Што раньш было...
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
Але ж любому гісторыку добра вядома, што бітва князя Аляксандра Яраславіча са шведамі на Няве 15 ліпеня 1240 года (цікавае супадзенне дат!) была, па сутнасці, «боем мясцовага значэння» ў параўнанні з Грунвальдскай, самай буйной у часы сярэдневякоўя. Тады супраць пяцітысячнага шведскага дэсанта пад началам Ярла Біргера выступілі невялікая наўгародская дружына і атрад палачан.
Лакальны характар насіла і знакамітае Лядовае пабоішча 5 красавіка 1242 года. 3 абодвух бакоў у ім удзельнічала каля 25 тысяч чалавек. Было забіта 400 нямецкіх рыцараў і 50 узята ў палон. У той жа час пад Грунвальдам палягло 40 тысяч крыжакоў і 15 тысяч трапілі ў палон.
Такім чынам, па сваіх маштабах і палітычнаму значэнню Грунвальдскую бітву з поўным правам. можна паставіць у адзін шэраг з Кулікоўскай і Барадзінскай. Але ў «Хрэстаматыі па гісторыі Беларусі» для студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ рэспублікі пра Грунвальд — ані слова!
5. Зак. 825
65
Пагартаем першы том «Гісторыі Беларускай ССР», выдадзенай у 1972 годзе Інстытутам гісторыі Акадэміі навук БССР. Акадэмічнае выданне пра Грунвальд усё ж такі згадала, але абмежавалася двума невялічкімі абзацамі, дзе, праўда, было адзначана, што бітва была «адной з буйнейшых у эпоху еўрапейскага сярэдневякоўя» і «мела велізарнае гістарычнае значэнне», таму што «прыпыніла агрэсію нямецкіх феадалаў супраць польскіх, літоўскіх, беларускіх і рускіх зямель». Забягаючы наперад, зазначым, што ў акадэмічным выданні 1994 года «Нарысы гісторыі Беларусі» Грунвальдскай бітве было адведзена ўжо амаль дзве старонкі...
Чаму так адбывалася? Магчыма, адказ на пытанне ў тым, што тагачасны маскоўскі ўладар вялікі князь Васіль I (дарэчы, сын легендарнага Дзмітрыя Данскога) адмовіўся ўдзельнічаць у паходзе супраць агульнага лютага Bopara славян — Тэўтонскага ордэна. Адмовіўся, нягледзячы нават на тое, што меў за жонку дачку вялікага князя літоўскага Вітаўта — Соф’ю. Мэта гэтай адмовы даволі празрыстая: у выпадку разгрому войска Вялікага княства Літоўскага і яго непазбежнага паслаблення пашырыць пры выпадку свае ўладанні за кошт заходняга суседа.
Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што рускія ратнікі прынялі ўдзел у Грунвальдскай бітве. Пад началам князя Сямёна Мсціслаўскага змагалася дружына з Вялікага Ноўгарада. I біліся наўгародцы, трэба аддаць ім належнае, выдатна.
Пазіцыя савецкіх гісторыкаў у адносінах да Грунвальда ў святле гэтых фактаў становіцца зразумелай: раз маскоўскіх войскаў на Дубровенскім полі не было, значыць, пра Грунвальдскую бітву не варта ўспамінаць. He наша, маўляў, гісторыя, а польская. Беларускія ж калегі, па прыкладу суседзяў, відаць, адмовіліся ад лаўраў пераможцаў на карысць літоўцаў.
Дарэчы, у першай частцы «Гісторыі Беларусі» (выдавецтва «Універсітэцкае», 1998 год) перамозе ў Грунвальдскай бітве прысвечана ўсяго сямнаццаць радкоў, а ацэнка яе куды больш стрыманая, чым нават у часы існавання БССР.
Але час паступова расстаўляе ўсё па сваіх месцах. Сёння ўжо відавочна, што пералом у ход Грунвальдскай бітвы ўнеслі менавіта беларускія харугвы (дарэчы, войска Вялікага княства Літоўскага ўступіла ў бой з крыжакамі на некалькі гадзін раней за польскія харугвы, якія Ягайла стрымліваў ад сутычкі) — аршанскія, мсціслаўскія, смаленскія, менскія, заслаўскія ваяры на чале з князем Сямёнам. Мсціслаўскім. Яго харугвы паляглі амаль цалкам, але ўстаялі пад націскам крыжакоў і тым самым падрыхтавалі спрыяльныя ўмовы ддя сакрушальнага ўдару ў адказ.
