• Газеты, часопісы і г.д.
  • Штрыхкоды  Франц Сіўко

    Штрыхкоды

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 172с.
    Мінск 2017
    29.13 МБ
    “Ты прыехаўГ — з удаванай бясстраснасцю казала кожны раз пасля таго майго нявіннага падману, абражаная інтанацыяй адстароненасці, справакаванай сынавай далучанасцю да недасяжных тут, у глухім куце, дзе ўсё жыццё пражыла, дабротаў цывілізацыі. I заўжды потым, нават тады, калі было відавочна, што не прыехаў, а прыйшоў і не так ужо здалёку, быццам наўмысна ўзводзіла нябачную сцяну між сабою і сваім дарослым дзіцем, націскала знарок на “прыехаў”. Маўляў, ты прыехаў, а мы вось тут усё болый пехатой, пехатой...
    “Прыйшоў, мама, — папраўляў яе і лавіў сябе ўпотай на думцы, ці так ужо яна не мае рацыі ў сваёй прыхаванай за ўсмешкаю вясёлай паняверцы: — Ты ж ведаеш, як падабаецца мне хадзіць”. Думаю, менавіта тады
    iiiiiiigniiiiiiiiiiin
    ўпершыню пачаў адкрывацца мне глыбінны сэнс гэтага слова — пехатой. Пехатой (пешкі) — гэта калі ўсё, што ў жыцці ні займеў добрага, дарэшты аплачана і нічога ніколі не атрымана дарма ці нават хаця б авансам.
    *
    Звычку і любоў да хаджэння пехатой прышчапілі мне абставіны: школа знаходзілася за шэсць, і то калі ісці напрасткі, а не кругам, дзе лепшыя сцежкі, вёрстаў ад хаты. Да таго ж у мяне заўсёды здараліся непярэліўкі з падручнымі транспартнымі сродкамі. У восьмым класе бацькі купілі мне ровар, які я паламаў праз тыдзень, узбіўшыся на патарчаку пры пераездзе праз ручай. У дзявятым яны справілі мне ўзімку новенькія, нятанныя па тых часах лыжы, але іх напаткаў лёс ровара, толькі не праз тыдзень, а значна хутчэй — у той дзень, як іх купілі.
    Сам лёс быццам скіроўваў мяне да хаджэння пешкі. У выніку я налаўчыўся хадзіць так хутка, што перад апошнім класам дзесяцігодкі пераадольваў свае шэсць вёрстаў да школы менш як за сорак хвілін. I палюбіў хадзьбу на ўвесь астатні век. Сёння мне, на пяцьдзясят сёмым годзе жыцця, не зразумець чалавека, які наракае на тое, што сонца, маўляў гэткае пякучае, а яму яшчэ ісці ды ісці, скажам, ажно пяць вёрстаў з гакам. Калі той чалавек, вядома, не невылечна хворы. Або калі мае 17—18-гадовыя студэнты, бегучы за мною па сходах, натужліва, быццам на іх узгрузілі няведама які цяжар, сапучы, кажуць: “Ну, ведаеце, вас не дагнаць”.
    Пехата — добры настаўнік. Асабліва ў сэнсе гартавання адказнасці за сябе і за стан сваіх справаў. He пакрутаеш — спознішся; калі прыйдзеш — тады і пад’ясі; не прыйдзеш увогуле — застанешся там, дзе быў дагэтуль, — спіс стацыяў можна доўжыць бясконца, бо ўсё ў нашым жыцці так ці іначай завязана на ўменні паспяваць, то-бок з’яўляцца своечасова ў належным месцы.
    Гэта была добрая школа, хоць, папраўдзе, на той час — не без каліва патаемнае надзеі, што гэтак вось -
    з дня ў дзень праз пераадоленне хранічнае фізічнае стомы, у вечным клопаце не спазніцца — будзе не заўсёды. I мая тонкая, далікатная маці і тое, і другое выдатна бачыла і разумела. I (так зараз мяркую), можа, крыху сябе за сёе-тое, напрыклад, за неабачлівы выбар месца на сталае жыццё, бо меліся ж, напэўна, па шлюбе з бацькам і нейкія іншыя, больш зручныя з пункту гледжання будучыні дзяцей варыянты, і дакарала.
