Штрыхкоды  Франц Сіўко

Штрыхкоды

Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 172с.
Мінск 2017
29.13 МБ
Як апісаць дзень, што адначасна — і Эдэм, і пекла? Эдэм — для чалавека, не абцяжаранага клопатам, які толькі і ведае, што бегаць раз-пораз да рэчкі ды плёскацца да пасінення ў яе не спаганеных выдаткамі цывілізацыі вірах. Пекла — для вырачанага на працу калгасніка незалежна ад паказанняў ртутнага слупка тэрмометра і самаадчування. Эдэм і пекла адначасна — такім застаўся той дзень у маёй памяці, такім пераследуе вось ужо больш за два дзясяткі гадоў. Але гэткае бачанне не тады з’явілася, а прыйшло пазней магчыма, у той дзень, калі маці не стала.
Яна ідзе павольна, злёгку хістаючыся, і сонечныя блікі то слізгаюць па яе твары, то патанаюць, збітыя з тропу гульнёю святла і ценю, у кволай засені чэзлага, акупаванага з усіх бакоў нахабнымі дубцамі ліп, арэшніку. Яна, як заўсёды, спяшаецца. Бо, каб паспець падаіць карову ды зноў у пару вярнуцца на працу да калгаснае шахі2, мае ад сілы гадзіну часу. Гэта дзіўна бачыць: чалавек спяшаецца, але ідзе памалу, амаль брыдзе, быццам стрыножаны, быццам штосьціяго не пускае. Пяць дзён тамуяна звалілася падчас пагрузкі сенажу з прычэпа і выцялася грудзьмі аб дол так моцна, што ледзьве ачуняла. To, можа, ёй усё яшчэ баліць ? А можа, яна ніяк не дасць рады адысці ад заўчарашняга спалоху, калі прывезлі ў шаху разам з сенам вужаку і тая абвілася целам вакол яе нагі? Ці, можа, нагадвае пра сябе зубны боль, што трэцюю ноч запар вярэдзіць, а не палечыш
2 Вялікая пуня.
ніяк, бо даДруі, дземаецца адзіная на ўсё наваколле лякарня, без малога паўтара дзясятка вёрстаў, ды і квіток да лекаркі толькі на паслязаўтра ? Яна ідзе, і блікі слізгаюць па яе твары і постаці, то з ’яўляюцца, то знікаюць, збітыя з тропу — не, не гульнёю святла і ценю, — яе хадой. Такой натужліва ціхай ды змушана-павольнай, што нават няўзброеным вокам бачна, як яна спяшаецца.
Кажуць, калі нябожчык не сніцца, — ён не мае на цябе крыўды. Можа, гэта і насамрэч так, ды нават людзей, выхаваных у бясспрэчнай пашане да бацькоў, не абмінае небяспека аднойчы неадэкватна адрэагаваць на празмерную апеку апошніх ды зарабіць на той рэакцыі ў куфар уласнай памяці чорны шарык няўдзячнага сына (дачкі). Бо як дзецям уяўляецца натуральнай змена прыярытэтаў у выбары ўчынкаў, або ладу жыцця, або атачэння, так бацькам, наадварот, іх усведамленне даецца часам куды як нялёгка. Дзеці прагнуць новых дэкарацый і новых дзейных асобаў на авансцэне свайго існавання, бацькі зацята не жадаюць бачыць у іх якасці кагосьці ці штосьці апроч сябе — старая, як свет, гісторыя. У выніку — сітуацыя небяспекі займець згаданы шарык. Адна з маіх найбольш саромных у дачыненні да маці — з часоў жыцця ў Дрысе, падчас пераправы на лодцы праз Дзвіну на латвійскі бок, паўз які вымушаны быў цягам чатырох з паловаю гадоў дабірацца ад бацькоў да месца працы.
“He плыві, патонеш!” — тузанула да сябе лодку з роспаччу ў вачах.
Ддпіхнуў яе ды і паплыў не зважаючы на высачэзныя — вецер літаральна шалеў у той дзень — хвалі.
Нумар маёй банкаўскай карткі — 1928. Амаль дата нараджэння маці, з розніцай у адзін год. Адна з нямногіх лічбаў, якія я заўсёды памятаю — дзякуючы блізкаму суседству з другой. Валодаючы неблагой памяццю на імёны і твары, тым часам дарэшты пазбаўлены здольнасці да запамінання датаў і лічбаў. Але гэтыя дзве — 1929 і 1928 — памятаю заўсёды.
