Штрыхкоды
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 172с.
Мінск 2017
Э. Уілсан у лісце да У. Набокава: “Мяне вельмі пацешыла яго (Жэнэ. — Ф. С.) заўвага, якую ён, кажуць, адпусціў на адрас Жыда: «Ён чалавек сумнеўнай амаральнасці»”. Соль не ў факце сумневу, а ў тым, што сумневу падлягае.
У таго ж Э. Уілсана ў іншым лісце да У Набокава: “...жонка Сцівенсана... перлюстравала яго рукапісы і разам з некаторымі яго сябрамі пасля яго смерці стварыла міф пра... ”. Сястра Чэхава Марыя гэтаксама абышлася з эпісталярнаю спадчынай брата. I сястра Лоркі таксама. Многія сваякі знакамітых творцаў прыклалі руку да лакіравання ды скажэння іх абліччаў стварэння салодкіх міфаў пра....
Смаленская пісьменніца Ніна Сямёнава, аўтарка вядомай у свой час п’есы “Печка на колесе”, жанчына дазвання савецкіх поглядаў, напрыканцы фундаванай год пятнаццаць таму фондам Сораса пачосткі для вузкага кола ПЭН-цэнтраўскай публікі падчас наведання палацава-архітэктурнага комплексу ў Бешанковічах сказала: “Ну, Сорас — няблага, вядома, ды трэба і дадому збірацца. Забавіліся, а ў гародзе, мабыць, за гэты час і свой сорас вырас”. Усім не спадабалася. А жарт, як ні круці, — дасціпны.
Віцебск са сваім неўтаймоўным імпэтам здзівіць свет падчас імпрэзы “На сямі вятрах”. Імпрэза быццам паэтычная, таму, мабыць, амаль што ў кожным другім вершыку ля мікрафона пры лялечным Пушкіне — кабеціна ў небе на ўзор шагалаўскай. Сінеча, крылы, подых вятрыска, ілюзія палёту — усё як мае быць, вось толькі руху пры гэтым у тых неверагодна ўзнёслых вершыках, за выключэннем аўтараў дзесяці (агулам жа ці незасотнюлікудзельнікаўсягаў), нінапядзю. Затоетаго, што Чэхаў называў “бабьнм вздором”, аж праз край. Дзівіцца застаецца, адкуль у менш як паўмільённым горадзе гэтулькі славалюбных людзей.
Прорва паміж прадстаўнікамі ўладнага бамонду і іхнімі расейскамоўнымі палітычнымі, нават і самымі, здавалася б, непрымірымымі, апанентамі не такая ўжо велізарная, калі глядзець на яе ў пэўным ракурсе. Агульную светапоглядную рысу — глыбіннае русафільства — што першых, што другіх, нягледзячы на прылюднае дыстанцаванне апошніх, — з вагаў не скінеш. Гэта найперш і менавіта тое сутнаснае, што дае падставу нават не самым упёртым нацыяналістам не лічыць ні тых, ні гэтых за сваіх. He свае. Калі і не дарэшты чужыя, дык усё адно — чужаватыя.
Лакейства — гэта не толькі перад уладаю поўзанне. Але і перад любою сілаю, перад нахабствам, перад уганараванасцю таксама. Перад апошняю — асабліва брыдкае, бо, як правіла, — добраахвотнае. Прыроджанае. Магчыма, спадчыннае, магчыма — выхаванае, але гэта ўжо не так і важна.
У падрабязнейшым вікіпедаўскім жыццяпісе расейскай акторкі Алісы Фрэйндліх: “...неаднойчы выказвалася, што добразычліва ставіцца да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна”. Дзеля чаго ажно гэткі вернападданніцкі пасаж, як не (прабачаюся за цынізм) дзеля забеспячэння месца на прэстыжных кладах? Пэўна ж, ніхто адмыслова да гэткага цалавання прэзідэнцкіх пятаў не змушаў.
Караткевіч у адным з дзённікавых запісаў 1966 года: “...Так праходзілі дні. Кожны, чорт яго бяры, як крыж. Пэўна, здохну (тут і далей падкрэслена мною. Ф. С.) раней часу ад разліцця жоўці або інфаркту”.
У сувязі з гэтым узгадаліся словы блізкага сябра пісьменніка, актора коласаўскага тэатра Андрэя Лабанка падчас аднае літаратурнае імпрэзы: “Ваярыў-ваярыў Уладзімір Сямёнавіч за гістарычную праўду, аж пакуль не здох дачасна!”
