Што раньш было...  Святаслаў Асіноўскі

Што раньш было...

Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
40.26 МБ
Прыхільнікаў існавання «золата Напалеона», безумоўна, усцешыць публікацыя Ганны Крукавай, у якой яна спасылаецца на дакумент, копію якога нехта барон дэ СенДзідзье накіраваў перад зыходам французаў з Масквы ваеннаму міністру Банапарта). Назва дакумента — «Трафеі Крамля. Стан прадметаў, адпраўленых у Францыю ў якасці трафеяў у выкананне ўказаў Яго Імператарскай Вялікасці і Караля». Пасада ў згаданага вышэй барона была не абы-якая: ён падпісаўся як «упаўнаважаны на пошук каштоўных прадметаў, якія захоўваюцца ў саборах Крамля». Пералік «прадметаў» быў досыць красамоўны: каштоўнае каменне, перліны, маленькія кароны з брыльянтамі, зліткі золата і серабра, каўчэг з мошчамі Святога Андрэя, царкоўнае начынне з Архангельскага і Успенскага сабораў Крамля, унікальны абраз Святой Дзевы. Са спіса вынікала, што, напрыклад, са Збройнай палаты рабаўнікі вывезлі старажытныя даспехі рускіх цароў, сцягі, штандарты. Калі верыць барону дэ Сен-Дзідзье, усё дабро было запакавана ў пяць скрыняў, якія загрузілі ў дзве падводы.
Так што абоз з «золатам Напалеона» з Масквы, відаць, выехаў. А вось куды ён падзеўся?
Беларускі гісторык Ігар Груцо, які доўга і дбайна даследуе часы Айчыннай вайны 1812 года, лічыць, што Hana-
леонаўскія трафеі знаходзяцца ў Беларусі ўжо па той прычыне, што ў Францыю яны так і не трапілі.
Другі даследчык — Алег Іоў — таксама не выключае таго, што тое-сёе з нарабаванага французамі сапраўды схавана ў нашай зямлі, але наўрад ці скарбы сканцэнтраваны ў якім-небудзь адным ці нават некалькіх месцах. Хутчэй за ўсё, «золата Напалеона» схавана рабаўнікамі ўздоўж усяго тысячакіламетровага маршруту, які пралягаў ад Оршы да Смаргоні і Гродна праз Талачын, Бобр, Барысаў, Плешчаніцы, Маладзечна і дзесяткі другіх, куды менш значных населеных пунктаў Беларусі. А ўжо чагочаго, а азёр і рэк на гэтай бясслаўнай дарозе Банапарта было больш чым дастаткова. I дзе французы тапілі ў вадзе ці закопвалі ў зямлі свае няправедныя набыткі, як кажуць, вядома аднаму Богу. Больш-менш значных скарбаў з «напалеонаўскай серыі» ў Беларусі пакуль што не знойдзена, хаця пошукі іх працягваюцца ўжо без малога 200 гадоў.
Пошук каштоўнасцей пачаўся яшчэ ў 1813 годзе, калі па загаду расійскага імператара Аляксандра I у Бярэзіне паспрабавалі знайсці быццам бы патопленую ў рацэ французскую ваенную казну.
Цікавы дакумент захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Справа называецца «Аб пошуку грошай, закапаных французамі». 3 дакумента вынікае, што 18 ліпеня 1851 года нейкі «дваранін Адам Шчалкоўскі данёс п. Віленскаму, ваеннаму губернатару, што яму вядомы некаторыя месцы ў Заходніх губернях, дзе французскія войскі, якія рэціраваліся ў 1812 годзе, закапалі ў зямлю скрыні з грашыма»... Цікава, што прадпрымальнаму шляхціцу паверылі: імператар Мікалай I дазволіў Шчалкоўскаму пошукі скарба і нават выдзеліў яму ў дапамогу спецыяльнага чыноўніка з Вільні.
Захоўваецца ў справе і ўказанне магілёўскага віцэ-губернатара паліцэйскім уладам аказваць Шчалкоўскаму «ўсемагчымае садзейнічанне... і пра тое, што будзе адкапана, адразу ж данесці».
Кім быў Адам Шчалкоўскі: звычайным авантурыстам ці шчырым патрыётам, які дбаў пра інтарэсы дзяржавы?
На жаль, гэта нам невядома. А вось тое, што ўжо 2 жніўня (усяго праз два тыдні пасля пачатку «экспедыцыі») пошукі скарбаў былі спынены з-за поўнай адсутнасці якіх бы то ні было вынікаў, мы можам даведацца са згаданай вышэй справы.
