Штрыхкоды
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 172с.
Мінск 2017
Надзея надзеяй, а становішча з моваю, безумоўна, жахлівае. Хто працаваў калі-небудзь са студэнтамі
нефілалагічных спецыяльнасцяў, той ведае ступень масавасці з’явы. Паўсеместра марнуецца на тое, каб збольшага пераадолець супраціў, непрыманне, a то і проста нянавісць. I гэта — пры выкладчыку, які (прашу прабачэння за нясціпласць) умее з моладдзю працаваць. I гэта — маладыя, на адрас якіх мы ўсё нейкія спадзевы спелім ды якіх паблажлівымі ўсмешкамі адорваем. А разам з тымі спадзевамі ды ўсмешкамі сваімі неразумнымі карт-бланш на ігнараванне грамадзянскага абавязку выдаем. I маладым, і сямейнікам сваім, і сабе самім, і “слупам” нацыі часам.
Вядома, поспех у авалоданні моваю ў немалой ступені грунтуецца на арганічнай яе прысутнасці ў штодзённым жыцці ад нараджэння. Засвойваць мову адмалку, паводле ўзораў маўлення бацькоў ці старэйшых братоў і сёстраў, і засвойваць выключна паводле падручнікаў, як зараз у нас, — вялікая розніца. Бо нават пры наяўнасці самых дасканалых методык ды найвопытнейшых настаўнікаў навучыць мове можна далёка не кожнага, таму што не кожнаму моўная інтуіцыя, то-бок здольнасць да вывучэння мовы, Богам дадзеная. Так што як бы ні манулася нам удаваць аптымізм адносна вяртання мовы, падставаў для яго ў нас штодня меней. Той выпадак, калі дарэчы сказаць: прамаруджанне смерці падобна.
4.
Ці можа быць краўцом чалавек, які не ўмее трымаць у руках голку? А цеслем той, што не ведае, як карыстацца гэблікам ці фуганкам? А даяркаю тая, што не ведае, з якога боку падсядаць да каровінага вымя? А літаратарам той, хто піша з памылкамі, — то-бок паўграматны чалавек? Адказ відавочны: добрым — безумоўна, не. А вось быць наогул рэч, як сведчыць практыка, упаўне магчымая і не такая ўжо рэдкая.
У амаль кожным допісе філолага ў “Фэйсбуку” — па граматычнай памылцы. Нават калі б быў то вынік паспешлівага пісьма, зразумець такое цяжка было б. Якая ўжо тут філалогія, якая навука? Чаму такі філолаг можа тых жа студэнтаў ці школьнікаў навучыць, толькі здагадвацца можна. I такіх “адмыслоўцаў” сваёй справы процьма ўсюды ва ўсіх галінах у сучаснай Беларусі.
Памятаю, як колькі год таму даставала адна пашпартыстка. Толькі паспееш у лес убрысці падчас грыбнога сезона — тэлефанаванне на мабільны: “Ай, зайдзіце, вярнуўшыся з лесу; ай, такая тут пільная справа; ай, памажыце!” Ляціш на скрут галавы, недазбіраўшы кошык, у горад: справа ж, відаць, сапраўды нежартоўная, калі гэтак чалавек ёю пераймаецца! Прылятаеш, а там смех і грэх: паперчыну ў тры сказы трэба аформіць. Трэба, а спецыялісту-пашпартысту з дваццацігадовым стажам не даецца яно, хоць плач.
He абмінула пошасць і пісьменніцкага асяроддзя. Беларускамоўны літаратар, аўтар не аднаго зборніка прозы ды паэзіі, шторазу ў допісах у тым жа “ Фэйсбуку” канчаткі назоўнікаў у давальным склоне блытае: сказаў цёце, напісаў дзядзе. Мала таго, што наогул не характэрныя для нашай мовы формы словаў ужывае, дык яшчэ з гэтым канчаткавым -е ў вочы слатою лезе.
Трансляцыя імпрэзы з нагоды ўручэння прэміі Гедройця. Па-за кідкімі жэстамі ўдзельнікаў — моўныя “пярліны” кшталту “са сходкаў”, “любуемся адна на адну”, “па нашыл/ падлікам”, “мы хацелі бы” і інш. падчас чытання ўрыўкаў з твораў і выступаў некаторых гасцей ды сяброўжуры. Адразу аж гэтулысі няграматных філолагаў-журналістаў у адным месцы — дай ты веры! Вось ужо, сапраўды, “на свете столько нет армян, сколько сыграл Джнгарханян”1.
Безумоўна, узровень валодання сучасным беларусам роднаю мовай, у тым ліку асаблівасцямі
1 Эпіграма В. Гафта.
