Што раньш было...
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
Існуе яшчэ адно сведчанне, якое ўскосна пацвярджае «расійскі след» крыжа. Гэта ўспаміны магіляўчаніна Пятра Харытонавіча Паддубскага, які 13 ліпеня 1941 года ў якасці шафёра быў удзельнікам вывазу нейкіх каштоўнасцей з будынка абкама па вуліцы Ленінскай непасрэдна ў Маскву. Аперацыяй, па словах Паддубскага, кіраваў сам Панамарэнка.
I, нарэшце, яшчэ адна версія — «магілёўская». Згодна з ёй, каштоўнасці вывезці на ўсход не паспелі. 15—16 ліпеня ў раёне Чавусаў немцы замкнулі кальцо акружэння Магілёва. «Разумеючы, што прарвацца са скарбам не ўдасца, — выказвае здагадку С. Багдановіч, — чэкісты закапалі яго дзесьці ў гэтым раёне, а самі разышліся, каб па аднаму перайсці лінію фронту».
Да «магілёўскай версіі» дапасуецца і легенда пра тое, што крыж разам з другімі рэлігійнымі каштоўнасцямі музея быў пакінуты на захаванне нейкаму з магілёўскіх святароў, след якога навечна згубіўся ў ваеннай віхуры.
Апошнім часам вельмі сур’ёзным сумненням падвяргаецца звязаная з «нямецкім следам» здагадка, што крыж Ефрасінні Полацкай трапіў з Германіі ў ЗША, у калекцыю Морганаў, якая была заснавана вядомым амеры-
Мастак-эмальер з Брэста Мікалай Кузьміч, які ў 1992—1997 гг. аўтэнтычна аднавіў крыж Ефрасінні Полацкай
канскім банкірам Джонам Перпонтам. Морганам яшчэ ў канцы XIX стагоддзя. Праверкай здагадкі займаліся многія даследчыкі, у тым ліку літаратуразнавец Адам Мальдзіс,
журналіст Алесь Лукашук і нават дыпламат Пётр Краўчанка.
Пачалося ж усё з таго, што падчас святкавання 500годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны супрацоўнік Эрмітажа Барыс Сапуноў паведаміў А.В. Мальдзісу, што легендарны крыж, быццам, нехта купіў адразу пасля вайны на аўкцыёне ў адной з заходнееўрапейскіх краін для калекцыі Морганаў. Той жа Мальдзіс потым даведаўся, што сляды крыжа ў ЗША шукаў другі супрацоўнік Эрмітажа — Бебут Шаўкоўнікаў, які, на жаль, ужо памёр.
Згаданы вышэй Алесь Лукашук падчас свайго візіту ў ЗША ў 1990 годзе наведаў фонд і бібліятэку Джона Перпонта Моргана і нават звярнуўся ў ФБР, каб натрапіць на сляды крыжа. Амерыканцы былі ўважлівыя і ветлівыя, але ніякай інфармацыі беларускаму журналісту не прадставілі.
У кастрычніку 1990 года калекцыю Морганаў наведаў тагачасны міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка. Дыпламат перадаў амерыканцам афіцыйны запыт наконт знаходжання беларускай нацыянальнай святыні ў ЗША. Але афіцыйны адказ на запыт быў адмоўны.
Крыж знік. I напрамак яго знікнення пакуль што не ўстаноўлены. Можа, у яго пошуках нечым дапаможа Інтэрпол, які, як вядома, зарэгістраваў прапаўшую беларускую рэліквію пад нумарам 34-1130?
Менавіта ў заблытанай, бадай што тупіковай сітуацыі і нарадзілася ідэя ўзнаўлення крыжа Ефрасінні Полацкай. Узнікла яна ў 1992 годзе, падчас святкавання 1000годдзя заснавання Полацкай праваслаўнай епархіі і правядзення Першага сходу беларусаў блізкага замежжа. Работа па аднаўленню нацыянальнай святыні была даручана вядомаму ў Беларусі мастаку-эмальеру з Брэста Мікалаю Пятровічу Кузьмічу. Пасля атрымання благаславення ад Іерусалімскіх святыняў пачалася доўгая і крапатлівая праца, падчас якой брэсцкі мастак быў узяты на духоўнае ўскармленне і пад апякунства Беларускай праваслаўнай царквы.
Пасля заканчэння работ легендарны крыж быў асвечаны ў Сімяонаўскім кафедральным саборы Брэста.
