Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
6 I 6 JI I Я Т 3 К A
ФРАГМЭНТЫ
Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі
МЫСЬЛЕНЬНЕ
Сэрыя «БібліятэкаФрагмэнты» заснаваная у 1998 годзе Цэнтрам Эурапейскага Супрацоўніцтва «ЭуроФорум» і часопісам «Фрагмэнты»
У 1998 годзе выйшлі з друку:
Міхась Баярын «Шалёны вертаградар» Сяргей Дубавец «Дзёньнік прыватнага чалавека» Валянцін Акудовіч «Мяне няма.
Роздумы на руінах чалавека» Алесь Разанаў «Рэчаіснасьць» trap Бабкоў «Герой вайны за празрыстасьць»
У 1998 годзе рыхтуюцца да выданьня:
Калекцыя «Галерэя Б» trap Бабкоў «Менская Опэра» Леанід Галубовіч «Зацемкі зь левай кішэні»
Калекцыя «Сучаснае мысьленьне»
Юрась Барысевіч «Цела і тэкст» Валерка Булгакаў «Мой Багушэвіч» Ігар Бабкоў «Вытлумачэньні руінаў»
Калекцыя «Беларуская эміграцыя»
Антон Адамовіч «Каханы горад»
Калекцыя. «Сярэдняя Эўропа»
Чэслаў Мілаш «Скуты розум»
«ЭўроФорум» ічасопіс «Фрагмэнты» выказвае падзяку IDEE (Варшава) і асабіста Паўлу Казанэцкаму, дзякуючы якім выданьне гэтай сэрыі сталася магчымым
Сяргей Санько
ШТУДЫІ 3 КАГНІТЫЎНАЙ І КАНТРАСТЫЎНАЙ КУЛЬТУРАЛЁГІІ
Менск БГАКЦ 1998
УДК008
C18
ББК70
Санько С.
Cl8 Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі.— Менск: БГАКЦ, 1998.— 190 с.
ISBN 985-6012-48-1
Кніга беларускага культуроляга С.Санько ўяўляе зборнік працаў з гэткай сучаснай галіны гуманітарных дасьледаваньняў, як кагнітыўная і кантрастыўная куль'іуралёгія. У кнізе ўпершыню з гэткага гледзішча аналізуюцца фрагмэнты традыцыйнай беларускай мадэлі сьвету на тле традьіцыйнай культурнай спадчыны іншых індаэўрапейскіх народаў.
Кніга адрасуецца адмыслоўцам у культуралёгіі і філязофіі культуры, а таксама ўсім, хто цікавіцца паходжаньнем і лёсам ідэяў у сьвеце і інтэлектуальнай гісторыяй Эўропы.
ISBN 985-6012-48-1
©«Эўрофорум>, 1998
©СанькоС., 1998
© Кашкурэвіч Т., вокладка, 1998
ЗЬМЕСТ
Прадмова 	6
Культура яктэзаўрус фрэймаў	8
Канцэпты „карціна сьвету” і „мадэль сьвету” як гранічныя катэгорыі сучаснага культуралягічнага дыскурсу 	21
Канстытутыўныя элемэнты антычнага космасу як эталённага для стараэўрапейскай тэсматычнай культуры 	39
Фрэйм „памежная сытуацыя” і яго сэміятычныя рэпрэзэнтацыі ў традыцыйных індаэўрапейскіх культурах	60
Некаторыя падставовыя прасторавыя і часавыя структуры ў беларускім фальклёры 	96
Канцэпт „бясконцасьць” як падстава тыпалёгіі культур і тыпалёгіі веды	 129
Бедарусь: паміж Поўднем і Поўначчу. Падставовыя складнікі аўтэнтычнага мэтапалітычнага дыскурсу	 178
ПРАДМОВА
Прапанаваныя ніжэй тэксты — гэта вынік дасьледаваньняў, што праводзіліся лўтарам на працягу апошніх пяці гадоў (19931998 гг.) у галіне тых новых накірункаў сучаснай гуманітарыстыкі, якія аб’ядноўваюцца пад агульнай рубрыкай „кагнітыўная і кантрастыўная культуралёгія” (у іншых аўтараў блізкія падыходы могуць рэалізоўвацца й пад іншымі рубрыкамі, як, напрыклад, „кагнітыўная антрапалёгія”, „археалёгія веды”, „гісторыя ідэяў” і г.д.; аўтар таксама часам карыстаецца такімі назовамі, як „культуралёгія спазнаньня”, „культурная тыпалёгія веды” і да іх падобнымі). Накірункі гэткага кшталту сталіся (асабліва з трэцяй чвэрці XX ст.) сваеасаблівым водгукам на відочны правал мадэрнісцкага праекту, які закрануў самы нэрв „сучаснай” (г.зн. найперш — эўрапейскай) культуры зь яе ўнівэрсалісцкімі і глябалісцкімі ўстаноўкамі. У філязофіі гэтая сытуацыя магла б быць акрэсьлена як ,крызыс трансцэндэнтальнага суб’екта і разьвітваньне з спадзевамі на трансцэндэнтальнае абгрунтаваньне веды, спазнаньня і самой філязофіі. На тле адзначанага працэсу разьвіваецца свайго роду падазронасьць да так званых самавідочнасьцяўсьвядомасьці. І выглядае натое, што гэтыя відочнасьці ня гэтулькі самі нешта фундуюць, колькі аказваюцца ўфундаванымі структурамі „жыцьцёвых сьветаў” больш ці менш вялікіх чалавечых супольнасьцяў. У сваю чаргу, гэта паклікала неабходнасьць пошукаў новага абгрунтаваньня веды на падставе аналізу базавых „эпістэмаў”, уласьцівых кульчурам розных тыпаў, з прыманьнем пастуляту, што рознасьць культураў — гэта адзін з канстытутыўных элемэнтаў вьізначэньня самой культуры і чалавека навогул.
