Штрыхкоды  Франц Сіўко

Штрыхкоды

Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 172с.
Мінск 2017
29.13 МБ
Ледзь не штодня перадачы пра праблему дажывання зорак кіно ці эстрады: самотныя, адзінокія смерці, беднасць, нястача, няўвага людская. Быццам з жадан-
нем памагчы, ды ўсё — лухта. Як кожны сам сваё жыццё будуе і пражывае, так і хвіліны дажывання сам кожны прадвызначае — жыццём папярэднім.
Тое самае і пра невясёлыя гісторыі дзяцей і ўнукаў колішніх высокіх урадоўцаў можна сказаць. Усё тая ж нязводная звычка грузіць чыёсьці жыццё ды “мілыя” недахопы ўласнае натуры на чужыя плечы. Hi ў адной рэлігіі гэткай дурной дабраслівасці ніводзін Бог не вучыў.
Калі з кім і можна прадэманстраваць уласную дабраслівасць, то гэта — не з бязногай Валечкай з Шуміліна. Бо Валечка такога папросту нікому ніколі без крайняе патрэбы не дазволіць. “Што? Памагчы мне злезці з каляскі? Ну, не! Адзін раз паможаце і сыдзеце, а мне потым, да помачы вашае прывыкшы, як рады сабе даваць?” Міжволі ўзгадваюцца нашы нараканкі на жыццё.
У вёсцы, што ў вярстах чатырох ад Віцебска, могілкі на ўскрайку, упрытык да апошняй хаты. Вузенькая, метры ў чатыры, паласа паміж сцяной жытла і агароджаю кладоў, і адразу ж за ёю — захаванні, крыжы, пастаменты. Уявіць толькі: у хаце гаспадар на ложку, побач, амаль што ўстыч, парэшткі нябожчыкаў у трунах.
Якія нервы трэба мець, каб з дня ў дзень, з году ў год вытрымліваць гэткае суседства. Ды яшчэ ў дадатак да ўсяго спажываць з гародчыка ў ежу садавіну-гародніну. А ці яшчэ лепш: панесці тую гародніну на кірмаш, прапанаваць людзям на добрае здароўе ўсё тое амаль што на могілках вырашчанае.
Украінцы і самі, без нашае падказкі ведаюць, што імі задуманае, у сэнсе намеру перакуліць свет ды зрабіць яго не тое што дазвання, а хаця б збольшага людскім, — марнае. I разумеюць, мабыць, тое, і пра расчараванні, што наперадзе чакаюць, не могуць, канечне ж, не здагадвацца.
I ўсё адно не можа не выклікаць павагі гэткая прага ісці насуперак цемры. Як выспа сапраўднага, адзіна вартага на фоне нашых штодзённых айчынных енкаў аб
вартасці жыцця ды клопату пра тое, як бы яго хоць на якой, хоць на самай фальшывай ноце, але затрымаць, прадоўжыць, працягнуць.
Па звальненні з універсітэта, падчас працы прыбіралыпчыкам пры храме, дзве рэчы асабліва прыгняталі: грэблівае стаўленне людзей да фізічнае працы і, адпаведна, праявы пагарды да чалавека, што ёю займаецца. Але найбольш — непрыкрытае часам дэманстраванне перавагі перад такім чалавекам. I з боку тых жа святароў, Божых служкаў між іншым, таксама.
А вось для каго такое стаўленне не характэрнае, дык гэта для дзяцей. Яшчэ не выхаванае праз наследаванне ўчынкаў ды паводзінаў дарослых.
Меса ў храме — як секс: штодня адно і тое ж, з нязначнымі, вызначанымі імшалам адступленнямі.
Скажаш, што ў касцёл на літургію ходзіш, і заўважаеш, як адразу выраз твару ў суразмоўцы мяняецца. Ого, маўляў, молішся, вечнага жыцця прагнеш. He будзеш жа тлумачыць кожнаму стрэчнаму нюансы сваіх няпростых стасункаў з Богам.
Напрыклад, што смяротнага прысуду ў якасці пакарання за забойства не адмаўляеш, што мараторыя на эўтаназію не падтрымліваеш і г. д. I што, як бы часам ні ішлі твае погляды ўразрэз з Божымі запаведзямі ды прынцыпамі так званай паліткарэкгнай большасці, цвёрда перакананы: уласнымі ўзаемаадносінамі з Богам, як і ўласным жыццём, без пасярэднікаў-падказчыкаў маеш права распараджацца. Якіх сярод дабраслівых, зычлівых, памяркоўных, але часам вунь як злых, ды зайздрослівых, ды напышлівых беларусаў больш чым дастаткова.
