Што раньш было...
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
Рукапіс сведчыць: «... уварваўшыся, пры дапамозе харугваў яго міласці, пана Гасеўскага, і яго міласці, пана Паўловіча, яго міласці пана Шварца, у горад, уціхамірылі ў запаленым горадзе рыцарскаю рукою, з дапамогай Bo-
жай фанабэрыстую думку казацкую і здраду пінчукоў і пакаралі бунтаўшчыкоў агнём і мячом».
Адбылося гэта пад вечар. Але паўстанцы і казакі адчайна супраціўляліся ўсю ноч і наступны дзень. I толькі калі горад запалаў з усіх бакоў, супраціўленне спынілася. Невялікі казацкі атрад, які вырваўся з ахопленага агнём Пінска, быў загнаны ў балота і амаль поўнасцю знішчаны.
Вынікі штурма былі жахлівыя. Як гаворыцца ў данясенні маскоўскага пасла Рыгора Кунакова цару Аляксею Міхайлавічу, Мірскі «мяшчан пабіў больш за 3000 чалавек і жонак іх і дзяцей загадаў пабіць без міласці».
Але, калі верыць Адаму Кіркору, трагедыя Пінска была куды больш жудаснай. У «Жнвоппсной Росснм» ён пісаў: «Радзівіл. аблажыў горад, пачаўся доўгі штурм горада, падчас якога, як сведчаць сучаснікі, загінула чатырнаццаць тысяч жыхароў і згарэла пяць тысяч дамоў».
У рукапісе, знойдзеным ксяндзом Антонам Машынскім, ёсць цікавае сведчанне, якое, хаця і падобна на легенду, тым не менш заслугоўвае таго, каб яго прывесці ў гэтай кнізе.
9 кастрычніка (у рукапісе чамусьці занатавана 9 лістапада) у 11 гадзін вечара над Пінскам быццам бы з’явілася «страшная камета» ў выглядзе мяча, скіраванага вастрыём уніз. «... Гэты крывавы меч, — сведчыць рукапіс, — прабыў час з лішкам, на што гараджане і казакі доўга глядзелі». Пасля ўзяцця горада Мірскім камета з’явілася над Пінскам. япічэ раз. У рукапісе зроблена выснова наконт прычын пінскай трагедыі: «Таму так атрымалася, што меч і мятла нябесныя знішчылі горад Пінск».
Падчас «казацкай вайны» пацярпеў не адзін Пінск. Такому ж вынішчэнню войска князя Друцкага-Горскага падвергла Чэрыкаў, дзе «беларусцаў усіх пасеклі». У руінах застаўся ляжаць Брэст, якому спаўна дасталася ад разлютаваных казакоў, якія, як сведчыць маскоўскі пасол Рыгор Кунакоў, спустошылі горад да падмурка, «палякаў і жыдоў і жонак іх і дзяцей пабілі без рэшты, і харомы і муры каменныя разбурылі і раскідалі, а драўляныя папалілі і ўчынілі з полем роўна».
У сваю чаргу, як сведчаць сучаснікі тых трагічных падзей, «літоўскае войска высекла Мазыр і Тураў». Жорстка пакараў Януш Радзівіл і абаронцаў Бабруйска.
Паўстанне сялян і гарадскіх нізоў на поўдні Беларусі было падаўлена Радзівілам к восені 1651 года. А пачалося ўсё з таго, што 8 жніўня 1649 года Хмяльніцкі і кароль Ян Казімір падпісалі ў Збораве дагавор, які ўсталяваў аўтаномію (уладу ўкраінскага гетмана) Правабярэжнай Украіны ў складзе Рэчы Паспалітай. Казакі атрымалі права на 40-тысячнае запарожскае войска, якому вярталіся ранейшыя і гарантаваліся новыя прывілеі. Дагавор акрэсліў межы, дзе маглі знаходзіцца казакі. Яго другі артыкул падкрэсліваў, што яны не павінны з’яўляцца далей «паказаных месцаў».
Поўдзень цяперашняй Беларусі ў «паказаныя месцы» не ўваходзіў.
У ліпені 1651 года пад Берастэчкам аб’яднанае войска Багдана Хмяльніцкага і крымскага хана Іслам-Гірэя III было разгромлена арміяй Яна Казіміра. Вынікам паражэння казакоў стаў цяжкі для іх Белацаркоўскі трактат, падпісаны 18 верасня літоўскімі і ўкраінскімі камісарамі. Цяпер сваю волю дыктавалі гетман каронны Мікалай Патоцкі і гетман польны Януш Радзівіл. Трактат скарачаў да 20 000 колькасць рэестравых казакоў, значна ўразаў казацкія прывілеі. У дзесятым артыкуле трактата было запісана: «Як войска яго каралеўскай міласці запарожскае, пры складанні свайго рэестра, ніколі не краналася межаў Вялікага княства Літоўскага, так і цяпер не павінна кранацца». Украінскія казакі павінны былі «верна і дбайна выконваць усялякую службу яго каралеўскай міласці і Рэчы Паспалітай».
