Што раньш было...  Святаслаў Асіноўскі

Што раньш было...

Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
40.26 МБ
Першыя ваенныя сутычкі нашых продкаў з крыжакамі адносяцца ажно да пачатку XIII стагоддзя. Летапісы занатоўваюць паходы полацкіх дружын супраць крыжакоў у 1203, 1206, 1216 гадах. Адна з першых буйных бітваў з нямецкімі рыцарамі адбылася ў 1237 годзе, калі галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч разграміў іх пад Дарагічынам (Надбужскім). Увайшла ў гісторыю і перамога над крыжакамі наўгародскага князя Аляксандра Неўскага 5 красавіка 1242 года на Чудскім возеры. 13 ліпеня 1260 года войска Вялікага княтсва Літоўскага з дапамогай полацкіх дружын разграміла крыжакоў каля возера Дурбе.
3 летапісаў вядомы набегі крыжакоў на Гродна ў 1296, 1305, 1311, 1324, 1328, 1362, 1364, 1375, 1377, 1379, 1393 і 1402 гадах. Пад сцены Полацка крыжакі наведваліся ў 1324, 1325, 1334, 1343, 1366, 1374, 1375, 1377, 1382, 1386 гадах.
Адмысловым «спецыялістам» па крыжаках быў гродзенскі кашталян князь Давыд. Ён біў крыжакоў у 1314 годзе пад Навагрудкам, вясной 1319 года вадзіў сваіх ваяроў у прускую правінцыю Вагеншторф, у 1322 годзе і двойчы ў 1323 годзе граміў нямецкіх і дацкіх рыцараў пад Псковам, у 1324 годзе хадзіў на крыжакоў у Мазовію, а ў 1326 годзе вадзіў беларусаў, палякаў і літоўцаў на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры.
Буйную перамогу атрымала войска Вялікага княства Літоўскага над крыжакамі на рацэ Стрэва 2 лютага 1348 года. 3 летапісаў вядомыя паспяховыя бітвы нашых продкаў з рыцарамі ў 1345, 1347, 1352, 1370 гадах.
Зведалі крыжацкія напады Мядзел у снежні 1324 года, Камянец у 1373, 1375 і 1379 гадах, Дзісна ў 1374 і 1377 гадах, Ліда ў 1384, 1392 і 1394 гадах. У 1391 годзе беспаспяхова штурмаваў Навагрудак крыжацхі магістр Конрад Валенрод, у 1394 годзе — магістр Конрад фон Юнінгем і маршал Вернер Тэцінгер.
Пералік амаль шасці дзесяткаў бітваў, паходаў, набегаў, узброеных сутычак з крыжакамі, што адбыліся на працягу XIV стагоддзя, прыводзіць да высновы: гэта процістаянне не магло працягвацца бясконца, наспяваў час канчаткова адказаць на пытанне «хто каго?»: быць нашым продкам незалежнымі ці надзець на шыю крыжацкае ярмо?
У такіх варунках у снежні 1408 года (якраз на Каляды) у Навагрудку сустрэліся Ягайла і Вітаўт. I кароль, і вялікі князь прыйшлі да высновы: цярпець крыжацкую экспансію далей не выпадае, з рыцарамі трэба скончыць — раз і назаўсёды. Тут, у Навагрудку, Вітаўт з Ягайлам распрацавалі падрабязны план вайны з крыжакамі.
Праз год, 8—9 снежня 1409 года, у Брэсце здзейснілася япгчэ адна патаемная сустрэча Ягайлы і Вітаўта, дзе кароль і вялікі князь узгаднілі некаторыя дэталі навагрудскага плана і вызначылі тактыку ваенных дзеянняў супраць вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена.
У сакавіку 1410 года адбыўся апошні і, бадай што, самы трагічны набег крыжакоў на Беларусь. Вёў рыцараў сам вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген. У Вербную ня-
дзелю крыжакі нечакана ўварваліся ў святочны Ваўкавыск і ўчынілі ў горадзе жудасную разню, перабіўшы большую палову насельніцтва.
У чэрвені 1410 года саюзнікі (Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае) пачалі збіраць войскі да вызначанага яшчэ ў Брэсце месца Палякі выступілі з раёнаў канцэнтрацыі каля Кола і Вольбажа. Харугвы Вітаўта ішлі з-пад вытокаў Нарава па правым беразе Буга 30 чэрвеня войскі сышліся на Вісле, каля Чэрвінска
14 ліпеня крыжацкія войскі і харугвы Ягайлы і Вітаўта сталі непадалёку ад Таненберга (цяпер гэта Стэмбарк).
На Дубровенскім полі сонечным і ветраным ліпеньскім ранкам сышліся не проста два войскі. Гэта было сутыкненне дзвюх ідэалогій, дзвюх палітык, двух поглядаў на
Грунвальдская бітва. Гравюра з Хронікі ўсяго свету Марціна Бельскага. 1564 г.
