Што раньш было...  Святаслаў Асіноўскі

Што раньш было...

Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
40.26 МБ
Бесы на вуліцах Полацка ў 1092 г. (магчыма, алегорыя тагачаснага паморку). Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу. Канец XV ст.
Валынскі кароткі летапіс назваў дзіўныя падзеі «карай на палачанаў», у выніку якой «былі ўражаны людзі полацкія і з таго паміралі».
Дык што ж здарылася ў Полацку больш за дзевяцьсот гадоў таму? Некаторыя сучасныя даследчыкі лічаць, што летапісныя расказы пра «полацкія дзівосы» — нішто іншае як своеасаблівае выказванне варожасці Кіева і яго ўладароў да незалежнай палітыкі, якую праводзіў у тыя часы Полацк і яго гаспадар — князь Усяслаў Брачыславіч. Безумоўна, гэта меркаванне мае пад сабой грунт. Але не ўступаючы ў палеміку з прыхільнікамі гэтага меркавання, хацелася б выказаць і такі пункт гледжання: не выключана, што летапісцы занатавалі паморак, які абрынуўся на Полацк у 1092 годзе, бо, як працягваў, апісаўшы полацкія падзеі, той жа Радзівілаўскі летапіс, «у гэтыя ж часы многія людзі паміралі ад розных хваробаў».
Думаецца, што абодва меркаванні якраз не выключаюць адно друтое: у 1092 годзе ў Полацку сапраўды лютаваў нейкі паморак (калі мець на ўвазе ўспамін пра «язвы», то, хутчэй за ўсё, гэта была чума), а летапісцы засведчылі, што «полацкія дзівосы» былі Божай карай за «грахі нашы і няпраўды», якія навёў Бог на людзей полацкіх, «наказ-
ваючы ім пакаянне мець і пазбавіцца ад граху, і ад зайздрасці, і ад іншых злых спраў непрыязных».
Занатоўваючы падзеі XV—XVIII стагоддзяў, летапісы досыць часта ўзгадваюць паморкі на абшарах Вялікага княства Літоўскага. Аналіз летапісаў прыводзіць да высновы, што розныя пошасці, якія час ад часу лютавалі тут, па сваіх негатыўных наступствах саступалі, бадай што, толькі ваенным бедствам. Дарэчы, досыць часта няшчасці крочылі поруч.
Каб мець лепшае ўяўленне, так бы мовіць аб эпідэміялагічным становішчы ў тагачасным Вялікім княстве Літоўскім, перагорнем разам з вамі старонкі летапісаў.
Летапіс Панцырнага і Аверкі сведчыць: «Року 1424. Такі цяжкі быў паморак, што Уладзіслаў Ягела з князем Вітаўтам хаваліся ў лясах».
Працягвае жудасны мартыралог Яўрэінаўскі летапіс: «Лета 1434... I многа ліха ў той год учынілася ва ўсёй зямлі Літоўскай... і паморкі былі моцныя».
А вось сведчанне з Хронікі літоўскай і жамойцкай: «Року 1448. Голад быў вельмі вялікі ў Літве, такі, што людзей па сёлах елі сабакі, свінні, ваўкі, мядзведзі, памёршых, што не было каму хаваць, бо пасля голаду паўстаў паморак вялікі і ў самім месце Смаленску трупы людскія сабакі цягалі, і з голаду вялікага людзі людзей елі, таксама маці дзяцей сваіх».
Звяртае на сябе ўвагу запіс з Летапісу Рачынскага: «Лета Божага нараджэння 1506. Кароль Аляксандр расхварэўся, бо яго паморак парушыў». Адсюль не выключана, што ўладар Вялікага княства Літоўскага стаў ахвярай чарговай эпідэміі, што наведала ў той час Літву.
Вельмі верагодна, што паморак каштаваў жыцця яшчэ аднаму знакамітаму чалавеку. Спалучым у адно два летапісныя факты. Хроніка літоўская і жамойцкая сведчыць, што ў 1530 годзе «...у Вільні пошасць маравая... панавала». Яе дапаўняе Яўрэінаўскі летапіс: «Пасад і горад Віленскі гарэў лета Божага нараджэння 1530-га... А князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі памёр лета Божага нараджэння 1530-га, жніўня месяца».
Калі верыць Вітаўту Чаропку, Канстанцін Астрожскі памёр 8 жніўня 1530 года ў Тураве. Але Алег Лойка ў рамане «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» сцвярджае, што славуты палкаводзец сканаў «у Віленскіх палацах падчас мору».
