Што раньш было...
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
Крыніцы
Без-Корнйловйч, М.О. Псторйческйе сведенйя о прймечательнейшйх местах в Белоруссйй с прйсовокупленйем й друшх сведенйй, к ней же относягцйхся /М.О. Без-Корнйловйч. — Мйнск, 1995.
Беларускія летапісы і хронікі. — Мінск, 1997.
Жйвопйсная Россйя. Айтовское й Белорусское Полесье /под обгц. ред. П.П. Семенова. Т. 3.— Мйнск, 1993.
Карамзйн, Н. М. Преданйя веков /Н.М. Карамзйн. — М., 1988.
Полное собранйе русскйх летопйсей. Т. 32. — М., 1975.
Полное собранйе русскйх летопйсей. Т. 35. — М., 1980.
Полное собранйе русскйх летопйсей. Т. 38. — М., 1989.
Шыбека, З.В. Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада /З.В. Шыбека, С.Ф. Шыбека. — Мінск, 1994.
«СПРАВА ВЯЛІКАЙ СМЕЛАСЦІ I РОЗУМУ ВЫШЭЙШАГА»
У год 6906 (1399) было пабоішча вялікага князя Вітаўта з царом Цімур-Кутлукам. Князь вялікі Вітаўт сабраў войска незлічонае, і з ім цар Тахтамыш са сваім. войскам., і літва, паляне, немцы, ляхі, жамойць, татары, волахі і пяцьдзесят рускіх князёў, і з усімі сіламі ўзброіўшыся, пайшоў Вітаўт на цара Цімір-Кутлука, каб захапіць царства ягонае, і, хвалячыся перад Ардою, сказаў так: «Пойдзем палонім зямлю татарскую, паб’ём цара Цімур-Кутлука, пасадзім замест яго хана Тахтамыша, а ён нас пасадзіць па ўсёй Рускай зямлі»; і, пра тое ўмовіўшыся, пайшлі татараў ваяваць.
Тым часам падышоў цар Цімур-Кутлук са шматлікімі палкамі ратнымі, з усімі сваімі ардынскімі сіламі. I сустрэўся ён з Вітаўтам на полі каля ракі Ворсклы, і адбыўся паміж імі бой вялікі дванаццатага жніўня, у аўторак. Доўга яны біліся — ледзь не ўвесь дзень. I дапамог Бог татарам, і пабілі яны вялікага князя Вітаўта і ўсё яго войска, сам жа вялікі князь уцёк з малою дружынаю.
Хроніка Быхаўца
Іначай пачалася бітва на крыле татараў. Татарскія панцыры з гартаванай скуры буйвалаў і іх абцягнутыя такой жа гартаванай скурай шчыты не маглі б вытрымаць удару дзідаў, і татары хана Багардзіна, сутыкаючыся з харугвамі наёмнікаў, якіх вялі Крыштаф фон Герсдорф, Фрыдрых фон Бланкенштэйн, Ганс фон Вальдаў, Ота фон Носціц, пусцілі ў ход нечаканую для немцаў зброю. Калі дваццаць-трыццаць крокаў аддзяляла ўзрадаванае рыцарства
4. Зак. 825
41
ад татараў, раптам узляцелі ў паветра арканы, і амаль увесь першы шэраг пакрытых бранёй перадхарутвенных быў ганебна звалены, быццам здуты ветрам пад капыты сваіх жа таўстаногіх, магутных коней. Карыстаючыся замяшаннем крыжакоў, татарскія сотні ірвануліся ўперад і ўдарылі ў мячы і шаблі. Лучнікі, якія ішлі следам, выпусцілі насустрач рыцарам завесу стрэлаў і, у імгненне вока скінуўшыся з сёдлаў, перарэзалі аглушаных падзеннем наёмнікаў. Знішчэнне татараў, якое здавалася забавай, абярнулася з першай жа хвіліны стратамі і нялёгкім боем. Моц мячоў, якія разрубалі немудрагелістыя даспехі, ураўнаважвалася змяінымі абдымкамі арканаў, што метка падалі на галаву і здымалі з каня грозных немцаў. Вяроўкай быў крыўдна вырваны з рук харунжага і нібыта сам паляцеў у гушчу татараў сцяг харугвы Герсдорфа — чырвоны крыж на белым полі: рыцары завылі ад ярасці і сораму.
Побач з татарамі стаялі супраць крыжакоў віленскія харугвы Войцеха Манівіда і Мінігала, а плячо ў плячо з імі — троцкая харугва Яўніса і крамянецкая харугва, і харугва Жыгімонта Кейстутавіча, і ратненцы Сангушкі Фёдаравіча, і ваўкавысцы, і віцябчане, і аршанская харутва князёў Друцкіх, і два смаленскія палкі, якія вялі Вяземскі, Бельскі, Дарагабужскі.
