Што раньш было...
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
Ці многа ведаем мы пра майстра, які па замове ігуменні Ефрасінні зрабіў адмысловы крыж, што выконваў ролю каўчэга для захавання хрысціянскіх святынь, атрыманых з Канстанцінопаля і Іерусаліма? 3 кароткага надпісу на адваротным баку крыжа вынікае, што звалі яго Лазарам Богшам. Зразумела, што быў ён выдатным ювелірам: да рамесніка сярэдняй рукі ігумення не звярнулася б з такім ганаровым заказам. Заказ, дарэчы, і аплочаны быў вельмі шчодра: за 40 грыўняў, што атрымаў Borina за крыж, па тым часе можна было купіць аж 160 лісіных шкур. Столькі ж грошай атрымаў бы майстар,
Помнік Ефрасінні ў Полацку. Скулытгар I. Голубеў. 2000 г.
які 6 замасціў чатыры кіламетры драўлянай мастоўкі (тагачаснага тратуара).
Але згадзіцеся, што каб не гэты крыж, то наўрад ці даведаліся 6 мы, што ў другой палове XII стагоддзя жыў
у Полацку ювелір Лазар Богша, і не стала 6 яго імя ў адзін шэраг з імем легендарнай Ефрасінні Полацкай і таленавітага дойліда Іаана, які ў тыя ж часы, калі Богша стварыў свой крыж, пабудаваў велічную Спаса-Праабражэнскую царкву, куды той крыж і быў змешчаны ў 1161 годзе.
Наўрад ці думаў Лазар Богша, што невялікі, у 52 сантыметры, крыж зроблены ім па заказу ігуменні Спасаўскага манастыра Ефрасінні, навечна абяссмерціць яго імя. Ды і сама прападобная, верагодна, не меркавала, што крыж, які назавуць яе імем, напаткае драматычны лёс, і праз вякі ён, згублены і адноўлены, стане нацыянальнай святыняй беларусаў.
Змешчаны, як ужо адзначалася, у 1161 годзе ў манастырскую царкву, крыж, як сведчаць даследчыкі, нядоўга захоўваўся ў мурах абіцелі. Недзе на мяжы XII і XIII стагоддзяў яго вывез у Смаленск адзін з тамтэйшых князёў падчас нейкага міжусобнага ваеннага канфлікту (адзін з такіх канфліктаў адбыўся, напрыклад, у 1195 годзе, калі смаленскае войска пад кіраўніцтвам князя Мсціслава Раманавіча хадзіла паходам на Полацкае княства і, напачатку займеўшы поспех, усё ж было разбіта дружынай князя Уладзіміра Полацкага). Святыня захоўвалася тут досыць працяглы час, каля трохсот гадоў, пакуль вялікі маскоўскі князь Васіль III, захапіўшы ў 1514 годзе Смаленск, не вывез крыж у Маскву.
Перыпетыі лёсу знакамітага крыжа праясняе Ніканаўскі летапіс запісам, які адносіцца да 1563 года, часоў Івана Грознага: «Когда же боголюбезный царь н велнкмй князь мысля нттн на отступнпков крестьянскне веры на безбожную Лнтву, бе же тогда в его царской казне крест Полоцкнй украшен златом м каменнем другнм, напнсано же на кресте: «Зделан снн крест в Полотцску повеленмем княжны Евфросмннн м поставлен во церквн всемплостйвого Спаса, да не мзнеснт нс тое церквм ннктоже; егда же кто его нз церквн нзнесет, да прмшлет с тем суд в день судный». Нацьш же поведают: в прежннй некогда Смолняне н Полочане держнте у себя государей князей по свонм волям н межь себя смолняне сь полочаны вое-
Лазар Богша. Літаграфія Арлена Кашкурэвіча
вахуся п тот крест честный Смолняне вь Полотцку взяша в войне н прнвезоша вь Смоленск, егда же благочестмвый государь князь велмкнй Васйлмй Нвановмч всеа Русм вотчмну свою Смоленск взял, тогда же м тот честный крест взя с собою м ммея надежду на ммлосердого Бога н на крестьную снлу пдбеднпч врага своя, еже м бысть».
Ёсць меркаванне, што, узяўшы зімой 1563 года Полацк падчас Лівонскай вайны, Іван Грозны вярнуў крыж у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. Верагодна, маскоўскі ўладар памятаў аб праклёне, што быў напісаны на святыні.
