Што раньш было...  Святаслаў Асіноўскі

Што раньш было...

Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
40.26 МБ
Вядомы і такі факт: з 16 па 22 верасня 1784 года Нясвіж наведаў тагачасны (і, як потым акажацца, апошні) кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Сустракаў яго тагачасны ўладальнік Нясвіжа Караль Станіслаў, вядомы як Пане Каханку. Радзівіл не любіў Панятоўскага, лічыў яго паходжанне ніжэйшым за сваё, бачыў у каралі выскачку. Нават сустрэў яго арыгінальна: у старадаўнім палінялым кунтушы. Кароль заўважыў гэта і здзівіўся, на што Радзівіл адказаў: «Лёгка Вашай высокасці наражацца ва ўсё новенькае, калі Вы і самі новенькі; а я, каб уважыць Вас, апрануў самы стары кунтуш, які цэлыя стагоддзі служыў маім продкам!»
Так, кунтуш у Пане Каханку быў стары, але гасцей, якія ў тыя дні з’ехаліся ў Нясвіж, налічылі каля пяці тысяч чалавек. Сустракаў Панятоўскага асабісты полк Pa-
дзівіла колькасцю ў тры тысячы шабель. Шэсць дзён доўжыліся абеды, балі, тэатральныя прадстаўленні, агляды радзівілаўскіх войскаў, практыкаванні артылерыйскіх кадэтаў і маракоў на сажалках парку ў Альбе. Кароль агледзеў замкавыя кабінеты, галерэі, рэліквіі і архіў.
Адам Кіркор, які азнаёміўся з выпіскай з афіцыйнага пратаколу, складзенага падчас каралеўскага візіту, апісаў сваё ўражанне так: «Чытаючы, здаецца бачыш перад сабою сцэны з «Тысячы і адной ночы...»
А што ж дванаццаць апосталаў, пра якія мы абмовіліся на пачатку аповяду? Як бачым, Адам Кіркор, апісваючы радзівілаўскія каштоўнасці, пра іх не згадвае. Можа, і не было іх на самай справе?
He, сведчанні пра «апосталаў» ёсць... Праўда, іх няшмат. Так, у 1887 годзе ў Парыжы пабачылі свет мемуары Адама Ежы Чартарыйскага, які ў 1804—1806 гадах быў міністрам замежных спраў Расіі, бліжэйшым дарадцам імператара Аляксандра I. Яму ў свой час пашчасціла зазірнуць у скарбніцу Радзівілаў. Вось яго ўражанні ад убачанага: «Багаты замак у Нясвіжы. У 18 залах адных толысі ўпрыгожванняў сабрана на 5—10 мільёнаў дукатаў. Каштоўнейшая калекцыя зброі, карцін, кніг, брыльянтаў. Але няма нічога даражэй за калекцыю «Дванаццаць апосталаў». Пяць з іх з чыстага золата і ўсыпаны каштоўнымі камянямі. Кошт іх роўны кошту золата, выдаткаванага імператарам Напалеонам на Егіпецкі паход...»
Падчас апісанага вышэй візіту Панятоўскага ў Нясвіж у верасні 1784 года там пашчасціла пабываць і тагачаснаму камандуючаму рэзервовым корпусам Расіі ў Рэчы Паспалітай Мікалаю Васілевічу Рапніну. Ён таксама даў падобнае да ўражанняў Чартарыйскага апісанне статуі дванаццаці апосталаў.
У выдадзеных у 1868 годзе ў Варшаве ўспамінах Міхала Казіміра Агінскага таксама згадваюцца «апосталы» Радзівілаў «Гэтыя статуі яны вазілі з сабою. Калі прагуляюць дзе ці хочуць ггрыдбаць новыя маёнткі, то закладваюць аднаго з 12-ці апосталаў, але заўсёды потым выкупляюць назад».
Спасылкі на калекцыю «Дванаццаць апосталаў» сустракаюцца таксама ў публікацыях паэта Уладзіслава Сыракомлі (1853 год) і этнографа Паўла Шггілеўскага (1855 год).
Беларускі гісторык Аляксей Ненадавец спасылаецца таксама на сведчанне аднаго з прыдворных Радзівілаў — нейкага Аяснеўскага: «Дванаццаць апосталаў і чатыры евангелісты велічынёй у два локці — гэта золата ў радзівілаўскай скарбніцы...»
Натуральна паўстае пытанне: што ж гэта за «дванаццаць апосталаў» і, калі яны існавалі на самай справе, то як і адкуль трапілі ў Нясвіжскі замак?
