Што раньш было...  Святаслаў Асіноўскі

Што раньш было...

Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
40.26 МБ
Смерць Барбары Радзівіл. Мастак Ю. Сімлер. 1868 г.
пражыў больш за 81 год. Сучаснікі сведчаць, што кароль і вялікі князь вельмі цяжка перажываў смерць сваёй жонкі. Каханне Жыгімонта Аўгуста і Барбары парадзіла нямала прыгожых легенд, у якіх праўда перамяшалася з вымысламі. Верагодна, што больш познія летапісцы пэўным чынам ідэалізавалі гэту сапраўды трагічную гісторыю, надаўшы ёй характар класічнай меладрамы.
Каханне — каханнем, але найперш Жыгімонт II быў уладаром дзвюх дзяржаў, і дзяржаўныя інтарэсы досыць хутка ўзялі верх над памяццю пра незабыўную Барбару. 31 ліпеня 1553 года кароль і вялікі князь ажаніўся ў трэці раз: яго жонкай стала сястра Лізаветы (першай жонкі Жыгімонта Аўгуста) — пакутаваўшая ад эпілепсіі Катарына Габсбург, дачка брата аўстрыйскага эрцгерцага Фердынанда I, якая аўдавела пасля смерці свайго мужа — мантыйскага герцага.
Нейкае закляцце, відаць, вісела ўсё ж такі над Жыгімонтам Аўгустам: і трэці яго шлюб быў бяздзетным. А з яго смерцю скончыла існаванне і каралеўская велікакняжацкая дынастыя Ягелонаў, якія ўладарылі ў Літве і Польшчы амаль два стагоддзі.
Крыніцы
Беларускія летапісы і хронікі. — Мінск, 1997.
Жйвопйсная Россйя. Лйтовское й Белорусское Полесье /под обіц. ред. П.П. Семенова. Т. 3. — Мйнск, 1993.
Казлоў, Л.Р. 3 дазволу караля і вялікага князя /Л.Р. Казлоў. — Мінск, 1992.
Маслянйцына, 14. Радзйвйллы — несвйжскйе королй /14. Маслянйцына, 14. Богодяж. — Мйнск, 1997.
Насевіч, В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх родаў XII— XVIII стагоддзяў /Б. Насевіч. — Мінск, 1993.
Тарасаў, К. Памяць пра легенды /К. Тарасаў. — Мінск, 1990.
Чаропка, В. Уладары Бялікага княства /Б. Чаропка. — Мінск, 1996.
Шышыгіна-Патоцкая, К.Я. Скарбы Нясвіжа /К.Я. ШышыгінаПатоцкая. — Мінск, 1993.
Шышыгіна-Патоцкая, К.Я. Чорная дама Нясвіжскага замка / К.Я. Шышыгіна-Патоцкая. — Мінск, 1992.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. — Мінск, 2001.
ТАКІЯ РОЗНЫЯ АДНОЛЬКАВЫЯ ЛЁСЫ...
У невялічкай, двароў на трыццаць, заходнебеларускай вёсачцы, дзе дажывае свой век мая цешча, наўрад ці асабліва задумваюцца над прынцыповымі адрозненнямі праваслаўнай веры ад каталіцкай. Насельнікі вёскі, многім з якіх ужо за восемдзесят, увесь год занятыя іншымі, мірскімі клопатамі: ходзяць за скацінай, корпаюцца на бульбяных сотках ці ў агародах, ламаюць галову над тым, дзе і як разжыцца сенам і дровамі на зіму.
Рэлігійныя абрады тут, праўда, даволі строга выконваюць. Ніводная маці або цешча не дазволяць сыну або зяцю, што завіталі ў вёску на выхадныя ці ў адпачынак, узяцца за сякеру або касу ў нядзелю ці — крый Божа! — на Вялікдзень або Тройцу: грэх і сорам!
Прызнаемся: вельмі многія з нас сённяшніх, як правіла, і самі хрышчоныя, і дзяцей і ўнукаў стараемся не пакінуць у нехрысцях. А ўспомнім, што нават у самы разгар пабудовы «развітога сацыялізму» большасць з нас адзначалі і Раство, і Вялікдзень, і Радаўніцу. Без выканання рэлігійных абрадаў, але ўсё ж... У цешчынай вёсцы здзіўляе мяне зусім іншае: поўны кансенсус паміж праваслаўнымі і католікамі, якіх у вёсцы прыкладна пароўну. I «польскія», і «рускія» святы тут шануюць аднолькава. I праваслаўных, і католікаў, што адыходзяць у нябыт, хаваюць на адных могілках. Бывае, што бабулі-каталічкі ходзяць у царкву, каб паставіць там памінальную свечку (балазе, царква пад бокам).
