Што раньш было...  Святаслаў Асіноўскі

Што раньш было...

Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
40.26 МБ
На абшарах Вялікага княства Літоўскага засталіся жыць уцалелыя ў бітвах ваяры Тахтамыша, для якіх гэта зямля стала другой радзімай.
Праз тры гады пасля гібелі Тахтамыша ва ўладанні Вітаўта прыбыў з невялікім атрадам сын хана Джэлал-
Руіны Лідскага замка. Ліда доўгі час была «сталіцай» беларускіх татар. Мастак Васіль Гразноў. Канец XIX ст.
эд-Дзін, які 15 ліпеня 1410 года прыняў удзел у знакамітай Грунвальдскай бітве. Удзячны Вітаўт дапамог сыну Тахтамыша, і той у 1412 годзе пры яго падтрымцы захапіў Крым, перамогшы ў рашаючай бітве хана ЦімурКутлука, таго самага, які за пятнаццаць гадоў да таго разбіў пад Кафай яго бацьку.
У тым жа годзе ў выніку змовы эміра Едыгея Джэлалэд-Дзін быў забіты, і ханам у Крыме стаў яго брат Керым Берды.
Але Вітаўт, як кажуць, упарта гнуў сваю лінію, і ў 1413 годзе ў Вільні ханам Залатой Арды быў вылучаны малодшы сын Тахтамыша — Бетсуб-Улан. Цікава, што ўпершыню за доўгую гісторыю Залатой Арды яе ўладар быў каранаваны ў сталіцы Вялікага княства Літоўскага і атрымаў ханскую шапку з рук вялікага князя.
Вітаўт да самай сваёй смерці ў 1430 годзе прымаў актыўны ўдзел у інтрыгах вакол золатаардынскага пасада.
У 1416 годзе ўладу ў Залатой Ардзе на кароткі час захапіў каранаваны Вітаўтам у Вільні сын Тахтамыша —
Ерымфердэн. У 1422 годзе на золатаардынскі пасад быў узведзены стаўленік Вітаўта — Дэўлет-Берды. За год да смерці вялікага князя пасля доўгай барацьбы ханам Залатой Арды стаў падтрыманы ім унук Джэлал-эд-Дзіна — Улуг Мухамед.
Існуе легенда, згодна з якой народжаны ў Троках Хаджы Гірэй у 1443 годзе пры падтрымцы вялікага князя Казіміра Ягайлавіча захапіў Крым і заснаваў знакамітую дынастыю Гірэяў, якая ўладарыла ў Крымскім ханстве аж да 1783 года.
Пераемнікі Вітаўта — вялікія князі Казімір Ягелончык, Аляксандр Казіміравіч, Жыгімонт I Стары — працягвалі яго мудрую палітыку: пашыралі татарскія паселішчы, умацоўвалі іх. Татарская знаць атрымлівала ў валоданне ўсё новыя землі.
Доўгі час іх «сталіцай» была Ліда. 3 1434 па 1443 год яна, напрыклад, была рэзідэнцыяй згаданага вышэй хана Кіпчацкай арды Хаджы-Гірэя, які нават займаў пасаду гарадскога галавы — старосты. Дарэчы, апошні хан Залатой Арды Ахмед жыў у ваколіцах Шчучына, дзе і сёння кампактна селяцца беларускія татары.
У 1501 годзе вялікі князь Жыгімонт выдаў беларускім татарам прывілей на шляхецтва, які пасля пацвярджалі Стэфан Баторый (1576), Жыгімонт III (1608), Уладзіслаў IV (1634). Пры ўжо згаданым Жыгімонце III многія татарскія шляхціцы сталі прымаць беларускія імёны і прозвішчы: так на Беларусі з’явіліся Уланскія, Барунскія, Юшынскія, Найманскія, Кандрацкія, Александровічы, Шабановічы, Кандратовічы, Сагановічы...
Дзеля справядлівасці трэба заўважыць, што ў паслявітаўтавы часы набегі крымскіх татар былі немалым галаўным болем для ўладароў Вялікага княства Літоўскага. Дастаткова ўспомніць паход іх дванаццацітысячнага атрада на Беларусь і разгром крымчакоў Міхайлам Глінскім пад Клецкам 5 жніўня 1506 года. Але пасля таго, як татары ў 1562 годзе зруйнавалі Рагачоў, стасункі паміж татарамі і беларусамі насілі толькі мірны характар.
Закончыць наш аповяд хацелася б яшчэ адным зваротам да працы Антона Мухлінскага, які пісаў: «Калі ўся 54
Еўропа ўзброілася мячом і нянавісцю супраць мусульманаў, тады разважлівая палітыка ўладароў Літоўскіх, з любоўю і гасціннасцю, запрашала ў свае ўладанні татараў, якія вымушаны былі ў выніку збегу розных акалічнасцей пакідаць сваю радзіму і добраахвотна перасяляліся ў Літву.