Кастусь Тарасаў. Пагоня на Грунвальд
Падзеі, пра якія я ўспомніў на пачатку свайго аповяду, пастаўлены мною побач не толькі таму, што яны — бітва на Ворскле і Грунвальдская бітва — блізкія па часе ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага: першую ад другой аддзяляюць усяго адзінаццаць гадоў. Звярнуць увагу хацелася б на іншыя акалічнасці, якія тычацца месца і ролі татараў у айчыннай гісторыі. Дакладней, на тое, наколысі заблытанымі, неадназначнымі былі стасункі адметнага народа з нашай дзяржавай. На Дубровенскім полі харугвы Вітаўта і татарская конніца Джэлал-эд-Дзіна мелі агульнага ворага — немцаў. А незадоўга да гэтага на берагах Ворсклы расклад сіл быў наогул арыгінальным: з аднаго боку былі тумены татарскага хана Цімур-Кутлука, а з
другога — Вітаўтава раць, падмацаваная атрадам нямецкіх рыцараў і тымі ж татарамі на чале з ханам Тахтамышам.
Па вялікаму рахунку, тут няма нічога дзіўнага: абарона дзяржаўных інтарэсаў часта штурхала ўладароў на самыя нечаканыя альянсы, а гістарычныя абставіны іншы раз складваліся настолькі непрадказальна, што ўчарашні люты вораг раптоўна станавіўся лепшым сябрам, а нядаўні верны саюзнік — праціўнікам.
Стасункі вялікага князя Вітаўта (ды і іншых уладароў Вялікага княства Літоўскага) з татарамі — яскравае сведчанне гэтага. Тут было ўсё: і вераломства, і здрада, і вернасць, і сяброўства...
3 татарамі звязана адна з найвялікшых таямніц беларускай, давітаўтавых часоў, гісторыі.
У пачатку XIII стагоддзя вольныя стэпавыя качэўнікі Цэнтральнай Азіі (меркіты, караіты, айраны, найманы, татары, манголы і іншыя) былі згуртаваны жалезнай рукой Чынгісхана ў магутны баявы кулак. На тэрыторыі сучасных Манголіі, Паўночна-Усходняга Кітая і Паўднёвай Сібіры паўстала велізарная дзяржава, якая ледзьве не ўвайшла ў гісторыю як сусветная імперыя. Першы свой удар Чынгісхан скіраваў на Азію. У самы кароткі тэрмін дзікія, але сцэментаваныя жалезнай дысцыплінай орды скарылі народы Сібіры, Паўночнага Кітая, Сярэдняй Азіі, Закаўказзя, Малой Азіі, Блізкага Усходу. У прах рассыпаліся пад капытамі коней бязлітасных заваёўнікаў тысячагадовыя, здавалася, непераможныя азіяцкія дзяржавы, што самі неаднойчы выступалі ў ролі крыважэрных агрэсараў.
Ад легендарнага Чынгісхана заваёўную эстафету прыняў Батый. Качэўнікі крывавай хваляй хлынулі ў Еўропу.
На Русі аб’яднаныя ў магутную армію азіяцкія плямёны (да згаданых вышэй меркітаў, караітаў, айранаў, найманаў, татараў, манголаў далучыліся пакораныя тангуты, чжурджэні, харэзмійцы, туркмены, таджыкі, кіргізы, полаўцы, кіпчакі, волжскія булгары, печанегі, берандзеі, хазары, каўказскія народы) называлі мангола-татарамі, a часцей — проста татарамі. Хаця, як сведчаць даследчыкі, сапраўднымі, этнічнымі, мангола-татарамі ў велізарным
войску качэўнікаў былі толькі военачальнікі і феадальная знаць. Створаная імі магутная дзяржава, якая распасціралася ад Ціхага акіяна да Чорнага мора, была унікальнай з’явай таго часу. Па сутнасці, гэта быў агромністы рухомы ваенны лагер, падзелены на надзвычай мабільныя тумены ў 10 000 вершнікаў кожны. Галоўная мэта велізарнай ваеннай машыны — бясконцыя захопніцкія войны.
У 1237 годзе страшная татарская лавіна наблізілася да межаў старажытнарускіх княстваў, а ўжо на наступны год пераступіла іх...
Усяго чатыры гады спатрэбілася Батыю, каб пакарыць раз’яднаную міжусобіцамі Русь — Разань, Уладзімір, Чарнігаў, Кіеў. Наступнымі ахвярамі заваёўнікаў павінны былі б стаць Полацк, Орша, Вільня, Мінск, Навагрудак, Тураў, Пінск, Брэст. Але на беларускія землі татары не пайшлі. Чаму?
