• Газеты, часопісы і г.д.
  • Штрыхкоды  Франц Сіўко

    Штрыхкоды

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 172с.
    Мінск 2017
    29.13 МБ
    Шэтбулю да апошняга спадзяваўся з’есці ў Стакгольме на шляху дадому, ды на той дзень яе акурат у меню рэстарацыі, куды павялі падмацавацца супрацоўнік Шведскага саюза пісьменнікаў Хенрык Энбом, Зміцер Плакс і перакладчыца Ан, не аказалася.
    Што да верасу, то ён стаўся ахвяраю ўласнае мае забыўлівасці. Быў момант, калі можна было тое зрабіць па дарозе на Форэ, папрасіўшы кіроўцу на колькі хвілін прыпыніцца ў ляску. Але выскачыла з галавы назва пашведску, а слоўніка, каб патлумачыць, што дзядзьку з Беларусі абыходзіць у гэным готландскім лесе, як на тое, пры сабе не аказалася.
    Праз тыдзень па вяртанні са Швецыі пайшоў па справе да біскупа Уладзіслава Бліна, а ў яго на стале дай веры! — вазон з галінкамі верасу стаіць. Нашага, мясцовага, вядома: хтосьці прэзентаваў. I вось стаіць букет у гасцёўні, радуе гаспадара і наведнікаў сакаўною квеценню ды быццам адмыслова, каб страту готландскую кампенсаваць, майго прыходу чакае. He прыгажэйшы, мабыць, за шведскі, ды, пэўна ж, і не горшы. Свой.
    Сваё — тое, што належыць нам паводле закону спадчыннасці. Альбо набытае ва ўласнасць працаю, намаганнямі, і часам немалымі. Калі ж нешта чужое нас прываблівае і займець яго ў якасці свайго надта хочацца, тады адзіны шлях да задавальнення такога неадольнага свербу — скарыстаць узор жаданага чужога дзеля стварэння гэткага ж свайго.
    Прыкладна так мне думалася ў цягніку з Вільні на Мінск падчас вяртання з Готланда. Ззаду засталіся пералёты з Вісбю ў Стакгольм і са Стакгольма ў Вільню, яшчэ зусім свежыя былі ўражанні ад выспы і гасцінных, зычлівых гаспадароў Baltic Centre, а мне хацелася як хутчэй апынуцца ў Беларусі.
    Канечне, такую мясціну, як Готланд, не палюбіць немагчыма. Ды, надзіва, асаблівага смутку ад расстання з зямным раем не было — толькі стома ды жаданне
    адасобіцца ад не ў меру схільных да размоваў суседзяў па купэ.
    Апошнім штрыхом утомнага ваяжу сталі тры піражкі ў будынку мінскага вакзала, якімі я не даў рады не спакусіцца з-за неймавернай іх (у параўнанні са шведскімі коштамі на прадукцыю падобнага кшталту) таннасці. Якія тут жа, нягледзячы, што былі тыя піражкі каляныя, бы глыжы, похапкам і праглынуў: дома, вядома, і салома ядома.
    Пан мабільніка і камп'ютара
    Я-іпастасі
    Я-грамадзянін. Упёрты стратэг са схільнасцю да глабальнага ладу мыслення. Дзе б што на свеце ні дзеялася — заўсёды буду найперш пра лёс чалавецтва дбаць. Па шыю ў гуане буду сядзець, горамі смецця зарасту, а тым часам усё пра газ і нафту (і не толькі для сябе, але і для блізкіх і не надта блізкіх суседзяў) — нездарма ж гуманіст-дабраслівец! — напярэдадні чарговых выбараў думу думаць. Да ўсяго жадаю прыкласці рукі згодна з уласнымі ўяўленнямі аб карысным/ідэальным. Гатовы прасякнуцца агульнаю справай нават тады, калі і грошы за гэта не атрымліваю. Лёгка купляюся на абяцанкі сяброўства, у тым ліку і вечнага. Чым больш ніякі ў гаспадарчых справах, тым больш да стратэгіі і развагаў пра яе схільны.
    Я-сем’янін. Дзеталюб. Ва ўсім, што ні раблю, кіруюся выключна меркаваннем мэтазгоднасці з пункту гледжання забеспячэння выгодаў для дзяцей і ўнукаў. За што яны часта плацяць мне чорнаю няўдзячнасцю, выцягваючы ўпотай з сямейных схронаў ды падполаў
    сталовае начынне (патэльні, плошкі, фужэры, шклянкі і інш.) ды здаючы яго ў пункт другаснай сыравіны дзеля атрымання капейчыны на выратавальнае зелле пасля перапіву.
    Я-выхавальнік. Роспачлівец. Убачыўшы на экране тэлевізара барадатую жанчыну, пужаюся і тут жа пачынаю наракаць ды скардзіцца, як цяжка было мне ўчора падчас сямейнага прагляду той тэлеперадачы растлумачыць няпоўнагадоваму сыну (пляменніку, унуку, праўнуку) факт гэткае ейнае вычварнае барадатасці.
