Што раньш было...
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
3 песні, як вядома, словы не выкінеш. Але і з гісторыі, калі быць сумленным даследчыкам, — таксама. Я вяду да таго, што якраз у беларускай, сумеснай з палякамі, мінуўшчыне, ёсць эпізод, які дае падставы засумнявацца ў тым,
што кароль Луі зрабіў адзіна правільны ў той сітуацыі выбар. Знайшлася асоба каралеўскай крыві, якая не адступіла ні перад бацькоўскім гневам, ні перад асуджэннем вышэйшага свету, ні нават перад магчымасцю пазбавіцца трона, і...
Але давайце не будзем спяшацца і паспрабуем па магчымасці коратка расказаць пра драматычныя падзеі, што ўзрушылі шырокую грамадскасць Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства ў друтой чвэрці далёкага ад нас XVI стагоддзя.
1 жніўня 1520 года Кракаў, тагачасную польскую сталіцу, узрушыла радасная вестка: каралева Бона падарыла свайму мужу Жыгімонту I сына, а значыць, паўнаіграўнага спадкаемца трона. Хлопчыка, як і бацьку, назвалі Жыгімонтам, але надалі і другое імя — Аўгуст.
А праз чатыры месяцы, 6 снежня, у далёкім ад сталічнага шуму і тлуму Нясвіжы, радавым гняздзе знакамітых і ўплывовых у абедзвюх дзяржавах магнатаў Радзівілаў, таксама назіралася вялікая сумятня: у сям’і Юрыя, якога за перамогі над ворагамі ў трыццаці бітвах празвалі Віктбрам (Пераможцам), або Літоўскім Геркулесам, і якому Жыгімонт I пасля славутага Канстанціна Астрожскага перадасць булаву вялікага гетмана, нарадзілася дачка. Дзяўчынку назвалі Барбарай.
Упершыню Жыгімонт Аўгуст і Барбара сустрэнуцца праз дваццаць тры гады, падчас балю ў Вільні. А мы, пакуль дзеці падрастаюць у клапатлівым атачэнні мамак, нянек і настаўнікаў, паспрабуем з болыпага зразумець, у які час яны жылі і якія людзі, з тых, што былі побач, аказалі найбольшы ўплыў на іх лёсы.
Для таго каб разабрацца ў палітычных варунках першай паловы XVI стагоддзя, ва ўзаемаадносінах і ўзаемаўплывах Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства, у ролі, якую адыгрывала ва ўсім гэтым набіраючая моц Маскоўская дзяржава, трэба, па меншай меры, напісаць таўшчэзны аналітычны трактат. На жаль, а можа, і на шчасце, мы такой магчымасці не маем, таму вымушаны абмежавацца асобнымі штрыхамі, каб коратка абмаляваць тагачасную ваенна-палітычную сітуацыю.
Унук літвіна Ягайлы (заснавальніка дынастыі Ягелонаў) і сын Казіміра IV Ягелончыка Жыгімонт пасля смерці вялікага князя літоўскага Аляксандра быў абраны панамірадай на велікакняжацкі пасад. Адбылося гэта 20 кастрычніка 1506 года, а ўжо менш чым праз два месяцы (8 снежня), нягледзячы на апазіцыю малапольскіх сенатараў, сейм абраў яго польскім. каралём, што па тым часе ўжо стала традыцыяй (маецца на ўвазе ракіроўка з вялікіх князёў у каралі). На той час уладар дзвюх дзяржаў падыходзіў да саракагадовага рубяжа.
На доўгае праўленне Жыгімонта I (а ўладарыў ён амаль сорак два гады) выпалі многія нягоды. Адны толькі войны з Маскоўскай дзяржавай, якія па тым часе набылі хранічны характар, з рознай доляй поспеху працягваліся без малога два дзесяцігоддзі. На гэтыя ж гады прыпадаюць шматлікія спусташальныя набегі крымскіх татар, якім раз-пораз даводзілася даваць рашучы адпор, мяцеж Міхайлы Глінскага, знакамітая Аршанская бітва і шмат чаго іншага, што прыносіла каралю і вялікаму князю немалыя клопаты.
Якраз падчас уладарання Жыгімонта I была зроблена апошняя спроба разарваць дынастычную унію паміж Літвой і Польшчай. Падчас гэтай палітычнай інтрыгі на дзяржаўную арэну быў упершыню выведзены (зразумела, не па сваёй волі) яго малалетні сын Жыгімонт Аўгуст. Інтрыга набыла досыць востры характар яшчэ і таму, што ў яго ўмяшалася другая жонка Жыгімонта -• Бона Сфорца з знакамітай дынастыі міланскіх герцагаў, з якой уладар дзвюх дзяржаў узяў шлюб 20 красавіка 1518 года (Жыгімонт Казіміравіч быў старэй за жонку на дваццаць сем гадоў).
