Што раньш было...  Святаслаў Асіноўскі

Што раньш было...

Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
40.26 МБ
Адтуль, з часоў паганства, дайшлі да нас старадаўнія святы: Каляды, Дзяды, Радаўніца, Купалле. Сімвалічна, што ў свой час яны ўстаялі перад жорсткім націскам царквы, захаваліся ў часы ваяўнічага атэізму і ўсё ж такі засталіся з намі.
Адным з яскравейшых успамінаў майго дзяцінства (а гэта пяцідзесятыя гады мінулага стагоддзя) застаецца святкаванне Купальскай ночы. У нашай вёсцы (а жылі мы на Аршаншчыне), з чатырох бакоў аточанай лясамі, Купалле святкавалі і старыя, і малыя. У Купальскую ноч у вёсцы мала хто спаў: на свята выходзілі ўсе — ад стогадовага дзеда Юркі, які, нягледзячы на ўсе дасягненні цывілізацыі, упарта хадзіў у лапцях, да нас, хлапчукоў шасці-сямі гадоў. Як ні стараліся матулі ўтрымаць нас дома, мы праўдамі і няпраўдамі збягалі на Купалле. Зрэшты, асаблівых скандалаў з гэтай нагоды і не было: на Купалле нават самыя строгія маці станавіліся добрымі.
Ох і цудоўнай была гэтая ноч! Вогнішчы, песні, вянкі, казкі дзеда Юркі, вакол якога збіралася цікаўная дзятва. Дзяўчаты напрапалую фліртавалі (у той час гаварылі «жартавалі») з хлопцамі, даруючы ім у чароўную ноч самыя неймаверныя вольнасці, за якія іншым часам можна было папросту атрымаць па карку.
Купальская ноч, як я цяпер разумею, быццам вяртала ўсіх на сотні гадоў назад, у глыб стагоддзяў, калі продкі
2.	Зак. 825
9
Невельскі стод. Двухаблічная выява паганскага бога з Падзвіння
нашы яшчэ былі цаганцамі і маліліся не Хрысту, а Перуну, Дажбогу, Вялесу.
Вось што пісаў у 1853 годзе вядомы беларускі этнограф Павел Шпілеўскі: «3 увядзеннем хрысціянскай веры ідалы і капішчы знішчаны, але паданні, якія захоўваліся ў народзе, не маглі знішчыцца, вусныя паданні не пераставалі захоўваць у народзе ўспаміны аб вераваннях продкаў...» У 1871 годзе гэту тэму закрануў расійскі фалькларыст Пётр Бяссонаў: «Белая Русь захавала ў абрадзе ўрачыстасць, а ў песнях, якія яго суправаджаюць, водгукі самой сівой мінуўшчыны, як нідзе ў славян».
У 1902 годзе з гэтай нагоды выказаўся беларускі пісьменнік і паэт Карусь Каганец: «У ніводнага народа хрысціянскага не захавалася так многа, так жывых і яс-
ных слядоў паганства. Беларус хоць хрысціянін і набожны, а між тым ён напалавіну паганец, бо спаўняе верна ўсе абрады паганскія...»
К. Каганца ў 1905 годзе дапаўняе не менш вядомы гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі: «На светапоглядзе беларусаў адбіліся сляды аддаленага мінулага. Паўсюль у Расіі яшчэ захоўваюцца у большай ці меншай ступені сляды паганскіх культаў і вераванняў. Аднак беларусу ў гэтых адносінах, бясспрэчна, належыць першынство».
А вось ужо сучаснае сведчанне, якое належыць Уладзіміру Караткевічу: «Рэшткі язычніцкіх вераванняў былі на Беларусі жывучыя, як нідзе».
Святкаванне Купалля — адзін з апошніх паганскіх абрадаў, што захаваўся да нашага часу.
Свята адзначалася ў ноч з 6 на 7 ліпеня (з 23 на 24 чэрвеня па старому стылю). Напярэдадні Купалля вясковая моладзь выбірала свайго роду «тамаду», які кіраваў святочным шэсцем хлопцаў і дзяўчат. Удзельнікі шэсця ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяўчаты плялі вянкі з палявых кветак, падпярэзваліся паясамі з палыну. Запальваліся доўгія паходні. «Маніфестанты» з песнямі абыходзілі двары, запрашаючы ўсіх на свята.
Цэлую ноч віравала гулянка вакол купальскага вогнішча, моладзь вадзіла карагоды, скакала цераз агонь. Рыхтаваўся сумесны пачастунак. Абавязковым атрыбутам свята былі дзявочыя вянкі, якія пускалі на ваду, — дзяўчаты загадвалі аб будучым замужжы.
