Што раньш было...
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
Гаварылі яшчэ, што ад замка вядуць некалысі падземных хадоў. Адзін з іх цягнецца аж да Оршы, у Куцеінскі манастыр, друті ідзе да Слабады, трэці — да царквы, што на Замкавай вуліцы, а чацвёрты, шырокі, як тунель, — выводзіць да касцёла. Па ім каралева Бона некалі ездзіла з замка на тройцы да імшы.
Хадзілі чуткі, што ў падвалах замка, што схаваны пад здзірванелым узгоркам, закапаны незлічоныя скарбы ці той самой Боны, ці то шведскага караля. Мы з хлопцамі, прызнаюся, варочалі дзірван пад сценамі, але, акрамя кавалкаў цэглы і кафлі, так нічога і не знайшлі.
Пра падземныя ж хады гаварылі толысі шэптам: знаходзіліся, быццам, даўней сарвігаловы, што спрабавалі лазіць туды, але толькі іх і бачылі — згінулі ў смуродных сутарэннях сярод жудасных шкілетаў.
Праўда, мы, хоць і былі дзецьмі, у казкі гэтыя не вельмі і верылі. Замак і замак. Нічога асаблівага...
Аб тым, што ў Смалянах, з іх замкам і другімі адметнасцямі, ёсць шмат чаго такога, чаго няма ў другіх вакольных вёсках і нават гарадах, я даведаўся праз шмат гадоў, калі вучыўся ў Мінску ва універсітэце і ўсур’ёз захапіўся краязнаўствам, беларускай мінуўшчынай. 3 розных крыніц (кніг, часопісаў, архіўных дакументаў) стала мне вядома, што за чырвонымі сценамі Смалянскага замка і сапраўды хаваецца нямала таямніц, што за імі — стагоддзі і лёсы многіх выдатных людзей: беларусаў і рускіх, палякаў і шведаў, што з замкам і з самімі Смалянамі звязаны імёны каралёў і каралеў, цароў і князёў. Што мне, без перабольшання, пашчасціла нарадзіцца ў легендарным мястэчку.
Калі ж яно з’явілася на гэтай зямлі, у шырокай даліне ракі Дзярноўкі, якая ўпадае ў Адроў (па-мясцоваму — Адроўку), што крыху ніжэй Оршы зліваецца з Дняпром?
Як адзначае вядомы беларускі археолаг Вольга Ляўко, археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Смалянаў пакуль што не праводзіліся, калі не лічыць, што яшчэ ў 1980 годзе пад сценамі замка былі закладзены два шурфы глыбінёй каля 1,5 метра і плошчай 21 квадратны метр. Археолагі знайшлі рэшткі кафлі, падложнай пліткі і бытавой керамікі XVII стагоддзя.
Пад пытаннем застаецца і існаванне на тэрыторыі Смалянаў старажытнага гарадзішча, хаця, як лічаць асобныя даследчыкі, якраз на яго месцы і быў узведзены замак.
Яшчэ на пачатку XIX стагоддзя пачынальнік беларускай археалогіі Зарыян Даленга-Хадакоўскі выказаў мер-
каванне, што згаданы ў «Поученмях» Уладзіміра Манамаха пад 1078 годам. горад Одрск мог знаходзіцца якраз на месцы Смалянаў, якое здаўна было самым значным паселішчам у наваколлі і знаходзілася ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад ракі Адроў, ад якой, на думку ДаленгіХадакоўскага, і пайшла назва гэтага горада (па аналогіі, Слуцк — на Случы, Віцебск — на Віцьбе, Полацк — на Палаце, адсюль, Одрск — на Адрове).
3 пункту бачання археалогіі гэта версія пацверджання не знайшла. Але, можа, пакуль? Тым больш, што ў ваколіцах Смалянаў нямала старажытных курганоў, што сведчыць: людзі тут жывуць даўно, як кажуць, спакон веку.
А вось самы ранні пісьмовы дакумент, у якім згадваюцца Смаляны, датаваны 1484 годам. У Львоўскім архіве знаходзяцца на захоўванні «Archiwum ksiqz^t Lubartowiczow Sanguszkow w Siawucie». Ha 138 старонцы выдадзенага ў 1887 годзе першага тома зборніка дакументаў ёсць сведчанне, што якраз у 1484 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір IV Ягелончык аддаў Смаляны князю Сямёну Іванавічу Бельскаму.
