Што раньш было...  Святаслаў Асіноўскі

Што раньш было...

Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
40.26 МБ
Эпідэмія халеры, якая распаўсюдзілася па той жа Мінскай губерні ў 1910 годзе, уразіла 1315 чалавек. Ахвярамі паморку сталі 456 чалавек (кожны трэці з захварэўшых).
Лічбы, безумоўна, не такія жахлівыя, як у XIV— XVIII стагоддзях, але досыць красамоўныя. I ў недалёкім XIX стагод дзі палюркі былі страшным бедствам. Але, на шчасце, мясцовыя ўлады і медыкі навучыліся іх лакалізаваць.
Дарэчы, з паморкам звязана і гісторыя ўзвядзення аднаго з адметных архітэктурных помнікаў беларускай сталіцы — касцёла Святога Роха.
Далёка не ўсе ведаюць, што якраз святы Рох вядомы ў католікаў як абаронца людзей і жывёл ад паморкаў. Мінскі краязнавец Васіль Каляда занатаваў наступнае паданне. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Мінску лютавала халера, якая забрала шмат ахвяраў. Многіх з памёршых хавалі на каталіцкіх могілках. Пасля аднаго з адпяванняў ксёндз, зняўшы рызу, паклаў на яе некалькі залатых манет. Тое ж зрабілі і ітрысутныя парафіяне. Хутка на рызе вырасла цэлая залатая горка з ахвяраваных грошай. На іх і пабудавалі ў 1861—1864 гадах касцёл, асвечаны ў гонар святога Роха...
Крыніцы
Арлоў, У.А. Таямніцы полацкай гісторыі /ўА. Арлоў.— Мінск, 1994.
Беларускія летапісы і хронікі. — Мінск, 1997.
Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды /М.1. Ермаловіч. — Мінск, 1990.
Жйвотісная Россйя. Айтовское й Белорусское Полесье /под обгц. ред. П.П. Семенова. Т. 3. — Мйнск. 1994.
Карамзйн, 14.М. Преданйя веков /М.М. Карамзйн. — М., 1988.
Аойка, А. Францыск Скарына, або Сошрі Маладзіковае / А. Аойка. — Мінск, 1990.
Аяўкоў, Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны /Э.А. Аяўкоў. — Мінск, 1992.
Полное собранйе русскйх	летопйсей.	Т.	1—2. — М., 1962.
Полное собранйе русскйх	летопйсей.	Т.	32.	—	М.,	1975.
Полное собранйе русскйх	летопйсей.	Т.	35.	—	М.,	1980.
Полное собранйе русскйх	летопйсей.	Т.	38.	—	М.,	1989.
Чаропка, В. Імя ў летапісе /В. Чаропка. — Мінск, 1994.
Чаропка, В. ўладары Вялікага княства /В. Чаропка. — Мінск, 1996.
«АДВЕДАЎ ПАН БОГ ГОРАД АГНЁМ...»
«Тым часам бушуючая стыхія захоплівала ўсё новыя ўчасткі. He магло быць сумненняў, што нечыя злачынныя рукі падпальваюць горад, таму што новыя ачагі пажару ўспыхвалі ў месцах, размешчаных далёка ад галоўнага яго ачага. 3 пагоркаў, на якіх размяшчаўся Рым, патокі полымя сцякалі, накшталт хваляў марскіх, у даліны, густа забудаваныя пяціі шасціпавярховымі дамамі, мноствам хлявоў, крамаў, драўляных перасоўных амфітэатраў... і, нарэшце, складаў з дровамі, аліўкавым алеем, збожжам... Там было багата гаручага матэрыялу, гулкія выбухі ішлі адзін за адным, і пажар з незвычайнай хуткасцю ахопліваў цэлыя вуліцы...
Ніколі яшчэ з часоў нашэсця галаў пад правадырствам Брэна не спасцігала Рым падобнае бедства. Многія з адчаем параўноўвалі той і гэты пажары. Але тады, прынамсі, ацалеў Капітолій. Цяпер жа і Капітолій быў абкружаны злавесным вогненным вянцом. Мармур у агні не гарэў, але па начах, калі вецер на імгненне разганяў языкі полымя, відно было, што рады калон храма Юпітэра, які стаяў наверсе, раскаліліся і свецяцца чырванаватым святлом, накшталт тлеючага вуголля...
3 чатырнаццаці акруг Рыма ацалелі ледзьве чатыры, з улікам Зарэчча. Астатнія знішчыла полымя. Калі кучы вуголля ператварыліся нарэшце ў попел, ад Тыбра да Эсквіліна вачам. адкрывалася вялізная, шэрая, панурая, мёртвая пустыня, дзе тырчалі рады пячных трубаў, нагадваючы намагільныя калоны. Пасярод гэтых калон туляліся людзі з тужлівымі тварамі; яны шукалі дарагія сэрцу рэчы або косці родных. Па начах на папялішчах вылі сабакі...»