Хаця ўмовы Белацаркоўскага трактата і былі ануляваны пасля таго, як у маі 1652 года Хмяльніцкі ўсё з тым жа Іслам-Гірэем разграміў войска кароннага гетмана Каліноўскага, але для Беларусі гэта ўжо не мела аніякага значэння. Але гэта — на той час...
У маі 1654 года з Масквы выступіла велізарная руская армія. Мэтай паходу былі землі Вялікага княства Літоўскага, у першую чаргу — Беларусь. На яе паўднёвым усходзе з’явілася дваццацітысячнае войска пад кіраўніцтвам паплечніка Хмяльніцкага, наказнога гетмана Івана Залатарэнкі.
Якую ж мэту ставілі казакі на гэты раз? Яе адназначна вызначыў у свой час не хто іншы, як Лаўрэнцій Абэцэдарскі: «... частка старшыны імкнулася, выкарыстаўшы Banny, далучыць да Украіны паўднёва-ўсходнюю Беларусь, устанавіць там сваё палкавое адміністрацыйна-тэрытарыяльнае кіраванне, захапіць зямельныя ўладанні прыгонных сялян».
Такая вось казацкая палітыка...
Крыніцы
Абецедарскйй, А.С. Белоруссйя й Россйя. Оценкй русско-белорусскйх связей второй половйны XVI— XVIII в. / А.С. Абецедарскйй. — Мйнск, 1978.
Абэцэдарскі, Л.С. Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’яднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII стагоддзя / А.С. Абэцэдарскі. — Мінск, 1954.
Белоруссйя в эпоху феодалйзма: сборнйк документов й матерйалов. В 3 т. — Мйнск, 1960.
Жйвопйсная Россйя. Айтовское й Белорусское Полесье /под обш,. ред. П.П. Семенова. — Т. 3. — Мйнск, 1993.
Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі /У.М. Ігнатоўскі. — Мінск, 1991.
Костомаров, Н.Н. Богдан Хмельнйцкйй /Н.14. Костомаров. — СПб., 1904.
Аастоўскі, В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі /В.Ю. Аастоўскі. — Мінск, 1999.
Аочмель, М.Ф. Очерк ucmopuu борьбы белорусского народа протйв польскйх паноб /Іб.Ф.Аочмель. — М., 1940.
Мелешко, В.М. Классобая борьба в белорусской деребне во второй половйне XVII—XVIII бб. /В.І4. Мелешко. — Мйнск, 1988.
Нетылькйн, А.Т. Пйнск: йсторйческйй очерк /А.Т. Нетылькйн.— Мйнск, 1961.
Похйлебйч, А,-А. Крестьяне Белоруссйй й Айтвы в XVI— XVIII бв./k-k. Похйлевйч. — Аьбоб, 1957.
Чаропка, В. Уладары Вялікага княстба /В. Чаропка. — Мінск, 1996.
Шуляковскйй, Е.Г. Участйе белорусского народа 6 освободйтельной бойне 1648—1654 гг. /Е.Г. Шуляковскйй // Вопр. ucmopuu. — 1954. — № 5.
Шчарбакоў, В.К. Сялянскі рух і казацтба на Беларусі ў эпоху феадалізма /В.К. Шчарбакоў. — М., 1935.
КАРОНА «ЛІТОўСКАЙ ІМПЕРЫІ»
Такога наплыву знакамітых гасцей Луцк, бадай што, не ведаў за ўсю сваю гісторыю (а яна і на той ужо далёкі ад нас час налічвала не адно стагоддзе: старажытны горад на Валыні ўпершыню згадваўся ў летапісах пад 1085 годам). Сюды, на заснежаныя берагі закаванай у лёд Стыры, зімой 1429 года, якраз на Вадохрышча, з’ехаліся, як сведчаць старадаўнія летапісы, «цэсар хрысціянскі, які ў той час быў яшчэ каралём вугорскім і чэшскім, — Сігізмунд, і кароль польскі Ягайла, Вітаўтаў брат, і ка-
Варотная вежа Верхняга замка ў Луцку — сучасніца гістарычных падзей зімы 1429 г.
роль дацкі, і цар перакопскі, і вялікі князь маскоўскі, Вітаўтаў зяць, і вялікі князь цверскі Барыс Аляксандравіч, і магістр прускі і ліфляндскі, і князь перамышльскі, і князі навасільскія, і ваявода валашскі, і вялікія паслы ад цара грэчаскага Іаана Палеалога, і князь мазавецкі...».