Што такое мая вера? Вось сядзеў у бальнічнай палаце напярэдадні выпіскі ды й думаў: “Як не сорамна табе: Бог колькі разоў цябе шкадаваў, даваў шанц, а ты? Хоць бы курыць кінуў у знак падзякі, ці што...” Думаў гэтак, думаў — і надумаўся: кіну!
Адыходзячы з лякарні, папрасіў у чалавека, якому перад гэтым аддаў пачак цыгарэт, адну, але ўжо дакладна ведаў: кіну абавязкова. Кінуў. 3 боязі. Бога баяцца — хіба кепска?
Слова Бібліі — дэкларацыя аб намерах. А з улікам дваістасці асобных яе пастулатаў — і не надта выразных намерах. Да таго ж Святое пісьмо часта супярэчыць самому сабе. Напрыклад, у плане павучанняў датычна непрымальнасці асуджэння. Бо любое ж павучанне само па сабе — ужо асуджэнне. Дык ці дзіва, што пры гэткіх пярэчаннях кожны інтэрпрэтуе тэксты Бібліі так, як яму ў гэтую хвіліну выгодна.
У Евангеллі ад Мацвея: “Дык не клапаціцеся аб заўтрашнім дні, бо заўтрашні сам будзе клапаціцца пра сябе...” He ведаю, які бацька ці якая матка будуць выхоўваць сваё дзіця паводле гэткага павучання. I што станецца вынікам такога выхавання?
Любіць чалавека? Лепш спачуваць. Хаця б за тое, што любові няварты.
Такая звычка ў нас, творчых людзей: бегаць бегма, цягнуць у аўдыторыі свае дзівацтвы ды комплексы. А калі яшчэ і кепскі пах з рота, і зубы так сабе, і дыкцыя не з лепшых... Неэстэтычна, неэтычна. I негуманна: раптам дзеці ўбачаць, спужаюцца. Ды і нервы і час дарослага чытача (слухача, гледача), якога і без таго ў нас кот наплакаў, напэўна, варта было б паберагчы.
Год восем таму знаёмы студэнт патэлефанаваў — параіцца, што рабіць, як паводзіць сябе. Пакуль сядзеў хлопец на занятках ва ўніверсітэце, прыйшлі ў інтэрнат спецслужбоўцы, перакулілі ў пакойчыку ўсё дагары нагамі, шукаючы нейкае крамолы.
Год праз пяць — гэткая ж з другім прыгода. Тут “круцей” абышліся. Патэлефанавалі, сказалі коратка: “Заткніся, шчанюк!”
Летась з трэцім — крыху ў іншым ключы гісторыя. Так апрацоўвалі, агітуючы на супрацоўніцтва, што шкада глядзець было на дзецюка. Груба, бесцырымонна, пасвінску. Ад імя дзяржавы, вядома.
А днямі знаёмая біблятэкарка пра ўласны досвед сутыкнення з тымі самымі органамі распавяла.
Выклікалі жанчыну з нагоды нейкага неабачлівага кроку на апазіцыйным сайце ў сеціве яе непаўналетняй дачкі і спакойна, быццам пра штосьці зусім звыклапаўсядзённае, спыталі: “А вы не баіцеся, што ў горадзе машыны вельмі хутка ходзяць?”
I запомняць хлопцы ды дзяўчаты дзяржаву такой — паскуднай, нахабнай, варожай. I скідкі на тое, што, маўляў, выпадкова туды, у органы, такія кадры трапілі, рабіць не выпадае. Уяўляю, колькі б дзён з гэткім стаўленнем да людзей далі б мне ў свой час у сістэме адукацыі папрацаваць.
У цэнтральнай бібліятэцы, ды яшчэ калі яна, напрыклад, імя Леніна — вось гэта мерапрыемства! А дзенебудзь у аддаленай ад цэнтра горада чытальні ці ў якімнебудзь, крый Бог, прыстасаваным памяшканні — зусім ужо, маўляў, не тое. Шык не той, а без шыку — што за кураж? 3 такімі меркаваннямі пазбавіцца комплексу правінцыйнасці нам наўрад калі-небудзь удасца.
Уражанне пра адсутнасць айчыннай карупцыі таму, мабыць, жывое, што надта ж яна ў нас дробная. Як правіла, на ўзроўні побытавым: ты мне, я — табе. Дробная, але паўсюдная і невыводная. Дробнае і заўважыць цяжэй, і змагацца з ім няпроста. Асабліва як і жадання тое рабіць — кот наплакаў.