Гэта радкі з рамана знакамітага польскага пісьменніка Генрыка Сянкевіча «Куды ідзеш» («Камо грядешн» або «Quo vadis»). У таленавітым творы, за які ў 1905 годзе аўтар атрымаў Нобелеўскую прэмію, ён адмысловымі фарбамі намаляваў грандыёзны пажар, які ў ліпені 64 года н.э. амаль поўнасцю знішчыў найвялікшы горад тагачаснага свету — Рым. Велізарны мегаполіс гарэў дзевяць дзён запар, і спробы выратаваць яго сталіся марнымі. Асаблівы трагізм жахлівага бедства, якое ўвайшло ва ўсе падручнікі па гісторыі Старажытнага Рыма, у тым, што сталіца магутнай імперыі была фактычна сцёрта з твару зямлі не ў выніку варожага нападу, а ў мірны час. Болып за тое, хадзілі чуткі, што горад быў падпалены па загаду Нерона — жорсткага, самаўлюбёнага і разбэшчанага рымскага імператара, які такім жудасным спосабам вырашыў увайсці ў гісторыю.
Ператварэнне ў попел заваяваных гарадоў ва ўсе часы было звычайнай практыкай. Асабліва тады, калі мэтай ваеннага паходу з’яўлялася не пашырэнне падуладных зямель, а захоп багатай здабычы і палонных, якіх потым ператваралі ў рабоў. У большасці выпадкаў уварванне заваёўнікаў у горад пачыналася крывавай разнёй і рабаўніцтвам і заканчвалася яго руйнаваннем і спаленнем. Гісторыя таго ж Старажытнага Рыма досыць багатая на падобныя прыклады: рабавалі і палілі рымляне, палілі і рабавалі саміх рымлян.
Пагартайце старадаўнія летапісы і амаль на кожнай старонцы іх знойдзеце дакументальныя пацвярджэнні таго, што і гісторыя ўсходніх славян не з’яўлялася якімнебудзь выключэннем з гэтага жудаснага правіла. Пусціць чырвонага пеўня пад страху суседа было самай звычайнай справай амаль для кожнага ўдзельнага князя. Літвіны палілі маскавітаў, маскавіты палілі літвінаў, крыжакі і татары палілі і тых і другіх.
Але і летапісы, і старыя кнігі данеслі да нас звесткі аб вогненных катаклізмах і іншага кшталту, якія можна паставіць у адзін шэраг са згаданым вышэй рымскім пажарам часоў Нерона Радзівілаўскі летапіс занатаваў зусім кароценькае паведамленне: «У лета 6525 (1017 г. — С.А.) Ярас-
лаў увайшоў у Кіеў (відаць, летапісец памыліўся, бо Яраслаў сеў на кіеўскі прастол на два гады пазней. — С.А.), і пагарэлі цэрквы». Сціплую нататку дапаўняе Ніканаўскі летапіс. 3 яго відаць, што той кіеўскі пажар быў проста грандыёзны. Калі мець на ўвазе, што ў агні загінула каля сямісот цэркваў, то можна з вялікай доляй упэўненасці меркаваць, што ў попел ператварыўся бадай што ўвесь горад.
Той жа Радзівілаўскі летапіс ужо больш падрабязна апісвае яшчэ адну вогненную катастрофу: «У лета 6652 (1124 г. — С.А.) пажар быў вялікі ў Кіеве, і выгараў ён амаль увесь, за два дні на Падоле і на Гары цэркваў адных згарэла каля шасцісот. Здарылася гэта месяца ліпеня 23 і 24, на раство Іаана Папярэдніка».
Прыцягнулі ўвагу складальніка Радзівілаўскага летапісу яшчэ два пажары. «У лета 6701 (1193 г. — С.А.), — занатаваў ён, — быў пажар вялікі ў горадзе Уладзіміры чэрвеня 23, напярэдадні Барыса і Глеба, у чацвер, у поўнач загарэўся і гарэў амаль да вечара, цэркваў згарэла 14, а горада палова згарэла, а княжацкі двор Богам. захаваны быў ад пажару».
Другое сведчанне... «У тое ж лета (1199 г. — С.А.) быў пажар вялікі ва Уладзіміры месяца ліпеня, 25 дзень, на памяць прачыстай святое Ганны, у дзень суботні, падчас літургіі, загарэўся горад, згарэла цэркваў 16, а горада амаль палова».
