Што раньш было...
Святаслаў Асіноўскі
Выдавец: Беларусь
Памер: 207с.
Мінск 2008
Недзе з XIV стагоддзя казакамі сталі называць вольных людзей з ліку вызваленых ад падаткаў сялян, якіх
рассялялі ў памежных раёнах. Галоўнай іх задачай было нясенне вартавой службы супраць набегаў ваяўнічых качэўнікаў.
Па сведчанні Вітаўта Чаропкі, у дачыненні да Вялікага княства Літоўскага казакі ўпершыню згадваюцца Хронікай літоўскай і жамойцкай пад 1429 годам, калі войска Вялікага княства Літоўскага хадзіла ў паход на Волгу.
Калі верыць Кастамараву, ужо ў канцы XV стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім казаком лічылі ваяра, які, аднак, займаўся рамёствамі і гандлем. «Пры Жыгімонце I і Жыгімонце Аўгусту, — адзначаў гісторык, — былі два роды казакоў: адных набіралі старосты з каралеўскіх мястэчак і валасцей; другія збіраліся ў вольныя шайкі і выбіралі самі сабе правадыроў».
Але па-сапраўднаму ўплывовай і дастаткова самастойнай сілай казацтва стала тады, калі ўзнікла легендарная Запарожская Сеч — своеасаблівы правобраз вольнай казацкай дзяржавы. Дакладная дата яе ўзнікнення не вядома Але засведчаны факт, што ў 1533 годзе канеўскі староста Яўстафій Дашковіч на пётркаўскім сейме прапанаваў размясціць на астравах у ніжнім цячэнні Дняпра пастаянную казацкую варту ў 2000 чалавек. Прыкладна праз 30 гадоў князь Дзмітрый Вішнявецкі пабудаваў на востраве Хорціца ўмацаванне і размясціў там. казакоў. Нарэшце, у грамаце Жыгімонта Аўгуста пад 1568 годам паведамляецца, што казакі на ніжнім Дняпры «не толькі ходзяць, як раней бывала, але і перамешківаюць, гэта значыць, жывуць».
Якім чынам фарміравалася казацтва? Вось меркаванні Усевалада Ігнатоўскага: «Ня маючы сілы змагацца з панам., мужык уцякаў ад яго туды, дзе аблогам ляжалі вольныя землі, куды панская дзяржава яшчэ не працягнула сваіх рук, — на поўдзень, у шырокія дняпроўскія стэпы. Там толысі станавіўся ён вольным чалавекам, казаком. 3 цягам часу ўсё больш і больш народу шукала паратунку ад уціску на поўдні, і к пачатку XVII сталецця паўднёвыя стэпы на сваім абшары сабралі вялікую грамаду казацкага люду».
На думку Вітаўта Чаропкі, які грунтуецца на меркаванні В. Ластоўскага і У. Пічэты, што менавіта беларускія сяляне стварылі Запарожскую Сеч, «добрая частка запарожскіх казакоў паходзіла з літвінскіх земляў — тысячы і тысячы ўцекачоў з Літвы (Беларусі) папаўнялі казацкія шэрагі... Часта казакі-літвіны вярталіся на Літву паквітацца са сваімі ворагамі — панамі і шляхтай».
Набліжаючыся да высвятлення прычын казацкіх узрушэнняў канца XVI — першай паловы XVII стагоддзя, варта ўспомніць меркаванне Усевалада Ігнатоўскага, які бачыў значную розніцу паміж казацкімі бунтамі Масковіі і Літвы. На яго думку, прыволжскія і данскія казакі абураліся «проці свайго гаспадарства з прычын палітычна-сацыяльных». У адрозненне ад іх украінскія казакі, сярод якіх, як мы ўжо адзначалі, было многа беглых сялян з Беларусі, бунтавалі не толькі «з прычын палітычна-сацыяльных, але і з прычын рэлігійных і нацыянальных». «Яма паміж заходнім казаком і гаспадарствам, — заўважае Ігнатоўскі, — была куды глыбей, чым яма паміж гаспадарствам і ўсходнім казаком».
Адносіны да казакоў з боку ўлад у Літве і Польшчы былі дастаткова складаныя. 3 аднаго боку, яны, як ужо
Бой войска Рэчы Паспалітай з казакамі. Барэльеф з Сен-Жэрменскага сабора (Францыя). XVII ст.