Якраз тут менавіта мудрая прадбачлівасць Літоўскіх уладароў надзяляла татараў землямі, спрыяла іх веры і, з цягам часу, зраўняла іх з тутэйшымі дваранамі, пазбавіўшы ад усіх амаль падаткаў. Для тагачаснай сучаснай эпохі гэта было справай вялікай смеласці і розуму вышэйшага, моцнага...»
Крыніцы
Асйновскйй, С. Потомкй хана Токтамыша /С. Асйновскйй / / Эхо веков. — Казань. — 1997. — № 1/2.
Беларускія летапісы і хронікі. — Мінск, 1997.
Ерйшйн, Я. Польско-лйтовскйе татары: Наследнйкй Золотой Орды /Я. Ерйшйн. — Казань, 1995.
Аумін, С.у. Беларускія татары: Мінулае і сучаснасць /С.у.
мін, І.Б. Канапацкі. — Мінск, 1993.
Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды /М. Ермаловіч. — Мінск, 1990.
Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд / М. Ермаловіч. — Мінск, 1994.
Канапацкі, І.Б. Гісторыя і культура беларускіх татар /І.Б. Канапацкі. — Мінск, 2000.
Аакотка, А.І. Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці /А.І. Аакотка. — Мінск, 1994.
Мухлйнскйй, А. Нсследованйе о пройсхожденйй й состоянйй лйтовскйх татар /А. Мухлйнскйй. — Мйнск, 1993.
Насевіч, В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы /В. Насевіч. — Мінск, 1993.
Тарасов, К. Погоня на Грюнвальд / К. Тарасов. — Мйнск, 1994.
Чаропка, В. Емя ў летапісе /В. Чаропка. — Мінск, 1994.
Чаропка, В. Уладары Вялікага княства /В. Чаропка. — Мінск, 1996.
Tyszkiewicz, J. Tatarzy na Litwie i w Polsce /I. Tyszldewocz— Warszawa, 1989.
«СУМЛЕННА ПРЫНЯЛІ СВОЙ ЛЁС»
Ранак гэты напрыканцы лета патанаў у шызых туманах і быў ужо па-асенняму золкім. Сонца хавалася недзе ў шэрані аблокаў, і таму, відаць, туманы спаўзалі ў сырыя нізіны павольна і неахвотна. He адразу, а паступова туманнае мроіва распаўзалася на кавалкі, і паміж імі, спачатку слаба, а пасля ўсё выразней пачалі праступаць вільготна-чырвоныя чарапічныя дахі раскіданых па агромністым полі хутароў, рэдкія пералескі, ужо злёгку кранутыя барвамі блізкага верасня.
Было да звону ў вушах ціха, так, як бывае толькі на мяжы лета і восені, калі прырода, адбуяўшы, паціху рыхтуецца да халадоў, што прыйдуць неўзабаве. Наваколле, здавалася, ляніва драмала, і нішто не магло парушыць гэту дрымоту.
I мне здалося неверагодным, нават недарэчным, што менавіта на гэтых мірных, усцішаных пагорках, засланых туманамі, амаль шэсць стагоддзяў таму вырашаўся лёс многіх народаў Еўропы, што тут, на Дубровенскім полі, паміж вёскамі Таненберг і Аюдвікова, 15 ліпеня 1410 года адбылася адна з буйнейшых бітваў сярэдневякоўя, палітычныя наступствы якой цяжка пераацаніць і сёння.
Потым у невялікім музейным кіназале нам паказалі ўрывак са знакамітага польскага фільма «Крыжакі»...
Да пагорка, на якім у атачэнні світы чакае пачатку бітвы апрануты ў чорнае кароль Уладзіслаў (Ягайла), скачуць на пакрытых гунысамі баявых конях два крыжацкія герольды. У аднаго на шчыце — чорны арол на залатым полі, у другога — чырвоны грыф на полі белым.
— Магістр Ульрых, — кажа першы герольд, — выклікае вас, ваша светласць, і князя Вітаўта на смяротны бой 56
Пасланне двух мячоў Ягайле. Мастак Юзаф Пешка. Пачатак XIX ст.
і, каб узняць дух ваш, а храбрасці ў вас, відаць, мала, пасылае вам гэтыя два аголеныя мячы.
Другі герольд дадае:
— Магістр Ульрых загадаў абвясціць вам, гасудар, што, калі мала вам поля для бітвы, ён адыдзе са сваім войскам, каб не трацілі вы ў лесе марна часу.
I кароль адказвае:
— Няма ў нас недахопу ў мячах; але я ітрымаю і гэтыя, як прадвесце перамогі, якое праз вас пасылае мне сам Бог.
А потым пачынаецца бітва...
