Штрыхкоды  Франц Сіўко

Штрыхкоды

Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 172с.
Мінск 2017
29.13 МБ
туецца на ведах, а здабыццё іх — няпростая справа. Бо і фізічных высілкаў часам каштуе даволі значных, і адэкватнага прыняцця прынукі, без якой наогул, падобна, ніякае навучанне, асабліва ў маленстве, немагчымае. Чалавек, які адчувае незапатрабаванасць сцвярджальнага пачатку ў нейкай справе, лёгка і хутка знаходзіць апраўданне ўласнаму ў ёй няўдзелу.
Бабе Тэсьцы, швагравай цётцы, падчас нашага з ёю апошняга спаткання пад дзевяноста гадоў было. Мужык даўно памёр, адзіны сын, тэхнар-ракетчык, у блізкім замежжы, у Падмаскоўі дзесьці на сталае жыццё па сканчэнні інстытута з сям’ёй атабарыўся.
Вось сядзім са старой у чысцюткай кухні яе, размаўляем. Кабета дасведчаная: радыё, сваё і замежнае, слухае, кніжкі чытае. Колас на стале, Талстой, Прус, Ажэшка, яшчэ штосьці. Пра беларускія гурткі, што ў вёсках Якужы і Шальціны на Мёршчыне перад вайною існавалі, пра пастаноўку “Паўлінкі”, польскімі паліцыянтамі ў дзень прэм’еры забароненую, апавядае.
Кніжачка невялічкая на стале — у чорнай вокладцы, з паўстлелымі ад часу старонкамі. Разгортваю: ‘Толас душы” — лацінкаю, 1937 года выданне. “Адкуль?” пытаюся. — “Язэп Малецкі5, сябрук школьны, кажа, — прэзентаваў. 3 надпісам была, ды надпіс выдзерці, як другія Саветы прыйшлі, давялося: ці мала што? Хочаш — вазьмі сабе на памяць”.
I зноў апавядае пра далёкае-перажытае — паважна, без каліва наракання на крыўды ды непамысноты лёсу. Пра беларускае — ані слова. Быццам намякае: што языком дарма мянціць, мы адрабілі сваё, адбылі, ваша цяпер чарга, а нас больш неадкладная справа чакае.
5 Аўтар кнігі “Пад знакам Пагоні. Успаміны” пра падзеі ў Беларусі ў 1930—1945 гг. (Таронта: Пагоня, 1976). Друк. у час-се “Спадчына” (1994, №№ 2-5).
= Выспа Літаратура
1.
Мой амаль трыццаціпяцігадовае даўніны зварот да літаратурнага занятку ў пэўнай ступені быў абумоўлены “радасцямі” педагогікі. Атмасферай тае цягамотлівае настаўніцкае будзёншчыны, адзіная магчымасць пазбавіцца ад якой — рашуча, аднойчы і назаўсёды, яе адрынуць. Варыянтаў зрабіць гэта праз кардынальную змену сферы працоўнае дзейнасці ў мяне, аднак, на тую хвіліну не было, таму доўга яшчэ давялося педагогіку і літаратарства сумяшчаць. Што ва ўмовах страшэннае загружанасці настаўніка рознымі не надта творчымі, як правіла, папяровымі, справамі надзвычай цяжка. Тым больш, калі сумяшчэнне расцягваецца на гады і ці блісне калі-небудзь у канцы тунеля прамень надзеі на перамены да лепшага аднаму Богу вядома.
Паводле Камю, у літаратурнай сферы магчымыя два спосабы існавання і, адпаведна, дзве лініі паводзінаў літаратара. Першы, так званы амерыканскі, — шлях
адзінотніка, які рады ў гады ўзнікае з чарговым опусам прад вачыма патэнцыйнага спажыўца ягонае прадукцыі і тут жа, гнаны імпэтам да самоты ды свербам акунуцца ў новыя ўражанні і штодзённыя калізіі, зноў на колькі часу знікае ў жыццёвым віры. Найбольш яркім прадстаўніком такога кшталту літаратара быў у нас, напэўна, Мікола Купрэеў; не бракуе такіх, канечне ж, і сярод літаратараў сучасных.
Другі шлях, так званы французскі, наадварот, немагчымы без гуртавання творцаў і спадарожных яму гучных супольных акцый прэзентацый, імпрэзаў, перфомансаў і г. д. Прыхільнікаў яго адвеку ў любой літаратуры шмат, і нашая тут таксама, вядома, не выключэнне.
