падыходзіў да гарадской брамы, здалёк бачыў на вежах замкаў і
Дымнік на даху жылога будынка па вул. Пралетарскай у Мазыры. Фота А. Бабра. 1981 г.
бажніц, на званіцах і стромкім ратушным даху шматлікія флюгеры, якія альбо зіхацелі на сонцы срэбрам і пазалотай, альбо вылучаліся стромкімі абрысамі на фоне аблокаў і хмар. Нездарма нашы продкі называлі іх ветранікамі, бо многія флюгеры круціліся вакол сваёй восі і паказвалі кірунак ветру. Якіх толькі выяў і сімвалаў не было на старадаўніх ветраніках! Гэта і герб магната на замкавых вежах Любчанскага замка, і анёл з трубой на вежы Гродзенскага фарнага касцёла і сцяжкі рознай формы з датамі будаўніцтва на вясковых каплічках, царкоўных брамах, жылых і гаспадарчых будынках.
А балконы! Каваныя альбо літыя чыгунныя самых розных архітэктурных стыляў — барока, ракако, класіцызму, неаготыкі, мадэрна, канструктывізму! Засаджаныя кветкамі, парослыя дзікім вінаградам, прывабліваюць яны вока падарожніка, што крочыць па старажытнай брукоўцы. Толькі ў Гродне можна налічыць больш як 30 тыпаў розных балконаў і кранштэйнаў для паддашкаў над уваходамі ў будынкі. А колькі іх у Пінску, Слоніме, Гомелі, Мінску, Магілёве, Віцебску! У спалучэнні
Ветранік XVIII ст. Гродзенская вобл.
Каваная рашотка балкона. Мядзельскі касцёл. XVIII ст. Фота В. Дубінкі
з тагачаснымі аконнымі рамамі, філёнгавымі дзвярыма, каванымі ручкамі і аконнымі кратамі гэтыя элементы архітэктурнага дэкору надаюць непаўторны каларыт гораду. Каларыт гэты нельга губляць, бо разам з ім знікне і твар горада. Таму вельмі важна падчас шматлікіх капітальных рамонтаў захоўваць старыя дзверы і балконы, рамы і агароджы, не даць загінуць своеасаблівым «візітным карткам» старых пакояў і будынкаў.
АДРОДЖАНАЕ ХАРАСТВО
а тэрыторыі Беларусі налічваецца шмат муй Раваных пабудоў розных эпох і стыляў. Але ж Н няўмольны час, шматлікія пажары і войны, розныя пераробкі, а часта і нядбайнае стаўленне нашых сучаснікаў прывялі да таго, што большасць з іх страціла сваё пачатковае аблічча, а некаторыя ператварыліся проста ў руіны і разбураюцца літаральна на вачах. Многія з іх, асабліва культавыя будынкі, даўно страцілі сваю сапраўдную функцыю і альбо зусім не выкарыстоўваюцца, альбо прыстасаваны пад розныя сховішчы.
Вярнуць помнікам іх першапачатковае аблічча, прыстасаваць пад сучасныя культурна-асветніцкія ўстановы можа толькі навукова абгрунтаваная рэстаўрацыя. Сучасныя прынцыпы рэстаўрацыі вымагаюць не толькі ўма^ цавання і адбудовы помнікаў архітэктуры, але і актыўнага ўключэння іх у архітэктурную кампазіцыю новай забудовы нашых гарадоў і вёсак, прыстасавання да новых культурна-эстэтычных патрэб. Калі толькі ўмацаваць ці нават адбудаваць архітэктурны помнік і не вырашыць праблему яго выкарыстання, ён застанецца не-
рухомым музейным экспанатам. Каб шэдэўр дойлідства ці сціплы прадстаўнік радавой гістарычнай гарадской забудовы паўнакроўна ўвайшоў у наша сённяшняе жыццё, трэба надаць яму новую, суЧасную функцыю, якая б не толькі падкрэсліла яго гістарычна-мастацкую каштоўнасць, але і адзначыла, узмацніла яе, надала ёй новае эстэтычнае гучанне.
Такі прынцып атрымаў назву «рэваларызацыя», што азначае ў дадзеным выпадку адраджэнне згубленай ідэйна-эстэтычнай каштоўнасці. Рэваларызацыя ўключае цэлы комплекс работ па «ажыўленні» помніка: кансервацыю, навуковую рэстаўрацыю і актыўнае архітэктурнае прыстасаванне яго да сучасных патрэб грамадства. Менавіта прыстасаванне вызначае выбар сродкаў кансервацыі і рэстаўрацыі і, самае галоўнае, з’яўляецца сувязным звяном паміж мінулым і сучасным бытаваннем помніка. Прывядзём некалькі канкрэтных прыкладаў.
Спачатку завітаем у старажытны Полацк, дзе шмат розных архітэктурных помнікаў і ансамбляў. Адзін з іх ужо добра вядомы вам. Гэта — Полацкая Сафія. Зараз яна складаецца з двух помнікаў — XI і XVIII стст., і кожны з іх мае высокую мастацкую каштоўнасць. Таму навуковаму кіраўніку рэстаўрацыі архітэктару Валерыю Слончанку давялося вырашыць складаную задачу прыстасавання і музейнага паказу Сафійскага сабора.
Спачатку ў ім меркавалася размясціць рэспубліканскі музей гісторыі рэлігіі і атэізму. Але шматлікія экспанаты, уведзеныя ў цудоўны інтэр’ер XVIII ст., маглі засланіць яго мастацкія вартасці. Таму пасля шматлікіх спрэчак было вырашана зрабіць у саборы залу арганнай і камернай музыкі ў адпаведнасці з архітэктурнаархеалагічнай экспазіцыяй рэштак будынка XI— XIII стст. Культурны слой таўшчынёй больш 2 м, што залягаў пад падлогай XVIII ст., быў выняты да ўзроўню падлогі XI ст., а замест верхняй падлогі зроблена своеасаблівая столь на бэльках, пад якой утварыўся падземны музей старажытнай Сафіі. А каб глядач мог атрымаць большае ўяўленне пра пачатковы выгляд помніка, на яго фасадах былі зроблены зандажы *, у якіх відаць старадаўняя муроўка. У інтэр’ерах адкрыты і замацаваны рэстаўратарамі некалькі фрагментаў старога фрэскавага роспісу.