Што раньш было...  Святаслаў Асіноўскі

Што раньш было...

Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
40.26 МБ
Вось як апісвае тую падзею слынны расійскі гісторык Васіль Ключэўскі: «... Вечарам 28 чэрвеня Кацярына на чале некалькіх палкоў, вярхом, у гвардзейскім мундзіры старога пятроўскага пакрою і ў капелюшы, упрыгожаным зялёнай дубовай галінкай, з распушчанымі доўгімі валасамі, побач з княгіняй Дашкавай таксама вярхом і ў гвардзейскім мундзіры рушыла ў Пецяргоф, куды ў той жа дзень павінен быў прыехаць з Араніенбаума імператар са світай... Былога імператара выдалілі ў Ропшу, загарадную мызу, падораную яму імператрыцай Лізаветай, a Кацярына на другі дзень урачыста ўступіла ў Пецярбург».
У выніку гэтай, як называлі яе сучаснікі, вясёлай і далікатнай, сапраўднай дамскай рэвалюцыі быў пакладзены пачатак аднаму з самых слаўных перыядаў расійскай гісторыі, які атрымаў назву Кацярынінскай эпохі і многімі гісторыкамі быў названы «залатым векам» імперыі.
Стаўшы расійскай імператрыцай, Кацярына не забылася пра тых, хто, рызыкуючы не толькі прыдворнай кар’ерай, але і самім жыццём, дапамог ёй узысці на трон. Граф Мікіта Панін узначаліў Калегію замежных спраў. Княгіня Кацярына Дашкава стала першым — і адзіным у гісторыі Расіі — жанчынай-прэзідэнтам. Акадэміі навук.
Галавакружную кар’еру зрабілі амаль усе бравыя гвардзейцы. Капітан Пётр Пасек у хуткім часе выбіўся ў генерал-губернатары. Унтэр-афіцэр Рыгор Пацёмкін стаў генерал-фельдмаршалам, святлейшым князем Таўрычаскім, галоўнакамандуючым рускай арміяй, бліжэйшым памочнікам і, нарэшце, што было даражэй за ўсе пасады і званні, фаварытам імператрыцы. Ужо праз сем гадоў пасля перавароту атрымаў званне генерал-аншэфа Аляксей Арлоў, які да таго ж стаў графам, камандаваў рускай эскадрай у Міжземным моры. Высока ўзляцеў і яго брат Рыгор, стаўшы генерал-фельдцэхмейстарам. (ужо ў 1763 годзе) рускай арміі, а таксама фаварытам. імператрыцы.
Але найбольш неверагодным чынам чэрвеньскія падзеі 1762 года паўплывалі на лёс чалавека, які да палацавага перавароту, што ўзвёў нямецкую прынцэсу на расійскі трон, хутчэй за ўсё, не меў ніякіх адносін; у лепшым выпадку, дзякуючы сваёй тагачаснай пасадзе, ён мог ведаць, што такая падзея выспявае.
Тым не менш менавіта Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў выніку тых драматычных падзей узляцеў так высока, як ніхто з самых блізкіх паплечнікаў і нават фаварытаў Кацярыны. Прайшло крыху больш за два гады пасля перавароту — і менавіта дзякуючы імператрыцы ўсерасійскай Панятоўскі стаў польскім каралём і вялікім князем літоўскім — манархам Рэчы Паспалітай...
Што за чалавек быў гэты шчаслівец і з якой нагоды спадарыня Фартуна такім неверагодным чынам. паспрыяла яму?
Ужо згаданы вышэй Васіль Ключэўскі называў яго разумнікам, але не без іроніі браў гэта слова ў двухкоссе. Характарызуючы «стаўленіка» Кацярыны, слынны гісторык з сарказмам сцвярджаў, што «...Станіслаў Панятоўскі... не мог кроку ступіць без таго, каб не сказаць прыгожага слоўца і не зрабіць глупства...».
Пакінем з’едлівую характарыстыку на сумленні Ключэўскага, заўважыўшы, што, вельмі верагодна, ён меў нейкія падставы на менавіта такую ацэнку будучага караля і вялікага князя. He забудзем пры гэтым нагадаць, што сын вясковага святара, які ўсяго ў жыцці дасягнуў сам,
Элекцыя (выбранне) Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
6 верасня 1764 г. Фрагмент карціны італьянскага мастака Бернарда Белота. 1760-ыя гг.