Я падазраю, што і цешчы, і яе немаладым ужо сяброўкам, па вялікаму рахунку, не так ужо і важна, якую веру, «польскую» ці «рускую», яны спавядаюць. Галоўнае
для іх, відаць, у іншым: у тым, што недзе там, на небе, ёсць Бог, які ўсім кіруе і без ведама якога нічога не адбываецца тут, на зямлі.
Я часта задумваюся: чаму ж стагоддзямі людзі варагавалі паміж сабой і нават забівалі адзін аднаго толькі за тое, што яны, суседзі спрадвеку, спавядаюць розныя веры? I галоўнае — хто вінаваты ў людскіх пакутах і пралітай крыві?
Хрысціянства, між іншым, амаль палову сваёй гісторыі не падзялялася на праваслаўе і каталіцызм. Трагічны па сваёй сутнасці раскол адзінага па тым часе веравызнання на два напрамкі — усходні і заходні — быў вынікам палітычных супярэчнасцей і, галоўнае, тэрытарыяльных прэтэнзій паміж двума тагачаснымі сусветнымі цэнтрамі — Рымам і Візантыяй. Больш моцная на той час Візантыя не хацела саступаць ужо заняпаламу Рыму. Супрацьстаянне прывяло да таго, што ў Канстанцінопаль, сталіцу Візантыі, прыехалі паслы рымскага папы Льва IX і 16 ліпеня 1054 года абвясцілі з царкоўных амбонаў анафему (пракляцце, адлучэнне ад царквы) канстанцінопальскаму патрыярху Міхаілу Керуларыю. Рэакцыя візантыйскіх улад была адэкватнай: з вуснаў канстанцінопальскіх святароў прагучала анафема папскім легатам, a Рым быў абвешчаны «ерэтычнай сталіцай».
3 часам за заходняй, рымскай, царквой замацавалася назва каталіцкай (ад лацінскага catholicus — сусветны, усеагульны). Усходняя, візантыйская, або грэчаская, царква стала называцца праваслаўнай, або артадаксальнай (ад грэчаскага orthodoxos — прававерны, праваслаўны).
Заўважым, што напачатку Кіеўская Русь адмовілася прызнаць царкоўны падзел. Дарэчы, вялікі кіеўскі князь Яраслаў Мудры, які на той час якраз знаходзіўся з візітам у Канстанцінопалі, з пашанай прыняў у сваёй рэзідэнцыі паслоў рымскага папы, якія толькі што абвясцілі анафему канстанцінопальскаму патрыярху.
На жаль, Беларусь неаднойчы станавілася арэнай (6ывала, і крывавай) высвятлення адносін паміж дзвюма канфесіямі, якія часта пераходзілі ў міждзяржаўныя ваенныя сутычкі. Сведчанне таму — трагічныя падзеі сярэдзіны XVII стагоддзя, што адбываліся ў Пінску і яго ваколі-
цах (і наогул, на поўдні Беларусі), і не менш трагічныя лёсы двух знакамітых святароў, якія былі актыўнымі ўдзельнікамі і сталі ахвярамі гэтых падзей.
Ці перасякаліся жыццёвыя шляхі тых людзей, па сутнасці, зацятых ворагаў? Прынамсі, пісьмовых сведчанняў або згадак сучаснікаў на гэты конт пакуль не знойдзена. Але, на наш погляд, у даным выпадку не так ужо і важна — сустракаліся ці не Афанасій Філіповіч і Андрэй Баболя. Уражвае другое: у абодвух — такія розныя ... аднолысавыя лёсы. I перш чым закрануць трагічную аднолькавасць, трэба ўсё ж разгледзець іх рознасць.
Галоўнае ж адрозненне двух адметных хрысціян у тым, што адзін з іх — Афанасій Філіповіч — быў праваслаўным, другі ж — Андрэй Баболя — католікам.
Абраз святога Афанасія (Філіповіча)
Святы Андрэй Баболя. Малюнак Л. Навотнага
Болыная палова жыцця Афанасія Філіповіча — ці не суцэльная белая пляма. Дакладны год яго нараджэння невядомы. Ён губляецца недзе паміж 1595 і 1600 гадамі. Некаторыя ўскосныя даныя дазваляюць меркаваць, што нарадзіўся ён у 1597 годзе. Калі ўлічыць, што пастрыг у манахі ў праваслаўнай царкве XVII стагоддзя мог адбыцца не раней чым у трыццаць год, a Афанасій Філіповіч быў «рукапаложаны» ў манахі айцом Іосіфам Бабрыковічам у Вільні, пры царкве Святога Духа ў
1627 годзе, то вышэйназваная дата нараджэння можа быць вельмі верагоднай.