Адназначнага адказу на пытанне пакуль няма На думку даследчыкаў, татары па меншай меры двойчы маглі зрабіць гэта: першы раз пасля захопу Чарнігава, калі рукой было падаць да неабароненага якімі б то ні было лясамі і балотамі Гомеля, другі — пасля ўзяцця Кіева,
Татарскі набег. Сярэдневяковая гравюра
калі на паўночным захадзе Украіны, у ваколіцах Уладзіміра-Валынскага, Батый сканцэнтраваў адборнае 50-тысячнае войска, якое рыхтавалася да ўварвання на землі Польшчы, Венгрыі і Чэхіі. Да Турава, Пінска, Брэста было ўсяго нічога. Чаму Батый не аддаў загад развярнуць коней на поўнач?
Шэраг даследчыкаў лічыць, што ракавы для Беларусі загад Батый не аддаў таму, што яго войска было моцна аслаблена адчайным супрацівам рускіх княстваў. Аднак гэта гіпотэза не вытрымлівае ніякай крытыкі, калі ўспомніць, што «аслабленае» войска ў хуткім часе трыумфальна дайшло да Адрыятычнага мора, пакінуўшы за спінай не адну пакораную еўрапейскую дзяржаву.
Сумніўна выглядаюць спасылкі на непраходнасць палескіх балот — па тых часах такіх «перашкод» хапала ў любым усходне-рускім княстве, няхай то ваколіцы Масквы або абшары вакол Бранска.
He вельмі пераканаўча гучаць разважанні пра тое, што татараў спыніла ўяўная ваенная моц маладой дзяржавы, якую толькі што пачаў ствараць на абшарах Панямоння літоўскі князь Міндоўг. Няма ў летапісных крыніцах і сведчанняў пра быццам бы пераможныя тагачасныя бітвы нашых продкаў з ваяўнічымі качэўнікамі. Першае дакументальна засведчанае ўварванне татараў у Беларускае Панямонне адбылося праз тры гады пасля смерці легендарнага Батыя і амаль праз два дзесяцігоддзі пасля пакарэння ім Русі. Зімой 1258—1259 гадоў, калі Вялікае княства Літоўскае сапраўды пачало станавіцца на ногі і ўяўляць сабой больш-менш сур’ёзную ваенную сілу, татарскі хан Бурундай, узяўшы ў хаўруснікі васальных галіцка-валынскіх князёў, страшэнна спустошыў панямонскія абшары.
Да канца XIII стагоддзя татары здзейснілі яшчэ некалькі набегаў на беларускія землі, але ні адзін з іх не прывёў да падпарадкавання ваяўнічым суседзям.
Калі строга трымацца гістарычнай праўды, то першыя стасункі татараў з нашымі продкамі, не абцяжараныя ваенным супрацьстаяннем, адносяцца да пачатку XIII стагоддзя і звязаны з родзічамі цемніка Нагая. Менавіта яго
ваяры паміж 1280 і 1288 гадамі здзейснілі набегі на Брэст, Навагрудак і Гродна. Але калі падчас міжусобнай барацьбы, якая разгарнулася паміж Нагаем і ханам. Такта, цемнік у 1300 годзе загінуў, яго паплечнікі вымушаны былі шукаць прытулку на поўначы. Гісторык Ібрагім Канапацкі спасылаўся на арабскі летапіс Рукнайдына Бэйбарса, у якім занатаваны наступны факт: калі ў 1301 годзе хан Такта падчас мяцяжу забіў свайго брата Сарайбугу і сына Нагая — Турая, унук Нагая — Каракісэк і два яго родзічы — Джэрактэмір і Юлукутлу — вырашылі не выпрабоўваць лёс. Разам з трыма тысячамі падуладных ім вершнікаў яны прыбылі ў краіну Шэшымэн, у мясцовасць, якая называлася Будуль, недалёка ад Кракава. 3 арабскага летапісу вынікае, што Каракісэк з паплечнікамі сталі наёмнымі ваярамі ўладароў Шэшымэна, вандруючы па розных мясцінах і пракормліваючы сябе з дапамогай мяча.
Ібрагім Канапацкі выказаў слушнае меркаванне, што вандроўнікі маглі прывесці татарскіх наёмнікаў і ў Літву, дзе ў тыя часы ўладарыў вялікі князь Віцень. Часы ўладарання Віценя (1295—1316) прайшлі ў бесперапынных войнах княства з польскімі і жамойцкімі феадаламі, прускімі і лівонскімі крыжакамі. Сведчанняў пра тое, што вялікі князь падчас сваіх паходаў карыстаўся паслугамі татарскіх наёмнікаў, пакуль што не знойдзена, але гэта, безумоўна, не значыць, што ў яго пераважна конным войску не маглі быць татарскія вершнікі. Як сведчыў Ібрагім Канапацкі, у 1319 годзе татары складалі перадавы атрад у войску пераемніка Віценя вялікага князя Гедыміна падчас вайны з тэўтонцамі.