Існавала паданне, што купальскі агонь валодае незвычайнай гаючай сілай, таму бацькі спальвалі на вогнішчы кашулькі хворых дзяцей, верачы ў іх абавязковую попраўку. Дзядулі і бабулі, кідаючы ў купальскае вогнішча старыя непатрэбныя рэчы, прасілі багатага ўраджаю.
Лічылася, што ў Купальскую ноч на ўсю моц буяніць усялякая погань: чэрці, ведзьмы, лесавікі. Каб засцерагчыся ад іх, людзі кідалі ў жыта галавешкі, на парогі хлявоў клалі крапіву. Коней на Купалле на начлег не выводзілі.
Існаваў старадаўні звычай: той, хто хацеў набрацца сілы і прыгажосці, павінен быў галышом выкупацца ў ранішняй купальскай pace.
У глыбокай старажытнасці купальскія абрады часта прымалі эратычны характар. У адной з царкоўных кніг яны аггісваюцца наступным чынам: «Сыходзіцца народ — мужы і жоны і дзеўкі на начное купанне і бясчынны гоман, на д’ябальскія песні і скокі і на богабрыдкія справы. I бывае отракам апаганенне і дзеўкам разбэшчванне».
Кульмінацыяй Купалля былі пошукі папараць-кветкі, сімвала шчасця. Згодна з паданнямі, кветка з’яўлялася ў дрымучым лесе толькі раз у год, якраз у Купальскую ноч. Цвіла яна ўсяго некалькі імгненняў, а сцерагла яе ад людзей нячыстая сіла. Таго, хто адважваўся наблізіцца да кветкі, яна магла пазбавіць розуму ці напужаць да смерці. Таму, хто выпраўляўся на пошукі цудоўнай кветкі, магло і пашанцаваць, калі ён сустракаў у лесе купальскага дзядка. Той збіраў вогненныя кветкі ў маленькі кошык. Сустрэўшы дзядка, трэба было моўчкі пасцяліць перад ім белае палатно, і ён, таксама моўчкі, клаў на яго адну чароўную кветку. Для таго каб чэрці не адабралі яе, трэба было зрабіць парэз далоні правай рукі і ўставіць туды папараць-кветку.
Людзі верылі, што той, хто знаходзіў папараць-кветку, набываў здольнасць бачыць скрозь зямлю схаваныя скарбы.
Царква, імкнучыся адвучыць людзей ад паганскіх абрадаў, вызначыла на дзень Купалля рэлігійнае свята — Іаана Хрысціцеля (адсюль і другая назва купальскага свята — Іванава ноч, гэта значыць ноч на Івана Купалу).
Дарэчы, чаму паганскае свята атрымала назву «Купалле»? Некаторыя даследчыкі лічаць, што слова бярэ пачатак ад асновы «куп» — купаць. Ёсць і пацвярджэнне такой версіі — абавязковае ранішняе купанне. 3 другога пункту гледжання, слова «купалле» паходзіць ад «укупе», «купна», гэта значыць — разам. Прыхільнікі апошняй версіі лічаць, што Купалле было сімвалам яднання ў прыродзе — вады і сонца, ночы і дня, вады і людзей, мужчыны і жанчыны.
Напэўна, сёння тыя спрэчкі не такія ўжо і важныя. Галоўнае — у іншым: старажытнае свята (дарэчы, як і тыя нямногія, што яшчэ застаюцца ў нашай памяці) можа адысці ў нябыт. Вельмі шкада, калі цені паганскіх капіш-
чаў назаўсёды знікнуць у яркім святле сучаснай цывілізацыі. Гэта будзе яшчэ адной, няхай і маленькай, але трагедыяй беларусаў і ўсіх славян.
Ці ж можна дапусціць усё гэта?
Крыніцы
Арлоў, у.А. Таямніцы полацкай гісторыі /У.А. Арлоў. — Мінск, 1994.
Барташэвіч, Г.А. Магічнае слова /Г.А. Барташэвіч. — Мінск, 1990.
Белорусы /отв. ped. В.І4. Бондарчйк, Р.А. Бршорьева, М.Ф. Фйлйппенко. М., 1998.
Бессонов, П. Белорусскйе песнй с подробнымй обяясненйямй. йх творчества й языка, с оценкамй народного обряда, обычая й всего быта /П. Бессонов. — М., 1871.
Довнар-Запольскйй, М.В. ІЛсследованйя й статьй /М.В. Арвнар-Запольскйй. — Кйев, 1905.
Аучыц, Л.у. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў /А.у. фучыц. — Мінск, 1993.
Жйвотісная Россйя. Айтовское й Белорусское Полесье /под обгц. ред. П.П. Семенова. — Т. 3. Мйнск, 1993.