Яшчэ ў 1522 годзе сойм Вялікага княства Літоўскага (не выключана, што не без уплыву Боны, якая, натуральна, клапацілася ггра будучае свайго сына) паабяцаў Жыгімонту I, што пасля яго смерці новым вялікім князем будзе абраны Жыгімонт Аўгуст. Болып таго, у 1526 годзе велікакняжацкая літоўская рада звярнулася да Жыгімонта I з настойлівай просьбай адпусціць сына ў Вільню з тым, каб шасцігадовае хлапчаня (!) заняло літоўскі пасад. 3
аналізу некаторых тагачасных дакументаў асобныя даследчыкі робяць выснову, што рада мела намер абвясціць Жыгімонта Аўгуста літоўскім каралём, а Літву — каралеўствам. (зразумела, поўнасцю незалежным ад Польшчы).
Жыгімонт Казіміравіч думаў над прапановай рады, як і належыць мудраму дзяржаўнаму мужу, доўга — аж тры гады. Толькі ў 1529 годзе ён прывёз сына ў Вільню. Там яго ўрачыста абвясцілі вялікім князем літоўскім (якраз з гэтага моманту Жыгімонта I і сталі называць Старым). Але на каранацыю сына ўнук Ягайлы згоды не даў і, пагасціўшы ў Вільні, вярнуўся з хлопчыкам у Кракаў.
Забягаючы наперад, адзначым, што толькі ў 1544 годзе Жыгімонт I Стары пасля настойлівых патрабаванняў вялікалітоўскіх паслоў на Берасцейскім сейме адпусціў ужо дарослага сына ў Вільню, дзе той заняў велікакняжацкі пасад і, як мог, кіраваў літоўскай дзяржавай пры дапамозе рады.
За год да гэтага Жыгімонт Казіміравіч ажаніў сына: яго жонкай стала эрцгерцагіня Лізавета Габсбург, дачка спадкаемца трона Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда I...
Пакуль Жыгімонт Аўгуст яшчэ не сустрэўся з Барбарай Радзівіл, паспрабуем з большага ахарактарызаваць маладога вялікага князя.
На думку некаторых даследчыкаў (як тагачасных, так і сучасных), па маладосці Жыгімонт Аўгуст быў досыць несур’ёзным. Дзяржаўныя справы, якімі ён па сваёй пасадзе павінен быў займацца, яго мала цікавілі і былі ў цяжар. Бацька цвяроза ацэньваў «прафесійныя якасці» сына і галоўную мэту яго «службовай камандзіроўкі» ў Вільню бачыў не ў тым, каб той дапамагаў яму кіраваць Літвой, а ў тым, каб вывесці сына з-пад шкоднага ўплыву, які аказвала на бязвольнага маладзёна яго інтрыганкамаці. Большую частку часу малады вялікі князь аддаваў уладкаванню свайго віленскага двара: збіраў карціны вядомых еўрапейскіх мастакоў, некалькі пакояў аддаў пад бібліятэку, наладжваў вучоныя дыспуты пра лютэранства і кальвінізм. Найбольш жа любіў балы і маскарады, a яшчэ — паляванне. Так, сучаснікі Жыгімонта II Аўгуста
Жыгімонт II Аўгуст. Невядомы мастак. XVI ст.
падлічылі, што ў 1546 годзе ён паляваў аж 223 дні! Яны ж засведчылі, што для шыкоўных выездаў у свет малады гуляка трымаў 27 карэт (!) і 167 (!) коней.
У атачэнні маладога вялікага князя быў і трыццацігадовы Мікалай Радзівіл Чорны, стрыечны брат нашай гераіні Барбары, які яшчэ на згаданым вышэй Берасцейскім сейме (разам з яе родным братам Мікалаем Рудым) падтрымаў ідэю абрання Жыгімонта Аўгуста вялікім князем. Той не забыў паслугу і аддзячыў Мікалаю Чорнаму
пасадай маршалка земскага, якая адчыняла будучаму знакамітаму дзяржаўнаму дзеячу дарогу ў шэрагі паноў-рады.