3 тае пары, як мы ўжо адзначалі, прайшло амаль два стагоддзі. Напалеонаўскі архіў, як мы ведаем, згарэў у Оршы. Шукальнікі «золата Напалеона» настойліва і пакуль што безвынікова баламуцяць ваду ў беларускіх азёрах і рэках. Легенды і паданні пра незлічоныя скарбы Банапарта па-ранейшаму бударажаць уяўленне летуценнікаў. Што будзе далей? Гэтага не ведае ніхто. Магчыма, таямніца «золата Напалеона» так і застанецца таямніцай. Але, згадзіцеся, што настолькі ж магчымы і другі, больш аптымістычны варыянт.
Крыніцы
Беларуская энцыклапедыя. — У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
Давыдов, Д.В. Военные запйскй /Д.В. Давыдов. — М., 1982.
Жйвопйсная Россйя. Айтовское й Белорусское Полесье /под обц. ред. П.П. Семенва. Т. 3. — Мйнск, 1993.
Крюкова, А. Клады Беларусй / А. Крюкова / / Аргументы й факты 6 Беларусй. — 2005. — 24 августа.
Аютынскйй, В.П. Орша 6 войне 1812 года: йсторйческйй очерк /В.П. Лютынскйй. — Орша, 1995.
Мазйнг, Г.Ю. Березйна, год 1812-й /Г.Ю. М.азйнг, А.Ф. Ерусалймскйй. — Мйнск, 1989.
Рябцевйч, В.Н. Нумйзматйка Беларусй /В.Н. Рябцевйч. — Мйнск, 1995.
Тарле, Е.В. Наполеон /Е.В. Тарле. — Мйнск, 1992.
Тарле, Е.В. Нашествйе Наполеона на Россйю, 1812 г./Е.В. Тарле. — М., 1992.
Шевцов, Н. Тайна московскйх сокровйгц /Н. Шевцов // Труд. — 2005 — 15 сеншября.
Шнейдер, А. Наполеон 6 Толочйне /А. Шнейдер // Во славу Родйны. — 1992. — 10 октября.
Яршоў, І.А. Вежы над Дняпром: нарысы /І.А. Яршоў. — Орша, 1996.
ЗМЕСТ
Ад аўтара	 3
ЦЕНІ ПАГАНСКІХ КАПІШЧАў	 5
«...I ПАўСТАў ПАМОРАК ВЯЛІКІ»	 14
«АДВЕДАЎ ПАН БОГ ГОРАД АГНЁМ..»	29
«СПРАВА ВЯЛІКАЙ СМЕЛАСЦІ I РОЗУМУ ВЫШЭЙШАГА»	41
«СУМЛЕННА ПРЫНЯЛІ СВОЙ ЛЁС»	 56
«ГАРАДЫ АДЧЫНЯЛІІМ БРАМЫ»	70
КАРОНА «ЛІТОўСКАЙ ІМПЕРЫІ»	87
ЖЫГІМОНТ I БАРБАРА: МЕЛАДРАМА 3 ПАЛІТЫЧНАЙ ІНТРЫГАЙ	102
ТАКІЯ РОЗНЫЯ АДНОЛЬКАВЫЯ ЛЁСЫ	 117
«... 1 ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ў ПРЫДАЧУ»	 134
ТАЯМНІЦА КРЫЖА ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ	 147
ЛЕГЕНДЫ БЕЛАГА КОВЕЛЯ	159
ЗАГАДКА ДВАНАЦЦАЦІ АПОСТАЛАў НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА	176
«ЗОЛАТА НАПАЛЕОНА»	 192
Навукова-папулярнае выданне
Асіноўскі Святаслаў Маркавіч
ШТО РАНЫП БЫЛО...
Рэдактар В.М. Пінчук
Мастак і мастацкі рэдактар В.Г. Загародні Тэхнічнае рэдагаванне і камп’ютэрная вёрстка 'Ж.М. Голікавай Карэктары Л.А. Адамовіч, А.Р. Кузьміна, Г.К. Піскунова, А.К. Сямёнава
Падпісана да друку 20.03.2008. Фармат 84х 108 ’/32. Папера афсетная. Гарнітура «Лазурскі». Афсетны друк. Ум. друк. арк. 10,92. Ул.-выд. арк. 10,56. Тыраж 2000 экз. Зак. 825.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларусь» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
ЛМ № 02330/0056828 ад 02.03.2004. 220004, Мінск, праспект Пераможцаў, 11.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Друкарня «Перамога». 222310, Маладзечна, В. Таўлая, 11.
ISBN 978-985-01-0741-1
9789850 107411