Вось як апісвае гэты эпізод бітвы Кастусь Тарасаў у рамане «Пагоня на Грунвальд»: «На ўсім полі бітвы, ад Таненберга да Людвікова, не было больш свірэпай сечы, чым завязалася тут; нідзе не рубіліся з такой лютасцю, нідзе не гінула столькі літвінаў і немцаў. Палічыўшы гэтую ярасць адпора апошняй успышкай сілы, знакам блізкай перамогі, крыжакі заспявалі свой ордэнскі гімн,
А Сямён Мсціслаўскі, не дачакаўшыся падмогі, ялляў палкам свайго крыла загад — стаяць насмерць. I тысячы ваяроў, што прайшлі тысячавёрстныя шляхі ад родных хат, ад ціхіх рэчак сюды, на прускую зямлю, сумленна прынялі лёс — стаць і выстаяць, не шкадуючы жыцця. Дух паўстаў супраць духа, тэўтонскі супраць славянскага — хто каго перасіліць. Маленькі, у трэць вярсты, узгорысты ўчастак стаў стрыжнем бітвы. Больш шасці тысяч чалавек рубіліся тут, быццам ведалі, што адсюль пачнецца або перамога, або разгром.
Да адзінага чалавека растаяла першая смаленская харугва, ад другой і трэцяй засталося па палове, паляглі мсціслаўцы, менчукі, заслаўцы, але ані на крок не прасунуліся наперад немцы, клін іх змяўся, змірыўся з няўдачай...»
Каля 40 тысяч ваяроў складала войска Вялікага княства Літоўскага. Амаль 20 тысяч з іх (кожны другі) злажылі галовы ў лютай сечы пад Грунвальдам.
Сярэдневяковы паэт-лацініст Ян Вісліцкі ў сваёй паэме «Пруская вайна», напісанай у 1516 годзе, даў беларусам кароткую, але ёмістую, а галоўнае — гістарычна дакладную характарыстыку: «Беларусы славутыя сваёй адва-
Мемарыял у гонар Грунвальдскай бітвы на Дубровенскім полі. Польшча, Альштынскае ваяводства
гай на вайне». Аддаў паэт даніну павагі і тым з герояў бітвы на Дубровенскім. полі, хто «з вялікім гонарам і з невымоўным звіцязтвадл, і на ўвесь свет знакамітую славу асягнуўшы», вярнуўся на родную зямлю.
Дзякуй табе, Ян Вісліцкі! А што ж мы, нашчадкі ваяроў Грунвальда? Што зрабілі мы, каб увекавечыць свет-
лую памяць сваіх мужных продкаў? На жаль, толысі ў Гродне ёсць вуліца (далёка не цэнтральная), якая атрымала назву Грунвальдскай. А дзе помнікі ў гонар землякоў, што загінулі на Дубровенскім полі? Можа, у Навагрудку, дзе Ягайла і Вітаўт рашылі даць крыжакам рашучы бой? Ці, можа, у Брэсце, дзе кароль і вялікі князь абмеркавалі канчатковы план разгрому Тэўтонскага ордэна? А можа, у Мсціслаўлі, вотчыне князя Сямёна, героя Грунвальдскай бітвы? Тут зноў жа вызначыліся толькі гродзенцы, якія, адзіныя ў Беларусі, усталявалі паблізу старажытнай Каложскай царквы памятны знак у гонар 580-годдзя Грунвальдскай бітвы.
He за гарамі 600-годдзе легендарнай бітвы. Можа, надышоў, нарэшце, час, каб аддаць належнае светлай памяці нашых славутых адвагай на вайне продкаў, якія сумленна прынялі свой лёс на Дубровенскім. полі?
Крыніцы
Беларускія летапісы і хронікі. — Мінск, 1997.
Алугош, Ян. Грюнвальдская бйтва /Ян ^лугош. — М.; А., 1962. Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды /М. Ермаловіч. — Мінск, 1990.
Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд / М. Ермаловіч. — Мінск, 1994.
Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі /У-М. Ігнатоўскі. — Мінск, 1991.
Аастоўскі, В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі /В.Ю. Аастоўскі. — Мінск, 1993.
Насебіч, В. Пачаткі Вялікага княства Аітоўскага: Падзеі і асобы /В. Насевіч. — Мінск, 1993.
Сенкевйч, Г. Крестоносцы /Г. Сенкевйч. — Мйнск, 1983.
Тарасаў, К. Памяць пра легенды /К. Тарасаў. — Мінск, 1990. Тарасов, К. Погоня на Грюнбальд /К. Тарасов. — Мйнск, 1992. Цярохін, С. Славутыя адвагай на вайне / С. Цярохін.— Мінск, 1991.