Напамін пра двух Мікалаеў Радзівілаў — Рудога і Чорнага — дае нам падставы сказаць колькі слоў пра гэты знакаміты магнацкі род, многія прадстаўнікі якога і ў нашай меладраме, і ў гісторыі Літвы і Полынчы наогул адыгралі вельмі важную ролю.
Радзівілы далі Літве нямала славутых асоб: разважлівых дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, адважных і мудрых ваяроў. Усяго за некалькі пакаленняў, літаральна за стагоддзе, яны змаглі прабіцца на самыя ўплывовыя ў Вялікім княстве Літоўскім пасады і стаць аднымі з самых багатых у Літве магнатаў. Калі яшчэ пры Вітаўце Вялікім Радзівілы (вядома ж, па магнацкіх мерках) былі, скажам так, «моцнымі сераднячкамі», то ўжо да 1528 года (фактычна, часоў нашай меладрамы) іх роду належала 228 «дымоў» і амаль 70 тысяч падданых. Харугва, якую Радзівілы выстаўлялі ў літоўскае войска, налічвала 768 вершнікаў.
Пакінем убаку далетапісныя легенды пра паходжанне роду Радзівілаў ад міфічнага, паганскага яшчэ першасвятара Ляздзейкі (па ўсім відаць, рэальнай гістарычнай асобы). Адзначым толькі, што ў 1322 годзе, яшчэ пры Гедыміне, ляздзейкаў сын Віршал займаў важныя дзяржаўныя пасады. У грамаце вялікага князя Альгерда, датаванай 1359 годам, ён згадваецца як князь Віршал Ляздзейка. 3 іншых летапісных крыніц вядома, што сын Віршала Войшунд (пры хрыпічэнні ён атрымаў імя Мікалай) узяў шлюб з князёўнай Пракедай Віцебскай. У гэтым шлюбе нарадзіліся два сыны — Осцік і Радзівіл. Ад апошняга і пайшоў род уласна Радзівілаў.
Па сведчанні згаданага вышэй Мікалая Чорнага, продкі Радзівілаў паходзілі з Ашмянаў, а знакаміты асветнік Сымон Будны называў іх выхадцамі з людзей «славутага языка славянскага».
Адным з нашчадкаў слаўнага роду быў згаданы вышэй Юрый (палякі называлі яго Ежы) Радзівіл. Ад яго шлюбу з Барбарай Коланскай нарадзіліся (у 1512 годзе) Мікалай, пасля празваны Рудым, а праз восем гадоў дачка Барбара. У 1515 годзе ў сям’і брата Юрыя — Яна Радзівіла, па
мянушцы Барадаты, нарадзіўся сын — таксама Мікалай, якога ў свой час стануць называць Чорным. У 1522 годзе Ян Барадаты загадаў доўга жыць, і Мікалая Рудога, разам з іншымі дзецьмі памерлага, узяў у сваю сям’ю Юрый. Так сышліся разам (натуральна, і раслі і выхоўваліся) два Мікалаі — Руды і Чорны — і Барбара Радзівілы.
У 1529 годзе абодва Мікалаі былі запрошаны Жыгімонтам I у Кракаў, да свайго двара, дзе яны знаходзіліся ў свіце маладога Жыгімонта Аўгуста, набіраючыся прыдворнага вопыту і абрастаючы патрэбнымі сувязямі. Да моманту, калі разгорнуцца асноўныя падзеі нашага аповеду, малодшы з Мікалаеў — Чорны, як ужо адзначалася, прыдбаў пасаду маршалка земскага.
А вось прыгажуню Барбару 17 мая 1537 года выдалі замуж за ваяводу наваградскага (а з 1542 года — і трокскага) графа Станіслава Гаштольда, старэйшага за яе на трынаццаць гадоў, апошняга з мужчын гэтага славутага роду, які меў за рэзідэнцыю замак у Геранёнах.
Хто ведае, як бы склаўся лёс Барбары, калі б яе мужу было наканавана больш доўгае жыццё. Але мужняй жон-
Руіны палаца Барбары Радзівіл у Вільні. Мастак Н. Орда. Другая чвэрць XIX ст.
кай яна пабыла нядоўга. У 1542 годзе не стары яшчэ граф раптоўна памірае, не пакінуўшы пасля сябе сыноўспадкаемцаў. На Станіславе род Гаштольдаў перарываецца. Яго ўладанні, згодна з тагачасным заканадаўствам, адыходзяць у велікакняжацкую казну. Барбара, у якой за год да гэтага памірае і бацька, пасумаваўшы крыху ў Геранёнскім замку, пераязджае ў віленскі палац сваіх братоў.