    Я-працаўнік. Працаголік-патрыёт. Часткова—хітраван. Гатовы хадзіць на службу да дзевяностатрохгадовага ўзросту і ўсё — з меркаванняў быццам бы вышэйшых, маўляў, дзеля квітнення ды мацавання айчыны.
    Я-маёмаснік. Распешчаны супергурман. Ем на ноч бульбу з мясам, а на рэкамендаваныя спецыялістамі да ўжывання рыбу ці селядзец і глядзець не хачу.
    Я-спажывец. Ахвотнік да добрага, але пажадана таннага. Кепскае нятаннае абыходжу за вярсту. На нятаннае добрае — аблізваюся ў чаканні: а раптам заўтра патаннее. Зрэдку, набраўшыся мудрасці, што жыць напоўніцу варта ўсё-такі не заўтра, а сёння, — у рэшце рэшт прынаднае нятаннае набываю.
    Я-мінак.
    1.	Хамула-калектывіст: “Гэй, мужык, слыш, дай закурыць!” або: “Гэй, мужык, слыш, дакладзі капеек — не хапае”.
    2.	Калектывіст — тонкі псіхолаг: ‘Тэй, мужык, слыш, можна ў цябе спытаць?..”
    Я-начальнік. Спецыяліст шырокага профілю, два ўадным — сама меней. I вытворчасць “выцягну”, і собскую кішэню, як магчымасць надарыцца, “пагрэю”, і грамадзянскай пазіцыяй падначаленых грунтоўна пацікавіцца
    за лішні клопат не палічу. I шмат што іншае з няпісанага начальніцкага кодэксу не адпрэчу. У астатнім — звычайны оябун1, жывое ўвасабленне выслоўя “ты начальнік — я дурань; я начальнік — ты дурань”.
    Я-сусед. Спачувальнік-дабраслівец. “Суседка казала: паехала дачка ў Кіеў, а яны, гэныя хахлы, уяўляеце, майдан у сябе, сволачы, пасярод горада ўладзілі... I як там цяпер быць беднай дзеўцы? Вось што ёй рабіць, скажыце, га?”
    Я-каханак. Чуллівец. Закохваюся куды часцей, чым дазваляе ўнутраны, аслаблены радыяцыяй і празмернаю схільнасцю да моцных напояў эмацыйны рэсурс. Пры першай няўдачы ў амурных справах плачу, адчайна шукаю вяроўкі ці хоць якога шнура ды пагражаю начным праменадам пад мост — быццам бы з мэтаю засіліцца. Натыкнуўшыся на абыякавасць аб’екта закаханасці да такіх захадаў або не знайшоўшы вартага начыння, лёгка мяняю кірунак вандроўкі і замест моста сунуся ў бліжэйшую забягалаўку.
    Я-сябра грамадскага таварыства. Вынаходлівы хамелеон-мімікрыст. Упісаўшыся, напрыклад, у якуюнебудзь антыалкагольную суполку, рэзка мяняю звыклы лад жыцця і бяру за ўзор паводзіны персанажа з байкі Эдуарда Валасевіча: “Ён ноччу піў пад коўдраю гарэлку, а днём — мінводы на пахмелку”.
    Я-медыяпрацаўнік. Чалавек-шарык. У сітуацыі санкцыяванай і недвухсэнсоўнай — кругла брашу, у несанкцыяванай двухсэнсоўнай — спадцішка, але ўсё гэтак жа кругла падбрэхваю.
    Я-аб’ект/суб’ект навукова-тэхнічнага прагрэсу. Сучасная, але дазвання аддадзеная ладу жыцця і памяці продкаў асоба. Карыстаючыся найноўшага выпуску
    1 Начальнік (японск.).
    мабільным тэлефонам і камп’ютарам, здольны напоўніць маніпуляцыі з імі такім зместам, быццам усё гэта — толькі саха ды каса, адно што мадэрнізаваныя.
    Я-інтэрнаўт.
    1.	3 колеру шаліка, камізэлькі, ботаў, валасоў ды інш. магу быць які заўгодна: і чырвоны, і жоўты, і руды, і бялявы. Светапоглядна найчасцей — з адценнямі натуры зялёнага чалавечка. Сутнасць выяўляю ад хвіліны, як пачынаю пісаць каментары да артыкулаў на інтэрнэтфоруме.
    2.	Адмысловец на варце чужога сумлення. Вельмі пераймаюся тым, як паглядзяць, напрыклад, суседзіўкраінцы ў вочы маткам з Растова, Калугі або Пензы, чые дзеці-найміты пакалечыліся ці загінулі падчас антытэрарыстычнай аперацыі ў чужой краіне.