яе словаўжывання, высокім не назавеш: усё неяк прыблізна, збольшага, праз пень-калоду. Ды здараецца, што недакладнасць кімсьці ўжытага слова і слых палашчыць. Як у такім, да прыкладу, выпадку — урыўку з пісьмовага выказвання студэнта: “Шмат сёння робіцца ў нас для аматараў роднай літаратуры: кніжкі пісьменнікі выдаюць, рэжысёры фільмы паводле кніжак ствараюць, а галоўнае — усё новыя і новыя пісьменнікі ў нас вынаходзяцца”. Апошняе — няйначай, літаратурных тэлеперадач, кшталту колішняй “Слово пнсателя”, наглядзеўшыся, чалавекужыў.
5.
Агульнавядома, што адною з прычын занядбання нашай мовы пасля шчаслівага перыяду бытавання ў ВКЛ у ролі дзяржаўнай з’яўлялася выцясненне яе ў вёску ў выніку засялення гарадоў польскім і яўрэйскім насельніцтвам і праз гэта — накіданне статусу непрэстыжнай, сялянскай.
Неяк вельмі ж яскрава нагадала пра тое паездка на літвыступленне ў Сянно. Усюды па школах — мова беларуская, а ўжо пад’едзеш бліжэй да абласнога цэнтра — і як у іншую дзяржаву трапляеш, гэтак усё зрусіфікавана. Пра Віцебск і казаць няма чаго: палову горада абыдзі і за слова па-беларуску вока не зачэпіцца.
I падумаеш міжволі: хіба вяскоўцу, таму ж ураджэнцу Сенненшчыны, хай сабе і адукаванаму ды дазвання нацыянальна скіраванаму, у негалоснай спрэчцы за мову з гарадскім баявітым філістарам, што і законы ды правы свае гэтак дасканала ведае, і наогул, як кажуць, — “весь нз себя”, выйсці калі-небудзь пераможцам?
Банальна гучыць, але галоўная перавага самотнага, халасцяцкага ладу жыцця — канечне, свабода. Свабода дзеянняў адносна нейкіх побытавых рэчаў, напрыклад, тых жа фінансаў, сістэмы харчавання, баўлення вольнага часу і г. д. А як для беларускамоўнага пісьменніка, дык
яшчэ адна немалая перавага адзінотніцтва — адсутнасць рускамоўнага асяроддзя з ліку дарагіх сямейнікаў. 3 не такога ўжо кароткага спіса сем’яў знаёмых літаратараў толькі некалькі ведаю, у якіх “працоўная”, штодзённая мова — беларуская.
Маналог (з падслуханага).
‘Тадаўё! Нікчэмнасці! Мову закінулі! Як не сорамна вам... Вось паплачаце яшчэ з-за гэтага, аддасца вам... Мяне да тэлефона? Хто? 3 вёскі? Бацька? Іду-у... (У слухаўку.) Папа, ты? Ну как вы там? Всё хорошо?”
Пачаў пісаць артыкул па-расейску для расейскамоўнага выдання — не рушыцца справа з месца, хоць плач. Усё, што ні з’явіцца на экране камп’ютара, — натужліва, ненатуральна, як праз сілу — бяда дый годзе. А галоўнае — духу прадмета, што след выкласці ў тым артыкуле, не адпавядае. Перайшоў на беларускую — тое самае. Зноў да расейскай вярнуўся і, дзіва, штосьці пачало ўрэшце болып-менш прыстойнае вымалёўвацца. Дапісаў артыкул, перачытаў быццам няблага атрымалася. Ды пазнаку “пераклад з беларускай” не ўтрываўтакі, дадаў понізу насуперак праўдзе — прадэманстраваў так бы мовіць, непрабівальны патрыятызм ды разам козыр з рук кпліўцаў нібыта a priori выбіў. Маўляў, хай вось цяпер плявузгне хто: глядзіце, за мову агітуе, а сам, сякітакі пярэварацень, — на чужой піша!
Даводзілася назіраць у студэнцкіх групах: часам лепш за ўсіх валодаюць беларускаю мовай самыя кандовыя, самыя непрымірымыя маладыя беларусафобы. I ўсё адно гэта яшчэ не паказчык узроўню самасвядомасці юнака ці дзяўчыны. Жыццё наперадзе, і як яно павернецца, якім бокам — хто ведае. Такая доля наша: чаканне, спадзеў цярпенне... He надта шыкоўна, затое без цунамі, смерчаў землятрусаў ды розных іншых стыхійных бедстваў.
6.