Чын Узвіжання адноўленага крыжа Ефрасінні Полацкай правёў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт
I вось 27 верасня 1997 года, на свята Узвіжання, абсалютная копія крыжа Ефрасінні Полацкай была дастаўлена ў старажытны Полацк. Паколькі ў Спаса-Праабражэнскай царкве на той час не было ўмоў для надзейнай аховы рэліквіі, яе часова змясцілі ў Крыжаўзвіжальным саборы. А ўжо 6 снежня 1997 года адбылося ўрачыстае ўскладанне славутага крыжа туды, куды ён быў пакладзены яшчэ ў 1161 годзе — у Спаса-Праабражэнскую царкву-
Між іншым даводзілася чуць меркаванні, што спакой, згода і працвітанне прыйдуць на зямлю Беларусі тады,
калі будзе знойдзены і вернуты на месца крыж, зроблены Лазарам Богшам амаль восем з паловай стагоддзяў таму...
Крыніцы
Алексееб, А.В. Аазарь Богша — мастер-ювелйр XII в. / А.В. Алексеев // Советская археологйя. 1957.
Алексеев, А.В. Полоцкая земля /А.В. Алексеев. — М., 1966.
Арлоў, У. Еўфрасіння Полацкая /ў. Арлоў. — Мінск, 1994.
Арлоў, У.А. Таямніцы Полацкай гісторыі /У-А. Арлоў. — Мінск, 1994.
Багдановіч, С. Загадка крыжа Ефрасінні Полацкай / / Магілёўская праўда. — 1993. — 22 мая.
Багдановіч, С. Папярэднія вынікі пошуку Крыжа Ефрасінні Полацкай /С. Багдановіч // Рэстытуцыя культурных каштоўнасцей: матэрыялы навуковай канферэнцыі. Мінск, 19—20 чэрвеня 1997 г. — Мінск, 1997.
Вестнйк Белорусского экзархата. — 1990. — № 2.
Мальдзіс, А. Таямніцы старажытных сховішчаў /А. Мальдзіс. — Мінск, 1974.
Тоўсцік, А. Куды быў вывезены крыж святой Ефрасінні? / А. Тоўсцік // Кантакты і дыялогі. — 1996. — № 6.
Штыхов, Г.В. Дребнйй Полоцк /Г.В. Штыхов. — Мйнск, 1975.
Юшкевйч, В. Еайна креста /В. Юшкевйч // Советская Белоруссйя. — 1990. — 28 сентября.
ЛЕГЕНДЫ БЕЛАГА КОВЕЛЯ
У кожнага дарослага чалавека ў пашпарце ёсць запіс аб месцы нараджэння. У ёй на ўсё жыццё занатавана малая радзіма любога з нас: у каго — г. Слонім, у каго — в. Забалоцце, у каго — ст. Дрэтунь. He складае цяжкасці «расшыфроўка» гэтых немудрагелістых скарачэнняў: горад, вёска, станцыя. У маім жа пашпарце месца нараджэння пазначана так — м. Смаляны. Наўрад ці кожны сёння ведае, што азначае гэтае «м.». Асабліва людзі маладыя. Бывала, што і таму-сяму з чыноўнікаў даводзілася тлумачыць, што я меў гонар нарадзіцца не ў горадзе, не ў вёсцы, не на станцыі, а ў населеным пункце, якое мела статус мястэчка.
Больш таго, магу зазначыць, што нейкі невядомы мне сельсавецкі «пісар» афіцыйна зафіксаваў у метрыцы маё менавіта местачковае паходжанне роўна праз трынаццаць гадоў пасля таго, як Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР сваім Указам «Аб класіфікацыі населеных пунктаў Беларускай ССР» ад 27 верасня 1938 года (а я пабачыў свет 21 верасня 1951 года) скасаваў само паняцце «мястэчка». 3 таго самага дня адны беларускія мястэчкі былі «павышаны» ў сваім статусе да пасёлкаў гарадскога тыпу або нават гарадоў, другія ж — сярод іх і Смаляны — перавялі ў ранг звычайных вёсак.
He ведаю, наўмысна ці выпадкова памыліўся той «пісар», але, як мне здаецца, за трынаццаць гадоў пасля прыняцця згаданага вышэй указа з яго памяці (можа, на нейкім генным узроўні захаваўшыся) не выветрылася яшчэ тое, што Смаляны вельмі доўга былі мястэчкам. Калі ж быць дакладным, то гэты годны статус ім надаў аж у 1678 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян III Сабескі.
Базарная плошча ў Смалянах. Фота пачатку XX ст.
