Штрыхкоды  Франц Сіўко

Штрыхкоды

Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 172с.
Мінск 2017
29.13 МБ
Канечне, статус літаратара сталічнага нейкія перавагі ў параўнанні з тым, хто жыве ў правінцыі, дае. Але затое і абавязвае, мабыць, да большага. Асабліва ў часы няпэўныя, крызісныя — тыя, што сапраўдную грамадзянскую вартасць творцы высвечваюць. Усе гэтыя скокі-пераходы мінчукоў з адной творчай суполкі ў другую, уся гэтая іх кругавая ўсяеднасцьусёдаравальнасць — куды як яскравае сведчанне нязводнага сталічнага апартунізму. На фоне якога непахісная адданасць СБП якой-небудзь падсвільчанкі Марыі Баравік для яго носьбітаў — проста недарэчны, варты пацвельвання рудымент духоўнае ўпёртасці. У той час як, можа, менавіта яна, Марыя Баравік, у дадзены момант для іміджу літаратара і больш важная.
Як розныя паводле характару ды бачання месца ўласнае асобы ў ерархіі творчага асяродку літаратары ў правінцыі жывуць, так, вядома, усялякага дабра па рыдлёўцы ў сталічнай літтусоўцы адіпукаецца. He на ўсялякай казе да каторага правінцыйнага творцы пад’едзеш, гэтаксама не ў кожнага небажыхара сталічнага пры сустрэчы з правінцыялам твар не звузее ў тугой (паводле Маякоўскага) слоновостн — откуда, мол, н что это за географнческне новостн?”
Ад часоў даўніх, ад пары ўтварэння ў Беларусі абласных пісьменніцкіх філій так у нашых шыротах павялося, што сталічныя літаратары нязменна выкарыстоўваюць правінцыю для сваіх месіянскіх набегаў... I хоць правінцыя як крыніца спажывы не такая ўжо невычэрпная, аднак жа не такая і малая, каб яе ігнараваць. Найперш для тых, што маюць доступ да крыніцаў фінансавання. Усе гэтыя сённяшнія фундатарскія, дабрачынныя ўтварэнні, арганізацыі, кампаніі, падобна, часам дзеля таго толькі і існуюць, каб задавальняць патрэбы абмежаванай купкі сталічных дзеячаў. Чым яны спраўна і карыстаюцца і да чаго чалавека старонняга, нават і тройчы свайго паводле поглядаў блізка не пусцяць. Можа, і не да месца будзе такое прызнанне,
але, страціўшы ў свой час з-за прыналежнасці да СБП працу, я, ведаючы ўсю гэтую гідкую сталічную кухню, нават заікнуцца пра свой клопат у тамтэйшых колах не памануўся. Неяк наважыўся пра такі стан справаў напісаць у адну падобную арганізацыю — прамаўчалі ў адказ, зрабілі выгляд, быццам не пачулі. Такое ўражанне было, што нават яшчэ і пакрыўдзіліся.
10.
У пераліку сумнеўных родаў чалавечай дзейнасці літаратуры належыць не апошняе месца. I не дзіва, бо ўжо сам факт нашага звароту да асэнсавання ўласнага (або чужога у залежнасці ад нашых мастацкіх схільнасцяў і прыярытэтаў) жыццёвага досведу як спосабу спасціжэння свету, а разам з тым, незалежна ад таго, маем мы гэта на мэце ці не, і стварэння пэўнага лякала яго ўспрыняцця для іншых — акт хутчэй д’ябальскі, чым Боскі. I справа не гэтак у замаху чалавека на Боскае, як у прэтэнзіі на валоданне тым, чым валодаць немагчыма паводле вызначэння, — абсалютнай ісцінай. У спробе калі не грунтоўна ўхапіць Бога за бараду, дык хаця б выдзерці з яе шматок шчэці ў якасці доказу ўласнае самасці. Маўляў, глядзіце, людзі, і я чагосьці варты, на штосьці здатны, чымсьці адметны. He заглыбляючыся ў асобныя прыклады наўпроставага самаатаясамлення асобы літаратара з Богам (такога ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства таксама даволі), вернемся да нашага азначэння літаратурнага занятку як сумнеўнага. Сумнеўнага з пункту гледжання логікі, затое куды як прыцягальнага з гледзішча спажывы для душы. Таго самага д’ябальскага і Боскага адначасова, што, як бы балюча часам ні апякала сваіх верных служкаў асцюкамі абыякавасці ды няўдзячнасці, назаўсёды застанецца для іх (нас) найпрыцягальнейшым.
