Што раньш было...  Святаслаў Асіноўскі

Што раньш было...

Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
40.26 МБ
Прызнаюся шчыра: ужо колькі гадоў не бываў у Смалянах. Сёння амаль нічога, акрамя дзіцячых успамінаў, не звязвае мяне з былым мястэчкам. Гадоў з трыццаць таму не стала майго дзеда Васіля, знанага местачковага ўмельца-каваля, што жыў у самым канцы Аршанскай вуліцы. Памёр і бацька, які добра памятаў, як местачковыя камсамольцы-атэісты зцягвалі крыж з купала СвятаАляксееўскай царквы. Ціха сканала ў сваёй некалі дагледжанай хаце мая старая цётка Юля. А галоўнае, ужо
амаль дзесяць гадоў няма на свеце майго стрыечнага брата і лепшага сябра дзяцінства, сына цёткі Юлі — Валеркі, дзякуючы якому і трымаліся мае даўнія повязі са Смалянамі.
Але цяпер, як сказаў класік, няма таго, што раньш было... Смаляны — не Мір і не Нясвіж. Наўрад ці каму прыйдзе ў галаву ідэя адбудаваць адмысловы замак. Ведаю, што спробы вернікаў прывесці да ладу касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Свята-Аляксееўскую царкву завяршыліся нічым: як стаялі некалі велічныя храмы занядбанымі, так і стаяць.
Крыху суцяшае толькі тое, што ў 1996 годзе былі адноўлены помнікі Тамаша Зана і яго жонкі з сынам. На пачатку 1990-ых гадоў адноўлены і стары дом на былой панскай сядзібе. Але гэта, на жаль, кропля ў моры гістарычнага забыцця, якое паглынула і прадаўжае паглынаць смалянскую даўніну.
Скрушна ад гэтага і балюча. Але, як відаць, тут ужо нічога не зробіш. А калі і будзе што зроблена, то, напэўна, не пры нашым жыцці.
Стаяць, падпіраючы сіняе неба, чырвоныя муры Смалянскага замка... Здалёк чутны званы божых храмаў, што клічуць вернікаў да малітвы... Храпуць запрэжаныя ў шыкоўную карэту коні: каралева Бона імчыць падземным ходам да імшы... 3 замкавых сцен углядаецца ў трывожную далячынь сівы князь Сангушка...
Што бачыць ён там, за сівою смугой стагоддзяў? Няўжо замкавыя руіны і занядбаныя храмы?
Крыніцы
Ахтпы Западной Poccuu. Т. 2. — СПб., 1848.
Асіноўскі, С.М. Орша: Залатыя стрэлы на блакітным полі / С.М. Асіноўскі. — Мінск, 1997.
Асіноўскі., С. Смаляны / С. Асіноўскі / / Беларуская мінуўшчына. — 1995. — № 1.
Баравы, Р.В. ўр гісторыі замка ў Смалянах /Р.В. Барабы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1971. — № 3.
Без-Корнйловйч, М.О. Рісторйческйе сведенйя о прймечательнейшйх местах 6 Белоруссйй с прйсовокупленйем й другйх све174
денйй, к ней же относяіцйхся /М.О. Без-Корнйловйч. — Мйнск, 1995.
Городскйе поселенйя Россййской ймперйй. Т. III. — СПб., 1863.
Дембовецкйй, А.С. Опыт опйсанйя Могйлевской губернші / А.С. Дрмбовецкйй. — Могйлев, 1884.
Жйвопйсная Россйя. Айтовское й Белорусское Полесье /под обіц. ред. П.П. Семенова. Т. 3. — Мйнск, 1993.
ІЛсторйко-юрйдйческйе матерйалы. — Вйтебск, 1891.
Аевко, О.Н. Средневековая Орша й ее округа: йсторйко-археологйческйй очерк. /О.Н. Аебко. — Орша, 1993.
Смольяны / / Могйлевскйе губернскйе ведомостй. — 1902, — № 34.
Ткачоў, М. Аюдзі і замкі /М. Ткачоў. — Мінск, 1991.
Толстой, Д,А. Рймскйй католйцйзм 6 Россіш /ДА. Толстой. — СПб., 1876.
Шынкевіч, А.М. Аршанская даўніна /А.М. Шынкевіч. — Мінск, 1992.
Шынкевіч, А.М. Аршаншчына старажытная /А.М. Шынкевіч. — Орша, 1991.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. — Мінск, 2001.
