Штрыхкоды
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 172с.
Мінск 2017
Здараецца такое пры чытанні, што міжволі захочацца працягнуць радок. Напрыклад, такім чынам:
Матуійка возьмёт ведро, молча прйнесёт воды... Я — калгасніца маладая, жыву весела, ані дбаю...
Любім трымаць іншых за дурняў. I нярэдка, забавіўшыся такой нікчэмнай гульнёю, страчваем нюх да цвярозай ацэнкі здольнасці гэтых іншых аналізаваць прыхаваныя матывы ды паводзіны нас саміх.
Нейкі ўсё больш зычлівы робішся дзень пры дні. Вось грыбоў сёлета шмат па лясах, дык сядзіш і варожыш з чалавекалюбства: хаця б прымаразкі заўчасна не пачаліся ды паспелі людзі набраць апенак пад завязку. A то прымарозіць няўрокам і бывай тады, грыбны парадыз.
Дзе-небудзь у глухім лесе, здараецца, прыгнешся падняць грыб, аж глядзь: побач з тым грыбам букет штучных кветак у глебу ўторкнуты. Хтосьці памёр тут, няйначай, ці, мабыць, забілі каго-небудзь гэтым месцам, ці сам чалавек, можа, засіліўся.
Пакінеш каштоўную знаходку, далей пойдзеш. у прыгарадным жа Лучоскім ляску, спрыхаду, і наогул падчас ціхага палявання адно пад ногі глядзі. Бо што ні крок, то магілка, кветкамі ды крыжыкам упрыгожаная: сабачыя клады.
Ноўкаўскі лес — зусім прыгарадны, вярстах у шасці ад Віцебска. Між тым месцамі глухі да вусцішы: яры, яміны, гушчар. Асабліва ў бязлюднае будзённае ранне страхавіты. I грыбны, як ні дзіўна. Асабліва там, дзе дзікамі акупаваны-развораны. На разворах тых заўсёды што-небудзь ды знойдзеш. He баравік, дык польскі грыб падымеш, не падасінавік, дык сушонік. Груздоў шмат, пярэстых індыкоў (парасонаў) таксама.
Паходзіш па вепручыных сцежках, і няўзнак кошык з сяго-таго і набярэцца. I ўдала, і не самотна: хоць якая, хоць вепручыная, але ж жывая душа побач. А сёлета — каб след жывёліны ў лесе. Выбілі ўвадначас дзічыну з-за пагрозы эпідэміі чумы, і адразу спусцеў неяк, зрабіўся няўтульным, нежывым прыгожы Ноўкаўскі лес.
Дзеці на дварэ пры снегавіках — сведчанне адвечнага імкнення чалавека да стваральнага пачатку. Лепяць і не думаюць пераймацца меркаваннем нейкае там адцягнена-абстрактнае мэтазгоднасці. Лепяць, ахопленыя імпэтам штосьці вартае пабудаваць уласнымі рукамі, — немудрагелісты, як сама прырода наўкола, занятак.
Цётка, ды не тая...2
Цётка-чужаніца, асоба з саламяным німбам вакол цемя і неўтаймоўнай схільнасцю да скаргапісання, паклёпаў, даносаў і іншых неэкзатычных відаў какання ў чужы кампот, чытае вершыкі і з уздымам распавядае пра тое, як днямі на лецішчы, у перапынку паміж шынкаваннем капусты і прыбіраннем з градак цыбулі, разрадзілася ў выніку творчага азарэння яшчэ і рыфмаваным прадуктам.
Затым ненавязліва, бы між іншым, распавядае пра намер супрацьстаяць ганебнай практыцы не пускаць літаратараў у аўдыторыі. Як такі намер будзе ажыццяўляцца — невядома. Бо толькі ўжо зусім сляпы і глухі не ведае, колькі менавіта сама цётка разам са сваімі хаўруснікамі панаторквала калегам на шляху да тых самых аўдыторый асцюкавіння ў выглядзе негалосных і галосных забаронаў.
У змаганні з апанентамі галоўныя цётчыны фішкі, якімі яна карыстаецца дзе і як толькі можа, — самаўсхваленне і гульня ў бязмежны, без берагоў і краю, патрыятызм. А найзапаветная яе мара, як вынікае з падсалоджаных крывым усмехам рэплік, — пра тое, каб людзі тэрмінова кінулі ўсе справы ды заняліся чытаннем яе «несмяротных» опусаў.
А найбольш абыходзіць кабеціне тое, што пры гэткай высокай канцэнтрацыі ў тых опусах духоўнага пачатку, якога, маўляў, так катастрафічна нестае сучаснаму свету, хоць ты расперажыся, — не выяўляе паскудны свет да іх ніякай цікавасці.