Выспа Дараванне
Заўсёды ў шэрагу топавых тэмаў — вечная тэма даравання. I жук і жаба лічаць ледзь не за абавязак хоць якім чынам, хоць мімаходзь у яе абмеркаванні адзначыцца. У выніку — мноства высноваў безліч інтэрпрэтацый, процьма непаразуменняў. I, вядома ж, не абыходзіцца без крайнасцяў. Сутнасць якіх калі і не зводзіцца да адмовы прызнаваць дараванне ў якасці катэгорыі вартаснай, што і прыбраць з вачэй ужо, маўляў, было б не грэх, дык і пэўнасці ў вызначэнні ступені яго значнасці не дадае. За выключэннем выпадкаў зусім відавочных, калі сумнеў не толькі недарэчы, а наогул — знаходзіцца па-за межамі здаровага сэнсу.
Як і многія іншыя паняцці маралі, паняцце даравання не выклікае розначытанняў у адной пазіцыі — добраахвотнасці. Якімі б акалічнасцямі, напрыклад, ні былі засмечаныя год трыццаць таму нашыя ўзаемаадносіны з цяпер ужо спачылымі бацькамі, якімі непаразуменнямі ні былі б яны ў свой час азмрочаныя, калі мы насамрэч прагнем хаця б прамінулаю да-
таю заслужыць дараванне, выправіць тое, што зрабіць па маладосці, можа, не хапіла розуму і волі, тады да выпадкаў сваіх правінаў датычна нябожчыкаў мы немінуча будзем раз-пораз вяртацца, у той час як іхнія датычна нас (калі такія былі) пададуцца нам нявартымі ўвагі. I мы пастараемся іх не толькі збольшага забыць, а і вытруціць з памяці раз і назаўсёды.
Кожны, хто хоць крыху сочыць за дыскусіямі на тэму даравання ў айчынных сродках масавай інфармацыі, без цяжкасці адзначыць, што заўсёды яно ў нашым грамадстве — адмысловы культ. У залежнасці ад мэты выказвання — то выконвае ролю паказчыка безумоўнае духоўнае сталасці, то, наадварот, недаразвітасці, хіжасці асобы. Прыклады даравання як праявы ўласнага высакародства можна падкрэсліваць. У дараванне можна гуляць. Дараваннем можна пры нагодзе казыраць. А можна і маніпуляваць, і выхваляцца. Гэтаксама, як і дакараць, папікаць або сарамаціць.
Згодна з няпісаным правілам паліткарэктнасці, гэтак распаўсюджанай сёння сярод пэўнае часткі прасунутых (так яны самі сябе бачаць і атэстуюць) беларусаў, пра здольнасць дараваць ці не дараваць след разважаць не інакш як у сувязі з тэмаю ўзроўню цывілізаванасці асобы, яе інтэграванасці ў сусветную культуру або, наадварот, — дзікае замшэласці, духоўнае занядбанасці, неверагоднае першабытнае ўпёртасці, тупізны, дурасці і г. д. Пры гэтым скочванне да сітуацыі, калі свет a priori пачынае дзяліцца на тых, хто заўсёды дараваць павінен, і тых, каму заўсёды належыць дараваць, як правіла, нікога не бянтэжыць. Маўляў, галоўнае тут — прадэманстраваць волю да даравання, а ўжо як яно там ды што — справа дзясятая.
Корань слова дараваць — дар. У сэнсе дарунак. Семантычна прабачэнне, якое мы камусьці падносім як дарунак. Тое, што, калі нават часам і даецца нам вельмі няпроста, аб’екту прабачэння, згодна з кодэк-
сам ветлівасці, падносіцца, аднак, такім чынам, быццам зусім ніякіх высілкаў дарадаўцу не каштуе. Прабачэнне, пра якое апошні памятаць, канечне, можа, а вось лішні раз прылюдна ўзгадваць без рызыкі быць абвінавачаным у хітраванстве, хлуслівасці, двурушнасці або хіжасці намераў — ні ў якім разе.
Большасць людзей успрымае дараванне як адсутнасць імкнення да помсты (у выніку свядомага яго падаўлення або абыякавасці натуры наогул — не так важна) за нейкі гідкі ўчынак. I калі такая інтэрпрэтацыя даравання пярэчанняў і нязгоды, як правіла, не выклікае, то адсутнасць захадаў да захавання памяці, гэта значыць да працягу стасункаў ахвяры, то-бок даравальніка, з крыўдзіцелем, наадварот, правакуе часам рэакцыю апошняга (як і яго аднадумцаў—апалагетаў усёдаравальнасці) даволі бурную. Але гэта ўжо, мабыць, праблема не гэтак хібаў светапогляду асобы, як, хутчэй, недахопаў яе ўнутранай культуры. Умець годна перажываць чужую, асабліва калі той чужы яшчэ што-небудзь для цябе значыць, абыякавасць дадзена не кожнаму. Такое ўменне, як вядома, — наканаванне моцных. Яно не прыходзіць да чалавека ўвадначас і часцей за ўсё перадаецца нам генетычна, у спадчыну ад прашчураў.
