Штрыхкоды
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 172с.
Мінск 2017
Вывучэнне чужой мовы, асабліва з гэтак добра распрацаванай методыкай навучання, як у шведскай, — між іншым, выдатная падстава для фарміравання ўяўлення аб аптымальнасці вывучэння роднай.
Менавіта вывучэння, а не яго падмены лёгкім экскурсам у прадмет, як гэта было ў нас на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі на хвалі Адраджэння ды прыняцця “Закона аб мовах” у выкладчыкаў роднай мовы адбою не было ад запрашэнняў правесці курс навучання беларускай дзе-небудзь на пошце, у краме, ва ўстанове адукацыі і г. д.
Калі збіралі ў аўдыторыі 20-30 чалавек, і яны, параскрываўшы нататнікі ды ўзброіўшыся асадкамі, сядзелі на тых занятках са спадзевам, што вось за гэтыя 45 хвілін ты, настаўнік-цудадзей, усяму, што патрабуецца, іх, якія дома і ў слоўнік ні разу не дадуць сабе клопату зазірнуць, акурат і навучыш.
Пры знаёмстве са шведскай уражвае мноства яе лексічных і лексіка-асацыятыўных супадзенняў з беларускай. Вось наша размоўнае слова плюндра, да прыкладу. Аказваецца, у шведскай аднайменнае яму ёсць — дзеяслоў plundra, у значэнні рабаваць. Ці іхнія ріра (трубка для курэння), кгака (варона), vandra (вандраваць, хадзіць), gurka (гурок), smuts (смецце), smaklig (смачны).
“Табе далягае што-небудзь?” — пытаюцца на маёй малой радзіме, жадаючы даведацца ў чалавека, ці не блага яму, ці не баліць што-небудзь. У шведаў dalig дрэнны, хворы.
А які беларус з тых, што хоць збольшага ведае родную мову ды валодае слыхам, пачуўшы шведскае vad kostar det?, не дасць рады здагадацца, што пытанне гэтае — пра кошт нейкай рэчы?
Я стаяў у Вісбю на набярэжнай, як раптам пачуў зусім побач такое гучнае “Sjo! Sjo!”, што ажно знянацку скалануўся. Некалькі падлеткаў, заінтрыгаваныя, мусіць, утрапёнасцю майго скіраванага на порсткія балтыйскія хвалі пагляду, захацелі мне нагадаць, што гэта — шё (мора, возера).
Вось бы, пэўна, здзівіліся яны, калі б пачулі ў адказ, што ў нас на мяжы трох раёнаў Віцебшчыны, у мясціне, якая памятае іх продкаў, вікінгаў, сваё Шо маецца. I што ў ваколіцах вёскі, дзе я вучыўся ў школе, значны адсотак тутэйшых жыхароў у тым ліку і маіх сваякоў, носіць прозвішча Швед.
Раппа — гэта патэльня. Як на варункі нашай сярмяжнай старасветчыны, якую мы ўсё гэтак рупна падхарошваем міфамі дзеля надання большай значнасці ўласнай гісторыі, не зважаючы пры гэтым, што ўжо самі праз палахлівасць сваю ды рэнегацтва персанажамі міфаў для нашчадкаў робімся, дык цалкам і ў нашай мове адпавядаў бы гэткі назоў зместу. Печ — гаспадыня ў хаце, патэльня — панна. He тая, што звычку мае фуфырыцца, прыбірацца ў строі пры люстэрку, а ў сэнсе — карміцелька. Цеста
выліў на яе, і вось табе рапкака — аладкі па-нашаму — гатовыя. Есці пачнеш — нос сагнецца: не абы на чым — на панне, дарма што кака, спечаныя.
Але найболын цікавым падалося мне ў шведскай мове слова by (вёска). 3-за поўнага падабенства да канцавога складніка нашых айчынных электронных (tut. by-еўскіх) адрасоў — трапней, каб і хацеў, наўрад прыдумаеш. Так і ўяўляецца мне яго шведскі сэнс, ледзь пачну адчыняць сваю паштовую скрыню.
Ці можна засвоіць чужую мову, з якой ніколі дагэтуль не сутыкаўся, за чатыры месяцы? Вядома, не. Нават калі табе будзе здавацца, што твайго слоўнага багажу дастаткова для больш-менш прыстойнага кантактавання з аўтахтонамі, моўныя цяжкасці будуць суправаджаць цябе штохвіліны.
Мне хапала маёй шведскай для паразумення ў краме, на вуліцы, у нейкай кароткай прыватнай размове — і не болып за тое. У краіне, дзе звычайная прадавачка валодае як мінімум дзвюма мовамі, гэта камфорту табе, літаратару, ды ў дадатак яшчэ і філолагу, не дадае. Цябе хваляць, абсыпаюць кампліментамі за нібыта сімпатычнае вымаўленне, але цябе гэта так мала цешыць.