жыццё. У жорсткай сечы сутыкнуліся, па-сутнасці, Еўропа крыжацкая, агрэсіўная, і Еўропа славянская, што бараніла свае годнасць і незалежнасць.
Глыбока памыляецца той, хто лічыць, што Тэўтонскі ордэн — магутная рэлігійна-вайсковая сіла, якая ўпарта экспансіяніравала на славянскі ўсход — быў выключна нямецкім. Гэты ордэн стаў прытулкам для аматараў лёгкай нажывы, рыцараў-рабаўнікоў з усяго Старога Свету. У сталіцу крыжакоў — крэпасць Мальбарк — напярэдадні Грунвальдскай бітвы зехаліся лепшыя ваяры з Аўстрыі і Баварыі, Швабіі і Швейцарыі, Бургундыі і Францыі, Даніі і Фландрыі, Англіі і Іспаніі — карацей кажучы, адборная вайсковая эліта з усёй Заходняй Еўропы.
He мае рацыі і той, хто сцвярджае, што крыжакам на Дубровенскім полі процістаялі толькі палякі і літоўцы. Войска караля Уладзіслава (Ягайлы) і вялікага князя Вітаўта было куды больш інтэрнацыянальным.
Як сведчаць гісторыкі, з пяцідзесяці польскіх харугваў сем выставілі падпарадкаваныя на той час польскаму каралю ўкраінскія землі. Ян Длугаш у сваёй «Гісторыі Польшчы» (у рускім перакладзе выйшла ў 1962 годзе пад назвай «Грюнвальдская бнтва») называў наступныя ўкраінскія палкі: Галіцкі, Львоўскі, Перамыпіленскі, Холмскі і тры Падольскія.
Як вядома, Вялікае княства Літоўскае было прадстаўлена пад Грунвальдам сарака харугвамі. Той жа Ян Длугаш пералічвае палову з іх: Брэсцкую, Ваўкавыскую, Віленскую, Віцебскую, Гродзенскую, Драгічынскую, Кіеўскую, Ковенскую, Крамянецкую, Лідскую, Медніцкую, Навагрудскую, Полацкую, Пінскую, Старадубскую, Смаленскую, Трокскую, а таксама харугвы князя Жыгімонта-Карыбута, князя Сямёна-Лінгвена Мсціслаўскага і князя Юрыя. Пісьменнік Кастусь Тарасаў, аўтар гістарычнага рамана «Пагоня на Грунвальд», называе да таго ж харугвы Крэўскую, Мінскую, Магілёўскую, Аршанскую, Слуцкую, Ноўгарад-Северскую, Ратненскую. Ён жа дадае, што выставілі на бітву свяіх ваяроў Нясвіж, Чартарыйск, Кобрын, Лукомль, Ушполле, Вількамір, Заслаўе.
Адным словам, на крыжакоў выйшлі фактычна ўся Польшча, уся Украіна, уся Літва (Жмудзь), уся Беларусь.
Як зноў жа адзначаюць гісторыкі, пад сцягамі Ягайлы і Вітаўта змагаліся чэхі, маравы, сербы, бесарабы, валахі. У бітве прыняла дзейсны ўдзел лёгкая татарская конніца хана Джэлал-эд-Дзіна.
Можна зразумець польскіх гісторыкаў, пачынаючы з таго ж прыдворнага каралеўскага летапісца Яна Длугаша і канчаючы сучасным даследчыкам, аўтарам шырока вядомай працы «Вялікая вайна з ордэнам крыжакоў у 1409— 1411 гадах» Стафанам Кучынскім. Кіруючыся пачуццём нацыянальнага патрыятызму, яны, мякка кажучы, прыменшылі ролю літоўскіх і беларускіх харугваў у разгроме Тэўтонскага ордэна. Што ні кажы, а для палякаў з іх складанай і трагічнай мінуўшчынай, трыма грабежніцкімі падзеламі Рэчы Паспалітай, што паклалі горкі вынік тысячагадовай польскай дзяржаўнасці, Грунвальд быў, ёсць і будзе сімвалам магутнай Польшчы, гордасцю нацыі. Магчыма, якраз гэта ў цэлым здаровае пачуццё і спарадзіла неабгрунтаваныя перахлёсты ў ацэнцы тых даўніх падзей. Для пацверджання гэтага меркавання — невялікі ўрывак з ужо згаданага рамана класіка польскай літаратуры Генрыка Сянкевіча «Крыжакі»...
«Прыпаўшы да конскіх холак і наставіўшы дзіды, рыцары рынуліся наперад.