У Караткевіча ў дзённіку як выклік не ў меру экзальтаваным прыхільнікам усёдаравальнасці: “Чорны... памёр у каменных джунглях, змучаны безграшовасцю, крытыкамі, уціскам цэнзуры, знявечаны фізічна трыццаць сёмым годам — хай гэтаму году і тым, хто рабілі гэты здзек з сапраўдных,— вечная ганьба і... помста” (падкрэсленамною. — Ф. С.).
Магчыма, з гледзішча чалавека іншай эпохі — і занадта жорстка. Разам з тым — упаўне справядліва. Бо амаль заўсёды, за рэдкім выключэннем, мы знаходзімся там, дзе нам і належыць быць паводле светапогляду, перакананняў, схільнасцяў. Так што ўсе нашыя спасылкі на абставіны, усе нашыя спробы апраўдаць імі ўласныя
непрывабныя, ганебныя, бессаромныя паводзіны — лухта. Гэткае ж круцельства, як і, напрыклад, абяцанка нейкага пракудліўца вось заўтра ўсё выправіць ды стаць урэшце чалавекам. Як можна за паўдня стаць тым, да чаго ад нараджэння не маеш паклікання?
Паводле высноваў некаторых сацыёлагаў, найчасцей здольнымі да выпраўлення аказваюцца злачынцы так званыя “сур’ёзныя”. Схільныя ж да дробных паскудстваў людзі, аказваецца, выпраўляюцца рэдка. Наадварот, часцей за ўсё тонуць у сваіх паскудствах канчаткова, з галавою. Што лішні раз сведчыць: калі з пакарання карысці мала, ды і з беспакаранасці — не больш.
Часта ў якасці слушнасці тэзы аб дараванні як праяве найвышэйшага чалавекалюбства прыводзяць гісторыю Раскольнікава са “Злачынства і пакарання”. А на ўнутраную палеміку пісьменніка з самім сабой, якая так напружана выяўляецца ў заключнай сцэне размовы Стаўрогіна з архірэем Ціханам у “Бесах”, чамусьці куды радзей звяртаецца ўвага. Алёша Карамазаў, Стаўрогін, Раскольнікаў — персанажы аднаго ланцуга, сведчанне не дваістасці поглядаў ці ўнутранага разладу аўтара, а, хутчэй за ўсё, яго пастаяннага, бесперапыннага пошуку варыянтаў адказу на адно і тое ж няпростае пытанне.
Асобны нюанс развагаў на тэму даравання — узровень іх адпаведнасці хрысціянскім каштоўнасцям. Нішто не прыўносіць у абмеркаванне гэтае тэмы так шмат неабгрунтаваных, паспешлівых высноваў і рознага кшталту аблудных выракаў-папрокаў, нішто не спараджае ў нашым жыцці і ў нашых узаемаадносінах аднаго з адным гэтулькі фарысейства, як апеляванне падчас спрэчак аб дараванні да Божых прыказанняў.
Сапраўдных знаўцаў Божых прыказанняў — кот наплакаў, добраахвотных жа іх інтэрпрэтатараў гаць гаці. Вольнае, павярхоўнае тлумачэнне сказанага Богам ці нават прыпісванне Яму словаў якіх Ён наогул
не прамаўляў, у соцыуме з перакуленым уяўленнем аб сутнасці тых праказанняў — часам бяспройгрышныя варыянты сілавога доказу слушнасці ўласнае пазіцыі. Тым больш, калі сама пазіцыя цьмяная, як перадвечаровы восеньскі лес, а апанент дарасці да звычкі прапусціць прадмет размовы праз уласныя глузды ці то не захацеў, ці то не даў рады і цяпер карыстаецца ў якасці лапіка на прарэсе ведаў сумнеўнымі меркаваннямі выдаўцоў прапісных ісцін стогадовае даўніны. У выніку — такая каша ў галаве ў суразмоўнікаў, што і тузін псіхааналітыкаў хоць адно разумнае, рацыянальнае зерне з таго ўсяго цьмяна-невыразнага месіва наўрад вывудзіць.