Што раньш было...
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
сяляне, распаленыя адозвамі Хмяльніцкага, аддавалі агню і мячу ўладальніцкія сядзібы і рымска-каталіцкую святыню. Паўстанне распаўсюдзілася па Беларусі з хуткасцю. Сяляне аб’ядналіся ў загон пад кіраўніцтвам Нябабы, родам з Карастышэва, і кінуліся вынішчаць неправаслаўных. Разам з ім бушавалі другія загоны Напаліча, Хвяська, Міхенкі, Крывашапкі, Гаркушы. Гарады Гомель, Лоеў, Брахін (Брагін. — С.А.) адчынялі ім брамы. Літоўскі гетман (Януш Кішка. — С.А.) ляжаў пры смерці; памочнік яго (Януш Радзівіл. — С.А.) быў у адлучцы. Паўстанцы доўга не сустракалі ніякага супраціву; толькі аршанская шляхта пад началам Друцкага-Горскага вяла з імі партызанскую вайну; нарэшце польны гетман Януш Радзівіл паслаў супраць іх Мірскага і польнага пісара літоўскага Валовіча ў розныя бакі з дружынамі некаторых паноў. Мірскі быў разбіты ўшчэнт пры вёсцы Горвалі на Бярэзіне. Валовіч пайшоў супраць Нябабы. Мяцежнікі пераправіліся цераз Прыпяць; у гэты ж час ўдарыў нечакана на іх Валовіч і загнаў у горад Пінск...»
Пад сценамі Пінска затрымаемся на нейкі час і кінем позірк на шэрагі супрацьлеглых бакоў. Хто ж і супраць каго ўзняў зброю?
На Беларусі да ўкраінскіх казакоў далучыліся самыя розныя колы мясцовага насельніцтва — сяляне, гарадскія рамеснікі або мяшчане (нават заможная іх частка), дробная праваслаўная шляхта і праваслаўнае духавенства (па сведчанні Ігнатоўскага, у Папрыпяцці «згуртавалася ўзброеная сіла каля 70 тысяч чалавек»). Па другі бок былі магнаты і шляхта каталіцкага веравызнання, каталіцкае і уніяцкае духавенства і, зразумела, войска Вялікага княства Літоўскага (к восені 1648 года яно налічвала каля 14 000 ваяроў), у складзе якога знаходзілася шмат наёмнікаў.
Можна адназначна сцвярджаць, што ні паўстанцы, ні іх супраціўнікі падчас гэтай «антыфеадальнай вайны» не прытрымліваліся аніякіх, нават самых элементарных правілаў цывілізаванага вядзення ўзброенай барацьбы. Як заўважыў Вітаўт Чаропка, і на украіне, і ў Літве «казакі лютавалі».
Вось што пісаў пра «казацкія забавы» на Украіне Мікалай Кастамараў, аб’ектыўнасць якога наўрад ці можна падвергнуць сумненню: «Яны рэзалі, вешалі, тапілі, распілоўвалі напалам, вырывалі кавалкамі мяса, свідравалі вочы або абкручвалі галаву па пераноссю цецівой лука, варочалі галаву і потым. спускалі лук, так што ў ахвяры выскаквалі прэч вочы, здзіралі з жывых скуры, разбівалі аб сцены немаўлят, гвалтавалі жанчын; нярэдка на вачах у мужоў, бацькоў і братоў па некалькі казакоў задавальнялі пажаднасць над няшчаснаю паненкаю і потым забівалі яе. Пасля крывавых сцэн звычайна ішла гулянка: выкачвалі з панскіх склепаў бочкі з вінамі, пілі, танцавалі, пелі песні пасярод папялішчаў і трупаў...
Нянавісць да ўсяго польскага распасціралася да таго, што гінулі праваслаўныя рамеснікі і гандляры толькі за тое, што, трымаючыся тагачаснага звычаю, насілі польскую адзежу або закідвалі ў гаворцы польскія словы.
Рымска-каталіцкая святыня аддавалася ганьбаванню — касцёлы рабавалі і палілі; абразы каталіцкіх святых прастрэльвалі, рубілі, нявечылі; ксяндзы і манахі былі асуджаны на пакуты без міласэрнасці і без выключэння. Іх тапілі, вешалі, здзіралі з іх скуры; нярэдка нападалі на іх пасярод богаслужэння і засякалі да смерці перад алтаром, гвалтавалі манашак у храмах...
Але няўмольней за ўсё абыходзіліся паўстанцы з іудзеямі». Гісторык прыводзіў сведчанне тагачаснага равіна: «Скруткі закона былі выцягнуты з сінагог; казакі танцавалі на іх і пілі гарэлку, а потым клалі на іх іудзеяў і рэзалі без міласэрнасці; тысячы немаўлят былі кінуты ў студні і засыпаны пяском».