Па-майстэрску знятыя кадры ўражвалі, хаця глядзеў іх не ўпершыню; на «Крыжакоў» хадзіў з сябрамі, калі яшчэ вучыўся ў школе. Ужо як быў студэнтам, на адным, як кажуць, уздыху праглынуў знакаміты раман Генрыка Сянкевіча. I фільм, і кніга маляўніча апісвалі Грунвальдскую бітву, дзе доблесныя палякі пад кіраўніцтвам свайго мудрага караля Уладзіслава (літвіна Ягайлы) ушчэнт разграмілі тэўтонскіх рыцараў.
Тады, многа гадоў таму, я не падазраваў, што і ў кінастужцы, і ў кнізе паказана і сказана далёка не ўся праўда. Прызнаюся, што ўсёй праўды не ведаў і тады, калі па волі лёсу патрапіў на легендарнае Дубровенскае поле, дзе і адбылася Грунвальдская бітва, I толькі многа пазней даведаўся, што амаль ці не палова «доблесных палякаў» — гэта беларусы і літоўцы (у сучасным разуменні), якіх вёў у бой вялікі князь Вітаўт.
3 самага пачатку нашага тысячагоддзя ці не самай галоўнай мэтай германскай знешняй палітыкі быў захоп тэрыторый, заселеных славянамі, і іх асіміляцыя. Так, да прыкладу, сышлі ў нябыт славянскія плямёны бодрычаў, радараў, борцяў, люцічаў. У 1157 годзе імператар Фрыдрых Барбароса перайшоў на правы бераг Одры. He прайшло і ста гадоў, як на спрадвечна славянскай зямлі была заснавана сталіца Брандэнбургскага маркграфства — Берлін. Адмыслова ўмацаваны горад стаў фарпостам германскай каланізацыі земляў паміж Одрай і Вартай.
Ахвярай каланізатараў стала, напрыклад, балтыйскае племя прусаў, якое было цалкам знішчана, па горкай іроніі лёсу пакінуўшы заваёўнікам сваё імя.
Тая ж доля чакала і беларусаў з літоўцамі.
Яшчэ ў канцы XII стагоддзя, падчас крыжовых паходаў у Палесціну, быў заснаваны каталіцкі духоўна-рыцарскі Тэўтонскі (Нямецкі) ордэн. Спачатку тэўтонцы дзейнічалі ў Іерусалімскім каралеўстве, а пасля вяртання ў Еўропу з 1211 па 1225 год «дыслацыраваліся» ў Венгрыі, адкуль іх хутка выгналі. У 1226 годзе мазавецкі князь Конрад запрасіў «бяздомны» ордэн на 20 гадоў у Хелмінскую зямлю (Полыпча). Мэта ў князя была быццам бы і дабрачынная — уціхамірыць і ахрысціць прусаў, што ўпарта спавядалі паганства.
He ведаў Конрад, што прыгрэў на грудзях крыжацкую змяю. Набраўшыся моцы, тэўтонцы адваявалі ў мазавецкага князя спачатку Памор’е, а затым Хелмінскую зямлю, прычым у вечнае валоданне.
1202 год стаў годам заснавання яшчэ аднаго крыжацкага ордэна — Мечаносцаў, створанага для германскай экспансіі ва Усходнюю Прыбалтыку. Самастойнасць op-
дэн захоўваў нядоўга: ужо ў 1236 годзе літоўцы і земгалы разграмілі мечаносцаў. Праз год рэшткі ордэна Мечаносцаў зліліся з Тэўтонскім ордэнам. Такім чынам крыжакі (а тэўтонцы былі самыя агрэсіўныя з іх) амаль на два стагоддзі сталі адной з галоўных пагроз для славян і балтаў. Захапіўшы, як ужо было адзначана, Хелмінскую зямлю і Памор’е, знішчыўшы прусаў, крыжакі свой наступны ўдар нацэлілі на Вялікае княства Літоўскае. У першую чаргу тэўтонцаў цікавіла Жмудзь (этнічная Летува), якая аддзяляла іх ад роднаснага ім Лівонскага ордэна. 3 захопам Жмудзі ў руках крыжакоў апынулася б усё Балтыйскае ўзбярэжжа.
Каб аблегчыць выкананне сваіх планаў, у 1392 годзе Тэўтонскі ордэн увайшоў у змову з венгерскім. каралём Сігізмундам Лкжсембургскім наконт сумеснага вядзення вайны з Польскім каралеўствам і Вялікім княствам Літоўскім. Як гэта часта бывае паміж драпежнікамі, аматары лёгкай здабычы падзялілі шкуру яшчэ незабітага мядзведзя: Сігізмунд атрымліваў Паўднёвую Польшчу і Валынь з Падоллем (Чырвоную Русь), а ордэн прыбіраў да рук Жмудзь, Белую і Літоўскую Русь, Палессе, Падляшша і Мазавецкае княства, пскоўскія і наўгародскія землі.