    *
    Яна памерла ў пяцьдзясят шэсць, акурат ва ўзросце мяне сённяшняга. Гэта быў удар, моц якога напоўніцу можна асэнсаваць толькі з часам. Але гэта быў не толькі ўдар, а і навука, якую падаюць дзецям фактам свайго адыходу заўчасна памерлыя бацькі. Дачасная смерць бацькі або маці, хоць і з’яўляецца жорсткім урокам, як нішто іншае нас загартоўвае, робіць больш трывалымі ў дачыненні да стратаў, што чакаюць у прышласці. Прымушае па-новаму зірнуць на сябе, а ў пэўным сэнсе — і скарэктаваць, наколькі гэта магчыма, свае жыццёвыя прыярытэты. Гэта, так бы мовіць, удар лёсу прэвентыўны. Падчас якога канцэнтрацыя болю такая вялікая, што ўсе наступныя ўдары ў параўнанні з ім выдаюць бяскрыўдным дзіцячым тумаком.
    Хваробу яе мы праглядзелі. Як дактары, што аказаліся не ў стане дыягнаставаць рак на ранняй стадыі, хоць сімптомы і былі, здаецца, навідавоку, так і мы, яе дарослыя дзеці. А калі спахапіліся, было позна. I мы з сястрою ды братам не знайшлі лепшага выйсця, як рабіць выгляд, што нічога асаблівага не здарылася: усё, маўляў, добра, мама, усё абыдзецца. Такі падман дорага каштуе. Але яго сапраўдную вартасць пачынаеш асэнсоўваць толькі тады, калі непазбежнае становіцца відавочным, а павуцінне хлусні, якім аплятаў, хай сабе і з лепшых меркаванняў свядомасць блізкага чалавека, міжвольна пачынае аблытваць цябе самога. Мы хавалі
    ад маці праўду на працягу года. He ўпэўнены, што, калі стан яе рэзка пагоршыўся, яна не ўспрыняла гэткія нашы паводзіны як здраду.
    Нават пры ўсёй любові да блізкага чалавека напачатку вельмі цяжка пазбавіцца ў асабістых стасунках з ім грэблівасці да яго хваробы. Тым больш, калі хвароба тая слаба вывучаная і чаго толькі пра яе ні наслухаешся. Жахліва: хворая маці рыхтуе абед, а цябе не пакідае сумнеў, ці здолееш ты яго есці. Унікаеш тых прысмакаў, да якіх дакраналіся яе рукі, і цябе ні на хвіліну не пакідае думка, як спрытней ды праўдзівей патлумачыць такое неспадзеўнае ты ж дагэтуль ніколі кепскім апетытам не вылучаўся — стэнафагства1. Унікаеш ды вучышся быць “гаспадарлівым”: наступным разам “ні з таго ні з сяго” возьмеш, руплівец, які і бульбіны ніколі дагэтуль у роднай хаце не абабраў, клопаты па прыгатаванні харчу на сябе.
    Адзін з урокаў, які яна паднесла нам падчас сваёй хваробы, — урок стаўлення да жыцця як да вялікага дару. Hi разу яна, нават у хвіліны самага нясцерпнага болю, не сказала, што не хоча жыць ці што хацела б як мага хутчэй усё скончыць, пазбавіцца пакутаў праз смерць. Наадварот, вера ў добры зыход да апошняе хвіліны не пакідала яе, і хаваць яе яна не лічыла патрэбным. 3 утрапеннем дзіцяці верыла ў моц малітвы і... грошай. Напярэдадні аперацыі дала мне сотню рублёў і загадала прэзентаваць доктару. Гэта быў мой першы досвед давання хабару, які, дарэчы, так і скончыўся нічым. Доктар не быў упэўнены ў станоўчым выніку аперацыі і грошай не ўзяў. I мне, каб не выклікаць лішніх падазрэнняў ды сумневу з яе боку, нічога не заставалася, як пакінуць тую сотню сабе.
    На тле нашэптванняў прыхільнай да Бахуса суседкі, як нішто ёй не цікава на гэтым свеце (жанчы-
    1 Антыпод усяеднасці.
    на шчыра жадала гэткім чынам падтрымаць хворую), такое жыццялюбства здавалася мне на той час ледзь не подзвігам. I толькі цяпер, прайшоўшы праз сякіятакія кругі фізічных непамыснотаў ва ўласным лёсе, я разумею, як важна ў пераадоленні іх не скаціцца да банальнага, хлуслівага адпрэчвання жыццесцвярджальнага дзеля сумнеўнай патэтыкі ўдаванага нігілізму. I, можа быць, гэты ўрок для мяне, атручанага ў маладосці пастулатамі розных модных на той час філасофскіх плыняў, — самы галоўны з усіх, якія давялося атрымаць з ласкі іншых, блізкіх і не вельмі, людзей, але найперш — маці.