Як гэта тады ўсіх уразіла-ўскалыхнула! Такое сказаць пра Караткевіча: здох! Але ж ведаў сябрук, што казаў
і ведаў, што ўзгадваць такое — не абраза памяці, не святатацтва, а толькі выраз належнага, з прысмакам горычы, шкадавання.
Дабрыня — як патрыятызм: і дурною можа быць, і кваснаю, і, наадварот, высокаю, годнаю. Вось старая маці спалярушанага, ды збольшага ўжо паднятага лекарамі на ногі 40-гадовага сына ў цягніку дадому з санаторыя вязе. Анёл-ахоўнік, іначай не скажаш — гэтулькі датклівае, ледзь заўважнае старонняму воку самаахвярнасці ў кожным жэсце жанчыны.
Адзінае, што дарэшты выдае стан яе душы, — водбліск трывогі ў вачах, калі памагае даросламу дзіцяці ўсторкнуць на ногі тапкі, праводзіць паглядам да тамбура, а потым чакае, наструніўшыся ўсім целам — а раптам здарыцца штосьці дрэннае па дарозе? — калі ж яно ўрэшце вернецца ў купэ.
Як знячэўны ўдар пад дых — купка маміных півоняў наўзбоч зарослага быльнягом, ды вербалоззем, ды выросткамі-самасейкамі сліваў папялішча. Наўкола хмыз, трава ў рост чалавека, бязлюддзе і раптам — такое. I горыч, і радасць, і здранцвенне. I ўсё-такі радасці куды болын. Як прывітанне з іншасвету, як доўгачаканая вестка пасля трох дзесяцігоддзяў маўчання.
He так тое цікава, як цяжка было чалавеку ў сітуацыі прыніжанасці, як тое, што сталася прычынаю метамарфозы, калі ён, на пядзю ўзняўшыся па слізкай службовай лесвіцы над іншымі, сам пачаў іншых прыніжаць. Як тыя, што з затурканых выбіліся, самі больш безабаронных туркаць пакрысе-памалу прызвычайваюцца. Вось тут, мабыць, вартая ўвагі ды пяра псіхалогія і пачынаецца.
Неблагія хлопцы — пакуль на адлегласці ад улады. А як толькі трапяць ва ўладныя калідоры, так і пачынаюць ператварацца ў пачвараў са свінскімі замашкамі. I не дзіва: належаць да чагосьці і адначасова не быць яго часткаю немагчыма. Нялюдскага, свінскага, якога
адвеку так шмат у нашым грамадскім уладкаванні, — у тым ліку.
У прыналежнасці да д’ябальскага атачэння ніхто прылюдна прызнацца не хоча. Нават калі па вушы ў тым атачэнні захрас. Нават калі даўно ўжо не тое што вухам ці вокам або языком — рогам унтэр-прышыбееўшчыны да ганебнага хаўрусу прычыніўся. Быць часткаю сілы, нават і відавочна гнюснай, — з задавальненнем, вось толькі каб як-небудзь незаўважна, бокам, быццам ненаўмысна, з-пад палкі, з-пад прымусу. Быццам няўцям даросламу чалавеку: кожны знаходзіцца там, дзе яму след быць. Мілая асаблівасць калектыўнае свядомасці сучаснага суайчынніка.
Дачка знаёмай мастачкі, пераняўшыся беларусацэнтрычнымі развагамі маці пра паходжанне народаў свету, кажа: “Мама, цябе паслухаць, дык атрымліваецца, што ўсе людзі на зямлі ад нас, беларусаў, пайшлі”.
Мастачка — мая колішняя студэнтка, адна з тых, прафесійнаму ўзрастанню якіх нязменна радуюся, знаёмствам-сяброўствам з якімі ганаруся. Але такога яе, хай сабе нават і жартоўнага, прыпушчання — усе і ўсё ад беларусаў! — штосьці прыняць не хочацца. Гэта ж такая кіслая памяркоўнасць, такая нудотная звышабачлівасць запанавала б тады на свеце, што і схавацца ад яе, мабыць, не знайшлося б дзе.
У гарадской ратушы падзея: прэзентацыя выдадзенага нашым творчым саюзам літаратурнага альманаха. Людзей аж зашмат, а журналістаў з дзяржвыданняў — каб хоць адзін дзеля разводу. I зразумець іх можна: напішаш, а рэдактар не ўхваліць, не пусціць у друк на падставе, што саюз жа, маўляў, “не той”, апазіцыйны.