Калі ў 1579 годзе Стэфан Баторый вярнуў Полацк Вялікаму княству Літоўскаму, Спаса-Праабражэнская царква была перададзена езуітам. Крыж перанеслі ў Сафійскі сабор. Дарэчы, з канца XVI ста-
годдзя і аж да 1839 года ён з’яўляўся уніяцкім храмам. Пасля скасавання уніі было вырашана вярнуць святыню на ранейшае месца, што і было зроблена 23 мая 1841 года, калі хросны ход урачыста перанёс крыж Ефрасінні Полацкай з Сафійскага сабора, дзе ён захоўваўся больш за 260 гадоў, у храм Спаса. Крыж змясцілі ў келлі, дзе некалі жыла славутая ігумення. Тут ён праляжаў 80 гадоў.
А потым надышлі часы ваяўнічага атэізму.
У 1921 годзе балынавіцкія ўлады рэквізавалі крыж і памясцілі яго ў адзін з сейфаў мясцовага фінаддзела.
У 1928 годзе ў Полацк выехаў тагачасны дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскі. Менаві-
та ён прывёз крыж Ефрасінні Полацкай у Мінск. Але і ў сталіцы рэліквія затрымалася ненадоўга.
21 лістапада 1928 года ў Беларускі дзяржаўны музей з’явіўся агент АДПУ (Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне) Лугаўцоў. Ён прад’явіў тагачаснаму дырэктару музея М. Шапавалаву даверанасць за подпісамі начальніка фельдаддзела Мінскага АДПУ А. Іванова і інструктара АДПУ А. Пішчыка. Згодна з дакументам, Лугаўцоў павінен быў забраць з музея каштоўнасці для перавозу іх у Магілёў. У іх пераліку быў і крыж Ефрасінні Полацкай. Прадстаўніку АДПУ яго здаваў былы дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскі.
Ужо на наступны дзень, у 9 гадзін вечара Лугаўцоў перадаў каштоўнасці (у тым ліку і крыж) дырэктару Беларускага дзяржаўнага музея ў Магілёве у. Віннікаву.
3 акта, складзенага пры перадачы крыжа з Мінска ў Магілёў, вынікала, што на той час рэліквія была значна пашкоджана: на ёй не хапала некалькіх кавалкаў золата, адсутнічала большасць каштоўных каменняў, якія некалі ўпрыгожвалі крыж, папсаваны выявы амаль усіх святых. Як сведчыў акт, на крыжы захавалася ўсяго 8 каменняў, з іх 6 былі з шкла і толькі 2 (аметыст і гранат) — сапраўдныя.
Нейкі час крыж знаходзіўся ў экспазіцыі Дзяржаўнага гістарычнага музея па вуліцы Міронава, 33. Але хутка мясцовыя ўлады былі занепакоены тым, што святыня стала прадметам залішняй увагі і нават пакланення вернікаў. Было вырашана схаваць крыж ад людзей. Яго разам з іншымі каштоўнасцямі змясцілі ў пакой-сейф былога пазямельна-сялянскага банка, дзе на той час знаходзіўся музей.
У 1930 (па іншых звестках, у 1933-ім) годзе музей пераехаў у другі будынак, а ў яго памяшканнях размясціўся абкам партыі. Цікава, што пакой-сейф з каштоўнасцямі — уласнасцю музея — застаўся на ранейшым месцы, так бы мовіць, пад партыйным наглядам (праўда, дырэктар музея Іван Сяргеевіч Мігулін меў да яго доступ).
Тут крыж Ефрасінні Полацкай знаходзіўся да самага яго знікнення.
Будынак былога пазямельна-сялянскага банка ў Магілёве, у якім перад вайной размяшчаўся абкам КП(б)Б.
