Што раньш было...  Святаслаў Асіноўскі

Што раньш было...

Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
40.26 МБ
Шышыгіпа-Патоцкая, К.Я. Скарбы Нясвіжа /К.Я. ШышыгінаПатоцкая. — Мінск, 1993.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — У 6 т. Т. 6. — Мінск, 2001.
Яніцкая, М. ^рамшпычныя лёсы каштоўнасцей Нясвіжскам замка / М. Яніцкая // Вяртанне. — 2: 36. арт. і дак. — Мінск, 1994.
«ЗОЛАТА НАПАЛЕОНА»
22 ліпеня 1812 года Францыя аб’явіла вайну Расіі, a яшчэ праз два дні (24 ліпеня), на досвітку, па трох пантонных мастах, перакінутых цераз Нёман у ваколіцах Коўна (цяпер літоўскі Каўнас), з прускага боку на правы бераг ракі пераправілася дывізія генерала Марана. Следам за ёй рухаліся дывізіі корпуса маршала Даву, кавалерысты Мюрата і імператарская гвардыя. Амаль адначасова з тэрыторыі Варшаўскага герцагства на толькі што далучаныя да Расійскай імперыі беларускія землі ўступілі палякі пад началам князя Юзафа Панятоўскага, саксонцы пад кіраўніцтвам графа Рэнье і аўстрыйцы, якіх вёў князь Шварцэнберг (нездарма 600-тысячнае войска Банапарта называлі «арміяй народаў», або «вялікай арміяй»).
Так пачаўся легендарны і драматычны паход імператара Францыі Напалеона Банапарта ў Расію...
Вось як апісвае гэту лёсавызначальную для напалео-
наўскай Францыі падзею, якая да 1810 года ўжо скарыла амаль усе еўрапейскія дзяржавы, вядомы расійскі гісто-
Пераправа французаў цераз Нёман. Літаграфія А. Адама. 1830-ыя гг.
рык Альберт Манфрэд: «Уварванне ажыццяўлялася ў найвялікшым парадку. Дывізіі бясконцым патокам рухаліся адна за другой, з разгорнутымі баявымі сцягамі, самкнутымі радамі. Камандзіры ў касках, упрыгожаных султанамі, на гладкіх, сытых конях наперадзе, затым салдаты мерным крокам, нідзе не парушаючы строю. Конныя грэнадзёры гвардыі ў белых плашчах, з высокімі ківерамі на галовах, на вялікіх конях вараной масці маўкліва рухаліся па мастах цераз раку. Увесь дзень і ноч і зноў дзень над Нёманам стаяў роўны дробны гул тысяч салдацкіх ног і конскіх капытоў. Армія была такой вялікай, што пераправа працягвалася больш за двое сутак. Апошнімі, ужо 26 чэрвеня, цераз Нёман прайшлі драгуны і кірасіры дывізіі Грушы. Затым яшчэ на працягу тыдня палкі, што прыйшлі здалёк, даганялі «вялікую армію».
«Расійскай авантуры» Напалеона, яго няўдаламу «паходу на Маскву», наогул, вайне 1812 года, якая па праву атрымала назву «Айчыннай» (натуральна, для Расіі), прысвечана безліч ваенна-гістарычнай, мемуарнай, мастацкай літаратуры. Таму мы не будзем расказваць пра ваенны бок эпахальнай падзеі. Але скажам толькі, што значная, калі не большая частка падзей Айчыннай вайны 1812 года адбылася на беларускай зямлі, на абшарах паміж Дняпром і Заходнім Бугам, Паўночнай Дзвіной і Прыпяццю. Відавочна, што імператар Францыі падрыхтаваўся да паходу ў Расію няблага: нягледзячы на супраціў рускіх войск, упартыя баі пад Мірам, Кобрынам, Астроўна, Полацкам, Гарадзечна, Чашнікамі, Бабруйскам, Смаленскам, грандыёзную Барадзінскую бітву, ужо 14 верасня французы ўступілі ў Маскву, якая была пакінута без бою. Усяго 83 дні спатрэбілася Напалеону, каб пераадолець больш за тысячу кіламетраў і без супраціву заняць старажытную сталіцу Рускай дзяржавы. Адзначым, што амаль праз 130 гадоў яшчэ аднаму сквапнаму заваёўніку — Адольфу Гітлеру спатрэбілася пяць месяцаў для таго, каб пераадолець такі ж па працягласці шлях, але ўзяць Маскву германскаму фюрэру так і не ўдалося.