Каганец, К. Творы /К. Каганец. — Мінск, 1979.
Казакова, І.В. Міфалагемы і магія ў беларускім абрадавым фальклоры /І.В. Казакова. — Мінск, 1997.
Караткевіч, У Збор твораў. У 8 т. Т. 8. Кн. 1. Зямля пад белымі крыламі. — Мінск, 1990.
Аяўкоў, Э.А. Маўклібыя сведкі мінуўшчыны /Э.А. Аяўкоў. — Мінск, 1992.
Носова, Г.А. Язычество 6 православіш /Г.А. Носова. — М., 1975.
Полное собранйе русскйх летопйсей. Т. 35. — Мйнск, 1975.
Рыбаков, Б.А. Язычество древнйх славян /Б.А. Рыбаков. — М„ 1981.
Сержпутоўскі, А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / А.К. Сержпутоўскі. — Мінск, 1990.
Тавлай, Г.В. Белорусское купалье: Обряд, песня /Г.В. Тавлай. — Мйнск, 1986.
Тарасаў, К. Памяць пра легенды /К. Тарасаў. — Мінск, 1990.
Тймоіцук, Б.А. Языческйе святйлйгца древнйх славян /Б.А. Тймоіцук. — М., 1993.
Цярохін, С.Ф. Перунова цяпельца /С.Ф. Цярохін. — Мінск, 1993.
Шпйлевскйй, П.М. Путешествйе no Полесью й белорусскому краю /П.М. Штілевскйй. — Мйнск, 1992.
«...I ПАўСТАў ПАМОРАК ВЯЛІКІ»
Лета 1346 года не абяцала генуэзскаму гандлёваму люду, што атабарыўся ў генуэзскіх калоніях золатаардынскага Крыма, нічога добрага. Ужо першыя караваны, што прыйшлі ў Кафу з Сарай-Берке і Харэзма, прынеслі благія весткі. Справы ў хана Джанібека, што ўсяго чатыры гады таму стаў гаспадаром у Сарай-Берке, ідуць не лепшым чынам. Хістаецца золатаардынскі трон пад сынам слаўнага Узбека, які ўмеў трымаць сваіх васалаў жалезнай рукой. А цяпер вось многія царэвічы з роду Узбека пачалі квапіцца на золатаардынскі пасад і нават не хаваюць сваіх хцівых намераў. Джанібеку ўсё цяжэй стрымліваць іх памкненні. Чым заткнуць горла неразумным хціўцам, як адцягнуць іх увагу ад спакусы? Выйсце адно: удалы набег і багатая здабыча, якая ўлагодзіць нават самых няўрымслівых. А дзе ўзяць яе, гэту здабычу, як не ў багатых генуэзскіх калоніях, што яшчэ з часоў легендарнага Батыя бойка гандлююць з усім светам... Так што не сёння-заўтра трэба чакаць пад сценамі Кафы джанібекавых туменаў, а можа, і аглана — галоўнага начальніка аб’яднанага мангольскага войска. Наўрад ці ханскі намеснік у Крымскім юрце будзе супраць таго, каб ваяры Джанібека сапсавалі генуэзцам. сёлетні гандлёвы сезон. Так што трэба рыхтавацца да самага горшага — доўгай і цяжкай аблогі...
Разам з весткамі пра немінучы паход манголаў на Кафу гандлёвыя людзі прынеслі яшчэ адну страшную навіну: у далёкім Кітаі лютуе «чорная смерць», якая ўжо выкасіла ці то дзесяць, ці то пятнаццаць мільёнаў чалавек. Кітай, вядома ж, далёка, але чума аб’явілася і за Каспіем, а таксама ў Арменіі, у землях Абазінскай, Яскай і Чаркескай. I
што самае горшае — у самой Ардзе, пры вусці Дона, у Бездзежы, Астрахані і нават у Сараі. А гэта ўжо зусім блізка ад сытай і спакойнай Кафы.
Праз які тыдзень пад сценамі калоніі і на самай справе з’явіліся мангольскія дазорцы. А праз колькі дзён Кафа ўжо была шчыльна абложана манголамі з усіх бакоў.
Аблога абяцала быць доўгай. Кафскія муры былі непрыступныя, правіянту і вады ў калоніі не бракавала, да таго ж генуэзцы не толькі лічыліся добрымі купцамі, але і ўмелі трымаць у руках зброю. Пасля некалькіх няўдалых спроб адолець сцены Кафы золатаардынскія ваяры пачалі наракаць: узяць багатую здабычу імклівым набегам. не выпадала. А ў адзін са спякотных дзён абложаны лагер абляцела страшная вестка: у мангольскім войску — «чорная смерць»!