Што раньш было...  Святаслаў Асіноўскі

Што раньш было...

Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
40.26 МБ
Дванаццаць апосталаў сярод рэквізаваных скарбаў не згадваюцца.
А цяпер звернемся да першай версіі, куды больш загадкавай і рамантычнай, але, на жаль, не пацверджанай дакументальна.
I тут варта згадаць асобу, якая, відаць, адыграла ў лёсе нясвіжскіх скарбаў не апошнюю ролю. У Клаўдзіі Шышыгінай-Патоцкай — гэта безымянны «ўііраўляючы» Радзівіла. Аляксей Ненадавец называе яго «эканомам Адамам» або «Адамам для асобных даручэнняў». У даследаванні Сяргея Рыбчонка гаворка ізде пра «дазорцу замка Альберта Бургельскага», які ў публікацыі Маі Яніцкай выступае як «маршалак замка».
Дык вось, згодна з першай версіяй, менавіта гэтаму чалавеку князь Дамінік Геранім Радзівіл даручыў вывезці фамільныя каштоўнасці, якія, як адзначала ШышыгінаПатоцкая, важылі 60 пудоў (без малога — тону), з Нясвіжа. Быццам бы якраз у гэтым абозе і знаходзіліся «дванаццаць апосталаў». Князь, рызыкуючы трапіць у рускі палон, выехаў з горада першым, а фурманкі з каштоўным грузам загадаў адправіць следам.
I тут пачынаецца разыходжанні ў трактоўцы ходу падзей. «Упраўляючы» Шышыгінай-Патоцкай паспеў толькі пагрузіць скарбы, але вывезці не паспеў, бо ў горад ужо ўварваліся рускія войскі, якія і захапілі болыпую частку абозу з каштоўнасцямі. Праўда, больш каштоўнае з скарбніцы
ён паспеў схаваць і адправіў ганца з гэтай весткай наўздаюн князю. Ганца паблізу Міра схапілі і, не доўга думаючы, расстралялі, як шпіёна. Аўтара ж дэпешы затрымалі трохі пазней, дапытвалі, нават катавалі, але той не сказаў, дзе схаваў скарб, і быў павешаны на замкавай браме...
«Адама» Ненадаўца напаткаў фактычна такі ж лёс. 3 яго запіскі тыя, хто яе прачытаў, быццам бы, даведаліся, што той «...схаваў у надзейным месцы 12 каштоўных апосталаў, кухоннае серабро, карціны...». Зрабіў «Адам.» менавіта так ці не, нам невядома. Эканом, як мог, цягнуў час, месца схованкі не называў, а пасля таго, як нехта з радзівілаўскай дворні заявіў, што гэта менавіта «Адам» забіў двух расійскіх егераў, палявы суд прыгаварыў яго да пакарання смерцю. Праўда, пазней суддзі зразумелі, што наконт «Адама» яны пагарачыліся: статуі апосталаў, як і другія, самыя каштоўныя рэліквіі Радзівілаў, зніклі. Атрымалася, што «Адам» забраў таямніцу іх захавання з сабой у магілу.
Згаданы Рыбчонкам і Яніцкай Альберт Бургельскі пасля драматычных нясвіжскіх падзей пражыў яшчэ трынаццаць гадоў. Але і яму, як кажуць, дасталося на арэхі. Дапытваў яго наконт лёсу скарбаў сам генерал Тучкоў. Спачатку Бургельскі маўчаў, але пасля таго, як на яго вачах усыпалі бізуноў і пабілі палкамі некалькіх радзівілавых дваровых, паказаў, дзе знаходзіцца схованка з каштоўнасцямі. Па загадзе Тучкова мураваны лёх узламалі, і генерал убачыў перад сабой такое, што аслупянеў: скарб сапраўды быў незлічоным. Спакушаны бляскам золата і брыльянтаў, Тучкоў хацеў было прысабечыць знойдзенае, але, быццам бы, не паспеў здзейсніць свой нам.ер: на хцівага генерала данеслі яго начальніку Чычагову. Каштоўнасці пагрузілі на некалькі дзесяткаў брычак і па загаду Чычагова вывезлі. Куды? Аб тым мы ўжо расказвалі вышэй.
Пра тое, ці былі ў тым абозе «дванаццаць апосталаў», нам невядома.