Занатаваны паморкі і ў Баркулабаўскім летапісе: «Року Божага нараджэння 1588... у збожжы няўрод, голад моцны, дарагоўля моцная, паморкі, пошасці... Таго ж року 88 у месце Віленскім там у тых краях, таксама ў Кіеве і ў многіх краінах вялікі паморак быў».
У Віленскі паморак 1588 года тамтэйшыя езуіты выказалі невымерную самаахвярнасць, змагаючыся з наступствамі эпідэміі. Ратуючы хворых, мужныя манахі самі амаль усе сталі ахвярамі эпідэміі.
Страшнымі паморкамі быў пазначаны ў Вялікім княстве Літоўскім пачатак XVII стагоддзя. Няўрод 1601 года, голад наступнага, 1602-га далі свой жудасны плён, які засведчыў Баркулабаўскі летапіс: «Таго ж року 1603. У месце Віленскім, у Менску, у Радашковічах, на Оршы, у Шклове і па іншых многіх замках быў паморак вялікі ў пост Піліпаў; а ў якіх замках паморку не было, у тых месцах па дарогах, па вуліцах стражу вялікую дзень і ноч мелі аж да Раства Хрыстова...»
Летапіс малюе жахлівыя карціны эпідэміі: «Страшна было бачыць, як па вуліцах, па дарогах, па гумнах, у равах сабакі мёртвых многіх целы елі», «па пяць, па трыццаць у яму хавалі», «страх бачыць гневу божага».
Згаданы вышэй паморак, відаць, так уразіў летапісца, што некалькі наступных гадоў той, быццам не верачы ў адсутнасць якіх бы то ні было катаклізмаў, штогод занатоўваў: «Той рок з ласкі Божай быў здаровы на людзі...» Але ўжо ў 1608 годзе яму давялося запісаць: «Многа дзетак малых з воспы памёрла».
Многія віленчукі ратаваліся ад «чорнай смерці» ў храмах і там паміралі. Пахаванні ахвяр чумы (відаць, эпідэміі 1661 года) да сённяшняга дня захаваліся ў сутарэннях царквы Святадухава манастыра.
Пачатак наступнага, XVIII стагоддзя быў азмрочаны не толькі крывавай віхурай Паўночнай вайны, але і пры-
шэсцем заўсёдных спадарожнікаў ваенных бедстваў — паморкаў. Іх занатаваў ужо згаданы Летапіс Панцырнага і Аверкі. Пошасць 1709 года выкасіла 10 тысяч жыхароў Львова. Праз год ахвярамі паморку сталі 26 тысяч гданьскіх месцічаў і 12 тысяч насельнікаў Варміі. У гэты ж час «чорная смерць» прыйшла і на нашу зямлю. Летапісец засведчыў: «Року 1710. Маравая пошасць лютавала ў Віцебску год цэлы»; «у Вільні хрысціян вымерла 20 тысяч, жыдоў чатыры тысячы».
Паморак вясны 1708 года ў Вільні згадвае Адам Кіркор у «Жнвопнсной Росснн»: «Зноў голад, маравая пошасць, пажары! Адных езуітаў загінула 117 чалавек. Налічваюць да 34 000 загінуўшых жыхароў. Людзі елі сабак, кошак, мышэй. У ваколіцах злоўлена 8 чалавек, якія, забіўшы сваіх жонак і дзяцей, з’елі іх трупы, а потым нападалі на праезных, забівалі і пажыралі».
Апісанне ўсіх жудасцей можна было б працягваць бясконца: прыкладаў, на жаль, досыць. Але самае страшнае тое, што няшчасныя людзі былі зусім безабаронныя перад паморкамі. «Чорная смерць» забірала столысі ахвяраў, колькі ёй было патрэбна. Тая ж чума ў бубоннай
Паморак у Вільні ў 1708 г. Малюнак Ф. Пелікана з гравюры ксяндза Кварэнгі. 1798 г.
форме (яе распаўсюджвалі пацукі) забірала 80 працэнтаў захварэўшых, а ў лёгачнай форме (яна перадавалася ад чалавека да чалавека) — усе 100 працэнтаў.
Падчас эпідэмій звар’яцелыя ад жаху людзі ў лепшым выпадку лічылі паморкі Божай карай, а ў горшым — спісвалі іх на яўрэяў, якія быццам бы склалі змову і атручваюць калодзежы, каб знішчыць усіх хрысціян. Вынікам людскога невуцтва і жывёльнага жаху былі жудасныя яўрэйскія пагромы. Напрыклад, падчас паморку ў французскім горадзе Сен-Вельтэн 14 студзеня 1493 года 2000 яўрэяў, «вінаватых» у ім, спалілі жывымі.
