Што раньш было...
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
Супраць чумы былі бяссільныя нават жалезныя стэпавыя вершнікі. Яшчэ колькі дзён — і яна пачне бязлітасна касіць ваяроў, і толькі Алах, калі яму стане заўгодна, здольны спыніць жудасную пошасць. Але ці будзе на тое яго воля? А можа, ён, Алах, падкажа, што рабіць, калі багатая здабыча становіцца недасягальнай мрояй?
Хто ведае, можа, і Алах падказаў манголам, як адолець няверных. Але неяк раніцой абаронцы Кафы знайшлі на вуліцах горада некалькі трупаў мангольскіх ваяроў, якіх ужо, відавочна, кранула крыло «чорнай смерці».
Hi самы адчайны штурм, амаль нішто не магло пахіснуць волю генуэзцаў да супраціўлення золатаардынцам. Але пагроза «чорнай смерці» многіх з іх пазбавіла і волі, і розуму. Ужо ноччу ад прычалаў Кафы адплылі першыя галеры, бітком набітыя дрыжачымі ад страху каланістамі, якія захапілі з сабой толькі харч, пітво і золата.
Яны ратаваліся ад «чорнай смерці». Але на палубах і ў трумах галеры ўжо неслі ў Еўропу «чорную смерць».
«Генуэзскія караблі, — занатаваў у «Гісторыі дзяржавы Расійскай» Мікалай Карамзін, — прывезлі яе (чуму. — С.А.) у Італію, дзе, як і ў Францыі, Англіі, Германіі, цэлыя гарады апусцелі. У Лондане на адных з могілак было пахавана 50 000 чалавек. У Парыжы роспачны народ патрабаваў пакарання смерцю ўсіх жыдоў, думаючы, што яны сыплюць атруту ў калодзежы. У 1349 годзе пачалася
Танец смерці. Гравюра М. Вольгемута і В. Плейдэнвурфа з «Сусветнай хронікі» Г. Шэдэля. 1493 г.
пошасць і ў Скандынавіі; адтуль ці з Нямецкай зямлі перайшла яна ў Пскоў і Ноўгарад: у першым праявілася вясною 1352 года і лютавала ад зім.ы з такою сілаю, ледзь засталася трэць жыхароў. Хвароба выявілася язвамі ў мяккіх ямінах цела, чалавек харкаў крывёю і на другі ці на трэці дзень канаў. Нельга, кажуць летапісцы, уявіць відовішча настолькі жахлівага: юнакі і старыя, мужы і жонкі, дзеці ляжалі ў трунах адзін каля другога; у адзін дзень знікалі сем’і шматлікія...
Хутка «чорная смерць» наведала і Ноўгарад, дзе ад 15 жніўня да Вялікадня памерла мноства людзей. Тое ж было і ў другіх абласцях расійскіх: у Кіеве, Чарнігаве, Смаленску, Суздалі не засталося ніводнага жыхара...»
У 1360 годзе чума зноў выкасіла Пскоў. Яшчэ праз чатыры гады купцы завезлі яе з нізоўяў Дона ў Ніжні
Ноўгарад, Каломну, Пераяслаў, дзе штодзённа канала ад 20 да 100 чалавек. У 1365 годзе пошасцю былі ахоплены Растоў, Цвер, Таржок, Масква. Смаленск яна наведвала тройчы; у выніку ў жывых у горадзе засталося толькі пяць жыхароў, якія, як сведчаць летапісы, «выйшлі і зачынілі горад, напоўнены трупамі».
Сучаснікі так апісвалі сімптомы чумы: «Раптам ударыць як нажом у сэрца, у лапатку ці паміж плячамі; агонь палае ўнутры; кроў цячэ горлам; выступае моцны пот, пачынаецца дрыготка. У друтіх робяцца язвы на шыі, сцягне пад скулою, пазухаю ці за лапаткаю. Вынік адзін: смерць непазбежная, хуткая, але пакутлівая...»
«Чорная смерць» лютавала ў Еўропе з 1347 па 1374 год. Гэта эпідэмія чумы была жахлівейшай у еўрапейскай гісторыі і каштавала жыцця кожнаму трэцяму еўрапейцу — 25 мільёнам чалавек.
Натуральна паўстае пытанне: у якой меры пацярпелі ад «чорнай смерці» землі тагачаснага Вялікага княства Літоўскага, дзе за два гады да агульнаеўрапейскага паморку ўладаром стаў знакаміты Альгерд?