Як вядома, род князёў Бельскіх мае дзве галіны, дарэчы, не звязаныя сваяцтвам, — Рурыкавічы і Гедымінавічы. Сямён Бельскі паходзіў з апошняга. Год яго нараджэння невядомы, а памёр князь недзе пасля 1507 года. Дакументальна пацверджана, што якраз у 1484 годзе Бельскі судзіўся з другім князем — Іванам Сямёнавічам Кобрынскім з-за зямельнага пасагу жонкі апошняга, княгіні Фядоры Іванаўны з роду Рагацінскіх.
He выключана, што менавіта ёй да гэтага належалі Смаляны.
Казімір IV Ягелончык увайшоў у гісторыю талентам вырашэння многіх складаных дзяржаўных спраў. Спрабуючы спыніць раскол, які існаваў паміж магнатамі Вялікага княства Літоўскага, ён шчодра раздаваў баярам маёнткі. Праўда, Сямён Бельскі не ацаніў шчодрасці Казіміра і, незадаволены сваім становішчам у Вялікім княстве Літоўскім, у 1500 годзе перайшоў на службу да вялікага князя маскоўскага Івана III Васілевіча (дарэчы, разам з гарадамі Гомелем, Старадубам, Чарнігавам., Любечам). Ме-
навіта Сямён Бельскі стане потым адным з ініцыятараў войнаў, якія Маскоўская дзяржава будзе весці з Вялікім княствам Літоўскім на пачатку XVI стагоддзя.
Відаць, Бог пакараў-такі князя за здраду, бо нашчадкаў Сямён Бельскі пасля сябе не пакінуў.
Лёс жа Смалянаў пасля гэтага складваўся такім чынам. Наступнік Казіміра, кароль і вялікі князь Аляксандр, аддаў іх у 1510 годзе ў валоданне сваёй жонцы Алене Іванаўне, дачцы вялікага князя маскоўскага, якая валодала імі, відаць, да сваёй смерці ў 1513 годзе. Новы ўладар Вялікага княства Літоўскага кароль і вялікі князь Жыгімонт I Стары ў 1522 годзе перадаў Смаляны герою Аршанскай бітвы князю Канстанціну Астрожскаму (дарэчы, сваяку Бельскага), які валодаў імі да 1530 года, калі славуты палкаводзец памёр. Да 1539 года ўладальнікам Смалянаў быў яго сын Ілья. Але малады князь не пражыў і 30 гадоў, і пасля яго заўчаснай смерці Смаляны сталі велікакняжацкім уладаннем.
Наступны перыяд смалянскай мінуўшчыны адзначаны некалькімі гістарычнымі недарэчнасцямі. Так, «Жнвопнсная Россня» сведчыць, што пасля апісаных намі вышэй падзей сын Жыгімонта I Старога Жыгімонт Аўгуст падарыў Смаляны «вядомаму князю Курбскаму пасля ўцёкаў яго ад Івана Грознага. Курбскі асцерагаўся жыць паблізу рускіх межаў і таму прамяняў Смаляны з Абольцамі, якія таксама яму належалі, на Ковель у Валынскай губерні, які належаў Сангушку».
Гэта версія не вытрымлівае ніякай крытыкі ўжо хоць бы таму, што князь Андрэй Курбскі ўцёк ад Івана Грознага ў Вялікае княства Літоўскае ў 1564 годзе. Атрымаць Смаляны ў валоданне ён не мог, бо перад гэтым адбыліся наступныя падзеі. У 1543 годзе князь Васіль Міхайлавіч Сангушка-Ковельскі з роду Любартавічаў-Сангушкаў (таксама нашчадак Гедыміна) прасіў жонку Жыгімонта I Старога каралеву Бону абараніць яго ад крыўдаў з боку сваіх братоў, якія, відаць, рабілі на князя нейкі ўціск. Васіль Міхайлавіч прапанаваў Боне аддаць яму за яго ковельскія маёнткі двор Абольцы Віцебскага павета і воласці Усвята і Азярышча. Бона ўжо было згадзілася, але тут у
справу ўмяшаўся яе муж: вялікі князь не захацеў развітацца з блізкімі да віцебскага каралеўскага замка валасцямі. Ен прапанаваў жонцы аддаць Сангушку ў абмен на яго ковельскія маёнткі: «... двор наш Смалняны, які ад нас трымаў гараднічы Гарадзенскі... воласць Горвальскую».
Так у 1543 годзе ўладальнікам Смалянаў стаў першы з роду князёў Сангушкаў. Застаецца толькі здагадвацца, хто такі «гараднічы Гарадзенскі», які «трымаў» «Смалняны» з 1539 па 1543 год.