    3.	Схільны да звады, неймаверна відушчы персанаж. Няматой блыхі, якую б не здолеўубачыцьбез мікраскопа. Пра мяне — у показцы з “Дуліны ад Барадуліна”: “Такі жыгун і ў смаляной кабылы выпрасіць, і мёрзлай сучцы ўцісне”.
    Прымхі і прыхамаці
    Хоць два гэтыя словы сэнсава адно ад аднаго і далёкія не менш, як, напрыклад, патэльня і патыліца або гузік і гузак, разам з тым маецца ў іх і штосьці агульнае. Магчыма, гэта — уяўнае значэнне прыналежнасці, што дасягаецца ў абодвух праз аднолькавасць гучання часткі кораня ў адным і прыстаўкі ў другім, магчыма — ледзь улоўнае, справакаванае спалучэннем адных і тых жа, толькі змешчаных у адваротным парадку, зычных гукаў адценне адмоўнасці абазначаных імі паняццяў. Апошняе яскрава пацвярджаецца сінонімамі: прымхі — забабоны, прыхамаці — капрызы. Ды, як бы ні было, абодва гэтыя словы калі і не ўплываюць на фарміраванне нашага светапогляду, дык збольшага характарызаваць нас здольныя дакладна.
    Сказаць прылюдна пра ўласную схільнасць да нейкіх прымхаў значыць прызнацца, што мы — як усе, што, як казалі старажытныя, нішто людское нам не чужое. Прызнацца ў сваіх прыхамацях, наадварот, азначае вылузнуцца з абалонкі агульнага ды выставіць на суд
    іншых, далёка не заўсёды зычлівых да нас людзей даволі інтымныя і часам не так ужо прывабныя, каб імі ганарыцца, рысы характару. Іншымі словамі — рызыкнуць іміджам дзеля якой-ніякой праўды пра сябе, што найперш нам жа самім, нашаму вечна няўрымсліваму ego і абыходзіць.
    To і пачнем.
    Ita1, прымхі, прыхамаці...
    Адмалку пераследуе цот-няцот. Лічба, што прамаўляецца мною ўголас, ці пішацца, ці проста ўзгадваецца ў памяці, каб быць спрыяльнай, абавязкова павінна быць няцотнай. Пры гэтым велічынёй не меншай за пяць. Напрыклад, пяць, сем, дзевяць, адзінаццаць... Звязаная гэткая прымха, відаць, з няцотнай колькасцю чалавек у нашай сям’і, якіх было пяцёра. Лічба цотная і меншая за пяць азначае ў маёй падсвядомасці штосьці імавернае кепскае датычна сваякоў. Гэтаксама, як азначае нядобрае і любы цот: шэсць, або восем, або дзесяць і г. д. Вось і ў назве раздзела запісаў у гэтай кніжцы — “Сем бочак арыштантаў” — фігуруе менавіта няцотная лічба, болыпая за пяць, а не, напрыклад, тры, што куды часцей сустракаецца ў складзе такога фразеалагічнага словазлучэння, ці, скажам, сорак або сто.
    Адну з кніжак назваў “Асіметрыя”, а ўсё жыццё маю прыхільнасць да самай строгай сіметрыі. Калі ў школе падчас урока здаралася азірнуцца праз плячо на дзверы класа, то тут жа лавіў сябе на думцы, што павінен тое самае зрабіць і праз другое плячо, іначай — будзе асіметрыя (тады, праўда, і слова такога яшчэ не ведаў). А гэта значыць — чакай якой-небудзь непрыемнасці. Настаўніца геаграфіі заўважыла гэткія выкрутасы і зрабіла заўвагу: “Што ты ўвесь час то цераз адно плячо азіраешся, то цераз другое?” Звычка засталася на ўсё жыццё, але заўваг, апроч той уніклівай настаўніцы,
    1 Такім чынам; дык вось (лацінск.).
    ніхто болып ніколі не рабіў: не заўважалі. Так спрытна навучыўся прыхоўваць сваё нявіннае дзівацтва.
    Баюся пажараў. Бацькоўская хата ў Міжрэччы згарэла з-за няспраўнай элетраправодкі. Брат жытла праз вогнішча пазбавіўся. Кожнага разу гашу, бы тая кабеціна з твора Вірджыніі Вулф, запалку пад кранам. Неўпрыцям выкінуўшы ў сметніцу агарак без такой маніпуляцыі, расшукваю яго там і rainy ў вадзе. Гэта, мабыць, як і з цотам ды няцотам, падсвядомае — з гадоў дзяцінства. Калі з суседскімі дзецьмі кідалі запалку ў пуні на кладню сена або лёну, а затым, як толькі яны займаліся полымем, куляліся на яго і гасілі ўласным целам. На шчасце, заўсёды гэта нейкім чынам зрабіць удавалася, але ўсведамленне магчымых наступстваў ад такой гульні ўсё адно перарасло з гадамі ў трывалы страх.