“У добрай размове не ўсё кажацца”, сцвярджаў сярэднявечны кітайскі афарыст Сюй Сюэмо. I пра тое, што не кажацца тымі ж шведамі пры кантактаванні з табою, ахвярай сістэмы нашага школьнага навучання ды ўласнае твае ляноты, ты, вядома ж, не можаш не здагадвацца.
Як і кожны выхаваны народ, шведы, сутыкнуўшыся з праяваю тваёй зацікаўленасці ў вывучэнні іхняй мовы, канечне ж, гэта ацэняць. I нават паспрабуюць пры нагодзе выказаць павагу на адрас тваёй роднай.
Маладой паэтцы Сары Холстром веданне нашай мовы абыходзіла з прычыны яе нядаўняга знаёмства з прозай Барыса Пятровіча падчас прэзентацыі ў Стакгольме ягонай кнігі “Фрэскі”.
“Як гэта будзе па-вашаму — blommoma?” — пыталася, паказваючы на кветкі пры ходніку. — “Цветы”, — адказваў, збіты з моўнай хвалі рускамоўнаю рэплікай кагосьці з калег-прыбалтаў. — “Ah, nej, jag vill veta det pa vitryska”2, не пагаджалася. — “Па-беларуску — кветкі”. — “О, кветкі, — старанна паўтарала. — Кве-ткі! Det ar vackert! Mycket vackert!3”
He ведала Capa, ды i не мог я з маімі мізэрнымі ведамі шведскай распавесці ёй пра тое, як будзе мне гідка пасля ўсіх яе знакаў прыязнасці да маёй мовы сутыкнуцца на пачатку верасня ў родным універсітэце з тымі, каму ўпадабаная ёю беларуская — не тое што не “vackert”, а, наадварот, — ледзь не воўкам пахне. Пра тое, як будзе мне непамысна ўвайсці ў складзеную з не нашмат маладзейшых за яе студэнтаў аўдыторыю, a priori ведаючы, што ты там — чужынец, той, каго калі і чакалі, то адзіна з жадання падзівіцца на экзотыку. Пра тое, у якія скокі ды хітрыкі давядзецца пускацца, якія антраша вырабляць, каб хоць збольшага завабіць маладых суайчыннікаў, меркаваную эліту нацыі, у цянёты спасціжэння мовы іх продкаў.
Як было мне сказаць Сары, што пры ўсёй маёй любові да выкладчыцкай працы ды пры ўсім маім (даруй, Божа, нясціпласць) уменні завабліваць моладзь у згаданыя цянёты, у мяне так часта апускаюцца рукі ад бездапаможнасці пры сутыкненні са штогод горшым яе, роднай мовы, валоданнем. Што часам агучаная кімнебудзь са студэнтаў падчас вуснага выказвання на зададзеную тэму фраза-абракадабра нават усмешкі ў ягоных 17-гадовых аднагрупнікаў не выклікае з прычыны элементарнага няведання маладымі людзьмі сэнсу асобных літаратурных словаў. I што паняцці “тарашкевіца” або “наркамаўка” калі і здольныя выклікаць у абсалютнай большасці якое пачуццё, дык толькі пачуццё
2 Ай, не, я хачу ведаць гэта па-беларуску (шведск.).
3 Гэта прыгожа! Вельмі прыгожа! (Шведск.)
недаўмення. He кажучы ўжо пра нейкія там прыватныя пытанні ды дэталі з раздзелаў айчыннае марфа-, фразеаці дыялекталогіі.
Зрэшты, ці толькі пра мову не здолееш сказаць таму ж шведу? Вось пра заробак, напрыклад, памкнешся даводзіць ды і кінеш: тлумачыць людзям з іх узроўнем жыцця, як можна жыць на 200 даляраў у месяц і пры гэтым не лічыць сябе бедным, — марная справа.
“Касцёл бедны ў нас, — кажа дыякан каталіцкай парафііі Цела і Крыві Езуса Хрыста ў Вісбю Біргер Андэрсан. — Адпаведна і заробкі — так сабе. Я вось, напрыклад, да сёлетняй падвышкі ўсяго толькі 28 тысяч эўра ў год меў. Зараз 82 тысячы атрымліваю, то ўжо і жыць можна”.