Менавіта з пакоя-сейфа гэтага дома ў ліпені 1941 г. бясследна знік крыж Ефрасінні Полацкай
Існуюць некалькі версій далейшага лёсу беларускай святыні. Коратка разгледзім іх, грунтуючыся на публікацыях апошніх гадоў. Самая распаўсюджаная з іх (да апошняга часу яна мела характар афіцыйнай) — крыж разам з іншымі каштоўнасцямі прысабечылі гітлераўцы. Версія ў асноўным грунтуецца на сведчаннях Лукоўнікава, які падчас нямецкай акупацыі Магілёва працаваў інспектарам гарадскога аддзела народнай асветы. Ён ужо пасля вайны расказваў І.С. Мігуліну наступнае (падаецца па пісьму былога дырэктара музея): «... немцы доўгі час не звярталі ўвагі на сейф, і толькі пасля таго, як праз акно заўважылі бляск металу, яны вырашылі сейф ускрыць. Баючыся, што сейф замініраваны, яны заставілі ўскрыць яго савецкага ваеннапалоннага, які аўтагенам павялічыў замочную шчыліну, і сейф быў адкрыты. Убачыўшы ўсё тое, што было ў сейфе, ваенны камендант прамовіў: «усё гэта належыць Германіі» — і даў указанне скласці вопіс усяго, што было ў сейфе, але немцы, як лютэране, дрэнна разбіраліся ў прадметах праваслаўнага культу, таму ў створаную камі-
сію запрасілі Лукоўнікава, які ў той час працаваў у гарадской управе. Калі вопіс быў складзены, усе рэчы сейфа склалі ў тару і вывезлі».
Супрацоўнік магілёўскай службы дзяржбяспекі Сяргей Багдановіч, які доўгі час даследуе лёс крыжа, небеспадстаўна сумняваецца ў праўдападобнасці паказанняў Лукоўнікава. Ён даводзіць, што «... дзвярныя замкі і краты сейфа... былі зняты ужо ў пасляваенны час, і некаторыя супрацоўнікі рэдакцыі газеты «Магілёўская праўда» (яна размяшчалася ў гэтым жа будынку) бачылі іх без аніводнага пашкоджання».
Па сведчаннях, на якія спасылаецца С. Багдановіч, з лета 1942 па студзень 1944 года немцы вывозілі з Магілёва ў тыл бібліятэку і гарадскі архіў. «Іншых звестак, у тым ліку і пра захоп немцамі скарба з пакоя-сейфа музея, атрымаць не ўдалося, хоць прагледжана ўжо больш за 80 крымінальных спраў», — паведамляе С. Багдановіч.
«Нямецкі след» тым больш сумніўны ў святле таго факту, што Магілёў быў пакінуты Чырвонай Арміяй толькі 2б ліпеня 1941 года: гэта значыць, больш чым праз месяц пасля пачатку вайны. За той час з горада можна было спакойна вывезці любыя каштоўнасці. I іх, відаць, вывезлі... Куды? На ўсход... I гэта — другая версія...
Па сведчанні І.С. Мігуліна, прыкладна 2 ліпеня 1941 года ён прыйшоў у абкам партыі, каб пацікавіцца лёсам музейных каштоўнасцей. «Але ў будынак мяне не пусцілі вартавыя, якія стаялі каля ўваходу, — піша І.С. Мігулін. — На маё пытанне «Чаму?» адказалі: «Абкам эвакуіраваўся, у будынку нікога няма».
Хутчэй за ўсё, не было ўжо тут і музейных каштоўнасцей. Да такой жа думкі схіляецца і згаданы вышэй С. Багдановіч, які падрабязна аднавіў падзеі магілёўскай эвакуацыі.
30 чэрвеня тагачасны першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка, які знаходзіўся ў Магілёве, па тэлефоне атрымаў ад І.В. Сталіна дазвол на эвакуацыю. Ужо на наступны дзень у напрамку Касцюковічаў пацягнуліся магіляўчане, пачаўся вываз каштоўнасцей. A 2 ліпеня горад пакінула апошняя аўтакалона, якая накіравалася ў бок Чавусаў.
Якраз у той час у Магілёве знаходзілася прыбыўшая з Масквы група работнікаў НКУС (Народны камісарыят унутраных спраў) на чале з капітанам В. Пудзіным, якая выконвала спецыяльнае даручэнне. На думку С. Багдановіча, яна і магла «вывезці з магілёўскага сейфа скарбы, якія лічыліся прадметамі антыкварнага фонду, «золата партыі».
С. Багдановіч не выключае і таго, што крыж разам з іншымі каштоўнасцямі вывезлі самі работнікі абкама — часу ў іх было дастаткова. Калона з партыйнымі архівамі (сярод іх маглі быць і каштоўнасці) 3 ліпеня накіравалася з Магілёва ў бок Лёзна.
Дарэчы, архівы Магілёўскага абкама партыі ў гады вайны захоўваліся ў Самары і Уфе. Можа, след магілёўскіх скарбаў, выказвае думку С. Багдановіч, трэба шукаць якраз там?