Датклівыя, паэтычныя натуры губяць не праца і не цяжкія, у сэнсе фізічным, варункі жыцця. Іх губіць неадпаведнасць заўсёднае ўнутранае арыентаванасці на пазітыўнае ўспрыманне свету акалічнасцям, якія нішчаць тую арыентаванасць недахопам пазітыўнага ў рэальнай паўсядзённасці. I калі гэткая натура заўчасна адыходзіць, застаецца ўражанне незавершанасці лёсу, недарэчнага абрыву, з якім і праз гады цяжка прымірыцца. I тады міжволі вяртаешся ва ўспамінах да праяваў уласнага эгаізму ў дачыненні да памерлага. He ў апошнюю чаргу, канечне, і з падсвядомага жадання хоць збольшага той эгаізм апраўдаць.
*
Я не заўважыў, як зноў заснуў. Зрэшты, магчыма, гэта быў і не сон, а так, трызненне, эмацыйны калапс памяці, залюлянай успамінамі. Заспеты Марфеем на чарговай старонцы слоўніка, я праваліўся ў сон так неўпрыцям, што нават не паспеў адкласці той слоўнік убок.
I адразу ж амаль убачыў ЯЕ.
‘Тэта ты зноў? — спытала яна і коратка дадала з драбінкаю іроніі ў голасе: — ПрыехаўГ
“Nej, jag gick till fots, mamma3”, — сказаў я, з жахам адчуваючы, як ліюцца насуперак волі з рота, справакаваныя слоўнікам пад скроняй, словы чужой і, канечне ж, няведамай ёй мовы.
Я баяўся, што яна абразіцца і пойдзе прэч, але гэтага не здарылася. Яна прыязна, як колісь, — ні каліва дакору, ні намёку на асуджэнне — хітнула мне галавою ў знак згоды. Павольна абвяла вачамі несамавітае маё, здабытае на трыццаць восьмым годзе жыцця жытло, лагодна ўсміхнулася.
“Я зразумела, ты — пехатой”, — сказала і знікла ў бязважкай прасторы па той бок турнікета.
3 He, я ішоў пешкі, мама (шведск.).
Наступны сон заспеў мяне прыкладна праз месяц і зусім неўспадзеў — падчас прабывання ў шведскім Вісбю4, у салоне аўто па дарозе на суседнюю выспу Форэ, да магілы Інгмара Бергмана. Але і ён быў такі сумбурны і бязладны, што, ачнуўшыся на нейкім чарговым павароце, я нават не здолеў узгадаць з яго ані дэталі, ані рыскі. Быццам і не сон то быў, а проста нейкі напамін пра штосьці — няпэўны і зыбкі, як шэрая балтыйская хваля на сутыку дня і ночы.
Мы агледзелі пад самавітае бляянне авечак за мураванаю агароджаю кладоў магілу знакамітасці, скіравалі ў кірху. У кірсе было ціха і пуста, і, каб не свечкі за памерлых, што гарэлі збоч алтара, можна было б падумаць, што сюды і нага чалавека ніколі не ступае. Затым усё пайшлі на двор, а я затрымаўся ў памяшканні з намерам зрабіць пару фотаздымкаў.
Мой пагляд упаў на падстаўку са свечкамі, і мне здалося, быццам я зразумеў сэнс саснёнага ў аўто. Я памкнуўся да скрынкі са свечкамі, каб узяць адну і запаліць, але думка, што храм не каталіцкі, а лютэранскі, а маці ж праз усё жыццё была каталічкаю, стрымала маё памкненне. I, мабыць, дарэмна, бо ўвесь зваротны шлях і затым усю рэшту дня мяне не пакідала адчуванне чагосьці зробленага не так, як было б след.
Праз тыдзень я выпадкова набрыў у Вісбю на будынак касцёла. I першае, што там зрабіў, — запаліў і паставіў ля ўзножжа Божае Маці сціплую свечку за Маці сваю. I хоць гэта было і запозна, праз колькі дзён пасля таго, як яна нагадала пра сябе ў сне, не сумняваюся: яна мяне не асудзіла.
Яна ж, як і я, — заўсёды пешкі (пехатою), і мы абое пра гэта выдатна ведаем.
4 Галоўны горад выспы Готланд.
Efter paradiset1.