Калі мне хочацца ўзгадаць родную гаворку, я вяртаюся ў думках дадому, у сваё сцішэлае, напаўзгаслае Міжрэчча. Акунуцца нанова ў бяздонныя віры спрадвечнай гармоніі прадмета і слова, вывудзіць з тых віроў залатнік першароднага, не сфальшаванага стараннямі навукоўцаў ды поступам часу гучання, — што можа быць лепш? Нават цяпер, калі самога дома ўжо колькі год няма, адметнасці маўлення землякоў, апошніх носьбітаў і сведкаў моўнай размаітасці памежнага краю, так моцна трымаюць мяне пры сабе, што калі-нікалі наведваюць і ў сне. Часам гарклявыя ад прыпаміну нейкага собскага саромнага ўчынку, імі абнаймененага, яны, аднак, ніколі не бываюць мулкімі: гарошына згадкі адно здатная разняволіць душу ды, даўшы кірунак фантазіі, бліснуць дыяментам і зноў згубіцца ў нетрах памяці — да наступнага, што з няведама якіх схронаў вымкнецца і з нітак якой прадаўніны стчэцца, аб’яўлення.
Дзіўна, але ў паселішчы з крыху больш за дзясятак хатаў адно і тое ж слова магло мець некалькі варыянтаў: ізнова — узнова зновака — знова; сусём — сусім — саўсім — саўсём і г. д. Усе гэтыя словы не-не ды нагадаюць пра сябе, як ні з таго ні з сяго нагадала днямі, пасля вандроўкі ў прыгарадны лес, словазлучэнне “зноданае абуванне”. Зноданае (ці зблочанае) значыць збруджанае, недагледжанае, папсаванае. I вось жа выплыла ў памяці праз амаль што паўвека пасля таго, як упершыню яго пачуў.
Адметнасць нашых паўночна-заходніх гаворак — іх неймаверная насычанасць саркастызмамі. А часам і відавочнымі сэнсавымі алагізмамі. Вось, напрыклад, што значыць характэрны для паўночна-заходняй ускраіны Прыдзвіння выраз быўпамёршы? Быццам памёр чалавек, але толькі часова, каб зноў уваскрэснуць? “Паехалі да таго дзядзькі і якраз на хаўтуры трапілі:
бацька быў у яго памёршы, дык паміналі”. Быў памёршы, быў сказаўшы, быў прыйшоўшы, быў паехаўшы... а яшчэ ёсць форма быўшы — у значэнні быў. “Раней млын тут быўшы, а цяпер пустэльня ўсюды”.
Абабіць у агульнапрынятым значэнні — значыць абгарнуць чымсьці, вагонкаю, напрыклад, ці тканінай, ці бляхай. У нас “абабіць” — значыць дзіця пабіць, пакараць за нешта. He збіць, не спаласаваць да шнараў, а так лёгенька, так бы мовіць, любоўна — лазінкаю там ці рэменем пахадзіць па целе — абабіць.
\ вось слова міндаліны паводле тлумачальнага слоўніка — калька з рускай, няйначай. У нас было — гручолы, з выбухным “г”. Міжволі асацыявалася з тым, што грувасціцца ў роце, замінае. Бывала, так распухнуць па прастудзе, што, здаецца, рады дыхнуць неўзабаве не дасі. Памятаю, як дзесьці ў 14-гадовым узросце рэзалі ў бальніцы — лыжкаю. Лыжка тупая (востраю нельга — судзіны парэжаш), а яны, гручоліны тыя, упіраюцца, не жадаюць зрушвацца з месца. Твар доктарцы скрывавіў керхнуўшы, а потым яшчэ, па працэдуры, колькі гадзін з заціскачом у роце давялося ляжаць. Праўдзівыя “гручолы”.
Насуперак распаўсюджанаму меркаванню аб ледзь не татальнай спольшчанасці насельнікаў колішніх “крэсаў”, у нас у паваенным часе такой з’явы асабліва не назіралася. Наадварот, усё, што нагадвала пра нядаўняе “польскае” мінулае, не ўхвалялася, a то і з’яўлялася аб’ектам кпінаў: нашы выхаваныя ў крэсавых школах дзяды-прадзеды занадта добра ведалі сваё месца, каб замахвацца на большае, чым дазваляла ім іх паходжанне. Прычына гэткага феномену хаваецца не ў прыроднай сціпласці тутэйшага люду, а найперш у сацыяльнай няроўнасці карэнных жыхароў і тых іншаземцаў, каго яны цягам стагоддзяў мусілі мець за пана. Прорва паміж становішчам аўтахтонаў і тых, што іх паланілі, не дазволіла апошнім дасягнуць мэты ў справе асіміляцыі.