Мой, паводле характару, безумоўна, першы. Што таксама на варунках уваходжання пачаткоўца ў творчую сферу не адбіцца не магло. Наўзбоч суполак, наводшыбе ад гуртаванняў-літаб’яднанняў, з адсутнасцю прыяцельства з да сябе падобнымі — сітуацыя, на першы погляд, не з выгодных. Аднак, мабыць, менавіта яна і дазваляе маладому літаратару трымацца ў полі выключна ўласных памкненняў не разбэрсваць эмоцый на нейкія неабавязковыя для яго творчага росту дэталі.
He кожны такое зразумее, але больш як за чвэрць стагоддзя працы ва ўстановах адукацыі, і не ў адной, а як мінімум у шасці, што сведчыць пра імкненне да згаданых пераменаў хаця б праз змену дэкарацый, мне ні разу не прыйшло ў голаў размаўляць у тых установах з кімнебудзь на творчыя тэмы. Hi пра тое, што пішацца, ні пра тое, як пішацца, ні пра тое, як пры гэтым пачуваецца. Думаю, нават прыблізнага ўяўлення пра тое, чым займаюся ў літаратуры, мае калегі ў школе і ва ўніверсітэце не мелі.
Тое самае з суседзямі ў пад’ездзе дома. Тое ж са сваякамі. 3 сябрамі з нелітаратурнае сферы — гэтаксама. Такое добраахвотнае знаходжанне ў цені не кожнаму проста даецца. Мне пашчасціла, бо і блізка ніколі не ўзнікала жадання перад кім бы то ні было
ў сваіх творчых прыхільнасцях ці здабытках-паразах спавядацца.
Такая адстароненасць (неістотна наўмысная яна ці ненаўмысная) часта застаецца з чалавекам на ўсё жыццё, накладвае адбітак на ўсе яго ўзаемадачыненні і стасункі. Дастаткова сказаць, што і сёння, калі мне за шэсцьдзесят і сякі-такі досвед існавання ў творчай сферы маецца за плячыма, вакол мяне асобаў, якіх я згадзіўся б больш-менш грунтоўна ўпусціць у сваю творчую кухню, у параўнанні з тым часам, калі хаваўся ад усіх з друкаркаю ў школьным пакоі ваеннай падрыхтоўкі, — як па вясне саджанцаў у цыганскім гародзе. За выключэннем выпадковых слухачоў, з якімі лёс зводзіць калі-нікалі падчас мерапрыемстваў кшталту прэзентацыі чарговай кніжкі або з нагоды нейкай іншай літаратурнай імпрэзы. Гэткае неабавязковае, так бы мовіць, узаемадзеянне чынаў: сказаў ды і забыўся, было — і мінулася.
Але гэткае схімніцтва не кара Божая, як можа камусьці падацца, а хутчэй — дар, што, безумоўна, адбіваецца і на ўчынках, і на ладзе жыцця ўвогуле. Прынамсі прылюдную расхрыстанасць пісьменніка, які вяшчае на ўвесь свет у “Фэйсбуку”: “Вось так выглядае мая новая кніжка”, мне ўзяць за прыклад паводзінаў цяжка. Зразумець матывы ўчынку калегі, нават прасякнуцца спачуваннем да яго клопату — калі ласка. Наследаваць жа аж гэткую ступень адкрытасці на ўвагу старонніх людзей — наўрад. Некаторыя людзі схільныя бачыць у такіх паводзінах выдаткі савецкага выхавання, але з іх высноваю наўрад можна пагадзіцца. Замкнёнасць, як і яе антыпод — адкрытасць, — з катэгорыі рысаў характару хутчэй прыроджаных, а не выхаваных. А калі і не прыроджаных, а ўсё-такі набытых, то, канечне ж, не ў сталым веку.
Mae першыя літаратурныя крокі былі зробленыя падчас працы намеснікам дырэктара школы. Друкаваць тэксты не было на чым, таму кожнага разу, як толькі
набіраўся ладны кавалак рукапісу, трэба было звяртацца да сакратаркі дырэктара па ключ, каб зачыніцца ўвечары ў канцылярыі, дзе мелася друкарка. Балазе жанчына ставілася да патрэбы пачаткоўца прыязна, але не таму, што, можа, спачувала яго творчаму імпэту (яна папросту пра яго не ведала), а адзіна дзякуючы яго пасадзе, што ва ўстанове адукацыі з яе строгай іерархіяй — з’ява звычайная, шараговая. Так доўжылася з год, пакуль не надарылася нагода збегчы насуперак планам раённых чыноўнікаў ад адукацыі адправіць маладога літаратара на дырэктарства ў вёску, у абласны цэнтр. Дзе зноў педагогіка зацягнула яго на гады і дзе гульню ў хованкі з калегамі зноў давялося распачынаць нанова.