Прозвішча Альберта Бургельскага ўсплыло на паверхню яшчэ раз — у 1822 годзе. Ці то хто данёс на былога дазорцу, ці то ўсё адбылося па-другому, але ўлады канфіскавалі ў яго куфар серабра (не выключана, што з радзі-
вілаўскіх каштоўнасцей). На Бургельскага ўпала падазрэнне, што ён прысабечыў з каштоўнага скарбу куды больш, чым куфар. Княжна Стэфанія Вітгенштэйн, спадчынніца Радзівілаў, пачала цягаць Бургельскага па судах, але толку не дабілася, і справа развалілася.
Ну а што ж «залатыя апосталы»? Яны, як вы ўжо напэўна здагадаліся, бясследна зніклі. 3 гэтай нагоды натуральна зноў паўстае пытанне: а можа, іх і не было?
У плане адказу на яго заслугоўвае ўвагі меркаванне ўжо згаданага намі Сяргея Рыбчонка. Вывучаючы дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, гісторык прыйшоў да наступнай высновы: «...так званыя апосталы не былі асобнымі скулыітурамі, як меркавалі даследчыкі, а складаліся ў кампазіцыю на дзвярах, якія, у сваю чаргу, упрыгожвалі цыборыюм».
Выказваючы гэта меркаванне, Рыбчонак мае на ўвазе «Цыборыюм Святога Міхала», які ўваходзіў у калекцыю рэліквій Радзівілаў і быў запісаны ў спецыяльны рэестр, складзены Дамінікам Геранімам Радзівілам у 1808—1809 гадах (пра гэту падзею мы ўжо згадвалі вышэй). Цыборыюм, як адзначае гісторык, гэта той жа ківор — надбудова над алтаром храма ці сам алтар. 3 архіўнага дакумента, знойдзенага гісторыкам, вынікае, што на сярэбраных дзверцах да цыборыюма якраз і знаходзіліся пазалочаныя фігуркі Хрыста і некаторых апосталаў. Усіх фігурак было адзінаццаць.
На думку Рыбчонка, знаходзіліся апосталы ў нясвіжскім касцёле Святога Міхала або ў навіцыяце езуітаў пры ім. У 1736—1738 гадах Міхал Казімір Радзівіл (Рыбанька) фактычна адбудаваў і ўпрыгожыў гэты храм. Вось тады, як мяркуе Рыбчонак, і былі зроблены і цыборыюм, і фігуркі апосталаў.
Недзе ў перыяд з 1773 па 1786 год (пасля скасавання ордэна езуітаў) касцёл і кляштар пры ім былі знішчаны і там размясціўся шпіталь. Касцёльныя каштоўнасці (сярод іх і фігуркі апосталаў) папоўнілі скарбніцу Радзівілаў.
Той жа Рыбчонак лічыць, што да Канстанцінопаля апосталы дачынення не маюць, а зроблены яны былі ў 1720— 1730 гады ў Нясвіжы мясцовымі майстрамі і мелі памер
у адзін — два локці (ад 60 да 120 сантыметраў), што ўскосна пацвярджаюць паэт Сыракомля і невядомы нам Ляснеўскі.
Чаму апосталаў не дванаццаць, а адзінаццаць? Магчыма, лічыць Рыбчонак, адна фігурка была пашкоджана і пераплаўлена на серабро.
Безумоўна, разважанні Сяргея Рыбчонка могуць расчараваць некага з рамантыкаў (а яны, безумоўна, лічаць, што «дванаццаць апосталаў», прывезеных адным з Радзівілаў з крыжовага паходу, існавалі на самай справе), але, згадзіцеся, меркаванне гісторыка мае пад сабой рэальны грунт.
Сяргей Рыбчонак выказаў сваё меркаванне наконт «апосталаў» у 1994 годзе. Але шукаць іх пачалі значна раней, і наўрад ці толькі рамантыка рухала шукальнікамі радзівілаўскіх скарбаў. Выкажам думку, што хутчэй за ўсё іх прыцягваў бляск золата і брыльянтаў.
Як вядома, пасля таго, як пабітыя французы пакінулі межы Беларусі, а князь Дамінік Геранім Радзівіл, прыняўшы ўдзел у бітвах пад Лютцэнам, Дрэздэнам і Лейпцыгам, 11 лістапада 1813 года ў баі пры Ганау атрымаў смяротную рану, Нясвіжскі замак перайшоў пад кіраванне Палацавага ведамства царскай сям’і. Менавіта яно, як адзначае Аляксей Ненадавец, прыслала ў Нясвіж атрад лейб-гвардзейцаў: ім было загадана знайсці «дванаццаць апосталаў» і даставіць іх у Пецярбург.
Лейб-гвардыя змарнавала нямала часу, але царскі загад так і не выканала.