Дзе нарадзіўся Філіповіч — невядома наогул. Ёсць меркаванне, што на Гродзеншчыне, але яно нічым не падмацавана. Больш таго, няма адназначнай думкі наконт таго, што Філіповіч — прозвішча ці імя па бацьку. У дакументальных крыніцах, якія тычацца Мінскай губерні і Літоўскай епархіі, называюцца асобы шляхецкага паходжання і святары па прозвішчу Філіповіч, але гэта не дае падстаў лічыць, што Афанасій адносіцца да іх шэрагу.
Невызначаным застаецца і паходжанне Філіповіча. Вядомы рускі і ўкраінскі гісторык Мікалай Кастамараў яшчэ ў мінулым стагоддзі лічыў, што Філіповіч паходзіў з сям’і беднага шляхціца. Беларускі даследчык Аляксандр Коршунаў, не згаджаючыся з Кастамаравым, спасылаўся каля трыццаці гадоў таму на вядомы «Дыярыуш» філіповіча, дзе ён сам называў сябе простым чалавекам, гарбаром, калугерам (манахам-пустэльнікам), і адносіў яго да выхадцаў з сям’і гарадскога рамесніка Пісьменнік Кастусь Тарасаў схіляецца да версіі Кастамарава, падмацоўваючы сваё меркаванне тым, што толькі шляхціца, якім, на яго думку, з’яўляўся Філіповіч, канцлер Вялікага княства Літоў-
скага Леў Сапега мог запрасіць у 1620 годзе ў выхавацелі да «царэвіча маскоўскага», нібыта сына Лжэдзмітрыя I і Марыны Мнішак, якога рыхтавалі да ўзвядзення на маскоўскі прастол.
У паходжанні Філіповіча бясспрэчным уяўляецца толькі адно: ён — беларус (аб чым сведчыць мова яго «Дыярыуша»), а тое, што ён быў брэсцкім ігуменам, гаворыць на карысць яго, хутчэй за ўсё, заходнебеларускага паходжання, бо па царкоўных правілах XVII стагоддзя такі досыць высокі пост у праваслаўнай іерархіі мог займаць, за рэдкім выключэннем, толькі чалавек, які паходзіў з гэтай жа тэрыторыі...
Што тычыцца Андрэя Баболі, то наша малая дасведчанасць пра яго лёс тлумачыцца тым, што да апошняга часу ён быў персонай нон грата ў гісторыі. Чаму? Папершае, ён быў палякам, па-другое — католікам, да таго ж — езуітам. Аднак не ўлічвалася, што значная частка яго жыцця і святарскай дзейнасці (няхай сабе і спрэчнай з праваслаўных пазіцый) праходзіла на беларускіх абшарах — у Вільні, Нясвіжы, Бабруйску і — даволі працяглы тэрмін — у Пінску і яго ваколіцах.
Польскія даследчыкі называюць датай нараджэння Баболі 30 лістапада 1591 года, дзень святога апостала Андрэя. Нарадзіўся ён у Страхоціне, каля Санака (паўднёвы ўсход Польшчы, цяперашняе Жэшаўскае ваяводства). Шляхецкі род Баболяў належаў да герба Ляліва і быў вядомы ўжо на мяжы XIII—XIV стагоддзяў. Продкі Баболі — людзі ваяўнічыя, не раз вызначаліся ў бітвах з туркамі, валахамі, маскавітамі і з’яўляліся шчырымі католікамі. I Баболя, і Філіповіч былі высокаадукаванымі для свайго часу людзьмі. Але калі першы з іх прайшоў поўны курс навук у Бранеўскім езуіцкім капітуле і Віленскай езуіцкай акадэміі (1608—1622), то дзе, як і чаму вучыўся другі — невядома. Кастусь Тарасаў мяркуе, што пачатковую адукацыю Філіповіч мог атрымаць у адной з праваслаўных брацкіх школ (а яны ў маладыя гады Філіповіча дзейнічалі ў Вільні, Магілёве, Брэсце, Мінску, Слуцку, у тым жа Пінску), а прадоўжыў яе ў Віленскай езуіцкай акадэміі, куды прымалі моладзь любога хрысціянскага ве-
равызнання. Гісторык жа праваслаўнай царквы Аляксей Мельнікаў прама ўказваў, што атрыманая ў брацкім вучылішчы адукацыя не задавальняла юнака, і ён «прайшоў навучанне ў Віленскай езуіцкай калегіі».