Прыехалі ў Луцк і высокія госці духоўнага сану: мітрапаліт маскоўскі Фоцій, кракаўскі біскуп Збігнеў Алясніцкі, а з далёкага Ватыкана прыбыў з шматлікай світай папскі легат.
Па сведчанні сучаснікаў тых далёкіх падзей, гасцей той зімой у Луцку сабралася ці не больш, чым было ў горадзе саміх месцічаў, — каля 15 тысяч. У чаканні прыезду самага знакамітага візітанта — імператара Сігізмунда I (таго самага «цэсара хрысціянскага, караля вугорскага і чэшскага») — шматлікім гасцям не было сябе чым асабліва заняць. Таму гаспадар, вялікі князь літоўскі Вітаўт, стараўся развесяліць іх, наладжваючы рыцарскія турніры і баляванні. Пілі і елі дарагія госці ўдосталь: штодзённа велікакняжацкія чыноўнікі «спісвалі» на ўтрыманне каранаваных і тытулаваных асоб з іх шматлікімі світамі семсот бочак сычонага мёду (мускатэль, мальвазію і іншыя менш моцныя напоі ніхто, відаць, не лічыў), па семсот ялавіц, бараноў і вепрукоў, сто ласёў, шэсцьдзесят зуброў і незлічона «іншай рознай зверыны, многіх мясных ды іншых хатніх страў».
Імператар Сігізмунд I разам з жонкай Барбарай прыехаў у Луцк толькі 22 студзеня, калі гасцям ўжо надакучылі і рыцарскія турніры, і штодзённае пахмелле (і не дзіва, бо самыя нецярплівыя з іх, што прыехалі раней за ўсіх, пілі і закусвалі ўжо некалькі тыдняў). Пры ўездзе ў горад Сігізмунда ўрачыста сустракалі (ужываючы сучасную тэрміналогію) кіраўнікі дэлегацый на чале з Вітаўтам і святарства ўсіх канфесій — каталіцкае, праваслаўнае, армянскае, іудзейскае.
Пасля прыезду «рымскага цэсара» турніры і баляванні працягваліся яшчэ некалькі дзён, і толькі пасля гэтага пачалося тое, дзеля чаго ў Луцку і сабраліся ўсе пералічаныя вышэй венцаносныя асобы — перамовы на самым высокім узроўні.
Вялікі князь Вітаўт. Гравюра
з «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі» Аляксандра Гваніні. 1581 г.
Абмяркоўвалі і магчымы падзел Малдавіі, якая не выказвала асаблівага жадання ваяваць з туркамі, і аб’яднанне грэчаскай і рымскай цэркваў, і вайсковую дапамогу Візантыі ў яе барацьбе суітраць тых жа туркаў.
Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае падчас уладарання Вітаўта Вялікага. Карта з польскага выдання
Але і шматлікія перамоўшчыкі, асабліва 79-гадовы Вітаўт, чакалі, калі ў парадак дня Луцкага з’езду будзе пастаўлена галоўнае пытанне: — прыняцце ўладаром Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага каралеўскай годнасці...
Магутную плынь часу стрымаць, спыніць, а, тым больш, павярнуць назад немагчыма. Hi імператар Сігізмунд, ні кароль Ягайла, ні вялікі князь Вітаўт, ні тысячы ўдзельні-
каў Луцкага з’езду зрабіць гэтага ў тыя студзеньскія дні 1429 года не маглі. У нас жа такая магчымасць ёсць. Пакінем старога Вітаўта ў яго трывожным чаканні і зробім экскурс у гісторыю, каб знайсці адказ на пытанне: ці адпавядалі Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і яго ўладар той самай «каралеўскай годнасці», пра якую марыў Вітаўт?
Вернемся на два стагоддзі назад, у часы Міндоўга, пачынальніка дзяржавы, у якой ў часы Луцкага з’езду ўладарыў Вітаўт.
Як вядома, у 1246 годзе Міндоўг, адзін з найбольш уплывовых літоўскіх князёў, быў запрошаны на княжанне ў Навагрудак. Факт па тым часе досыць звычайны. Навагрудку, які якраз тады набіраўся моцы і быў ужо гатовы да таго, каб пераняць у слабеючага Полацка вядучую ролю на заходніх землях былой Кіеўскай Русі, быў патрэбны ваяўнічы ўладар — жорсткі і смелы, гатовы рашуча адстойваць інтарэсы новага аб’яднаўчага цэнтра славянскіх (а ў перспектыве, як пакажа час, і балцкіх) зямель.