Што раньш было...
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
Але мы акрэслім «эпоху Панятоўскага» толькі некалькімі штрыхамі. Аднак спачатку адзначым, што ўжо падчас праўлення ў Рэчы Паспалітай Аўгуста II Моцнага (1697—1706, 1709—1733) Расія пачала актыўна ўмешвацца ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы. Стаўшы польскім каралём і вялікім князем літоўскім, саксонскі курфюрст, які імкнуўся да абсалютнай улады і быў праціўнікам шляхецкай «залатой вольнасці», увесь час канфліктаваў са шляхтай, што вельмі непакоіла Расію, якая не хацела мець у суседзях нестабільную краіну.
Спадкаемец курфюрста яго сын Аўгуст III стаў уладаром Рэчы Паспалітай ужо пры непасрэднай дапамозе Расіі, якая стала на яго бок у барацьбе за трон са Станіславам Ляшчынскім. Менавіта Аўгуст III давёў падуладную яму краіну да глыбокага палітычнага крызісу, абумоўленага феадальнай анархіяй.
5 кастрычніка 1763 года Аўгуст III пакінуў гэты свет. Амаль год у Рэчы Паспалітай панавала бескаралеўе, якое суправаджалася жорсткай барацьбой за трон паміж магнацкімі групоўкамі Чартарыйскіх і Патоцкіх. Натуральна, што ў польска-літоўскія справы ўмяшалася толькі што стаўшая імператрыцай Кацярына II, падтрыманая прускім каралём Фрыдрыхам II. Менавіта з іх дапамогай 6 верасня 1764 года на выбарчым сейме Станіслаў Аўіуст Панятоўскі і стаў каралём польскім і вялікім князем літоўскім — уладаром Рэчы Паспалітай.
Дарэчы, кіраўнікі згаданай прарасійскай «фаміліі» рыхтавалі на трон Аўгуста Чартарыйскага ці, на крайні выпадак, яго сына Адама Казіміра. I толькі энергічнае ўмяшанне Кацярыны II прадвызначыла перамогу другараднага гградстаўніка партыі, да таго ж не Чартарыйскага.
Калі коратка акрэсліць прычыну, якая прывяла да падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гадах, то гэта была незадаволенасць Расіі і Прусіі палітыкай праводзімых там даволі дэмакратычных рэформ. Намеры дзвюх дзяржаў у свой час досыць выразна ахарактарызаваў Ф. Энгельс «_Кацярына і Фрыдрых заключылі ў Пецярбургу дагавор, па тайнаму артыкулу якога абодва ўзялі на сябе абавязак ахоўваць сілаю зброі польскую канстытуцыю, гэты лепшы сродак для разбурэння Польшчы ад усялякіх спроб рэформы. Гэтым быў прадвызначаны будучы падзел Польшчы».
Апошнія акты трагедыі Рэчы Паспалітай, што вельмі знамянальна, адбыліся на беларускай зямлі, у Гродне. Менавіта тут, у Сенатарскай зале Каралеўскага палаца, вядомага яшчэ пад назвай Новы Замак, 17 чэрвеня — 23 лістапада 1793 года праходзіў апошні сейм Рэчы Паспалітай, які зацвердзіў другі падзел краіны. У Гродне Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перажыў самыя горкія часіны свайго жыцця, менавіта гродзенскія дзеі манарха далі падставы назваць яго здраднікам., які спрычыніўся да пагібелі дзяржавы.
Вось як апісвае стан Панятоўскага падчас Гродзенскага сейма польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Каралеўскі палац (Новы Замак) у Гродне, дзе праходзіў сейм 1793 г. Літаграфія з акварэлі Напалеона Орды. 1861—1869 гг.
Уладзіслаў Рэймант у сваім знакамітым рамане «Апошні сейм Рэчы Паспалітай»: «... Ён сядзеў быццам прыкаваны да ганебнага стаўба, выстаўлены пад град пякучых папрокаў апазіцыянераў, іх пагардлівых позіркаў і злосных усмешак, — сядзеў, разумеючы страшэннае значэнне гэтага дня, сядзеў, пакутуючы ад няшчасця, якое перажывала радзіма, і першым схіляў галаву, падстаўляючы шыю пад ярмо, кіруемы слабасцю, няздольны ні на барацьбу, ні на супраціўленне, ні на жыццё, ні на смерць.
