Штрыхкоды  Франц Сіўко

Штрыхкоды

Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 172с.
Мінск 2017
29.13 МБ
Так ужо ўладкавана на свеце, што і прымусоваму чыну, каб стаць паспяховым, патрабуецца хоць які-кольвек складнік добраахвотнасці.
Размаўляць “зпольскага” або “зрускага” намаёймалой радзіме лічылася праяваю фанабэрыстасці. Дастаткова было чалавеку аднойчы прадэманстраваць гэткім чынам сваю вучонасць перад вяскоўцамі, як ягоная рэпутацыя аказвалася беззваротна сапсаванай. Жыхары Міжрэчча і яго ваколіцаў у сваіх моўных прыхільнасцях былі кансерватыўнымі і ўжыванне іншамоўных словаў кшталту “папа” замест “тата” ўспрымалі не іначай, як праяву неадэкватных паводзінаў. Клішэ гэткага стаўлення да чужой мовы і па сёння жыве ў свядомасці многіх маіх землякоў. Мяжа “сваё — чужое”, “маё — не маё” ў дачыненні да рэчаў нематэрыяльных, у тым ліку і да мовы, спаконвеку з’яўлялася ў нас гэткай жа недатыкальнай, як і мяжа пожняў для касьбы ці выпасу статку.
Корпаючыся ў сеціве, натрапіў у “Палескім архіве” Вячаслава Вярэніча на запіс за 1972 год. А ў ім — згадка пра вёску Міхалкі Мазырскага раёна і вёскі Дарашэвічы, Глінка, Серп, Паляжач-Гара, Піліпоны Петрыкаўскага раёна, якія, паводле запісу, абследаваў для навуковых мэтаў моваведа (на прадмет наяўнасці паланізмаў) Ф. Сіўко, тады студэнт-другакурснік БДУ. Памятаю і кіраўніка тае практыкі, з якім склаліся вельмі прыязныя адносіны, і нязвыкла роўнае ды павольнае, як на погляд ураджэнца перасечаных мясцовасцей паўночнага захаду Віцебскай вобласці, цячэнне палескіх рачулак, і ўласнае ўтрапенне-здзіўленне, калі аднойчы падчас ходкі ад вёскі да вёскі ўбачыў на беразе адной з іх немаладую жанчыну ў паляшуцкім строі, што няспешна рухалася ўздоўж берага і голасна спявала нейкую сваю, тутэйшую песню. Тады па маладосці не даў рады належным чынам ацаніць такую ўдачу бачыць і чуць пракаветнае, але пазней усё адно яно захапіла ды вылілася-такі на паперу — у цыкле дэтэктыўных апо-
весцей “Апошняе падарожжа ў краіну ліваў”. А яшчэ — ва ўстойлівы піетэт перад такім няпростым раздзелам навукі аб мове, як дыялекталогія. I пэўна ж, нездарма пасля колькі год запар ездзіў са студэнтамі Віцебскага педуніверсітэта на дыялекталагічную практыку, а вынікам тых паездак стаўся значны ўнёсак маладых людзей і іх кіраўніка ў стварэнне слоўніка рэгіянальных гаворак Віцебшчыны. Пра што, дарэчы, укладальнікі выдання, як гэта часта ў нас бывае, наваат узгадаць не палічылі патрэбным.
Незычлівыя да беларушчыны дзеячы часта закідаюць нашай мове нейкую прыроджаную нястойкасць да асіміляцыі. Але вось што піша ў выдадзенай у 1913 годзе ў Варшаве пад рэдакцыяй ксяндза Юзафата Жыскара працы “Nasze Koscioly. Archidiecezja Mohylowska. Witebszczyzna” аўтар нататкі “Zamosze”, характарызуючы побытавыя і моўныя ўзаемадачыненні нашых продкаў і, да прыкладу, латышоў на беларускалатгальскім памежжы: “Латыш мае і сваю літаратуру2, і казанні ў сваёй мове, а бедны беларус усяго таго пазбаўлены, а аднак перавагу мае беларус, і часта і мова яго і тая перавага клінам уціскаюцца з Беларусі ў Латвію. [...] Беларускія дзяўчаты прыгажэйшыя і лепей выхаваныя. Латышы ахвотна бяруць іх у жонкі, і тады ўжо ў хату ўваходзіць мова беларуская, а латышская чэзне. Тое самае можна сказаць і пра хлопцаў...”. Прычыну гэткай перавагі аўтары тлумачаць наяўнасцю ў беларусаў больш значнага гістарычнага досведу (няйначай, маючы на ўвазе часы ВКЛ) і, адпаведна, гістарычнай культуры, якая і дазваляе нам часам без асаблівых высілкаў займаць годнае мясца ў атачэнні суседзяў.