наўрад ці мог спагадна адносіцца да галавакружнага ўзлёту нашчадка магнацкага роду, што ўжо нарадзіўся, як кажуць, з залатой лыжкай у роце і быў проста асуджаны на бліскучую кар’еру.
Усе ж такі цяжка пагадзіцца з Ключэўскім, што такую высокую пасаду выпадкова заняў «разумнік» і досыць пасрэдны дамскі ўгоднік. Да таго ж расійскаму гісторыку было вельмі добра вядома, чым скончыў «улюбё-
нец лёсу» і які лёс напаткаў дзяржаву, што з лёгкай рукі Кацярыны II Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўзначаліў. Ведаў бы той, у якасці каго навечна ўвойдзе ў гісторыю, наўрад ці згадзіўся 6 на міласць імператрыцы... А так «разумнік», фаварыт, што ўзвысіўся не па заслугах, — для расіян; бязвольны здраднік, які загубіў тысячагадовую дзяржаву, — для палякаў. А для беларусаў? Кім жа быў (і з’яўляецца) той чалавек для нас? Давайце паразважаем над гэтым вельмі не простым пытаннем.
17 студзеня 1732 года ў маёнтку Воўчын (цяпер вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці) нарадзіўся хлопчык. Бацькам яго быў вядомы ў тагачаснай Рэчы Паспалітай чалавек — Станіслаў Панятоўскі, сын Францішка, прыхільнік караля Станіслава Ляшчынскага, генерал шведскай арміі, удзельнік славутай Палтаўскай бітвы, генерал-лейтэнант войска літоўскага, падскарбі вялікі літоўскі, ваявода мазавецкі, кашталян кракаўскі, буйны магнат герба Цёлак. На той час ён меў за плячыма 55 гадоў (дарэчы, Бог адпусціць яму аж 86 гадоў жыцця, і памрэ ён у 1762 годзе, праз два месяцы пасля ўсталявання на расійскім троне Кацярыны, якая, гэтага стары ўжо не пабачыў, крута зменіць лес яго старэйшага сына).
Жыццё хлопчыку дала Канстанцыя з роду князёў Чартарыйскіх, пачатак якому паклаў яшчэ ў XIV стагоддзі сын легендарнага Альгерда — Канстанцін. Была яна дачкой Казіміра Чартарыйскага, падканцлера літоўскага. Менавіта ён у свой час стане стваральнікам так званай «фаміліі» — прарасійскай магнацкай групоўкі, якая ў свой час паспрыяе ўзвядзенню сына Канстанцыі на трон Рэчы Паспалітай.
Як бачым, нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Станіславам Аўгустам, на, як цяпер прынята гаварыць, этнічна беларускай тэрыторыі.
Кім быў гэты чалавек па крыві? He памятаю ўжо, хто з маладых гісторыкаў у адным са сваіх артыкулаў назваў Станіслава Аўгуста Панятоўскага беларускім шляхціцам. Заява гэта, на першы погляд, аж залішне смелая, тым не менш мае пад сабой такі-сякі грунт. I не толькі таму, што маёнтак Воўчын — спрадвеку беларуская (ці, пра-
вільней, літвінская) зямля. Упершыню пісьмовыя крыніцы згадваюць пра паселішча ў самым пачатку XVI стагоддзя. На той час яно належала шляхецкаму роду Солтанаў. Вядома, што ў 1586 годзе староста астрынскі Яраслаў Солтан заснаваў тут царкву Святых Мікалая і Георгія. У XVII стагоддзі Воўчын належаў Гасеўскім. У 1708 годзе маёнтак перайшоў да гетмана польнага літоўскага Казіміра Сапегі. Але валодаў ён Воўчынам. нядоўга — у 1719 годзе прадаў маёнтак канюшаму вялікаму літоўскаму Якубу Флемінгу.
I вось тут — супярэчнасць... Паводле адной з крыніц, у 1721 годзе падскарбі літоўскі Станіслаў Панятоўскі набыў Воўчын у Флемінга, а ў 1738-ым маёнтак стаў уладаннем Чартарыйскіх. Паводле другой — узяўшы ў 1721 годзе шлюб з Канстанцыяй Чартарыйскай, Панятоўскі атрымаў за ёй Воўчын у якасці пасагу. Больш верагодным нам уяўляецца першы варыянт, якога прытрымліваюцца даследчыкі В. Міронаў і В. Шаблюк.