Дарэчы, менавіта пасля эпідэміі чумы XIV стагоддзя, a канкрэтна — з 1350 года яўрэям у Заходняй Еўропе дазвалялі жыць толькі ў спецыяльна вызначаных гарадскіх кварталах, якія атрымалі назву «гета». Тагачасны пераслед яўрэяў, дарэчы, выклікаў іх масавыя перасяленні ў Польшчу і Вялікае княства Літоўскае, дзе цемрашалаў, відаць, было менш.
Дзеля справядлівасці трэба заўважыць, што людзі спрабавалі ажыццяўляць нейкія прафілактычныя меры падчас эпідэмій. Каб пазбегнуць заражэння чумой, у сярэдневяковай Еўропе, напрыклад, абкурвалі памяшканні, палячы палын, мяту, дзягілевы корань, ягады ядлоўцу, або выкарыстоўвалі камфару.
Продкі ж беларусаў падчас паморкаў звычайна апелявалі да Bora, а то і да звышнатуральных сіл, якія, на іх думку, толысі і маглі абараніць іх ад страшнай бяды. Калі чалавека апаноўвала якая-небудзь пошасць, напрыклад тая ж чума, мясцовы шаптун тварыў над ім замову: «Чумачумішча, ведзьма-вядзьмішча, сучка-сучышча, ідзі ты на мох, на балоты, на сухі лес, на чортавую люлысу ад раба Божага, ад ягонай жоўтай косткі і чырвонай крыві. Хух, святы дух!»
Існавалі і другія сродкі, так бы мовіць, калектыўнай абароны ад паморкаў. Прадвесцем бяды лічылася так званая маравая панна — маладая жанчына з чорнай хусткай у руцэ, якая быццам бы лятала па небе над асуджаным на паморак населеным пунктам. Найперш бяда па-
гражала той хаце, у вакно ці дзверы якой маравая панна прасуне руку і ўзмахне хусткай. Таму людзі падчас эпідэмій старанна зачынялі дзверы і вокны.
Ратаваліся і па-іншаму. Дзяўчаты, сабраўшыся познім вечарам у адной з хат, павінны былі за ноч саткаць палатно, з якім з узыходам сонца яны хадзілі з тужлівым спевам вакол вёскі. Пасля пад палатном, якое трымалі ў руках, разводзілі касцёр з трэсак, прынесеных з кожнага двара. Праз своеасаблівую вогненную браму павінен быў прайсці кожны жыхар. Напрыканцы на кастры спальвалі і само магічнае палатно.
Яшчэ ў канцы XIX стаюддзя з маравой паннай змагаліся з дапамогай абворвання паселішчаў. У саху запрагалі трох голых цнатлівых дзяўчат, якія ў суправаджэнні старых жанчын, што ўзнімалі неверагодны лямант, каб адагнаць маравую панну, павінны былі пракласці вакол вёскі
разору.
Былі і больш «цывілізаваныя» сродкі абароны ад эпідэмій: усталяванне на рагах паселішча так званых збярогкамянёў з выбітымі на іх шасціканцавымі праваслаўнымі крыжамі. Адзін з такіх камянёў захаваўся каля вядомай вёскі Крэва. Лічыцца, што яго ўсталявалі падчас эпідэміі халеры 1871 года.
Збярог-камень з в. Крэва (Смаргонскі раён). Усталяваны падчас эпідэміі халеры 1871 г.
На жаль, усё гэта дапамагала мала. Заразіўшыся чумой або халерай, чалавек быў, за рэдкім выключэннем, асуджаны на смерць.
Больш-менш паспяхова змагацца з паморкамі людзі навучыліся толькі ў другой палове XIX стагоддзя, а пра перамогу над некаторымі страшнымі хваробамі ўрачы загаварылі яшчэ праз некалькі дзесяцігоддзяў. Але ці можна быць упэўненым, што тыя перамогі — канчатковыя?..
Ёсць сведчанні пра эпідэміі, што адбываліся на Беларусі, і не ў такі ўжо далёкі час. Так, напрыклад, у 1893 годзе параходы з Кіева завезлі ў Пінск халеру. Эпідэмія хутка распаўсюдзілася па Мінскай губерні, ахапіўшы Пінскі, Бабруйскі, Рэчыцкі, Мазырскі, Ігуменскі, Барысаўскі і Навагрудскі паветы. Было выяўлена 1311 хворых, 527 з іх (40 працэнтаў) памёрлі.