Карта распаўсюджання эпідэміі, змешчаная ў «Гісторыі Еўропы» Жака Альдэбера і інш., сведчыць, што межаў Вялікага княства Літоўскага «чорная смерць» дасягнула недзе паміж 1351 і 1353 гадамі. У суседніх з Княствам Пскове, Ноўгарадзе, Цверы, Таржку яна неаднойчы лютавала ў перыяд з 1352 па 1387(!) год. Калі верыць згаданай вышэй карце, страшная пошасць абмінула толькі землі Каралеўства Польскага (абшары ў міжрэччы Лабы, Одры і Віслы). Ускосныя звесткі пра тое, што паморкі былі ў той перыяд і ў Вялікім княстве Літоўскім, ёсць. Прынамсі, аб гэтым сведчаць некаторыя сучасныя даследчыкі. Як вядома, у 1350-ыя гады досыць актыўна сапернічалі паміж сабой Пскоў і Полацк, які на той час ужо ўваходзіў у склад Вялікага княства Літоўскага. Вось што піша Мікола Ермаловіч: «... Паміж Полацкай і Пскоўскай землямі разгарэлася жорсткая барацьба, бо ў 1358 г. пскоўскі князь Астафій з войскам хадзіў да Полацка і парабаваў яго воласці. Мабыць, такія ўзаемныя паходы былі б часцейшымі, каб не паморкі, якія ахоплівалі Пскоў-
скую зямлю ў 1352 і 1360 гг. He выключана, што ад гэтага пацярпела і Полацкая зямля...»
Цяжка не пагадзіцца з Міколам Ермаловічам, бо кантакты паміж суседзямі (і ваенныя, і гандлёвыя, і простыя чалавечыя), безумоўна, былі вельмі цеснымі. I малаверагодным было б, калі паморкі, што лютавалі ў тым жа Пскове (і другіх памежных з Вялікім. княствам Літоўскім. гарадах), ніякім. чынам не закранулі хаця Полацк.
Так, паморкі — адгалоскі агульнаеўрапейскай эпідэміі — у Вялікім княстве Літоўскім усё ж былі. Гэта пацвярджае і Вітаўт Чаропка, які піша: «Новы, 1360 год прынёс на Літву бяду. У гарадах і сёлах лютаваў мор. Тысячы людзей забірала ў магілу смерць».
Трэба ўлічваць і яшчэ адну акалічнасць. Большасць так званых літоўска-беларускіх летапісаў складалася значна пазней трагічных часоў «чорнай смерці», і ўказаныя ў іх даты некаторых падзей могуць не адпавядаць сапраўднасці. Вось як, напрыклад, апісваюцца падзеі 1320 года ў Хроніцы літоўскай і жамойцкай (складзенай, дарэчы, у XVII стагоддзі, каля 300 гадоў пасля часоў «чорнай смерці»): «Дзве каметы ў дзень Раства Хрыстова за тры месяцы разам паказаліся, і каметы аж да апошняга дня месяца лютага палалі на небе, потым быў вялікі голад у Польшчы, у Русі, у Літве і іншых краінах прылягаючых такі, што людзям зёлак, карэння з зямлі і іншага пракорму не хапала, маткі і бацькі ўбогія дзяцей сваіх елі, другія трутгы памёршых і розны гной і плюгаўствы людскія елі, і голад невыносны свой тым наталялі нават: дзе ішоў хто, або муж які сам, або жанчына якая, хлопец або дзеўка вуліцаю, выскоквалі з хат, з двароў другія людзі, хапалі іх, забівалі і елі. Гэты голад два гады цэлых трымаўся».
He выключана, што падзеі, пазначаныя ў Хроніцы пад 1320 годам, адбываліся значна пазней, магчыма, падчас згаданай ужо эпідэміі чумы, якая, як ужо гаварылася, дасягнула межаў Вялікага княства Літоўскага недзе ў 1350-ыя гады і якой папярэднічаў страшэнны голад — заўсёдны спадарожнік любога тагачаснага паморку.
Дарэчы, падчас работы над гэтым нарысам аўтару давялося сутыкнуцца з яшчэ адным несупадзеннем, на гэты 18
раз адваротнага плану. Як ужо згадвалася, Каралеўства Польскае, калі верыць карце з «Гісторыі Еўропы» Жака Альдэбера, пазбегла трагічных наступстваў «чорнай смерці» 1347—1374 гадоў. Але ці так было на самай справе?
Вось пра што, напрыклад, сведчыць Летапіс Панцырнага і Аверкі: «Року 1358. Пошасць амаль шэсць месяцаў лютавала і палову палякаў вымерла найлепшай шляхты і мяшчан заможных. У самім Кракаве 20 тысяч людзей вымерла».
Вось вам і не пацярпеўшае ад чумы Каралеўства Польскае!..