    Толькі аднойчы яна падала знак, што ведае, мабыць, пра сваю хваробу болей, чым мы ўяўляем. Калі, збіраючыся напярэдадні нейкага свята ў касцёл, раптам сказала, што хацела б абрэзаць касу, бо валасы занадта даўгія і ў выпадку чаго паспрабуй даць ім рады... I я нажніцамі абрэзаў іх ёй па патыліцу. Атрымалася штосьці кшталту карэ — крыху нязвыкла, як для немаладой жанчыны, крыху экстравагантна. Яна з удзячнасцю паглядзела на мяне, а мне тады чамусьці ўзгадалася, як колісь у маленстве я падхапіў педыкулёз і яна з дапамогаю сцізорыка пазбаўляла маю галаву, усклаўшы яе сабе на калені, ад трасцы. Я хацеў нагадаць ёй пра той выпадак, але не стаў: гэткіх сведчанняў духоўнае лучнасці з уласным дзіцем, узрослае на глебе штодзённага фізічнага судакранання, кожная маці і без нашага напаміну можа згадаць тысячу. Якімі б перавагамі ў сэнсе адукаванасці ды ўмення арыентавацца ў рэаліях сённяшняга дня мы ні валодалі, бацькі куды лепш ведаюць нас, чым мы іх. I любяць больш — вось чаму, мабыць, мне нават у найцяжэйшыя хвіліны яе пакутаў ні разу не захацелася памерці раней за яе.
    Яна памерла ўвосень, праз чатыры дні пасля маіх апошніх адведзінаў. Адведзіны былі кароткія, і адзіным суцяшэннем, што крыху супакойвала мой адчай падчас развітання ў хаце, дзе заставаліся пры ёй нязвыкла цвя-
    розы бацька і дзадзька з цёткаю, якія таксама прыехалі адведаць хворую з далёкага Данбаса, было тое, што дзякуючы аперацыі яе адыход выдаваў не такім пакутлівым, як зазвычай у людзей з гэткаю хваробай. Затым адчай саступіў месца трывозе. Такой неадступнай, што калі ў дзверы віцебскай кватэры, дзе я здымаў пакой, уначы пазванілі, я ўжо і спрасоння дакладна ведаў: гэта тэлеграма.
    Адмалку прызвычаены да не так ужо характэрнай у сялянскім асяроддзі стрыманасці ў праяве пачуццяў пры старонніх людзях, я і думкі не мог дапусціць, што буду развітвацца з маці пры кімсьці чужым. Таму першае, што зрабіў, пераступіўшы праз парог хаты, — папрасіў усіх выйсці з пакоя, дзе яна ляжала. Канечне, гэта не было этычна ў дачыненні да суседзяў і сваякоў. Але, мабыць, на тую хвіліну такі крок уяўляўся мне найлепшым спосабам захавання ўнутранай блізкасці з нябожчыцай. Той глыбіннай, што мацуецца гадамі і для захавання якой адзіны надзейны сродак — самотнае маўчанне.
    Як бы хутка ні мяняла смерць аблічча чалавека, на вочы нябожчыка яна прэтэндуе ў апошнюю чаргу. Вочы маці (як, мабыць, і вочы кожнага чалавека) па скананні, калі яны з нейкіх прычын засталіся незаплюшчанымі (у нашай не заплюшчыліся з-за скрайняй усохласці цягліцаў твару), — невымерны калодзеж. Яшчэ не зацягнутыя жаўцізною нябыту, яны ўражваюць не гэтак адлюстраванымі ў іх апошнімі прыжыццёвымі пачуццямі, як неадпаведнасцю колеру зрэнак стану цела наогул. Жывое ў(на) нежывым, сведчанне гатоўнасці да апошняга дыялогу з тымі, каму ён, такі дыялог, абыходзіць. He памятаю, колькі разоў я набліжаўся да труны, каб у іх зазірнуць, напэўна, не меней дзясятка. Але памятаю дакладна, што кожны раз адыходзіў з адчуваннем, што зноў неўзабаве да яе вярнуся. Што было ў тых вачах? Думаю, наўрад мне калі-небудзь удасца гэта хоць збольшага дакладна апісаць.
    Каб распавесці пра лёс чалавека, не абавязкова апавядаць шмат. Часам для гэтага дастаткова нейкага кароткага, але выразнага эпізоду, які прамовіць болып за самы падрабязны аповед. Мой самы яскравы (і самы, здаецца, жорсткі) прыпамін пра маці — з летняга спякотлівага дня падчас маіх школьных канікулаў, з канца сямідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. He ведаю чаму, але ўсім маім згадкам пра яе менавіта ён спадарожнічае ў першую чаргу.