У рэдактара дзеці, на паборы з людзей падчас падпісной кампаніі гадаваныя, унукі, што з голаду, мабыць, пухнуць і сваёй чаргі на дабрачыннасць памяркоўных гараджанаў чакаюць. Там, глядзіш, праўнукі з’явяцца — іх трэба будзе ўсім народам, талакою падымаць. У про-
стыя ж карэспандэнты рэдактару ісці, дарма што год восем ужо, калі не болей, паводле ўзросту пенсіянер, зусім не хочацца.
Так і працуем грамадою на тых згаладнелых начальніцка-перастаркаўскіх нашчадкаў. Дзеці ды ўнукі ва ўсіх народаў ёсць. Але, напэўна, ні ў аднаго народа факт іх наяўнасці не з’яўляецца сродкам спекуляцый ды апраўдання паскудных учынкаў у такой ступені, як у нас, беларусаў.
Ва ўсіх без выключэння выпадках страты людзьмі працы паводле ідэалагічных меркаванняў — звычайнае быдляцтва тых, хто пры ўладзе. Злачынства, якое безумоўна падлягае пакаранню. Бо менавіта гэткія дзеянні найбольш разбалансоўваюць ва ўспрыняцці людзей катэгорыі маралі, спрыяюць росту настрояў усёдазволенасці.
I ніякая псіхалогія тут ні пры чым. Корпацца ў псіхалогіі такіх дзяржаўных дзядзькоў і цётак — тое самае, што шукаць чалавечнасці ў алігатара або, як казала Како Шанель, дбаць пра космас замест таго, каб пастарацца забяспечыць усіх болып-менш прыстойнымі прыбіральнямі. Як і дарэмна шукаць вышэйшых меркаванняў ва ўчынках асобаў, што перад такімі алігатарамі прагінаюцца. Які сэнс дашуквацца таго, што і без росшуку — на паверхні?
Начальніца з майго апошняга месца працы толькі праз колькі год прызналася, што з трэцяга заходу рэктар згадзіўся мяне аформіць на месца шараговага карэктара ва ўніверсітэцкім выдавецтве. I то з вунь якою перасцярогаю. Замест таго каб правесці ім жа ўведзены абавязковы ўрок лікбезу ў форме агіткі за курс улады падчас традыцыйнага субяседвання пры прыёме на “пасаду”, памятаецца, крутнуўсядыіўцёкнекуды, перадаверыўшы размову свайму памяркоўнаму, ветліваму намесніку.
У дзённіку за 1896 год Чэхаў узгадвае Фета, які, праязджаючы ў Маскве па Махавой, апускаў у карэце акно
і пляваў на ўніверсітэт. Маўляў, “харкне і плюне: цьфу!” Фурман так прывык да гэтага, што кожны раз, едучы міма ўніверсітэта, знарок спыняўся.
А я падобнае чуў год дваццаць таму ў Віцебску датычна будынка аблвыканкама. Толькі не пляваў чалавек на той будынак, а адварочваўся ад яго. Такая, маўляў, гіда, такое паскудства гэты выканкам, што вочы б яго не бачылі.
Напэўна, няблага быць запабежлівым. Але ж, мусіць, і складана такім людзям: пад усё, як той казаў, рук не падкладзеш, усяго не прадугледзіш, усюды сам сабе не падсцеліш. Дд расчаравання ж ці няспраўджанага намеру да неўрозу — рук лекацення ды вырачаных вачэй — адзін крок.
Падчас украінска-расейскага канфлікту частка нашай уладнай эліты аказалася куды больш лаяльнай да ўкраінскіх нацыяналаў, чым яе паддадзеныя, ёю ж самою ў непрыязнасці да ўсяго нацыянальнага выхаваныя. Ваяўніча выказвацца апошнія на гэты конт да часу асцерагаюцца, але як толькі адчуюць кан’юнктуру, тут жа ў абарону “зялёных чалавечкаў” дружнымі шарэнгамі і выступяць, пачнуць брахаць.
Зяленіва моцна ў нас праз вярхоўнае дбанне карані пусціла. I не дзіва: як можна выхаваць чалавека ў павазе да свайго, калі з дня ў дзень тое сваё мэтанакіравана, апантана бэсціць і зневажаць.
Цынізм — гэта калі ставішся аднолькава цынічна як да іншых, так і да сябе. I найперш, можа, — менавіта да сябе. Бо скіраваны на іншых людзей цынізм і назоў іншы мае — зласлівасць. Ганаровае званне цыніка без дай прычыны, за прыгожыя вочы не даецца — яго заслужыць трэба.