Метады вядзення вайны з боку войска Вялікага княства Літоўскага былі адпаведныя — нянавісць, лютасць, бязлітаснасць, гвалт. Вось некаторыя сведчанні. У Брэсце жаўнеры «маёмасць рабуюць і скарбы мяшчанскія і жыдоўскія шукаюць, і ўсюды зямлю капаюць, і застаўшыхся мяшчан і мяшчанскіх дзяцей з-за скарбаў катуюць і агнём паляць».
Жахлівы лёс напаткаў тураўцаў, якія засталіся ў горадзе пасля адыходу паўстанцаў. Усе яны былі перабіты жаў-
нерамі Toe ж было і ў Чачэрску, дзе жаўнеры, «казакоў выбраўшы паўтараста чалавек, адсеклі правыя рукі да запясця, a 50 чалавек на палі пасадзілі, а астатніх казакоў і іх жонак і дзяцей пасеклі ўсіх», у Лоеве, Давыд-Гарадку.
У Бабруйску жаўнеры адсеклі рукі васьмістам мяшчанам, сто пасадзілі на палі, пяцідзесяці адсеклі галовы.
Адным словам, нянавісць, лютасць, гвалт, рабаванне былі ўзаемныя, але, на жаль, да апошняга часу асвятляліся аднабакова. Маўляў, рэзалі, рабавалі, гвалцілі польскія паны, жаўнеры Януша Радзівіла, наёмнікі. Паўстанцы помсцілі за прыгнёт, здзекі, уціск праваслаўнай веры. A ўкраінскія казакі, што прыйшлі на дапамогу пакрыўджаным беларусам, паказваліся гэтакімі робін гудамі, якія рабавалі багацеяў і раздавалі няправедна нажытае дабро беднякам. Каб жа так...
Але вернемся ў Пінск. Горад стаў першым з тых, хто прыняў на сябе ўдар сабранага к восені 1648 года войска польнага гетмана Януша Радзівіла. Што ж ўяўляў з сябе Пінск XVII стагоддзя?
Недзе ў 1840-ых гадах ксёндз Антон Машынскі знайшоў у архівах пінскага дамініканскага кляштара рукапіс. Высветлілася, што кляштарны летапісец Кляменцій Жаб-
Абарона Пінска ў 1648 г. Мастак М. Бельскі
роўскі ў свой час атрымаў гэты рукапіс без пачатку ад пінскага земскага рэгента Васіля Трухмоўскага. Рукапіс меў назву «Пра бунт горада Пінска і пра ўціхаміранне яго ў 1648 г.». Менавіта гэты дакумент з’яўляецца найбольш поўным сведчаннем пра падзеі, якія адбываліся ў горадзе той восенню. 3 яго вынікае, што на той час Пінск «... над ракою Пінаю з аднаго боку, якая на ўсход цячэ ад хутара яго міласці, ксяндза ўладыкі Пінскага, на захад да самага Ляшча манастыра Ляшчынскага... густа пабудаваўся ў даўжыню з лішкам на паўмілі і меў ад многіх каралёў вялікія правы і вольнасці; колькасць дамоў у ім прасціралася да пяці або шасці тысяч. Жыхары набылі такую сілу і багацце, што было мноства гараджан, якія мелі ў таргу (у абароце. — С.А.) па сто тысяч».
I вось, як сведчыць рукатгіс, «усе без выключэння, знаходзячыся ў добрым стане, пры патуранні начальства, узганарыўшыся і грэбуючы спярша начальствам, яго міласцю каралём, ужо выбраным сенатам і князем, яго міласцю панам канцлерам, сваім старостаю (маецца на ўвазе Альбрэхт Станіслаў Радзівіл. — С.А.), нават правамі і вольнасцямі сваімі, з дзёрзкасці, па-здрадніцку аддалі горад бунтаўшчыкам казакам, увёўшы іх тайна ў горад раней нашага войска, зрабілі самі з казакамі змову бараніць з імі горад да апошняй крайнасці і біць ляхаў».
3 «Маніфеста», складзенага францысканскімі ксяндзамі 12 студзеня 1649 года, пасля падаўлення паўстання, нам вядомы імёны яго завадатараў. Гэта бурмістры Багдан Стаяновіч і Якаў Паршуціч Суліч, ратманы Дзям’ян Казарэзавіч, Васіль Івацэвіч, Фёдар Міхайловіч, Іван Левашчэвіч, Восіп Гомзіч, Ждан Астафевіч, лантвойт Іван Сулкоўскі, лаўнікі Багдан Сінецкі, Фёдар Казаковіч, Лаўрэнцій Лянковіч, Павел Красоўскі, Лаўрэнцій Касцюковіч, цэхмістр кушняроў Багдан Сачыўка, цэхмістр краўцоў Ермалай Велясніцкі, цэхмістр сёдзельнікаў Іван Шаненя, цэхмістр шапавалаў Рыгор Мяшковіч.