У адной з сваіх публікацый згаданы вышэй Аляксей Ненадавец спрабуе адказаць на гэта пытанне. Прааналізаваўшы некалькі версій, ён схіляецца да таго, што каштоўныя скульптуры «дванаццаці апосталаў» прывёз у Нясвіж з крыжовага паходу адзін з пачынальнікаў роду Радзівілаў.
Аб крыжовым паходзе крыху ніжэй, але, сапраўды, Мікалай Крыштоф Радзівіл, празваны Сіроткам, у 1567 годзе, перайшоўшы з кальвінізму ў каталіцтва, быў прыняты ў шэрагі мальтыйскіх рыцараў. Менавіта ён у 1583— 1584 гадах зрабіў вялікае падарожжа на Блізкі Усход (Крыт, Кіпр, Сірыя, Ліван, Егіпет), якое падрабязна апісаў у выдадзеным у 1601 годзе дзённіку.
Якраз Сіротка і якраз пасля падарожжа на месцы драўлянага замка, пабудаванага яго бацькам, пачаў узводзіць замак ужо мураваны, пабудаваў езуіцкі, бернардзінскі і дамініканскі кляштары.
Сын Сіроткі, Сігізмунд-Карл, таксама быў рыцарам Мальтыйскага ордэна (прыняты туды ў Балоньі). 3 дазволу гросмайстра ордэна ён стварыў у Сталовічах (сёння — вёска ў Баранавіцкім раёне) камандорства і, быццам бы, разам з крыжакамі здзяйсняў адтуль паходы ў Святую Зямлю. Хаця камандорства было хутка распушчана (па пратэсту Расіі), але крыжакі (зноў быццам бы) з аднаго з паходаў прывезлі з Канстанцінопаля ў Сталовічы тыя самыя дванаццаць статуй, што значна пазней атрымалі назву «залатых апосталаў».
Як сведчыць Аляксей Ненадавец, у 1759 годзе статуі былі нават асвечаны ў Ватыкане. Ён жа прыводзіць факт, што ў 1771 годзе Радзівілы запрасілі з Варшавы ў Нясвіж знакамітых майстроў для рэстаўрацыі палатна «Тайная
вячэра», якое знаходзілася ў алтары езуіцкага касцёла. Калі мастакам для працы спатрэбіліся мадэлі, ім, быццам бы, паказалі дванаццаць залатых апосталаў, якія, што асабліва ўразіла рэстаўратараў, былі поўнасцю ідэнтычныя персанажам і камлазіцыі знакамітай карціны легендарнага Леанарда да Вінчы.
I яшчэ адно «быццам бы». Усведамляючы унікальнасць і каштоўнасць «апосталаў» і ўлічваючы, што недзе на мяжы XVII—XVIII стагоддзяў банда рабаўнікоў спрабавала ўкрасці статуі, Радзівілы загадалі прыдворнаму майстру вылепіць з воску дванаццаць абсалютных копій «апосталаў» — парсун. Копіі ўпрыгожылі фальшывымі камянямі і выставілі ў Блакітнай зале Нясвіжскага замка. Сапраўдныя ж «апосталы» былі надзейна схаваны ў адным з патаемных сховішчаў.
А цяпер вернемся да таго моманту, калі ўдзельнік няўдалага напалеонаўскага паходу ў Расію князь Дамінік Ге-
ранім Радзівіл з’явіўся ў сваёй вотчыне.
Перш чым даведацца пра мэту гэтага візіту, нагадаем, што зусім яшчэ дзіцём (бо нарадзіўся ён у 1786 годзе) князь у 1790 годзе, пасля смерці свайго дзядзькі, ужо згаданага Караля Станіслава, Пане Каханку, стаў уладальнікам велізарнай латыфундыі (так званыя Нясвіжская і Алыцкая ардынацыі), у якую ўваходзілі дзесяткі гарадоў і вёсак. Малады Радзівіл, безумоўна, ведаў, якімі велізарнымі багаццямі ён валодае. Тым больш што незадоўга да драматычных падзей 1812 года па яго загаду была праведзена
Дамінік Геранім Радзівіл. Партрэт пачатку XIX ст.
рэвізія Нясвіжскай скарбніцы, якая доўжылася больш за чатыры месяцы, з 1 снежня 1808 па красавік 1809 года. Як сведчыць беларускі гісторык Сяргей Рыбчонак, што вывучаў дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, «рэвізоры перагледзелі кожную рэч з дваццаці пакояў і старанна занатавалі ўсё, што лічылі патрэбным».