Разам з тым вось такі характэрны ўрывак з раздзела “Bialorus”, змешчанага ў згаданым выданні “Nasze Koscioly”: “Набліжаючыся да люду беларускага, цяжка не заўважыць яго дзіўнага стаўлення да роднай мовы.
2 Маецца на ўвазе літаратура рэлігійнага зместу.
Заўсёды ў хатнім жыцці беларус ужывае сваю мову, але толькі не ў касцёле. Там ён і моліцца, і спавядаецца, і хоча слухаць казанне па-польску. ...жадае, каб ксёндз прамаўляўда яго па-польску, іначай абражаецца”. Такая дваістасць свядомасці, выпрацаваная стагоддзямі.
7.
Вушмала. Так кажуць пра дзіця, якое быццам бы ўжо збольшага і разумее, што яму кажуць, чаму вучаць, і разам з тым яшчэ — не зусім. Яшчэ недарослае, але ўжо разумнае.
Я ў свае шэсцьдзесят з гакам таксама, аказваецца, вушмала. “Вы стары, але разумны стары”, — быў днямі ашчасліўлены фразаю знаёмага студэнта-земляка.
Каларытнага дыялектнага слова гавыліць (у значэнні галасіць) з выбухным “г” у пачатку, напэўна, ні ў адным слоўніку рэгіянальных гаворак ці нават у тлумачальным не сустрэнеш. Гэтаксама і слова лактаць у значэнні хлябтаць. I ёсць яны і няма іх.
Паходжанне назвы “Халуй”, прырэчнае прысядзібнае нізінкі на малой радзіме, у Міжрэччы, колькі год не давала спакою. Адкуль такая назва? Што абазначае? Аказваецца, літаратурнае слова. Абазначае затопленае месца на згібе ракі, куды ўвесну падчас крыгаходу наплывае розны друз. Акурат гэтак і было, памятаецца, у нашым Халуі. Натыкнуўся на тлумачэнне выпадкова ў сеціве. Спатрэбілася потым удакладніць, паткнуўся ў адзін тлумачальны слоўнік, у другі — няма.
Забытае з малой радзімы — прозьдзьверы — раптам у Барадуліна ў дзённіках. Нечаканае і крыху дзіўнае супадзенне, бо не так жа ўжо блізка ад Вушачаў да Мёршчыны.
Другое помнае з дзённікаў дзядзькі Рыгора уперад у значэнні раней. I ў нас слова раней ужывалі толькі
як параўнальную форму слова рана'. “Сягоння раней я падняўся, як учора”. А для называння таго, што перад гэтым было, — слова ўперад (упярод) ужывалася.
Трэцяе паўзабытае агульнае — абласное слова протар (востры металічны пруток). Папраўдзе, калі б не натыкнуўся на яго ў запісах Рыгора Іванавіча, наўрад ужо калі-небудзь сам і ўзгадаў бы.
Яшчэ два вельмі характэрныя для некаторых мясцовасцей арэала нашага паўночна-ўсходняга дыялекту словы — роўна ў значэнні аднолькава, гладка — у значэнні дазвання.
Барадулін больш чым хто з беларускіх літаратараў здзіўляе адданасцю першавытокам слова. I наогул ён — узор шчаслівага спалучэння ў чалавеку абазнанасці прафесійнага філолага і прыроднай моўнай памяці, інтуіцыі, назіральнасці. Прычым не толькі ў сталыя гады, але і ў маладосці, калі і веды, і густ, і грамадзянская пазіцыя — усё ў стане фарміравання. Вартая ўвагі і павагі і няўразлівасць паэта да так распаўсюджанай у нас негатыўнай рэакцыі маладзейшых суайчыннікаў на ўжыванне старых словаў.
У Чорнага ў адным з апавяданняў: нашто табе што. Фразеалагічны выраз са значэннем непрыняцця збыткоўнасці чагосьці.
Пярліна ад Бечыка: слоўная няўдобіца.
У Рыбаках, бацькавай вёсцы на Мёршчыне: кроху (троху) у значэнні крыху (трохі)', кулёк — у значэнні пінжак. Назвы вёсак на -і, -ы ў месным склоне з канчаткамі -ох, -ёх вымаўляліся: у Рыбакох, у Сташулёх.
Пушчэйшы — параўнальная форма прыметніка кепскі, тое, што і горшы (пра хлеб, вопратку і г. д.).