На руінах Рэчы Паспалітай грунтаваўся яго трон, які ўзвышаўся толькі над ганьбай, прадажніцтвам здраднікаў, слязамі і горам прададзеных. Самаго ж яго глыбока хвалявала толькі адно пытанне: ці заплоцяць, ва ўзнагароду за яго пакорлівасць, дзяржавы, што разабралі па частках яго краіну, яго даўгі і ці забяспечаць яму магчымасць спакойна пражыць астатак яго гадоў?»
Падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі, выкліканага другім падзелам, Панятоўскі быў адхілены ад улады, a 25 лістапада 1795 года, знаходзячыся ў Гродне, куды няшчасны манарх пераехаў па патрабаванню Расіі, ён пакорліва выканаў волю той, якая 33 гады таму ўзвяла яго на трон, — адрокся ад прастола.
Сваю благадзейку Станіслаў Аўгуст перажыў на якіх два гады. Жыццё свае ён скончыў 12 лютага 1798 года ў Пецярбургу, там, адкуль пачаўся яго нечуваны ўзлёт да вяршынь улады. Рэшткі свайго жыцця былы кароль і вялікі князь бавіў у поўнай раскошы, але ўсімі забыты і пракляты на радзіме.
Пахавалі былога манарха без залішняга шуму — хоць сціпла, але з каралеўскімі ўшанаваннямі (Кацярыны, што ні кажы, ужо не было на гэтым свеце) — у пецярбургскім касцёле Святой Кацярыны Александрыйскай (дзіўнае супадзенне).
I ляжаць бы праху Панятоўскага тут вечна, але лёс распарадзіўся па-свойму.
Праз 140 гадоў, здавалася б, вечнага спакою труну з рэшткамі Станіслава Аўгуста забралі з касцёла і, пагрузіўшы ў спецыяльны вагон, павезлі на захад. 9 ліпеня 1936 года на памежнай станцыі Стоўбцы збянтэжаныя польскія
Так выглядае сёння касцёл Прасвятой Тройцы ў Воўчыне, дзе ў 1938-—1989 гг. спачываў прах Станіслава Аўгуста Панятоўскага
чыгуначнікі прынялі ад сваіх усходніх суседзяў дзіўны груз. Што рабіць з ім далей — ніхто не ведаў. Паляцелі запыты ў ваяводскі Навагрудак, адтуль — у Варшаву. Са сталіцы далі каманду перагнаць вагон у Брэст, а ўжо адтуль рэшткі Панятоўскага перавезлі ... у Воўчын, дзе і пакінулі ў занядбаным касцёле Прасвятой Тройцы.
Чаму так адбылося? Сваю версію падзей (і яна не пазбаўлена грунту) прапанаваў археолаг Алесь Краўцэвіч: «Улетку 1938 г. Савецкаму Саюзу патрабавалася згода палякаў прапусьціць праз сваю тэрыторыю савецкія войскі для абароны Чэхаславаччыны ад Германіі. Як вядома, да-
мовіцца з польскім урадам. не ўдалося, хоць Сталін і прыкладаў намаганьні ў гэтым кірунку. Відавочна, адным з ягоных крокаў быў жэст зь вяртаньнем палякам труны з прахам іхнага караля. Разіубленасьць, якую выклікаў гэты падарунак, тлумачыцца стаўленьнем тагачаснага польскага грамадзтва да асобы Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Нашага земляка лічылі за здрадніка, які прывёў да пагібелі Рэч Паспалітую. Адсюль, відавочна, і таямнічасьць пры перавозцы труны, і адсутнасьць хоць колькі-небудзь урачыстай сустрэчы, і рашэньне зьмясьціць парэшткі караля не на Вавэлі, а на ягонай Радзіме, у сьціплым Воўчыне».
Але і «сьціплы Воўчын» не стаў апошнім прытулкам шматпакутнага манарха.