Падскарбі ў 1729 годзе пабудаваў у Воўчыне мураваны касцёл Прасвятой Тройцы. He выключана, што менавіта ў ім і быў ахрышчаны будучы манарх Рэчы Паспалітай.
Цяжка сказаць з поўнай упэўненасцю, што бацькі хлопчыка былі палякамі. Наўрад ці выклікае сумненне тое, што яны сябе імі лічылі. Але ж Станіслаў-старэйшы, як ужо адзначалася, займаў высокі пост падскарбія вялікага літоўскага, меў званне генерал-лейтэнанта войска літоўскага. Дзед яго па маці, Казімір Чартарыйскі, знаходзіўся ў свой час на ўплывовай пасадзе падканцлера літоўскага. Ды і радавод свой Чартарыйскія вялі, як было згадана, ад Канстанціна Альгердавіча, зусім не паляка.
Нагадаем, што род Панятоўскіх (праўда, не такі славуты і старажытны) вядомы з XV стагоддзя і меў адгалінаванне на Мсціслаўшчыне. А Чартарыйскія перайшлі з праваслаўя ў каталіцызм толькі ў канцы XVI стагоддзя.
Зыходзячы з прыведзеных фактаў, можна выказаць меркаванне, што калі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і быў палякам, то па духу, па мове, па адукацыі, у пэўнай ступені — па выхаванню. Па паходжанні ж ён, відавочна,
быў літвінам (паняцце «беларус» у тыя часы ўжывалася вельмі рэдка і то, часцей за ўсё, у адносінах да людзей нізкага сацыяльнага стану).
Так, бліскучая кар’ера радавітаму літвіну была амаль што наканавана. Ужо ў дваццаць два гады ён меў званне стольніка (падкрэслім) Вялікага княства Літоўскага. Перад гэтым Станіслаў Аўгуст многа падарожнічаў па Англіі і Францыі. Натуральна, што тагачасная асветніцкая культура Еўропы аказала моцны ўплыў на фарміраванне яго светапогляду. Палітычныя прыхільнасці маладога стольніка былі на баку ўжо згаданай партыі Чартарыйскіх. He выключана, што менавіта гэта прадвызначыла тое, што ў 1757 годзе ён атрымаў прызначэнне ў Пецярбург на пасаду сакратара, а потым і пасла Саксоніі і Рэчы Паспалітай у Расіі.
Малады, адукаваны і, відаць, дастаткова дасціпны прыгажун хутка стаў сваім чалавекам пры двары. Дыпламатычныя абавязкі, хутчэй за ўсё, не вельмі абцяжарвалі Панятоўскага. Заставалася досыць часу і на актыўнае свецкае жыццё, на амурныя прыгоды. He выключана, што менавіта яны далі першы штуршок яго нечаканаму ўзлёту. У Пецярбургу, дзе Панятоўскі, дарэчы, правёў каля сямі гадоў, ён вельмі блізка сышоўся з вялікай князёўнай Кацярынай, жонкай спадчынніка расійскага трона Пятра III, вядомай сваёй схільнасцю да любоўных уцех. У хуткім часе малады дыпламат ужо быў у ліку фаварытаў неардынарнай жанчыны.
Настане час — і расійская імператрыца ўспомніць пра свайго фаварыта. Аддзячыць яна свайму ўлюбёнцу сапраўды па-царску: якую там палову царства — Каралеўства і Вялікае княства ў прыдачу атрымае колішні хлопчык з Воўчына!..
Безумоўна, эпоха каралявання і княжання Станіслава Аўгуста Панятоўскага стала самым трагічным перыядам у гісторыі Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага (пра трагедыю апошняга доўгія часы гаварыць не было прынята). Завяршылася яна гібеллю Рэчы Паспалітай, якая стала вынікам трох драпежніцкіх падзелаў некалі магутнай дзяржавы паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
Пра трагічныя падзеі напісаны агромністыя тамы даследаванняў і мемуараў, у якіх падзелам Рэчы Паспалітай і яе знішчэнню амаль аднагалосна дадзена негатыўная ацэнка. Хаця, заўважце, той жа Васіль Ключэўскі, аналізуючы цараванне Кацярыны II і налічыўшы амаль 500 вялікіх спраў, якія здзейсніла імператрыца, сярод несумненных заслуг не прамінуў адзначыць і тое, што яна «адваявала ў Польшчы і Турцыі землі з насельніцтвам амаль 7 млн душ абодвух палоў».