Няспрытна — у значэнні няёмка. Ужо тое, на жаль, што без тлумачэння маладыя, нават дарэшты заанга-
жаваныя ў беларушчыне, не дадуць, напэўна, рады без слоўніка (калі яшчэ знойдуць яго там) зразумець.
Часам і ад мовы да ідэалогіі — адзін крок. У расейскай мове выраз Святая Русь — яскравы прыклад трансфармацыі міфалагемы ў ідэалагему.
3 беларускай лексікі два нялюбыя мне словы — гарбата і матуля; з расейскай — на -йк назоўнікі: налоговйк, сйловйк, кадровйк.
Гарбата чужынскасцю чамусьці аддае, хоць баба і дзед заўжды яго ў размове са староннімі ды міжсобку ўжывалі; матуля, асабліва ў выглядзе наўпроставага звароту ўжытае, як і налоговйк, з сйловйком — безгустоўнасцю нейкай унутранай, вульгарнасцю муляюць.
Нават і ўявіць не магу, каб прыйшло калі ў голаў у дзяцінстве або юнацтве гэтак звярнуцца да бацькоў: матуля, татуля. Самае ласкавае, што ў хаце прамаўлялася, — мама, mama. Моўныя сантыменты былі не ў пашане. Можа, таму так і рэжа слых у трамваі або аўтобусе голас саракагадовага бэйбуса, што на ўвесь салон крычыць у слухаўку тэлефона: “Мамка!”
3 формаў словаў у множным ліку не люблю кнігаў. Неяк надта ж ненатуральна гучыць, а ў чым ненатуральнасць палягае — і не растлумачу. Мабыць, як з нялюбым чалавекам: не любіш, а за што — і сам не ведаеш. Проста не любіш — і ўсё.
Землякі-міжрэчанцы дзівіліся: “У горадзе жывеш, а ніколі ад цябе расейскага слова не чулі. Няўжо не навучыўся па-гарадскому дэчыць3?” А я на той час якраз у школе расейскую ўжо ці не дзясяты год выкладаў. Але, што праўда, з вяскоўцамі ні разу сабе размаўляць не па-іхняму (не па-нашаму) не дазволіў. I не з ідэі нейкай ці ўпёртасці, што даволі часта мне беспадстаўна закідаюць. Проста вылучацца з роднага асяроддзя лічыў за негустоўнае. Яны па-беларуску
3 Гаварыць (дыял.).
гаварылі б, я па-расейску якая нясветная мешанка была б пры размове, які моўны дысананс. А хочацца ж хоць нараччас4 — гармоніі. Асабліва калі ўсе сродкі, усе перадумовы для яе дасягнення — не на недасяжнай выспе за сямю морамі.
8.
3	узростам гэтак з моваю атрымліваецца, як і з усім астатнім: усё радзей ды радзей хочацца пачувацца часткаю грамады, талакі, нейкага калектыўнага ўтварэння. I, бадай, не ў адным старэчым эгаізме тут прычына.
Мова — не проста асабістае. Яна, апроч таго, што з’яўляецца сродкам кантактавання, яшчэ і паказчык ступені даверу да іншага чалавека. Але чым менш застаецца нам часу на зямлі, тым менш жадання тым даверам сябе шторазу, асабліва калі гэта яшчэ і не ўзаемна, абцяжарваць. Калі гэта загана, то ці такая ўжо яна недаравальная?
Наогул стаўленне да мовы — не толькі паказчык узроўню самапавагі асобы, але і сведчанне наяўнасці ці, наадварот, адсутнасці ў ёй пачуцця самадастатковасці. у пэўным сэнсе стаўленне да мовы можна параўнаць са стаўленнем да веры. Чалавек, схільны тлумачыць сваё адступніцтва ад мовы прашчураў выключна нейкімі суб’ектыўнымі чыннікамі (дрэнны настаўнік у школе, негатыўны ўплыў асяроддзя, кепікі знаёмых і ішп.), нагадвае верніка, што адвярнуўся ад Бога з-за таго, што яго калісьці пакрыўдзіў святар. I ў адным, і ў другім выпадку маем справу з адсутнасцю глыбіннага разумення сутнасці прадмета, стаўленнем да яго выключна на ўзроўні эмоцыі. А дзе эмоцыі буяюць, там, вядома, розум спіць.
Так уладкавана ў свеце: усё, што адмаўляе, куды лягчэй апаноўвае нас, чым тое, што сцвярджае. Гэта зразумела: сцвярджэнне, у адрозненне ад адмаўлення, грун-