6. Зак. 825
73
адзначалася, неслі вельмі важную для дзяржавы памежную службу. 3 другога, як сведчыў Вацлаў Ластоўскі, «яны жылі з вайны, калі-нікалі нападаючы на туркаў і татараў і вызываючы гэтым войны паміж Полыпчай і Турцыяй. Турцыя, выведзеная з цярпення казацкімі напасьцямі, не раз гатовілася да вялікай вайны з Полыпчай, хочучы зваеваць заадно і Польшчу, і яе казакоў...».
I вось яна — прычына казацкага бунта. Ластоўскі бачыў яе ў наступным: «Каб не дапусьціць да вайны, Полыпча пастанавіла прыціснуць казакоў, адбіраючы ім прывілеі караля Батораго і ўсе тыя правы, якія яны дагэтуль мелі. Тады казакі ўзбунтаваліся і напалі на Польшчу».
Казацкія паўстанні канца XVI стагоддзя (кіраўнікі — Севярын Налівайка, Рыгор Лабада, Крыштаф Касінскі) і пачатку XVII стагоддзя (кіраўнікі — Тарас Паўлюк, Астранін), згодна з Ластоўскім, былі адказам на спробу ўлад зрабіць замах на вольнасці і прывілеі казакоў. Як вядома, гэтыя крывавыя падзеі, закрануўшы, дарэчы, і Беларусь, скончыліся для казакоў паражэннем і новым, яшчэ болып жорсткім наступам на іх правы. Вынікам яго стала тое, што ў лютым 1638 года каля ўкраінскага мястэчка Трохцяміраў была склікана вялікая рада, на якой казакі вымушаны былі даць прысягу ў тым, што яны будуць слухаць урад, не стануць хадзіць на мора, не будуць заводзіць чарнячых рад, не асмеляцца прымаць нікога ў сваё саслоўе і будуць гатовыя ўціхамірваць свавольства халопаў, як толькі будзе патрэбна.
Мікалай Кастамараў так апісвае далейшае развіццё падзей, якія ён называе «знявагай казацтва». «Па просьбе казакоў, — сведчыў гісторык, — 9 верасня (1638 г. — С.А.) была прызначана рада ў прысутнасці кароннага гетмана. Зразумела, разважанні казакоў не маглі быць вольнымі. На гэтай радзе выбралі чатырох паслоў да караля: Рамана Полаўца, Івана Баярына, Яца Ваўчанка і Багдана Хмяльніцкага. У інструкцыі, дадзенай ім, яны не смелі ўжо, як рабілася раней, прасіць вяртання старадаўніх вольнасцей, малілі толькі пакінуць ім зямлю і маёмасць і абяцалі ва ўсім падпарадкоўвацца волі ўрада...
Праз тры месяцы, 4 снежня, польны гетман сабраў казакоў ва ўрочышчы Маслаў-стаў слухаць рашэнне караля і Рэчы Паспалітай. Казакі пазбаўляліся сваіх ранейшых правоў і не маглі выбіраць сабе начальнікаў. Замест выбранага з іх асяроддзя гетмана, як яны самі яго называлі, або старшага, як тытулавалі яго раней палякі, прызначылі ім камісара шляхціца... Палкоўнікі на шэсць палкоў прызначаны былі таксама з асоб шляхецкага звання... Вайсковымі есауламі былі асобы з казакоў, але з тых, што асабліва вызначыліся вернасцю Рэчы Паспалітай... Ранейшы пісар, Багдан Хмяльніцкі, пазначаны ў ліку сотнікаў чыгірынскага палка; ён, можа быць, быў паніжаны ў годнасці за ўдзел у двух апошніх паўстаннях...»
Абраза, знявага для вольналюбнага казацтва была страшэнная. «Ні гонару ім, ні славы не было, — адзначалася ў адным з украінскіх летапісаў, — бяда іх сталася горш турэцкай няволі; палкоўнікі і ўсе старшыны шляхціцы абыходзіліся з імі як з рабамі і загадвалі тапіць свае печы, даглядаць коней і сабак, чысціць двары свае. Гэта ж рабілі з імі старосты і падстаросты».
Адзін з непасрэдных сведкаў «казацкай знявагі» Багдан Хмяльніцкі (па сведчанні Вітаўта Чаропкі, сын літвінскага шляхціца, забітага ў бітве з туркамі каля Цацоры) да таго ж быў страшэнна абражаны асабіста: чыгірынскі падстароста Чаплінскі напаў на хутар Хмяльніцкага Суботаў, разрабаваў яго, захапіў палюбоўніцу гетмана — польку, чатыры дні пратрымаў у кайданах гаспадара; зяць Чаплінскага — Камароўскі люта высек дзесяцігадовага сына Хмяльніцкага, і на другі дзень хлопчык памёр...