Уладзімірскія пажары (відаць, ужо згаданыя вышэй; праўда, пад іншымі гадамі) апісвае ў «Гісторыі дзяржавы Расійскай» Мікалай Карамзін: «Два разы гарэў пры ім (князь Усевалад III Георгіевіч. — С.А.) Уладзімір: у 1185 годзе агонь зруйнаваў там 32 царквы мураваныя і саборную, багата ўпрыгожаную Андрэем (Андрэй Багалюбскі, у 1157—1174 гадах уладзіміра-суздальскі князь. — С.А.); яе сярэбраныя панікадзілы, залаты посуд, уборы службовыя, вышытыя жэмчугам, каштоўныя абразы, парчы, куны або грошы, што захоўваліся ў цераме, і ўсе кнігі былі ахвяраю полымя. Праз пяць гадоў здарылася такое ж няшчасце для цэлай паловы Уладзіміра; ледзьве змаглі адстаяць палац княжацкі».
Год, калі ўладзімірцы з дапамогай Бога баранілі княжацкі замак, быў наогул багаты на катастрафічныя пажары. Вельмі верагодна, што прычынай іх стала небывалая і доўгая засуха. Як бы там ні было, але вогненная стыхія ў той год бушавала на ўсю моц. У Ноўгарадзе за адзін дзень згарэла 4300 дамоў. Былі поўнасцю вынішчаны агнём Старая Руса, Ладага, Растоў Вялікі.
Увайшоў у гісторыю цверскі пажар 1298 года. Разам з горадам загінуў у полымі і княжацкі палац, з якога, па сведчанні Карамзіна, «не паспелі вынесці ні серабра, ні золата, ні зброі; сам князь Міхаіл, ноччу разбуджаны агнём, ледзьве змог выратавацца з маладою жонкаю ад полымя».
Праз год моцна пацярпеў Ноўгарад, у якім агонь літаральна спапяліў многія вуліцы. Знайшліся нелюдзі, якія, карыстаючыся ўсеагульнай панікай, рабавалі маёмасць, што людзі зносілі ў цэрквы, і забівалі вартаўнікоў.
3 маскоўскіх пажараў мірнага часу адным з самых жахлівых стала стыхійнае бедства, што спасцігла горад у 1366 годзе, падчас княжання Дзмітрыя Іванавіча. Многія летапісы назвалі яго «вялікім пажарам усясвяцкім», таму што ён пачаўся з царквы Усіх Святых. Усяго за дзве гадзіны агонь, які суправаджаўся страшэннай бурай, знішчыў Крэмль, Палац, Загароддзе і Зарэчча, фактычна — увесь горад, на той час поўнасцю драўляны. Менавіта «вялікі пажар» стаў тым штуршком, які прымусіў князя Дзмітрыя вясной 1367 года залажыць, нарэшце, мураваны Крэмль...
Але надышоў, відаць, час, узгадаўшы знакаміты рымскі пажар і ўспомніўшы самыя жахлівыя кіеўскія, уладзімірскія, наўгародскія, маскоўскія пажары, звярнуцца да гісторыі пажараў беларускіх. На жаль, старажытнарускія летапісы не занатавалі згадак аб «мірных» пажарах, ад якіх пацярпелі беларускія гарады. Праўда, у Іпацьеўскім Aeranice ёсць сведчанне, што ў 1183 годзе ударам маланкі былі спалены Гродзенскі замак і мураваныя цэрквы, сярод якіх, верагодна, быў і знакаміты Барысаглебскі храм. Пажар, які ў 1440 годзе знішчыў Полацк, узгадвае ў кнізе «Мсторнческме сведенмя о прпмечательнейшнх местах в
Белоруссмн с прнсовокупленмем н другпх сведеннй, к ней же относяіцнхся» Міхаіл Без-Карніловіч.
Больш-менш шырокае асвятленне атрымалі пажары XVII—XVIII стагоддзяў, якія прыцягнулі ўвагу складальнікаў Віцебскага летапісу Міхала Панцырнага і Стафана Аверкі і аўтараў Магілёўскай хронікі Трафіма Сурты і Юрыя Трубніцкага. Звесткі аб пажарах у беларускіх гарадах сустракаюцца таксама ва ўжо згаданай кнізе Міхаіла Без-Карніловіча і ў трэцім томе «Жнвоппсной Росснн». Невялікае падарожжа па старонках дакументальных крыніц мы з вамі і здзейснім, узгадаўшы найбольш значныя полацкія, віцебскія, магілёўскія пажары і некаторыя стыхійныя бедствы гэтага кшталту ў другіх беларускіх гарадах.