Чаропка, В. Імя ў летапісе /В. Чаропка. — Мінск, 1994. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996. Kuczynski S. Wielka -wojna z Zakonem Krzyzackim w latach 1409—1411. 5 wyd. / S. Kuczynski. — Warszawa, 1987.
Samsonovicz H. Krzyzacy /Н. Samsomovicz— Warszawa, 1988.
«ГАРАДЫ АДЧЫНЯЛІ ІМ БРАМЫ»
Із-пад Слуцка, із-пад Клецка Едзе дружба маладзецка, Ад княжаці із-пад Мінска Ваяваці места Пінска — Места Пінска ваяваці, Ад ляхоў абараняці.
Хоць прыйшлі — не далі рады, Усе пагінулі ад здрады.
А я пайду ў Пост Вялікі Да Турова, да Владыкі, Каб малебен адслужыці, Ды пакаюсь за грахі, Дзень і ноч буду маліці, Дзень і ноч буду прасіці, Каб загінулі ляхі.
Песню гэту, па сведчанні Вацлава Ластоўскага, яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя спявалі на Беларусі, у першую чаргу — у Прыпяцкім Палессі. Падзеі, пра якія распавядала песня, адбываліся тут восенню 1648 года, а дакладней — у кастрычніку, калі падчас так званай казацкай вайны ўзбунтаваўся і быў жорстка пакараны горад Пінск.
Перш чым расказаць пра драматычныя падзеі, хацелася прывесці пэўныя меркаванні, якія існуюць на іх конт. I не столькі з нагоды канкрэтных пінскіх узрушэнняў восені 1648 года, колькі наконт перыяду беларускай гісторыі, які ў розных крыніцах атрымаў назвы «вызваленчай барацьбы беларускага народа», «народнага паўстання», «казацкага бунта», «казацка-сялянскай вайны» і, нарэшце, «антыфеадальнай вайны 1648—1654 гадоў».
Пры самых розных меркаваннях, якія тычацца сутнасці гэтых падзей, даследчыкі, што давалі ім ацэнку (Міка-
лай Кастамараў, Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Лаўрэнцій Абэцэдарскі, Васіль Мялешка — не сакрэт, гісторыкі даволі адрозных поглядаў), у адным згодныя паміж сабой: «кіруючай і напраўляючай сілай», ужываючы сучасны тэрмін, маторам «бунта—паўстання—барацьбы—вайны» былі ўкраінскія казакі на чале з легендарным Багданам Хмяльніцкім.
Безумоўна, сацыяльна-палітычныя варункі на Беларусі ўжо з канца папярэдняга стагоддзя (асабліва пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года) таілі ў сабе пэўную небяспеку выбуху. Казакі — ваяўнічыя, адчайныя, бесшабашныя — на канцах сваіх вострых шабляў прынеслі на Беларусь іскры непакоры і волі. Дзеля справядлівасці трэба заўважыць, што ўпалі яны, так бы мовіць, не ў сырое палескае балота, а ў сухі баравы мох...
Казацтва як з’ява з’яўлялася свайго роду гістарычным феноменам. Спрэчкі вакол паходжання казакоў вядуцца даўно. Большасць даследчыкаў схіляецца да таго, што іх продкі мелі неславянскае паходжанне. Так, Вітаўт Чаропка выказвае меркаванне, што «... заснавальнікамі казацкага руху былі чаркасы або пяцігорцы. Гэта нашчадкі хазараў, якія жылі на Доне і Кубані, каля прадгор’яў Каўказа — у раёне Пяцігорска».
Вядомы руска-ўкраінскі гісторык Мікалай Кастамараў лічыў, што «казацтва — бясспрэчна татарскага паходжання, як і сама назва казак, што абазначае па-татарску бадзягу, вольнага ваяра, вершніка Пасля заснавання крымскага царства і заняцця ордамі чарнаморскіх краін татарскія вершнікі сталі трывожыць рускіх жыхароў абедзвюх існаваўшых тады дзяржаў — Маскоўскай і Літоўскай. Яны адпраўляліся на ваенныя подзвігі па сваёй волі і без загаду і часта без дазволу сваіх старшых. Такіх называлі казакамі... Рускія, прымушаныя адбіваць татарскія набегі, мімаволі павінны былі засвойваць і тыя спосабы і прыёмы, што ўжывалі іх ворагі, і, такім чынам, у рускіх з’явілася такое ж казацтва, якое было ў татар. Узніклі і рускія казакі».