Я гатаваў абед, як раптам у калідоры прылеглай да кухні бібліятэкі Baltic Centre пачулася хада. “Ну, хто тут з Беларусі? ” — спытаў мал аджавы чалавек у шортах і падаў руку. “Хтосьці з пісьменнікаў? — мілыанула ў маёй галаве. Але ж хто, здаецца, ні разу яго раней не бачыў?” — “Стэфан Эрыксан, амбасадар Швецыі ў Беларусі, на чысцюткай беларускай адрэкамендаваўся госць. Адпачываю тут, у Вісбю, з сям’ёй, маю вольнага часу, дык вырашыў вось на хвіліну зазірнуць”.
Між іншым, знаёмства са шведскай яшчэ болып умацавала маю даўнюю ўпэўненасць, што мы абсалютна неабгрунтавана, насуперак лінгвістычнай справядлівасці, праігнаравалі патрэбу мець у нашым алфавіце трыццаць трэцюю літару. Гэта літара, якая абазначала б збег гукаў “й” і “і” на пачатку слова. He адзіночнага “і”, як у слове “ліпа” ці “кіно”, а менавіта спалучэння “й” і “і” на пачатку слова (Йірка, йіхні). Як у шведскай “йе” або “йі” у гэткай жа пазіцыі, што вымаўляецца пры пропуску пачатковага “g” (gama, gick). Можа, дойдуць усё ж калінебудзь рукі ў нашых моваведаў?
Прачнуўся ўранку ад нейкага галасу за рогам дома. Вызірнуў з вакна і не даў сабе веры: усю вулку збоч дома
акупавала працэсія з маладых бацькоў, якія везлі на драўляных самаробных павозках сваіх дзяцей у цэнтр горада. Усе як адзін, у тым ліку і дзеткі, былі апранутыя ў сярэднявечныя строі, некаторыя — пры цацачнай зброі.
Я ведаў, што з гэтага дня ў Вісбю мае пачынацца свята Сярэднявечча. Але што ажно гэткім будзе яно маляўнічым і шматлюдным, не ўяўляў. “А хто там ідзе?” — міжволі ўсплыло ў памяці. “Маладыя шведскія бацысі вязуць малых шведзікаў паглядзець «на свет цэлы»”, сам сабою склаўся адказ.
I так на працягу тыдня: дзеці, моладзь, старыя — усе на свяце, кожнаму яно дарагое, кожнаму абыходзіць. Такая, мабыць, іхняя ідэалогія — простая, даходлівая, уцямная. Якую не спяцы-ідэолагі будуюць метадам запалохвання, а самі грамадзяне.
Што кінулася ў вочы ў Вісбю падчас тае святочнае сярэднявечнае містэрыі, дык гэта поўная адсутнасць так характэрных для нашых айчынных дзеяў падобнага кшталту рэверансаў на адрас суседзяў.
Мясцовая готландская прыгажуня здрадзіла роднаму гораду з-за сімпатыі да дацкага ваяра? У мора яе! Утапіць пад галёканне абураных нечуванаю здрадаю суайчыннікаў!
Як непадобна ўсё тое на спалітызаванае, заідэалагізаванае адкрыццё ці сканчэнне нашага “Славянскага базару”, калі што ні фраза, то — “братні народ”, “вечнае сяброўства”, “агульныя карані”, агулам жа — любоў да знямогі.
Пры ўсёй сваёй маштабнасці свята Сярэднявечча ў Вісбю ўражвае яшчэ і простасцю яго сцэнічнага ўвасаблення.
На лапіку плошчы перад камяніцай — камерны спектакль на сюжэт сівое даўніны; у камяніцы — спевы хору; на стадыёне — турнір з удзелам сярэднявечных рыцараў, мэта якіх — усяго толькі патрапіць дзідаю ў мішэнь на радасць шмаггысячнай грамадзе гледачоў.
Але ж які энтузіязм, як імпэтна ўспрымаецца людзьмі ўся тая просценькая, прасцей ужо куды, дзея.
Харчу ўсюды поўна нібыта, як і пітва таксама, у Вісбю ў гэтыя дні, а п’яных — ніводнага чалавека. Адпаведна, і кардонаў з паліцыянтаў, у адрозненне ад нашага “Базару”, на свяце Сярэднявечча — аніякіх. Некалькі конных патрулююць горад, і гэта ўсё, нягледзячы на тое, што насельніцтва яго ўзрастае на тыдзень за кошт гасцей з розных краінаў у некалькі разоў. Праўда, і курцоў напрыклад, таксама, падалося, нашмат болып ў параўнанні з днямі звыклымі, калі запаліць на вуліцы проста няёмка, бо чалавек з цыгарэтаю ў Вісбю — рэдкасць. Такая, што аж мне, палільшчыку з амаль саракагадовым стажам, міжволі давялося развітацца з кепскаю звычкай. Праўда, часова, усяго толькі на месяц, на болей не хапіла запалу. Можа, і хапіла б, калі б кошты на атруту былі ў нас шведскія.