Шматвяковая практыка заваёўных паходаў сведчыць, што з падзеннем сталіцы «аб’екта агрэсіі» (а Масква лічылася «другой сталіцай» Расіі; тым больш, што Санкт-Пе-
Напалеон пры пераходзе праз Сен-Бернар. Мастак ЖЛ. Давід. 1800 г.
цярбург набыў «сталічны статус» усяго за 100 гадоў да апісваемых намі падзей) вайна, як правіла, закончваецца паражэннем, або, у лепшым выпадку, падпісаннем зневажальнага для пераможанага боку міру. У нашым выпадку гэтага не адбылося. Болып таго, падзенне Масквы стала першым крокам да падзення самой напалеонаўскай Францыі. Нездарма ўсяго праз некалькі гадоў пасля свайго драматычнага паражэння, падчас ссылкі на востраў
Святой Алены, былы імператар напіша ў сваім дзённіку: «Я павінен быў бы памерці адразу ж пасля ўступлення ў Маскву...»
Усяго 34 дні прабылі французы ў Маскве. Доўгачаканага адпачынку тут заваёўнікі не атрымалі, запасаў правіянту і фуражу не папоўнілі. За месяц Масква была дашчэнту спалена. 3 «вялікай арміі» французскае войска хутка пачало пераўтварацца ў дрэнна кіруемую банду марадзёраў, рабаўнікоў і гвалтаўнікоў. Сведкам гэтай метамарфозы стаў ваенны інтэндант капітан Анры Бейль, у будучым — знакаміты французскі пісьменнік Стэндаль, удзельнік паходу Напалеона ў Расію. У пісьмах Стэндаля з Масквы пераважаюць дзве тэмы — рабаўніцтва і п’янства заваёўнікаў.
Безумоўна, Напалеон бачыў разлажэнне сваёй некалі дысціплінаванай арміі і хутка зразумеў: яшчэ некалькі дзён — і ён страціць усялякі кантроль над ёй. Таму 19 кастрычніка армія пакінула спаленую Маскву. Наперадзе ляжаў шлях дадому. Як і любая армія ў паходзе, войска Напалеона было абцяжарана шматлікімі абозамі з ваенным рыштункам. Сярод іх былі і два транспарты, якія даследчыкі паходу Банапарта ў Расію амаль адразу назавуць «крамлёўскімі скарбамі Напалеона I», або «золатам Напалеона».
Пра тое, што (па розных ацэнках) французы вывезлі з разрабаванай Масквы, — крыху пазней. А першым паўстае натуральнае пытанне: няўжо ваярам Напалеона было што вывозіць з горада? Чаму масквічы не паспелі вывезці каштоўнасці напярэдадні ўварвання Банапарта ў Маскву?
Сітуацыя і сапраўды дзіўная, але ёсць сведчанні, што ўсяго за некалькі дзён да ўварвання ў горад французаў жыхары нават не дапускалі такой мажлівасці. Як адзначае той жа А. Манфрэд, у «Московскнх ведомостях» напярэдадні ўступлення Напалеона ў Маскву была змешчана абвестка, што 11 верасня «.ямператарскімі расійскімі акцёрамі прадстаўляцца будзе «Наталля, баярская дачка», драма ў 4 дзеях, сачыненне п. Глінкі... Пасля спектакля ў гэтым тэатры даны будзе маскерад».
Чаму ж масквічы, як кажуць, «спалі ў шапку» ўсяго за якіх-небудзь тры дні да прыходу Банапарта ў горад? Вельмі
верагодна, што гараджане спадзяваліся на той самы праславуты рускі «авось»: большасць з іх свята верыла ў тое, што горад не будуць здаваць ні ў якім разе. He на вышыні аказаўся і маскоўскі генерал-губернатар Фёдар Растапчын: граф не прымаў ніякіх захадаў да арганізацыі эвакуацыі, бо небеспадстаўна баяўся ўзнікнення панікі. А яе прыкметы пачалі праяўляцца ўжо пасля 18 жніўня, калі французы ўзялі Смаленск. Самыя дальнабачныя гараджане ўжо тады пачалі пакідаць горад. Гарадская бедната стала наракаць і, па чутках, рыхтавалася ўдарыць у набат, каб па гэтаму сігналу «рэзаць дваран».