ЗАГАДКА ДВАНАЦЦАЦІ АПОСТАЛАЎ НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА
Сёння ў гэта цяжка паверыць, але быў час (па гістарычных мерках, не такі ўжо і далёкі: з паўтысячы гадоў таму), калі Беларусь (край, па агульнаму меркаванню, выключна сялянскі) у Еўропе называлі «краінай замкаў». I гэта — не міф, не перабольшванне. На карце Вялікага княства Літоўскага канца XVI стагоддзя пазначана, што ў 112 (!) гарадах і мястэчках, размешчаных у межах сучаснай Беларусі, меліся замкі: шляхецкія, магнацкія, велікакняжацкія, каралеўскія. У адрозненне ад той жа Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, дзе і сёння шматлікія старажытныя муры з’яўляюцца неад’емнай часткай мясцовага ландшафту і аб’ектамі паломніцтва турыстаў, амаль усе беларускія замкі спасціг трагічны лёс: у віхурах няспынных войнаў XIV—XVIII стагоддзяў яны былі разбураны, прытым падаўляючая большасць — ушчэнт. Сёння цяжка паверыць, што некалі велічныя замкавыя муры ўпрыгожвалі тыя ж Оршу, Быхаў, Ляхавічы, Слуцк. Былая веліч замкаў у Навагрудку, Ружанах, Смалянах, Крэве, Гальшанах толькі ўгадваецца па вартых жалю іх рэштках. Апошнім часам робяцца спробы захаваць руіны старажытнага замка ў Лідзе. I толькі замкі ў Міры і Нясвіжы гаротны лёс нейкім цудам абмінуў: яны ўзяты пад апеку дзяржавы і ЮНЕСКА, і ёсць надзея, што імі змогуць любавацца і нашы нашчадкі.
Многія беларускія замкі (і тыя, што разбураны, і тыя, што ўцалелі) акружаны самымі неверагоднымі легендамі і паданнямі. Яно і не дзіўна: у любым замку павінны быць і таямнічыя гісторыі, і свае прывіды, і бясследна знікшыя скарбы.
Замак Радзівілаў у Нясвіжы. Літаграфія з малюнка 1876 г.
Замак Радзівілаў у Нясвіжы ў гэтым плане несумненны лідэр: тут і Паповая горка з загінуўшымі на ёй зацятымі ў веры пратэстантамі; і Чорная дама — прывід заўчасна загінуўшай Барбары Радзівіл, што нядоўгі час была польскай каралевай; і гісторыя аб трагічным каханні радзівілаўскіх прыгонных — балерыны Ганусі і мастака Язэпа; і неразгаданыя таямніцы нясвіжскіх саркафагаў, і шмат чаго іншага.
Але самай таямнічай гісторыяй, звязанай з замкам Радзівілаў у Нясвіжы, была і застаецца легенда (а можа, хто ведае, і чыстая праўда) аб калекцыі «Дванаццаць апосталаў», якая вось ужо амаль два стагоддзі хвалюе ўяўленне як летуценных краязнаўцаў, так і сур’ёзных гісторыкаў.
Пасля кашмарнай і крывавай пераправы цераз Бярэзіну паблізу Студзёнкі (а адбывалася ўсё гэта напрыканцы лістапада 1812 года) крах напалеонаўскага паходу ў Расію стаў неабвержным. фактам. Страціўшы на берагах Бярэзіны каля 70 тысяч чалавек, ашаломлены Банапарт фактычна кінуў рэшткі сваёй арміі на волю лёсу. 4—5 снежня паблізу Маладзечна адбыўся, па сутнасці, апошні бой
французаў з рускімі войскамі, пасля чаго ўсякі большменш арганізаваны іх супраціў спыніўся, а Напалеон у карэце з вернай аховай накіраваўся ў Парыж.
Знясіленыя, галодныя і скачанелыя ад холаду напалеонаўскія ваякі кідалі зброю і бязладным натоўпам цягнуліся на захад, засцілаючы беларускія гасцінцы і тракты сотнямі трупаў. Гледзячы на жудасную карціну, цяжка было паверыць, што менш чым паўгода таму французы гэтымі ж шляхамі з трыумфам, хаця і з цяжкімі баямі, рухаліся на ўсход, на Маскву. У іх шэрагах бадзёра скакаў і князь Дамінік Геранім Радзівіл.
Як князь аказаўся пад сцягамі Напалеона? Аб гэтым коратка. Як вядома, у 1793 годзе нясвіжскія ўладанні Радзівілаў (разам з цэнтральнай часткай Беларусі) увайшлі ў склад Расійскай імперыі (у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай). На той час князь быў яшчэ хлапчуком, а ва ўзросце 18 гадоў (у 1804 годзе) прысягнуў новым уладам, якія афіцыйна прызналі яго ўладальнікам. 120 тысяч душ мужчынскага полу ў Літве, Беларусі і на Украіне. Хутка малады Радзівіл нават стаў камергерам імператарскага двара, але ў 1811 годзе ў чыне падпалкоўніка ўзначаліў 8-ы ўланскі полк Варшаўскага княства, падвасальнага Банапарту (верагодна, Радзівіл паверыў абяцанням Напалеона аб аднаўленні незалежнасці Полыпчы).
Такім. чынам, у 1812 годзе князь са сваім палком удзельнічаў у паходзе Банапарта на Маскву. Вядома, што ўланы Радзівіла вызначыліся ў баях пад Смаленскам, Мажайскам, Воранавам, у выніку чаго князь атрымаў чын палкоўніка Варшаўскага княства і гвардыі Напалеона.