Але Літва не ўстаяла пад страшэнным націскам немцаў... Людзі і коні цяснілі злашчасныя раці Вітаўта, іх рубілі мячы і сякіры, праціналі і крушылі бердышы, тапталі конскія капыты. Марна князь Вітаўт кідаў на смерць усё новыя і новыя раці, марнай была ўпартасць, дарэмнай пагарда да смерці, дарэмнымі былі рэкі крыві. Спачатку рассыпаліся татары, бесарабы і валахі, а хутка падалася і сцяна літвінаў, і дзікая разгубленасць ахапіла ўсіх воінаў.
Большая частка літоўскага войска пабегла ў бок возера Любень, а за ёй кінуліся ў пагоню галоўныя нямецкія сілы; тысячамі касілі крыжакі ўцекачоў, так што ўвесь бераг быў завалены трупамі....
Але з палякамі Ліхтэнштэйну не так лёгка было справіцца, таму што і браня і коні былі ў іх ненамнога горш,
а рыцарская вывучка аднолькавая. Польскія цяжкія дзіды спынілі немцаў і адкінулі іх назад...»
Даруем Генрыку Сянкевічу яго міжвольны грэх (адзначыўшы, аднак, што, відаць, большасць палякаў прадстаўляюць Грунвальдскую бітву якраз па Сянкевічу). Сучасныя гісторыкі дакладна высветлілі, што панічных уцёкаў войска Вялікага княства Літоўскага з поля бою не было. Гэта на падставе вывучэння шматлікіх гістарычных дакументаў даказвае той жа паляк Стафан Кучынскі. Стойкасць і мужнасць харугваў Вітаўта пацвярджае і нямецкі даследчык М. Пасільге ў «Хроніцы Прускай зямлі». Пра тое ж сведчыць і аўтар Хронікі літоўскай і жамойцкай: «... Потым ударылі ў катлы, у сурмы і адразу літва з татарамі з вялікай пруткасцю накінуліся на немцаў і распачалі з імі бітву, так, што конь аб каня бакамі аціраўся. Вітаўт і сам бегаючы, сваіх успамінае і рады напраўляе, палякі ж з каралём сваім узялі немцаў на палашы... A потым бачаць немцы, што вельмі шмат іх трупаў ляжыць на полі, і пачалі ўцякаць, а палякі і літва з татарамі гналі іх, б’ючы, страляючы, колючы, на некалькі міль, a знатнейшых афіцэраў паланілі і павЯзалі, самога магістра прускага Ульрыха просты воін ашчэпам забіў. У той вайне не ўсе нашы біліся, другі і шаблі не вымаў, бо было поле цеснае. А Вітаўт татар з літвою пусціў, бурачы прусаў агнём і мячом, невыносную ўчынілі шкоду».
Ды і той жа Ян Алугаш (а на яго «Гісторыю Польшчы», безумоўна, арыентаваўся Генрык Сянкевіч, працуючы над сваім раманам) пазней адзначаў, што войска Вялікага княства Літоўскага змагалася да завяршэння кампаніі і арганізавана пакінула межы Тэўтонскага ордэна 18 верасня 1410 года.
Яўным непаразуменнем з’яўляецца і тое, што войска Вялікага княства Літоўскага, якое ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве, многімі гісторыкамі настойліва называецца або літоўскім, або літоўска-рускім. Як адзначае ў сваёй кнізе «Славутыя адвагай на вайне» Станіслаў Цярохін (спасылаючыся на меркаванне аўтарытэтнага знаўцы гісторыі Вялікага княства Літоўскага Ц. Вострыкава), суадносіны беларусаў і літоўцаў у тагачасным войску кня-
ства былі 23 да 1. Гэта адпавядала этнічнаму складу Вялікага княства Літоўскага, якое было, без усялякіх сумненняў, пераважна беларускім.
Трэба адзначыць, што выключнае значэнне Грунвальдскай бітвы як для беларусаў, так і для другіх народаў (у тым ліку і рускага) доўгія дзесяцігоддзі замоўчвалася савецкімі гісторыкамі (і што асабліва крыўдна — беларускімі). Бітва на Дубровенскім полі была грандыёзнай для свайго часу. Па розных ацэнках, у ёй з абодвух бакоў удзельнічала ад 90 да 250 тысяч ваяроў. Войска Вялікага княства Літоўскага, на думку даследчыкаў, складалася з 30 — 40 тысяч ратнікаў. Вынікам сакрушальнага разгрому крыжакоў сталася тое, што нага ўзброенага немца больш пяці стагоддзяў — да 1914 года — не ступала на землі ўсходніх славян. Тым не менш савецкія школьныя падручнікі гісторыі (ужо згаданы Станіслаў Цярохін, у прыватнасці, спасылаецца на «Хрэстаматыю па гісторыі БССР») пра Грунвальд не абмаўляліся і словам, быццам бы яго і не было. Затое Неўскай бітве ў той жа школьнай «Хрэстаматыі» была адведзена цэлая старонка.