У падаваных ніжэй тэкстах абмяркоўваюцца некаторыя тэарэтычныя і мэтадалягічныя аспэкты гэтага новага праблемнага
поля. Аналіз канкрэтных тэмаў праводзіцца пераважна на матар’яле культураў індаэўрапейскіх народаў з адмьісловым акцэнтаваньнем увагі на беларускім матар’яле, які ў гэтай відалі яшчэ, як правіла, не станавіўся спакмянём сыстэматычнай апрацоўкі. Для аўтара гэта мела яшчэ й сэнс прасьвятленьня ўласнай дасьледніцкай пазыцыі.
Частка з гэтых тэкстаў публікуецца ўпершыню, частка ўжо была апублікаваная ў выданьнях (напрыклад, у „Vieda”, „Kryuja: Crivica. Baltica. Indogermanica”, „Фрагмэнты”), не заўсёды цяпер даступных чытачу. 3 увагі на апошнюю акалічнасьць і паколькі ўсе тэксты яднае адзіная дасьледніцкая інтэнцыя і адзінае тэматычнае поле, аўтар палічыў за мэтазгоднае падаць іх усе разам пад адной агульнай назвай. Натуральна, што багата якія тэмы і пытаньні засталіся па-за асадамі гэтага выданьня, некаторыя былі закранутыя адно схематьічна, накідна, з прыцэлам на будучую больш дэталёвую прапрацоўку. Зрэштьі, пэўная недагаворанасьць уносіць у разгляданую тэматыку нейкія элемэнты інтрыгі, якая ня можа не падаграваць цікавасьці й да самой гэтай тэматыкі.
Аўтар выказвае шчырую падзяку ўсім, хто сваёй цікавасьцю да гэткага роду дасьледаваньняў так ці іначай стымуляваў працу ў гэтым накірунку, а асабліва даўняму сябру і аднадумцы Тодару Кашкурэвічу, безь якога ўсе гэтыя штудыі навогул ня мелі б аніякага (апроч, хіба, чыста акадэмічнага) сэнсу, усім сябрам Цэнгпру этнакасмалёгіі „Крыўя” і ўдзельнікам сэмінару, што ладзіўся Цэнтрам у першай палове 90-х гадоў, калегам з аддзелу лёгікі і мэтадалёгіі навуковага спазнаньня ІФП НАН Беларусі за шматгадовую падтрымку гэтых дасьледаваньняў, цікавасьць да ўздыманых праблемаў і плённае іх абмеркаваньне, Цэнтру эўрапейскага супрацоўніцтва „Эўрофорум” і рэдакцыі часопіса „Фрагмэнты”, а асабліва іх дырэктару і галоўнаму рэдактару Ігару Бабкову, дзякуючы высілкам якога гэтае выданьне навогул сталася магчымым, а таксама жонцы Алене Санько за дапамогу ў падрыхтоўцы рукапісу да друку і бібліяграфічную падтрымку.
КУЛЬТУРА ЯК ТЭЗАЎРУС ФРЭЙМАЎ
Тэма (і праблема) культуры відочна не належыць да ліку „вечных”, традьіцыйных, нарматыўныхпраблемаўфілязофіі. „Культурны” век самой гэтай тэмы ледзь перавысіў два стагодзьдзі. Але нягледзячы на сваю „маладосьць”, яна даўно ўжо пасунула ўбок багата якія традыцыйныя праблемы, a дыскусіі, што разгортваюцца зараз вакол яе, ніяк ня вытлумачыш адно акадэмічным зацікаўленьнем. Тут закранутым стаўся нейкі адмысловы „пакрыёмы нэрв” самога Ha ­rn ага існаваньня, запатрабавалі асэнсаваньня нейкія фундамэнтальныя зрухі ў самым быцьці, прынцыпова не знаёмыя ніякім іншым эпохам.