Нейкі час замак належаў герою 1812 года генералу Пятру Хрысціянавічу Вітгенштэйну, але той, нават не наведаўшы Нясвіж, прадаў яго ваеннаму ведамству, якое размясціла ў ім кадэцкі корпус. Кадэты таксама спрабавалі шукаць апосталаў. Якраз яны правяралі версію, што скарб завалены двума выбухамі ў падземных сутарэннях паміж замкам і Міхайлавай гарой.
Кадэтам, як і лейб-гвардзейцам, таксама не пашчасціла.
У 1870-ыя гады пасля настойлівых просьбаў манаршых сямей Прусіі, Францыі, Швецыі і Бельгіі цар у рэшце рэшт вярнуў Нясвіжскі замак Радзівілам. У канцы XIX стагоддзя ўладальнікам Нясвіжскага замка стаў спадчыннік Pa-
Радзівілы з паляўнічымі трафеямі. Мінская губерня. Фота пачатку XX ст.
дзівілаў па прускай галіне — Антоні Вільгельм. Па загаду князя тэрыторыю замка з прускай педантычнасцю перакапалі ўздоўж і ўпоперак: скарбаў, натуральна, не знайшлі.
Падчас Першай сусветнай вайны «скарбаразведвальнымі» работамі ў замку і яго ваколіцах старанна і досыць маштабна займаўся аўстра-венгерскі сапёрны батальён: вынік — нулявы.
Шукальнікі скарбаў з ведамства Альфрэда Розенберга падчас гітлераўскай акупацыі Беларусі таксама шчыравалі ў Нясвіжскім замку: «дванаццаць апосталаў» Радзівілаў таксама маячылі ў іх перад вачыма. Тое-сёе знайшлі (бо шукалі грунтоўна), але ўсё больш па дробязі. Скарб фашыстам так і не адкрыўся.
I зноў паўстае пытанне: а ці быў ён, радзівілаўскі скарб (натуральна, і легендарныя дванаццаць апосталаў) на самай справе?
Самую слушную, на наш погляд, думку выказвае не раз ужо згаданы намі Сяргей Рыбчонак. Па яго звестках, адмірал Чычагоў перадаў усе вывезеныя з Нясвіжскага замка каштоўнасці (а тое, што іх вывозілі, не выклікае сумненняў) імператару Аляксандру I. У Расіі ўсе вывезенае з Нясвіжа і захоўвалася да пачатку XX стагоддзя. У 190
1905 годзе ўдава князя Антоні Вільгельма Радзівіла княгіня Марыя Дарота дэ Кастэльяні афіцыйна звярнулася да імператара Мікалая II з просьбай вярнуць ёй фамільныя каштоўнасці. Рыбчонак спасылаецца на некаторыя крыніцы, з якіх вынікае, што нешта ўдаве вярнулі. Але што? Як адзначае гісторык, «сёння толькі адны Радзівілы ведаюць, што менавіта».
На нашу думку, калі што і вярнулі, то не так ужо і многа: вядомых усяму свету мільярдэраў сярод нашчадкаў Радзівілаў журналісты з «Forbes» пакуль не адзначаюць.
Таямніца калекцыі «Дванаццаць апосталаў» так і засталася таямніцай. Ці то яе забралі з сабой у магілу «эканом Адам», дазорца Бургельскі, генерал Тучкоў, князь Дамінік Геранім Радзівіл, ці то гісторыя пра апосталаў — проста прыгожая легенда Нясвіжскага замка...
Крыніцы
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
Жйвопйсная Россйя. Лйтовское й Белорусское Полесье /под обіц. ред. П.П. Семенова. Т. 3. — Мйнск, 1993.
Маслянйцына, М. Радзйвйллы — несвйжскйе королй /14. Маслянйцына, Н. Богодяж. — Мйнск, 1997
Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік / складальнік Г.А. Маслыка. —. Мінск, 1995.
Ненадавец, А. Скарбы Радзівілаў: хто іх знойдзе? / А. Ненадавец / / Культура. 1993 г. 24 жніўня.
Ненадавец, А. Таямніца залатых апосталаў / А. Ненадавец // Культура, 1993 г. 22 сакавіка.
Рыбчонак, С. Д,ванаццаць апосталаў / С. Рыбчонак / / Бяртанне. — 3: 36. арт. і дак. — Мінск, 1996.
Сыракомля, у. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах /У. Сыракомля. — Мінск, 1992.
Штшлевскйй, П.М. Путешествйе no Полесью й белорусскому краю /П.М. Шпйлевскйй. — Мйнск, 1992.