Калі ж стала зразумелым, што Масква ўсё ж такі будзе «французу отдана», Растапчын падпісаў загад аб эвакуацыіі. Але было ўжо позна — самі насельнікі Масквы горад пакінуць паспявалі, а вось хатні скарб ды і дзяржаўныя і царкоўныя каштоўнасці вывозіць было проста не на чым: не было коней, якіх можна было б запрэгчы ў падводы. Нават каштоўнасці Дзяржаўнага казначэйства вывезлі з горада ўсяго толькі за дзень да прыходу французаў. А вось начынне маскоўскіх храмаў (а іх у горадзе было безліч — як пісалі, «сорак саракоў») у большасці засталося на месцы, таму і стала галоўным «аб’ектам» французскіх рабаўнікоў.
Дарэчы, Маскву французы рабавалі не толькі таму, што былі яны, як кажуць, «марадзёрамі па натуры». Справа ў тым, што афіцыйна горад Напалеону не здавалі, і таму Масква амаль на законных падставах лічылася «ваенным трафеем».
Што ж канкрэтна французы вывезлі з Масквы? Меркаванняў на гэты конт досыць многа, і памеры нарабаваных каштоўнасцей гучаць самыя розныя.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што з горада было вывезена 5 тон серабра і амаль 300 кілаграмаў золата ў злітках (французскія сапёры пераплавілі ў іх грувасткія ўпрыгажэнні крамлёўскіх храмаў). Ёсць сведчанні, што абоз з нарабаванымі каштоўнасцямі налічваў 25 падвод, а самыя унікальныя з іх месціліся на двух падводах, якія знаходзіліся пад узмоцненай аховай.
Другое сведчанне — блізкае да першага. Згодна з ім, «маскоўскія трафеі» Напалеона склалі 18 пудоў золата
(тыя ж самыя «амаль 300 кілаграмаў») і 325 пудоў серабра (5200 кілаграмаў). Гаварылі таксама пра багатае царкоўнае начынне, старажытную зброю, каштоўнае каменне. Наўрад ці гэтыя лічбы далёкія ад сапраўднасці, бо добра вядома, што толькі з Архангельскага сабора было ўкрадзена больш за 120 пудоў серабра і каля 3 пудоў золата.
Фактам з’яўляецца тое, што 19 кастрычніка напалеонаўскія войскі (разам з абозам, на якім везлі «трафеі») пакінулі Маскву. Гэткім жа фактам з’яўляецца і тое, што літаральна нічога з «каштоўных набыткаў» у Францыю не трапіла. Па сведчанні напалеонаўскага маршала Берцье, толькі некалькі падвод з казной дабраліся да Коўна. Астатняе бясследна знікла па дарозе. Большасць з даследчыкаў, якія займаліся і займаюцца таямніцай «напалеонаўскага скарбу», лічыць, што ён застаўся на беларускай зямлі. Самай жа папулярнай версіяй з’яўляецца затапленне скарбу на дне аднаго з беларусскіх азёр або пад хвалямі той ці іншай беларускай ракі.
Як вядома, шлях адступлення напалеонаўскай арміі пралягаў праз Оршу, Коханава, Талачын, Бобр, Барысаў, Зембін, Плешчаніцы, Маладзечна, Смаргонь (далей — на Вільню, Коўна, Варшаву).
I азёр, і рэк уздоўж гэтага маршрута — безліч. Утапіць нарабаванае Напалеон мог бы ў любым (ці любой) з іх. Народных паданняў пра тое, што «напалеонаўскае золата» ляжыць на дне канкрэтнага возера ці вось у гэтай рацэ, існуе нямала (гавораць пра азёры Баброўскае, Лясное, Арэхаўскае, Святое). Мы ўзгадаем толькі некаторыя з іх.
Дзеля справядлівасці заўважым, што той-сёй з даследчыкаў лічыць, што «напалеонаўскія трафеі» да Беларусі не даехалі і схаваны на Смаленшчыне. Часцей за ўсё называецца Семлеўскае возера ў ваколіцах Вязьмы, непадалёк ад знакамітай старой Смаленскай дарогі.
Штуршком для пошукаў скарба менавіта тут стала 14томнае даследаванне англійскага пісьменніка Вальтэра Скота «Жыццё Напалеона Банапарта, імператара французскага», якое пабачыла свет у 1835 годзе ў Санкт-Пецярбургу. У ім Скот спасылаўся на сведчанне ад’ютанта імператара — графа дэ Сегюра, які сцвярджаў, што Напалеон «зага-
даў, каб маскоўская здабыча, старажытныя даспехі, гарматы і вялікі крыж з Івана Вялікага былі кінуты ў Семлеўскае возера як трафеі, якія яму не хацелася аддаваць назад і якія ён не меў магчымасці везці з сабою».