Ул.С.Біблер з гэтай нагоды заўважае: „У XX стагодзьдзі адбываецца дзіўнае адшчапленьне паняцьця культуры (як цэлага) адтых паняцьцяўабо інтуіцыяў, што здавён супадалі з вызначэньнямі культуры або „культурнасьці”, пералічваліся цераз коску, разумеліся блізкаяк сынонімы. Узьнікае нейкая продня паміж фэномэнамі культуры й фэномэнамі адукацыі, асьветы, цывілізацыі. Нашамурозумудзеля чагосьці стала патрэбным зважаць нагэтае адрозьненьне, настойваць на ім, асэнсоўваць яго” 1.
Дыскусіі абвастраюцца (а часьцяком заходзяць у тупік) яшчэ й дзеля выключнай размытасьці самога паняцьця „культура”: „Паняцьце „культура” адрозьніваецца незвычайнай складанасьцю”, — канстатуе, напрыклад, Андрэй Белы 2, „тэрмін гэты да прыкрасьці Шматзначны”, — не без
1 Бнблер В.С. Культура. Дналог культур. (Опыт определення) // Вопросы фнлософнн. 1989. № б. С. 3 1.
2 Белый Андрей. Путн кулыуры // Вопросьі фнлософнн. 1990. № 11. С. 91.
шкадаваньня рэзумуе свой кароткі агляд дэфініцыяўкультуры Е.Шацкі3.
Разнагалосьсе падыходаў тут сапраўды ўражвае, што зьвязана, відаць, з асаблівасьцямі самога спакменю дыскусіяў: паняцьце „культура” неяк па самой сваёй прыродзе не падлягае канечнай тэрміналягізацыі і пры карыстаньні ім заўжды варта зважаць на пэўную долю яго мэтафарычнасьці. Але начым сыходзіцца большасьць вызначэньняў культуры — гэта канстатацыя, што падвалінай яе разуменьня зьяўляецца асэнсаваньне таго, ч ы м ёсьць сам чалавек. Зусім невыпадкова менавітаўХХ стагодзьдзі ўсе размовы пра „крызыс культуры” спахадуюцца драматычным канстатаваньнем „крызысучалавека”.
Стандартным дэфініцыйным „мейсцам сустрэчы” культуры і чалавека зьяўляюцца дзейнасныя стасункі чалавека са сьветам ды зь іншымі людзьмі, адмыслова спасяродкаваныя сыстэмамі разнастайных жыцьцёвых сэнсаў. Менавіта гэткі „чалавечы сьвет”, у якім разгортваецца спасяродкаваная сэнсамі дзейнасьць чалавека, найчасьцей і слугуе за вызначэньне культуры. Можна сказаць, што ддя сёньняшніх эўрапейцаў Культура азначае блізка тое самае, што для антычных грэкаў азначаў Космас, а апазыцыі Культура/не-Культураі Космас/Хаос навогулуспрымаюццаяк сынанімічныя.
Спасяродкаванасьць сэнсамі азначае тут, што ня сьвет сампасабе, да й па-за ўсялякім досьведам яго, не прырода („першая” ці „другая”), а сьвет, пэўным чынам сэнсаваарганізаваны, зьяўляецца натуральным асяродкам чалавечае дзейнасьці. Якслушнаадзначае Ю.М.Давыдаў, „чалавечы сьвет зьяўляецца сьветам культуры менавіта дзеля таго, што ён арганізаваны на с э н с а в ы лад. А яго сэнсавая арганізаванасьць, прасякнутасьць (прасьветленасьць) сэнсамі, а-сэнсаванасьць вынікае з таго, што людзі, якія яго ствараюць, жывуць і дзейнічаюць „з сэнсам’, гэта значыць ставяць перад с а б о ю (наперадзе сябе) вызначаныя мэты, дабіваюцца зьдзяйсьненьня гэтых мэтаў, ажыцьцяўляюць іх у рэчаіснасьці”4.
3 Шацкнй Е. Утопня н траднцня. М., 1990. С. 310.
4 Давыдов Ю.Н. „Картнны мнра” н тнпы рацнональностн // Вопросы фплософнн. 1989. № 8. С. 153.
Гэткім чынам, сьвет культуры — гэта ўся рэчаіснасьць, элемэнты якой маюць спэцыфічнае дваістае існаваньне: яны ня проста ёсьць наяве, але яшчэ й нешта значаць для чалавека, зьяўляюцца носьбітамі пэўных сэнсаў (як правіла, неадзінкавых), адным словам, існуюць сымбалічна. А ў сымболі найперш істотна тое, што ім можа быць кажная рэч або зьява (у гранічным выпадку — навогул усё, што заўгодна), паколькі яны беспасярэдна ўвасабляюць нейкія сэнсы. Сымболь, зрэшты, і ёсьць гэткая беспасярэдная тоеснасьць рэчы і сэнсу гэтае рэчы 5.