На думку многіх даследчыкаў, якраз з-за гэтых багаццяў малады князь (дарэчы, апошні прадстаўнік нясвіжскай, галоўнай галіны роду Радзівілаў) і з’явіўся ў Нясвіжы. Наўрад ці ён сумняваўся, што пераходу на бок Напалеона яму не даруюць і што вялізныя багацці, сабраныя яго нашчадкамі, расійскія ўлады канфіскуюць. Магчыма, Дамінік Геранім збіраўся, пакуль ёсць час і магчымасці, вывезці з Нясвіжа хаця б частку іх.
Дык што ж адбывалася ў Нясвіжскім замку напярэдадні 26 кастрычніка 1812 года, дня, калі ў горад увайшлі рускія войскі? На гэта пытанне спрабавалі адказаць многія даследчыкі: Аляксей Ненадавец і Сяргей Рыбчонак, на якіх мы ўжо спасылаліся, нясвіжскі краязнавец Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая, якая не так даўно памерла. 3 іх
Рускія казакі каля Нясвіжа ў 1812 г. Хромалітаграфія. 1912 г.
меркаванняў вынікае дзве версіі: першая — князь Дамінік Геранім, безумоўна, не змог вывезці свае скарбы на захад (не было ні часу, ні «транспартных» магчымасцей), але самае каштоўнае з сваіх багаццяў (у тым ліку і «дванаццаць апосталаў») ён схаваў ці то ў самім замку, ці то ў ваколіцах Нясвіжа; другая — нічога Радзівіл ні вывезці, ні схаваць не паспеў; скарбы Нясвіжскага замка трапілі ў рукі аднаго з расійскіх генералаў (аб іх размова наперадзе), які ці то вывез іх на ўсход, ці то нават прысабечыў.
Пачнём з другой версіі. Аляксей Ненадавец спасылаецца на сведчанне польскага даследчыка М. Кольмана, які ў сваёй кнізе «Гісторыя Беларусі» піша: «... войскі Аляксандра I ... з пачатку лістапада скіраваліся на Мінск і занялі Нясвіж, дзе разрабавалі скарбы радзівілаўскія і забралі ўсё каштоўнае аздабленне з сярэдзіны палаца. Усё тое вывезена на колькіх дзесятках вазоў, замак аддадзены на тры дні на разрабаванне салдатам».
Існуе меркаванне, што да радзівілаўскіх скарбаў прыклаў руку ўжо згаданы вышэй генерал Тучкоў. У першай кнізе 6-га тома «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» Андрэй Лукашэвіч у інфармацыі, прысвечанай Тучкову, прама сцвярджае: «Пасля заняцця 3.11.1812 Нясвіжа прыняў удзел у рабаўніцтве каштоўнасцей замка. У снежні 1812 на чале корпуса паўторна ўступіў у Нясвіж і прычыніў маёнтку Д. Радзівіла страты больш чым на 12 млн злотых».
Дакладна вядома, што за гэтыя дзеянні загадам фельдмаршала М.І. Кутузава Тучкова знялі з пасады і аддалі пад следства. Справа цягнулася з 1812 па 1826 год, але вынікаў не дала: генерала апраўдалі, як бы сёння сказалі, «за адсутнасцю складу злачынства», ці, хутчэй, «за адсутнасцю доказаў».
Тучкоў, дарэчы, быў не першым, хто «зацікавіўся» скарбамі Радзівілаў. Яшчэ перад ім у княжацкую скарбніцу «зазірнуў» уланскі палкоўнік Кнорынг. Чуткі аб «вольнасцях» падначаленых дайшлі да адмірала Чычагова. Ён быў вымушаны стварыць спецыяльную камісію, у задачу якой уваходзіў надзор за тым, каб рэквізіцыя праходзіла ў рамках закону. Па сведчанні даследчыцы Маі Яніцкай, якая
вывучала адпаведныя крыніцы, члены камісіі вынеслі з скарбніцы «калекцыю розных каштоўных каменняў, сабраную ў даўнія часы, брыльянты ў аправе і без аправы... шмат тытунёвак залатых і сярэбраных, упрыгожаных брыльянтамі...» Сярод рэквізаваных рэліквій аднаго сталовага серабра было на сто персон, акрамя таго — фарфор і фаянс, старадаўнія манеты, зброя, рыцарскія даспехі, кубкі, аздобленыя золатам і брыльянтамі, мячы і кінжалы (у тым ліку папскі меч Яна III і шмат чаго іншага).
Згодна з загадам. Чычагова № 284 ад 9 студзеня 1813 года, нясвіжскія скарбы на трынаццаці брычках вывезлі спачатку ў Мінск, а пасля і далей — у Маскву, Пецярбург і нават Харкаў.