У пяцідзесятыя гады мінулага стагоддзя, на якія прыходзіцца маё дзяцінства, Смаляны (па-мясцоваму — Смальяны) лічыліся досыць значным населеным пунктам, своеасаблівай сталіцай для шматлікіх вёсак і вёсачак, што былі раскіданы па іх ваколіцах... Шыбекі і Цюльпін, Вязьмічы і Гаршчэўшчына, Бабрамынічы і Шупені, Дубавое і Рэпухава — для іх жыхароў Смаляны, якія ўсе яны па даўняй звычцы называлі мястэчкам, былі асяродкам цывілізацыі. Наведванне яго па нейкіх справах заўсёды насіла святочнае адценне. Цэнтрам Смалянаў у гады майго дзяцінства была прасторная Базарная плошча. Дзіцячая памяць захавала шумныя і вясёлыя кірмашы, якія віравалі на плошчы па нядзелях. Ад плошчы ва ўсе бакі разыходзіліся некалькі вуліц. Аршанская, Віцебская, Талачынская, Ганышаўская выводзілі на бальшакі. Па іх дабіраліся да Оршы, Сянно, Багушэўска, Лепеля, Талачына, Віцебска. Школьная, як казалі старажылы, атрымала сваю назву ад яўрэйскай школы — ешыбота, што некалі знаходзілася на ёй. Замкавая вяла да руінаў старадаўняга замка; у канцы яе ўтульна месцілася драўляная царква — па расказах, таксама вельмі старая. Касцёльную вуліцу ўпрыгожваў занядбаны каталіцкі храм з прыбудовамі, дзе на той час знаходзіўся машынны двор калгаса «Новае жыццё». Былі яшчэ ў мястэчку вуліцы Васілёнкаўская, Плігаўская, Слабада, на пачатку якой стаяла мураваная, таксама занядбаная праваслаўная царква.
Адметнасцю Смалянаў з’яўляліся і могілкі: напаўзакінутыя польскія і яўрэйскія, а таксама праваслаўныя, дзе было шмат старадаўніх крыжоў, каваных агароджаў і надмагілляў. Як памятаю, найвышэйшым геройствам сярод местачковых хлопцаў лічылася майскай ноччу пайсці на каталіцкія могілкі і прынесці адтуль ахапку бэзу. Такога — пышнага і духмянага — не было ні ў адным местачковым палісадніку.
Многа пазней я даведаўся, што смалянскія каталіцкія могілкі ў ліпені 1855 года сталі апошнім прытулкам вядомага літаратара, барацьбіта з царскім самадзяржаўем Тамаша Зана, а пасля — яго жонкі Брыгіды і сына Абдона і што ў 1877 годзе мястэчка наведаў знакаміты Напалеон Орда, які замаляваў магілу Зана.
Пасля напаміну аб могілках вы ўжо, мабыць, зразумелі, што, акрамя беларусаў у мястэчку жылі яўрэі (у вайну іх амаль усіх расстралялі немцы) і палякі, якія, хутчэй за ўсё, былі звычайнымі беларусамі каталіцкага веравызнання. Нейкіх асобных вуліц на той час у іх не было, таму добрымі суседзямі жылі побач і Каляда, і Каган, і Жылінскі.
Але дамінантай Смалянаў — архітэктурнай, гістарычнай, паўсядзённай — з’яўляўся замак. Праўда, замка ў прывычным яго паняцці даўно ўжо не існавала. Ад яго захаваліся толькі руіны складзенай з чырвонай цэглы пяціяруснай вежы, ці, як бы сказаў дасведчаны архітэктар, намёкі на адзін з элементаў унутранай планіроўкі, ці прасцей — рэшткі сцен амаль квадратнай вуглавой залы.
Аб тым, што замак (як і самі Смаляны) — пабудова старажытная, мы, местачковыя хлапчукі, не задумваліся. Ён быў прывычным атрыбутам нашага, як мы сёння любім гаварыць, басаногага дзяцінства. Насупраць замка на рэчцы Дзярноўцы была зручная для купання затока, дзе мы бавілі час у летнюю спякоту. Калі ж надакучвала плюхацца ў вадзе, лазілі па сценах, рызыкуючы зламіць галаву, сарваўшыся ўніз.
Відаць, мы прывыклі да сваёй маляўнічай вежы, як палачане да Сафіі ці гарадзенцы да Каложы, і іншы раз проста не звярталі на яе ўвагі. Тым больш, што ў Смаля-
Руіны Смалянскага замка
нах былі, як ужо адзначалася вышэй, і іншыя архітэктурныя шэдэўры. Але замкавыя руіны ў іх шэрагу з’яўляліся аб’ектам. нумар адзін. Наш хлапчукоўскі інтарэс да іх падагравала і тое, што пра замак хадзілі розныя страшныя і загадкавыя легенды. Нібыта на мяжы ночы і раніцы, калі туман, узнімаючыся ад Дзярноўкі, хавае вежу так, што бачнай застаецца толькі самы верх, у пустых вокнах раптам запальваецца халоднае святло. 3-пад зямлі, куды глыбока ўрасла вежа, гучыць чароўная музыка, а па сценах ходзіць здань у выглядзе жанчыны ў белым саване, і, быццам, здань гэтая — цень самой каралевы Боны, якой некалі належаў замак.