Як жа развіваліся падзеі пінскай драмы? Яшчэ 20 жніўня 1648 года пінскі падстароста даносіў падканцлеру Казіміру Льву Сапегу, што паўстанцы — сяляне — «нападаюць на шляхецкія маёнткі, паляць іх, шляхціцаў
Прыём Янушам Радзівілам казацкага палкоўніка Сцяпана Пабадайлы. Мастак Абрагам ван Вестэрфельд. 1651 г.
караюць смерцю, болып багатых купцоў да бедных раўняюць».
Недзе ў канцы верасня паўсталі і рамеснікі. На ўціхаміранне мяцежнага горада Януш Радзівіл паслаў вялікі атрад пад кіраўніцтвам стражніка літоўскага князя Юрыя Мірскага. У пачатку кастрычніка авангард атрада заняў Хомск, што ў дзесяці мілях ад Пінска. Тут Мірскі чакаў падыходу асноўных сіл і артылерыі.
Як трапілі ў Пінск казакі? Як памятаем, Мікалай Кастамараў пісаў, што казацкі загон пад кіраўніцтвам Нябабы нечаканым ударам загнаў за пінскія сцены пісар літоўскі Уладзімір Валовіч. Васіль Мялешка высоўвае другую версію развіцця падзей: на яго думку, Пінск захапілі, разбіўшы войска таго ж Валовіча, казацка-сялянскія атрады Гладкага. Аляксандр Нятылькін у свой час сцвярджаў, што казацкі атрад Антона Нябабы ўступіў у горад ужо пасля таго, як паўстаўшыя гараджане выбілі з горада жаўнераў і шляхту на чале з войтам — палкоўнікам Лукашом Ельскім.
Як бы там ні было, але ў пачатку кастрычніка горад быў у руках паўстаўшых гараджан і казакоў. Пінчукі па-
абяцалі казакам. «7000 войска для боя ў полі, самі ж абяцалі заставацца для абароны пры сцяне, у горадзе». Як сведчыць згаданы вышэй рукапіс, «казакі дамовіліся з пінскімі мяшчанамі бараніцца ў Пінску да апошняга; a каб казакі да Раства Хрыстова не адступалі з горада, то гараджане абяцалі ім дзесяць тысяч злотых і пэўнае жалаванне, кожнаму па дзесяць капеек, кажухі, боты і шапкі».
Як бачым, казакі збіраліся абараняць горад не бескарысна...
7 кастрычніка да Пінска падышлі галоўныя сілы Мірскага з артылерыяй і наёмныя нямецкія рэйтары пад кіраўніцтвам палкоўніка Шварца. На наступны дзень дзве сотні казакоў зрабілі смелую, але безвыніковую вылазку ў поле. Агнём артылерыі іх загналі за гарадскія сцены.
Напярэдадні штурма горада Лукаш Ельскі накіраваў абаронцам Пінска пісьмо. Абвінаваціўшы пінчукоў у здрадзе каралю, змове з казакамі, рабаванні касцёлаў і шляхецкіх дамоў, «палкоўнік Пінскага павета і войт горада Пінска» пагражаў пакараць бунтаўшчыкоў і здраднікаў агнём і мячом. Як «чалавек хрысціянін, будучы войтам вашым і не жадаючы, каб дзеці нявінныя і пол жаночы такой строгай, але справядлівай карай абцяжараны былі», Ельскі заклікаў паўстанцаў пакінуць здрадніцкія намеры і схіліць галовы ў пакоры. У адваротным выпадку палкоўнік пагражаў строгай карай справядлівасці Божай.
Але, як сведчыць рукапіс, «гараджане Пінскія, пагрэбаваўшы пісьмом і ўгаворамі яго міласці, пана маршала і палкоўніка Пінскага, засталіся пры казаках і абяцалі пры іх стаяць да крайнасці».
9 кастрычніка войска князя Мірскага пачало штурм Пінска з моцнага артылерыйскага абстрэлу. Пасля гэтага на прыступ пайшлі 120 драгунаў Вінцэнта Гасеўскага, пешцы Пятра Падлеўскага. 2000 ваяроў прысгупілі да Северскай брамы. Дзве харугвы пад кіраўніцтвам Лукаша Ельскага кінуліся да Лешчынскай брамы.