Шматлікія звароты Хмяльніцкага ў суд, нават да караля Уладзіслава IV, вынікаў не далі — нахабнае свавольства Чаплінскага засталося непакараным.
Знявагу казакі цярпелі дзесяць гадоў. Вясной 1648 года яны ўзнялі паўстанне. Узначаліў казацкі рух Багдан Хмяльніцкі.
Чаго хацелі паўстаўшыя ўкраінскія казакі? Афіцыйны пункт гледжання ў свой час выказаў Лаўрэнцій Абэцэдарскі, які, адзначаючы, што «рэлігійная процілегласць
Бой украінскіх казакоў з флатыліяй войска Вялікага княства Літоўскага на Дняпры. Галандскі мастак Абрагам. ван Вестэрфельд, які служыў пры двары Януша Радзівіла. 1651 г.
паміж народнымі масамі праваслаўнага веравызнання і іх прыгнятальнікамі, пераважна католікамі, жорсткі нацыянальна-рэлігійны прыгнёт мас шмат у якіх выпадках надавалі вызваленчай барацьбе рэлігійную афарбоўку», сцвярджаў, быццам барацьба казакоў і падтрымаўшых іх беларусаў «мела класавы характар».
Больш канкрэтным выглядае меркаванне Вацлава Ластоўскага, які лічыў, што Хмяльніцкі «пастанавіў адамсьціць... паном за сябе і за свой народ».
Блізкае да гэтага меркаванне Усевалада Ігнатоўскага: «3 вялікай збройнаю сілаю ішоў Хмяльніцкі на помсту ў Польшчу, маючы на мэце выбіць з панскай няволі як казакоў, так і просты народ».
Згодна з Кастамаравым, Хмяльніцкі «вырашыў адпомсціць панам-ляхам вайною не за сваю толькі крыўду, але за зневажанне веры рускай і за ганьбаванне народа рускага».
Цікавыя высновы робіць сучасны даследчык Васіль Мялешка. Ён аспрэчвае ранейшае меркаванне, што і казакі,
і беларускія сяляне змагаліся суіграць «польскіх паноў, за ўз’яднанне з Расіяй». На яго думку, барацьба ішла «не за змягчэнне феадальнага прыгнёту, паслабленне тых або іншых павіннасцей, самавольстваў пануючага класа. У названыя гады мэтай іх барацьбы было вынішчэнне шляхты, незалежна ад яе этнічнага паходжання, як галоўнага віноўніка няшчаднага прыгнёту».
Якраз у гэтым відавочнае супадзенне інтарэсаў казацкага і сялянскага рухаў.
Натуральна паўстае і друтое пытанне: чаго шукалі ўкраінскія казакі на Беларусі? Пануючым меркаваннем з’яўляецца наступнае: казакі прыйшлі на Беларусь, каб дапамагчы тутэйшым сялянам і гарадской беднаце ў іх класавай барацьбе з польскімі панамі і каталіцкім і уніяцкім духавенствам. Але гэта, здаецца, толькі палова праўды, а можа, і значна меншая яе частка. Безумоўна, Хмяльніцкі шукаў на Беларусі паплечнікаў у сваёй барацьбе. Непакоілі яго і значныя вайсковыя сілы, якія мела тут Вялікае княства Літоўскае, — яны ўяўлялі з сябе пагрозу для казакоў, і іх трэба было нейтралізаваць.
Праўда, ёсць яшчэ адно меркаванне наконт мэтаў «беларускага рэйда» казацкіх загонаў. Безумоўна, яно дастаткова спрэчнае, але, як і любое другое, мае права на жыццё. Гісторыкі, якія ў 1993 годзе падрыхтавалі вучэбны дапаможнік для вайскоўцаў «Гісторыя Беларусі», высоўваюць наступную версію: «Украінскі гетман і казацкая старшына мелі планы стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і землі паўднёва-ўсходняй Беларусі. Б. Хмяльніцкі яшчэ ў маі 1648 г. пачаў засылаць у гэтыя раёны сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны для пачатку ваенных дзеянняў. Такім чынам у паветах, якія былі найбольш патрэбны казацкай старшыне, інспіраваўся вызваленчы рух мясцовага насельніцтва».
Як жа разгортваліся падзеі на Беларусі? Звернемся да сведчанняў Мікалая Кастамарава. «Першы, хто прынёс у Белую Русь заклік да вызвалення, — пісаў гісторык, — быў шляхціц Галавацкі, які згуртаваў апалчэнне каля Старадуба... Галавацкі з-Старадуба ўступіў у Беларускі край, хутка пайшоў адтуль, але наведванне яго пакінула сляды;