Каля дваццаці гадоў таму стаўленне палякаў да асобы Панятоўскага пакрысе пачало мяняцца. У ім ужо бачылі не здрадніка, а ахвяру абставін, вышэй якіх ён, на жаль, не здолеў узняцца. Якраз тады ж, увосень 1987 года, у Воўчыне і з’явіліся гродзенскія даследчыкі Міхась Ткачоў, Алесь Мілінкевіч і Уладзімір Кіслы, якія ў паўразбураным касцёле Прасвятой Тройцы знайшлі рэшткі труны Станіслава Аўгуста. Інфармацыя пра гэта трапіла ў Полыпчу і ўзняла такую хвалю цікавасці, што летам 1989 года ў Воўчыне пачаліся сумесныя польска-беларускія даследаванні (пра іх, дарэчы, у свой час пісалася), у выніку якіх рэшткі Панятоўскага склалі ў спецыяльна зробленую труну і перавезлі ў Польшчу, паставіўшы яе, праўда, не ў Вавелі, а ў Варшаўскім каралеўскім замку, у саборы Святога Яна
3 аднаго боку — шырокі жэст тагачасных беларускіх улял, з другога — надзіва непрадуманы, паспешны крок, які яскрава выяўляе і гістарычную недасведчанасць тых, хто прымаў гэта рашэнне, і поўную адсутнасць у гэтых людзей такіх якасцей, як нацыянальная свядомасць і патрыятызм.
Так, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў апошнім польскім каралём, але — і апошнім вялікім князем літоўскім. На беларускай зямлі ён упершыню пабачыў свет; на ёй жа адбыліся, несумненна, самыя трагічныя падзеі яго жыцця. Сюды, на радзіму, воляю лёсу былі
Кафедральны касцёл Святога Яна (злева) у Варшаўскім каралеўскім замку, дзе сёння пакоіцца прах Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Фота 1970-ых гг.
прывезены яго рэшткі (дзе ім бы ляжаць вечна). I, нарэшце, усё ж такі ён, і гэта вельмі верагодна, быў літвінам, сынам нашай зямлі.
Але што зроблена, тое зроблена. Труна Станіслава Аўгуста Панятоўскага знаходзіцца ў Варшаве. У беларускім
Воўчыне стаіць занядбалы да неверагоднасці касцёл Прасвятой Тройцы, які, хоць і цвёрда паабяцалі палякам, так і не пачалі аднаўляць.
I ў гэтым мы — такія, як мы ёсць...
Крыніцы
Ррыцкевіч, А. Апошні кароль /А. Трыцкевіч / / Культура. — 1994. — 20 ліпеня.
Ключевскйй, В.О. ІЛсторйческйе портреты /В.О. Ключевскйй. — М., 1988.
Краўцэвіч, А.К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV — XVIII стст./А.К. Краўцэвіч. — Мінск, 1991.
Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік /А.М. Кулагін. — Мінск, 2001.
Аенйн, В.Н. Война й революцйя. Полн. собр. соч. 6 55 т. Т.
32 . М„ 1958-1965.
Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / складальнік Г.А. Маслыка. — Мінск, 1995.
Палуцкая С. Апошні сейм Рэчы Паспалітай /С. Палуцкая / / Беларуская мінуўшчына. — 1995. — № 4 (14).
Реймонт, Б. Последнйй сейм Речй Посполйтой /В. Реймоюп. — Мйнск, 1994.
Энгельс Ф. Внешняя полйтйка русского царйзма. В 50 т. Т. 22. М„ 1954-1981.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мінск, 2001.
Zamojski A. Ostatni Icryl Polski /A. Zamojski. — Varszawa, 1990. Polski slawnik biograficzny. T. 27. — Wroclaw etc., 1983.
ТАЯМНІЦА КРЫЖА ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
«У лета 6669 кладзе Ефрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве Святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і перлы на 100 грыўняў, а да... 40 грыўняў, і хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворную Тройцаю ды святымі айцамі... і хай напаткае яго доля Іуды, які прадаў Хрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое... валадар або князь, або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Ефрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...» (Надпіс на вонкавым баку крыжа)
«Господн, помозм рабоу своемоу Лазорю, нареченномоу Богыпн, сьделав'ьшемоу крьсть снн црьквн святаго Спаса і Офроснньм». (Надпіс на адваротным баку крыжа)