3 князямі Сангушкамі гісторыя Смалянаў была звязана каля двух стагоддзяў. Колькі з іх валодалі імі, сёння сказаць цяжка. У пісьмовых крыніцах акрамя Васіля Міхайлавіча згадваюцца як уладальнікі Смалянаў: Самуэль Сямён, сын Андрэя (? — лістапад 1638 года) — маршалак аршанскі, кашталян мсціслаўскі і віцебскі, ваявода віцебскі; Геранім Уладзіслаў, сын Самуэля (1611—1657 гады) — намеснік біскупа віленскага, біскуп смаленскі; верагодна, Казімір Антоні, сын Гераніма (1677—1706 гады) — маршалак дворны, а пасля маршалак вялікі; Павел Кароль, сын Гераніма (1680—1750 гады) — стольнік Вялікага княства Літоўскага, падскарбі дворны, маршалак дворны і вялікі.
Уладальнікам Смалянаў мог быць Геранім Януш, сын Паўла Караля (1743—1812 гады) — мечнік Вялікага княства Літоўскага, ваявода валынскі, удзельнік польскага паўстання 1794 года. Якраз за ўдзел у паўстанні Смаляны ў Сангушкаў маглі секвестраваць.
У Паўла Караля былі яшчэ два сыны — Януш Аляксандр (1712—1775 гады) і Юзаф Паўлін Ян Адам (1740— 1781 гады). He выключана, што і нехта з іх мог быць апошнім гаспадаром Смалянаў, якія ў 1772 годзе, пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, адышлі да Расіі.
Менавіта з імем аднаго з Сангушкаў, Самуэля Сямёна, праўнука Васіля Міхайлавіча, звязана ўзвядзенне галоўнай архітэктурнай адметнасці паселішча — Смалянскага замка. Даты нараджэння і смерці гэтага чалавека маюць для нас вялікае значэнне, таму што менавіта ён, Самуэль Сямён, «замак і палац пад Смалянамі, Белы Ковель, вялікім коштам пабудаваў...». У адным з выпускаў
«Мсторнко-юрмднческнх матерналов», выдадзеным у Віцебску ў 1891 годзе, прыведзена закладная князя Сямёна за 1626 год, дзе запісана наступнае: «...маёнтка майго Смалян Белага Ковеля, што ляжыць у павеце Аршанскім».
Калі ўлічыць, што ў 1593 годзе князь Сямён ужо валодаў Смалянамі (гэта вядома з «Інвентара спісання двара і ўсяго маёнтка Смальянскага, места, баяр і падданых...»), але замка на той час яшчэ не было, а ў 1626 годзе ён ужо стаяў, то, відавочна, недзе паміж гэтымі датамі і схаваны год яго ўзвядзення. Такім чынам, Смалянскаму замку (дакладней, яго руінам) каля чатырох стагоддзяў.
А цяпер вернемся на хвіліну да асобы каралевы Боны з дынастыі міланскіх князёў Сфорца. Сцвярджэнне аб тым, што Бона некаторы час жыла ў Смалянскім замку і нават раз’язджала ў карэце па падземным ходзе, што вёў з замка ў касцёл, не больш чым народнае паданне, якое гістарычна не абгрунтавана. Як вядома, каралева Бона памерла ў 1557 годзе, калі ні замка, ні тым больш касцёла (аб якім гаворка ніжэй) у Смалянах яшчэ не было. Так, яна магла бываць тут, бо ёй нейкі час належалі размешчаныя паблізу Абольцы, але не больш таго.
У свой час у адной з кніг (цяпер ужо не памятаю, якой) мне давялося сустрэць цікавае, хоць і не бясспрэчнае тлумачэнне таго, чаму замак у Смалянах звязваюць з імем Боны. He выключана, што ў мястэчку, даволі буйным гандлёвым цэнтры, часта бывалі купцы з суседняй Жамойціі (сучаснай Літвы). Безумоўна, іх уражвалі руіны (а на пачатку XIX стагоддзя гэта ўжо былі менавіта руіны) некалі велічнага замка. Слова «боня» ў літоўскай мове якраз і азначае ... «руіны». Відаць, прыезджыя купцы вельмі часта яго паўтаралі — боня ды боня... Мясцовыя ж жыхары, магчыма, спалучылі гэты факт з легендай і надалі яму сваё «гістарычнае тлумачэнне».