Эпідэмія чумы другой паловы XIV стагоддзя была, безумоўна, самай жахлівай у сярэдневяковай Еўропе. Аб гэтым, напрыклад, сведчыць дайшоўшы да нас Жыццяпіс папы рымскага Клімента VI: «У год 1348 ад нараджэння Хрыстова амаль па ўсёй паверхні зямлі назіраецца такая смяротнасць, якой раней не бачылі. Жывых ледзь хапала, каб закапаць мёртвых, бо жывыя адварочваліся ад іх з агідаю. Страшэнны жах авалодаў усімі, што калі ў кагонебудзь з’яўлялася язва або пухліна звычайна ў пахвіне ці падпасе, то гэтаму чалавеку не аказвалі ніякай дапамогі, і родныя адварочваліся ад яго... і многія паміралі ад таго, што ім адмаўлялі ў лячэнні... Многіх яшчэ, якіх лічылі асуджанымі... на смерць... адвозілі да ямаў, дзе іх закопвалі, і многія былі пахаваны зажыва... і чума гэтая працягвалася два гады запар...» (Нагадаем, што Жыццяпіс быў, верагодна, складзены ў Авіньёне, на поўдні Францыі, дзе з 1309 па 1377 год знаходзілася рэзідэнцыя папы рымскага.)
Што ж стала прычынай гэтай пан’еўрапейскай катастрофы, што пасадзейнічала таму, што завезеная з Кафы «чорная смерць» ахапіла ўвесь кантынент? Гэтаму паспрыяла спалучэнне цэлага шэрагу фактараў. Бадай што, галоўны з іх — Стогадовая вайна (1337—1453), у якую былі ўцягнуты Англія, Францыя, Фландрыя, Шатландыя, Германія, Бургундыя. Якраз у яе разгар і ўспыхнула жудасная эпідэмія. Да цяжкіх наступстваў вайны дадаўся нябачаны раней збожжавы крызіс, які ўдарыў па най-
больш абяздоленых слаях насельніцтва. Чума найперш паражала тых, хто недаядаў і, натуральна, быў найбольш уразлівым.
Дарэчы, адным з наступстваў эпідэміі стала ўспыхнуўшае ў Францыі ў 1358 годзе грандыёзнае сялянскае паўстанне, вядомае пад назвай Жакерыя, у якім удзельнічала 100 тысяч чалавек — колькасць па тым часе велізарная.
Жахаючыся з катастрафічных наступстваў эпідэміі 1347—1374 гадоў, трэба мець на ўвазе, што паморкі ад чумы, воспы, халеры, дызентэрыі і нават грыпу наведвалі Еўропу, у тым ліку і абшары паміж Бугам і Дняпром, як раней, так і пазней апісаных вышэй падзей.
У згаданай ужо «Гісторыі дзяржавы Расійскай» ёсць сведчанні, што «ў 1187 годзе лютавала нейкая агульная хвароба ў гарадах і сёлах; летапісцы кажуць, што ніводзін дом не пазбегнуў заразы, і ў многіх некаму было прынесці вады». Ці яшчэ: «У 1318 годзе лютавала ў Цверы нейкая бязлітасная, смертаносная хвароба».
У Летапісе Панцырнага і Аверкі ёсць сведчанне, што «паморак быў у тыя гады цяжкі ў Полыпчы року 1205». Там жа ёсць спасылкі на тое, што Полыпча цярпела ад пошасцей у 1210, 1211, 1314, 1315, 1318 гадах. Дарэчы, калі верыць летапісу, ад паморку 1318 года акрамя Польшчы пацярпелі таксама Прусы, Літва, Белая Русь і, што адзначана асобна, Віцебск. У таго ж Мікалая Карамзіна ёсць сведчанне, якое тычыцца бацькі знакамітага Давыда Гарадзенскага князя Даўмонта, які ў 1299 годзе «...сканаў ад нейкай заразлівай хваробы, смертаноснай тады для многіх пскавіцян».
He можа не прыцягнуць нашай увагі і сведчанне, сустрэтае аўтарам у двух летапісах — Валынскім кароткім і Радзівілаўскім. Яно тычыцца падзей 1092 года ў Полацку. Вось што, напрыклад, занатаваў Радзівілаўскі летапіс: «Цуд быў у горадзе Полацку, чуцен быў ноччу тупат, енкі па вуліцах, нібы чалавечыя, гойсалі бесы. I калі хто вылазіў з хаты, жадаючы бачыць, то ўражаны былі нябачна ад бесаў язваю і з таго паміралі, і не смелі выхадзіць з хатаў...»