Ваенная авантура Банапарта, як вядома, пацярпела крах, пра што ўжо згадвалася вышэй. I калі пабіты французскі імператар скіраваўся ў Парыж, то князь Дамінік яшчэ за месяц да ганебных уцёкаў з’явіўся ў сваім родавым замку. I гэта вядома дакладна. Як вядома і тое, што 26 кастрычніка 1812 года ў Нясвіж імкліва ўварваўся 14-ы егерскі полк пад кіраўніцтвам А. Красоўскага, a яшчэ праз чатыры дні (па некаторых звестках, 3 лістапада) у горад трыумфальна ўвайшлі войскі корпуса генерала Сяргея Аляксеевіча Тучкова з малдаўскага кор-
пуса адмірала Паўла Васілевіча Чычагова (яго, дарэчы, пазней абвінавацілі ў тым, што Напалеону ўдалося фарсіраваць Бярэзіну).
Вельмі верагодна, што менавіта Дамінік Радзівіл і Сяргей Тучкоў сталі галоўнымі дзеючымі асобамі загадкавых падзей, што адбыліся ў Нясвіжскім замку на мяжы восені і зімы 1812 года.
Пра незлічоныя багацці, назапашаныя родам Радзівілаў, хадзілі легенды, падчас больш падобныя на казкі, чым на праўду. Большасць з іх звязана з Нясвіжам. Уладаннем Радзівілаў горад стаў у 1533 годзе, калі яго ў якасці пасагу атрымаў за Ганнай Кішкай (Нясвіж на той час належаў яе бацьку) сын Мікалая Радзівіла Чорнага — Ян.
Да гэтага Нясвіж быў цэнтрам невялікага ўдзелу. Радзівілы ж зрабілі яго сталіцай сваіх велізарных уладанняў, што на некалькі стагоддзяў прадвызначыла лёс горада. Тут знаходзілася галоўная рэзідэнцыя Радзівілаў. Сюды з розных радзівілаўскіх маёнткаў перасяляліся многія сотні людзей. Па сведчанні сучаснікаў, толькі княжацкі двор налічваў некалькі тысяч самага рознага кшталту «абслугоўваючага персаналу». Ужо першы ўладальнік Нясвіжа, Ян, празваны Барадатым, пабудаваў тут крэпасць і абнёс горад валам. У ім было ўзведзена некалькі храмаў — касцёлаў і цэркваў.
Бацька Яна — Мікалай, па мянушцы Чорны, у 1547 годзе ўзвёў на старажытным гарадзішчы Нясвіжа драўляны замак. Стараннямі таго ж Чорнага тагачасны кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст надаў гораду розныя прывілеі, якія садзейнічалі яго хуткаму развіццю. А ў 1586 годзе Нясвіж атрымаў і магдэбургскае права.
Хаця і горад, і замак неаднаразова цярпелі ад розных ваенных катаклізмаў (у 1654 годзе большую частку Нясвіжа спалілі рускія войскі; у 1706 годзе яго разрабавалі шведы, а ў 1768 годзе — рускія), Радзівілы настойліва аднаўлялі разбуранае і разрабаванае, у выніку чаго горад станавіўся яшчэ больш прывабным і багатым.
Можна многа і доўга апісваць усе нясвіжскія багацці, але мы звернемся да сведчання, прыведзенага Адамам
Кіркорам у трэцім томе «Жнвоппсной Росснн»: «У замку была асобая кладоўка, у якой захоўваліся каштоўнасці і рэліквіі роду Радзівілаў. Чытаючы інвентары і вопісы нагрувашчаных тут багаццяў, здаецца амаль неверагодным, якім чынам прыватныя асобы маглі столькі накапіць і захаваць на працягу цэлых стагоддзяў; але прыватныя асобы былі багацей многіх царуючых, і капілася ўсё гэта вякамі. У кладоўцы захоўвалася многа каштоўных камянёў, зліткі і розныя сасуды з золата і серабра, багатая зброя, булавы і жэзлы гетманаў і маршалаў Радзівілаў, парча, тканіна незвычайна каштоўная і цудоўнай работы, габелены, фарфор, хрусталь і тысячы другіх прадметаў. У замку змяшчаліся, акрамя карціннай галерэі, бібліятэка з пяцідзесяці з лішнім тысяч тамоў кніг, нумізматычны кабінет, кабінет рэліквій, многа вырабаў з слановай косці, зброя, панцыры, латы, кальчугі, кірасы роду Радзівілаў, Сабескага, Баторыя, валашскіх гаспадароў, розныя падарункі пап, рымскіх імператараў і другіх гасудараў, у тым ліку Пятра Вялікага, і шмат чаю іншага. Тут жа змяшчаўся архіў, у якім захоўваліся не толькі ўсе акты, граматы, прывілеі, якія да роду Радзівілаў адносіліся, а таксама карэспандэнцыя і многа пісьмаў розных царуючых асоб, але і большая частка дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага з часоў Ягайлы...»