Цётка запоўніла сваёю грувасткаю постаццю тутэйшыя літабшары і топчацца па іх, як апоеная брагай свіння. Куды ні паткніся, — скрозь яе аздобленая пукам штучнага валосся галава. I каму, апроч самой цёткі, увесь гэты дурны псеўдатворчы аргазм патрэбны, — аднаму д’яблу вядома.
2 Варыянт урыўка з твора “Плебейскія гульні”.
Ах, спадару гендар...
Набокаў у лісце да Э. Уілсана: “...I наогул, да жаночай прозы я стаўлюся з недаверам. Пісьменніцы належаць да іншай літаратурнай катэгорыі”. У Чэхава скрозь у лістах — гэткае ж, дзе больш, дзе менш прыхаванае, a то і зусім наўпроставае, меркаванне.
У Стэндаля: “Тое, што жанчыны-аўтары вельмі рэдка дасягаюць велічы, у той час як самыя нязначныя іх лісты поўныя хараства, адбываецца таму, што заўсёды яны наважваюцца быць шчырымі толькі напалову; стаць шчырымі для іх тое самае, што выйсці з дому без карункавай хусціны. Няма нічога больш звыклага для мужчыны, як пісаць выключна пад дыктоўку ўласнага ўяўлення, не ведаючы, куды гэта прывядзе”.
Агулам не маючы нічога супраць жаночае эмансіпацыі, Фаўлз зазначае:
“Яны (жанчыны. Ф. С.), канечнеж, павінны быць роўнымі з намі, але ім прапаноўваюцца толькі нашы спосабы існавання, мужчынскія ўяўленні (у сацыяльным і кар’ерным сэнсе) аб роўнасці. Таму ў выйгрышы аказваюцца толькі жанчыны з мужчынскім складам характару, якія ў стане дзейнічаць па-мужчынску. Што да астатніх, то яны падобныя да птушак у клетках, апынаюцца ў становішчы, калі не могуць паклапаціцца пра сябе”.
У Одэна: “Мужчынам і жанчынам наканавана змагацца з рознымі складанасцямі. (...) Мужчынам след пазбягаць эстэтызму. (...) Жанчыне трэба пераадольваць эмоцыі. (...) Калі б мужчыны даведаліся, што жанчыны кажуць пра іх адна адной, род чалавечы вымер бы”. I далей такое: “Мужчыны павінны вырабляць механізмы і станкі, а жанчыны вырашаць, якія менавіта. Жанчыны больш разважлівыя за мужчын. Яны нізавошта не ўкаранілі б рухавік унутранага згарання або зброю масавага знішчэння”.
■ Змест
Выспа Міжрэчча 3
Выспа Мова 16
Выспа Літаратура 36
Выспа Дараванне 67
Выспа Смерць 74
Я пешкі, мама! 82
Efter paradiset. Выспа Готланд 95
Пан мабільніка і камп’ютара. Я-іпастасі 117
Прымхі і прыхамаці 121
Сволач паводле Брэма 129
Дзе далячынь нагадвае мора 136
Сем бочак арыштантаў. Запісы 145
Выданне ажыццёўлена пры фінансавай падтрымцы Аляксандра Ткачова
Літаратурна-мастацкае выданне
СІЎКО Франц
ШТРЫХКОДЫ
Зборнік эсэ
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Карэктары Францішак Дубраўскі, Ліда Наліўка Мастак Уладзіслава Юрчанка Вёрстка Алена Барышава, Алена Трушко
Падпісана да друку 30.08.2017. Фармат 84x108/32.
Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 9,03. Ул.-выд. арк. 7,05.
Наклад 300 асоб. Замова 2689.
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства “Галіяфы”. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10.2013.
Пр. Партызанскі, 77А, 220107, Мінск.
E-mail: vish@bk.ru www.halijafy.by
ТДА “НоваПрынт”.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014.
Вул. Геалагічная, 59, корп. 4, каб. 10, 220138, Мінск.
Сваё — тое, што належыць нам паводле закону спадчыннасці. Альбо набытае ва ўласнасць працаю, намаганнямі, і часам немалымі. Калі ж нешта чужое нас прываблівае і займець яго ў якасці свайго надта хочацца, тады адзіны шлях да задавальнення такога жадання — скарыстаць узор прывабнага чужога дзеля стварэння гэткага ж свайго.
Efter paradiset. Выспа Готланд
У нашай беларускай справе, каб не расчаравацца, важна ўсведамляць і ўважаць за належнае, што праны на гадыдзесяцігоддзі, калі наогул не на стагоддзі. 1 менавіта працы, а не яе падмены гойсаннем па вярхах. Зрэшты, і расчараванне, калі сілы і жаданне штосьці рабіць не на зыходзе, — таксама неблагі рухавік.
Сем бочак арыштантаў. Запісы
ВЫДАВЕЦТВА
ГАЛІЯФЫ
ISBN 978-985-7140-58-9
9 789857 140589
*