Выспа Готланд
Кожная з маіх нячастых, рады ў гады, вандровак у замежжа суправаджаецца значнымі нервовымі выдаткамі, справакаванымі найперш клопатамі побытавага характару. He забыцца набыць, паспець замовіць, падрыхтавацьі г. д. — тузін звыклых турботаў адзінотніка, які прывык спадзявацца толькі на сябе, для якога зямное калі і не засланяе дарэшты горняга, дык і ніжэй за горняе ў пераліку жыццёвых прыярытэтаў не месціцца.
Мабыць, таму і ўражанні ад тых вандровак заўсёды ў мяне даволі будзённыя, а вальяжныя згадкі пра кубачкі кавы ці фужэры віна ды глыбакадумныя высновы пра метамарфозы быцця на тле экзатычных іншаземных відарысаў у апісаннях нашых паэтаў ды паэтак выклікаюць у мяне лёгкае адчуванне няёмкасці ад дотыку да хай сабе і не пазбаўленых дасціпнасці і палёту думкі, аднак жа ўсё-такі — надуманасці і выхвальства.
Калі я сузіраю нейкія штодзённыя праявы замежнага жыцця, то міжволі лаўлю сябе на думцы, што аналізую іх
1 Пасля раю (шведск.).
выключна з практычнага боку. Зашмуляныя туфлі немаладой парыжанкі ў метро займаюць маё ўяўленне куды больш за ўяўную багемную выключнасць наведнікаў Манмартра, а заношаная манжэта на рукаве кіроўцы ў аўтобусе на шляху з ускраіны Рыма да Ватыкана дае фантазіі куды больш спажывы, чым велічны выгляд усіх Калізеяў, разам узятых.
Так было падчас паездкі ў Італію год пятнаццаць таму, так было падчас выправы ў Парыж у 97-м, так было і ў час нядаўняй неспадзеўнай з ласкі творчага саюза — вандроўкі на шведскі Готланд.
Мая выправа на Готланд пачалася задоўга да дня ад’езду. Месяцы за чатыры да яго, з тае хвіліны, як міжволі давялося засесці за падручнікі шведскай мовы. Вучыць якую я пачынаў ад нуля, але пачынаў праўда, з такім запалам, што неаднойчы падчас вучобы ўначы прачынаўся, ловячы сябе на тым, што і ў дрэме ўзгадваю шведскія словы.
Калі і пасуе да такой сістэмы навучання якое азначэнне, дык гэта хіба што шведскае plugga (зубрыць): штосьці цяжкое, грувасткае, на мяжы здзеку з сябе і са здаровага (гэткае — на 57-м годзе жыцця! I дзе яна, тая шведская, табе надалей прыдасца?) сэнсу.
Безумоўна, веданне мовы — найкарацейшы крок на шляху да паразумення з яе носьбітамі. Знаёмства са структурай чужой мовы, будовай сказаў, адметнасцямі лексікі, арфаэпіі, фразеалогіі — гэта тое, што робіць суразмоўцаў болып блізкімі, больш дасяжнымі ў асабістых стасунках. Хаця што значыць — больш дасяжнымі?
“Мы ішлі ўтраіх” і “Мы трое, якія ішлі“ (“Vi tre som gick”) — як мне, звыкламу да гранічнае простасці выказвання ў роднай беларускай, у якой пры маўленні, паводле Караткевіча, “колькі паветра набрана ў лёгкія, столькі і аддадзена, шчодра, да апошняга...”, даць рады спасцігнуць логіку такіх лінгвістычных выкрутасаў у шведскай?
Або як вытлумачыць неймаверную схільнасць шведаў да эканоміі маўлення, калі, пры ўсёй іх прыхільнасці да іншаземца і гатоўнасці зрабіць атмасферу размовы як мага больш камфортнай для апошняга, падчас гаманы цябе ні на хвіліну не пакідае ўражанне, што прамаўляецца ўсё быццам праз сілу, нехаця?
Вось шведскае слова д, да прыкладу, што значыць у перакладзе — выспа. б — гэта ў пачатковым выглядзе, у няпэўнай форме адзіночнага ліку. Як яго злавіць на слых у размове ў множным ліку формы пэўнай, калі колькасць літар у ім узрастае ў параўнанні з формай пачатковай ні многа ні мала ў пяць разоў: дата?
У іх — прыроджаная ашчаднасць, у нас — артыкуляцыйнае ляніўства, вынік звычкі любую фатальнасць успрымаць як належнае. Як ты дасі рады вымавіць хаваўся, музь/кант ці камуніст, калі для гэтага вунь колькі органаў маўлення павінен змусіць у роце змяніць звыклую траекторыю руху? Ці не таму ў прастамоўі ў нас — хуваўся, музукант, кумуніст...