Адзінаццаць год, з дня ў дзень, — школа з яе неверагоднаю, нечалавечаю мітуснёй. Затым яшчэ сем год — гэткі ж калаўрот ва ўніверсітэце. Штотыдзень чатыры дні такое шалёнае фізічнае і маральнае нагрузкі, што на пяты, бывала, ляжыш пластом і толькі к вечару ледзь-ледзь дасі рады збольшага ачуняць ад стомы. Добра, як яшчэ вольныя дні паставіць запар дыспетчарка ў раскладзе заняткаў, тады два наступныя і на рукапісе можна больш-менш грунтоўна засяродзіцца, а не прыскакам, як звычайна, падсядаць да стала. I гэта пры тым, што працу педагагічную любіў і несур’ёзна ставіцца да сваіх настаўніцкіх-выкладчыцкіх абавязкаў ніколі сабе не дазваляў. Прынамсі за два дзесяцігоддзі на заняткі ў школу або ва ўніверсітэт ні разу не спазніўся. Як даваў рады існаваць у гэткім рытме — не разумею. Можа, таму гэткім сёння стомленым сябе адчуваю ды ад усяго, што ні прапануюць з грамадскіх нагрузак, адмаўляюся. Адмаўляюся і бачу, як дзівяцца людзі, не прымаюць на веру шчырасць такога нежадання актыўнічаць.
Як варам апякло: “Ягня ахвярнае”! Адкуль такі назоў? Аказваецца, твор такі калісьці напісаў. Падумаў міжволі: а ці трэба было?
А шчыраваць у школе ажно гэтак — да мятлікаў уваччу ды крыві з рота ў выніку рэцыдыву заробленай
у студэнцтве язвы, якою б і заняцца след, ды ўсё рукі з-за сшыткаў, планаў ды пазакласных мерапрыемстваў не даходзяць, ці трэба было ў маладосці? Прыемна, калі былыя вучні праз колькі дзясяткаў год аклікаюць на дварэ, вітаюцца, удзячнасць выказваюць. Але ж ці так гэта важна з увагі на падарванае здароўе? На жаль, усяму вучаць ва ўніверсітэце, апроч галоўнага: разумна, з разлікам, што не сёння жыццё заканчваецца, размяркоўваць сілы ды энергію.
Як ні дзіўна, але, мабыць, нават доўгія гады настаўніцтва-выкладчыцтва з іх неадступнаю стомай не былі мне гэтак няўтульныя, як часам было няўтульным існаванне ў шэрагах сяброў творчага саюза. Заўсёды, нават падчас узначальвання абласной філіі СБП, — з адчуваннем, што для яго, саюза, афіцыёзу з яго расплывістымі крытэрыямі карпаратыўнасці ты калі і не зусім старонні, дык дакладна — не свой. Зрэшты, можа, так яно і лепш. Хаця б з тае прычыны, што нікому не застаешся абавязаным.
Падсвядомая здагадка, што буду займацца чымсьці, звязаным з творчасцю, суправаджала мяне з дзяцінства. А вось чым канкрэтна, дапамогло выявіць паступленне на філфак, калі, павагаўшыся паміж схільнасцю да матэматыкі і любоўю да моваў (да літаратуры я на той час быў зусім абыякавы), ужо выпускніком школы зрабіў выбар на карысць апошніх.
Мабыць, на філфаку літаратар упершыню ўва мне і прачнуўся. Між іншым, не дзякуючы, а, хутчэй, як яно і след у творчасці, — насуперак. Насуперак заахвочванням да вучобы выбітных навукоўцаў якіх на той час у БДУ не бракавала: Паўленкі, Супруна, Гілевіча, Ларчанкі, Лойкі, Рагойшы ды шэрагу іншых.
Аддаючы належнае эрудыцыі і педагагічнаму таленту гэтых безумоўна выдатных людзей, і сёння над фактам, што гэтак бязбожна прапускаў іх лекцыі, усётакі не каюся. Адзінае, у чым каюся, дык гэта ў тым, што, дзелячы час паміж паходамі ў бібліятэку і п’янымі
маладымі забавамі, так бессаромна мала дбаў у той час пра людзей, якія вучобу забяспечвалі, — бацькоў.