Шторазу гасціна дык гасціна: каваю з печывам гаспадары ўчастуюць, гарэліцы нальюць, яшчэ штонебудзь пад адыход у тэчку пакладуць. Усё б добра было ў гэтай хлебасольнай хаце, калі б не псавалі ўражання вечныя вяроўкі і шпагаціны з майткамі ды бялізнаю праз увесь калідор, ад сцяны да сцяны. I сказаць нель-
га: пакрыўдзяцца. Бо датклівыя, як-ніяк інтэлігенты не ў першым і нават не ў другім калене.
Для шараговага чытача, слухача, гледача, нязвыклага ўспрымаць постаць літаратара, музыкі, мастака ва ўсёй яе шматстайнасці ды супярэчлівасці, вынесеныя на шырокую публіку непрывабныя бакі яго натуры — шок, расчараванне. Для рэпутацыі творцы ў вачах грамадскасці — заніжка маральнага ўзроўню, у пэўным сэнсе нават дыскрэдытацыя асобы. Для лёсу творчае спадчыны — шанц падтрымання цікавасці публікі. Для гісторыі — акт справядлівасці. Што важней — кожны сам для сябе вырашае.
Маладым людзям, якія збіраюцца стаць журналістамі, трэба да паступлення ў ВНУ метадычна даводзіць, якая гэта свінская прафесія. Пра непрывабныя рэчы, што ёй спадарожнічаюць ці наогул уваходзяць у джэнтльменскі набор абраных імі на ўсё жыццё службовых абавязкаў. Кажам жа мы прэтэндэнтам на працу мыйшчыка ў трупярні, чым яны будуць там займацца. Тым больш што, у адрозненне ад прафесій іншых, ахвотных авалодваць азамі журналістыкі заўсёды знойдзецца больш як дастаткова.
Такое ўражанне бывае пасля сустрэч са знаёмымі ў горадзе, быццам я адзіны тут, у гэтым амаль паўмільённым Віцебску, шчаслівы чалавек. Усім кепска, усе пры сустрэчы скардзяцца, на штосьці ці кагосьці наракаюць. Тое самае па тэлефоне: жальбы, жальбы, жальбы... Матор аўто не цягне, ныркі хібяць, яешня прыгарэла, піва занадта горкае, цешча (свякрова) зноў свінню падклала і г. д.
Крыху падсалоджваюць карціну масавай роспачы самадзейныя паэты. Жаліцца, жаліцца чалавек, а напрыканцы і агарошыць знячэўку тым, дзеля чаго, відаць, і патэлефанаваў: “Адавайце вам вершы пачытаю! Хочаце?”
Ну што за пытанне! Канечне ж — “хочаце”, асабліва калі заспелі цябе спрасоння ці калі з-пад душа на званок
выскачыў і стаіш басанож мокры на халоднай падлозе са слухаўкаю ў намыленай руцэ.
А іншым разам слухаеш, слухаеш жальбы ды, збіты дазвання з панталыку бясконцым патокам словаў на тым канцы проваду, чакаеш: ну калі ж? калі?
Доўгі, як дарога да святасці, маналог пра бедыняшчасці, уздых, усхліп, хвіліна маўчання, і вось яно, нарэшце, доўгачаканае-жаданае, галоўнае — наконт вершыка: ’’Ахочаце..?”
He, ёсць-такі адно, на што часам скарджуся. Воля воляю, а як лета на падыходзе, дык і чакаеш яго з напругай: што, як занадта будзе гарачае? Вокны кватэры — на поўдзень, у спякотныя дні тэмпература на балконе пад 50. Таму ўвечары расчыніць з пакоя дзверы на яго можна сама раней а восьмай, калі сонца схаваецца за дахам суседняй шматпавярхоўкі. I то не заўсёды. Нагрэтыя за дзень сцены астываюць павольна, дык у асобныя дні і к поўначы ледзь-ледзь надарыцца палёгка. A то яшчэ камар, быдлячына бязрогая, заляціць з Лучосы, ашчаслівіць на ўсю ноч дадатковым клопатам. I атрымліваецца, што з 24 гадзін сутак добра калі 4-5 для нармальнага існавання прыдатныя.
Просценькі гарнітур Віктара Астаф’ева ў фільме пра наведанне пісьменнікам родных мясцін проста царскі строй і адначасна пляма дысгармоніі на фоне татальнага вясковага расейскага бязладдзя, безгаспадарчасці. Рэзруху, на якім нават старонняму воку спыняцца ніякавата.