Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі
Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
Дынамізм, у нармальных умовах уласьцівы фрэймавым канфігурацыям, надае апошнім належную варыятыўнасьць і гібкасьць. Імаверна, што менавіта фрэймы ўтвараюць сапраўдную падваліну таго, што звычайна называюць ведамі, калі апошнія разумеюцца як „уменьні” 15 або абазнанасьць у тым, што і як рабіць у пэўнай сытуацыі.
Такім чынам, згодна з вышэйсказаным, мы будзем разумець пад культурай фрэймавы т э з а ў рус пэўнага грамадзтва, разгляданы ў яго сынхранічным аспэкце, у прад’яўленасьці яго „тут-і-цяпер” і адначасна ўва ўсіх сваіх частках. Калі ўскарыстацца тут больш „геамэтрызаванай” мовай, то можна сказаць, што культура — гэта адначасны стан фрэймавага тэзаўрусу грамадзтва, нібы зададзенага на „прасторападобнай гіпэрпаверхні” дадзенага бягучага моманту ў сымбалічнай прасторы-часе аб’ектываванага сацыялізаванага досьведу сьвету. У гэтым сэньсе традыцыя можа быць вызначана як д ы я х р а н і ч н ы аспэкт фрэймавага тэзаўрусу або як яго пераходнасьць з стану, задаванага на „гіпэрпаверхні” Sx пры t = t , у стан, задаваны на „гіпэрпаверхні” Ss пры t = t2 (tj < t2). Ясна, што мажлівасьці гэткіх пераходаў істотна залежаць ад наяўнасьці ды насталае напагатоўнасьці ў культуры адмысловых мэханізмаў трансьляцыі яе зьместу (тут: разнастайных фрэймавых канфігурацыяў) у часе.
У гэтым сэньсе, здаецца, апраўдана лічыць паняцьці „культурная традыцыя” і проста „традыцыя” абсалютнымі сынонімамі і ня ставіць, як гэта часьцяком робіцца, знака роўнасьці спаміж паняцьцямі „архаічная культура” ды „традыцыйная культура” (як характарыстыка культуры з боку таго, што складае яе каштоўнасны асяродак, што
15 Петров М. К. Человек н культура в научно-техннческой революцнн / / Вопросы фнлософнн. 1990. № 5. С. 82, 84.
сьвядома ў ёй ахоўваецца і падгрымліваецца). У „традыцыйных культурах” гэткім асяродкам зьяўляецца пастуляваны намі тэзаўрус фрэймаў і разнастайныя мэханізмы яго трансьляцыі ў часе. У гэтым стасунку зразумела, што ён у тае ці іншае меры мае быць уласьцівы ўсім, прынамсі, вядомым дагэтуль, культурам, як архаічным, гэтак і сучасным.
Мэханізмы трансьляцыі зьместу культуры могуць быць не-сэміятычныя і сэміятычныя. Да ліку першых належаць разнастайныя формы сымбалічных сацыяльных паводзінаў, перадусім гэткія складаныя ды нарматыўныя, як рытуал 16 і этыкет 17, а таксама невэрбальныя камунікацыі ў мікрасыстэмах „бацькі — дзеці”, „настаўнік — вучань” і г.д., высокая эфэктыўнасьць якіх ня раз адзначалася 18.
Вельмі праўдападобна, што менавіта ва ўлоньні першых адбываецца нараджэньне ды станаўленьне знакавых (сэміятычных) сыстэмаў рознага ўзроўню і складанасьці, адмыслова прызначаных дзеля кадаваньня й трансьляцыі наяўнага зьместу культуры (першасны сэміёзыс або сэміягенэз). У прыватнасьці, заслугоўвае тут увагі канцэпцыя Ул.М.Тапарова аб пераважна рытуальным паходжаньні адпрыроднай чалавечай мовы 19. Па-сутнасьці, тут можа йсьці гаворка пра сапраўдную сэміятычную рэвалюцыю. Паводле Ю.М.Лотмана, „зьяўленьне сэміятычных камунікацыяў адзначыла гіганцкі крок у бок устойлівасьці ды выжывальнасьці чалавецтва як цэлага” 20.
Выключная роля сэміятычных сыстэмаў зьвязаная з уласьцівасьцямі самых знакаў: іх дастатковай канстантнасьцю, мабільнасьцю, здольнасьцю лёгка спалучацца спаміжсобку, назапашвацца, тыражавацца, бязь цяжкасьцяў успрымацца і г.д., залежна ад асаблівасьцяў таго або іншага знака. Галоўная і найпершая функцыя знака —
16 Топоров В.Н. 0 рнтуале. Введенне в проблематнку. С. 33.
17 Байбурнн А.К., Топорков А.Л. У нстоков этакета. Л.. 1990. С. 7-8.
18 Семенцов В.С. Проблема трансляцнн траднцнонной культуры на прнмере судьбы Бхагаватгнты // Восток-Запад: Нсследовання. Переводы. Публнкацнн. М., 1988. С. 7-14.
19 Топоров В.Н. 0 рнтуале. Введенне в проблематнку. С. 21-23.
20 Лотман Ю.М. Культура какколлектнвный ннтеллект н проблемы нскусственного разума (предварнтельная публнкацня). М., 1977. С. 10.
абслугоўваньне трансьляцыяў веды 21. Менавіта на гэтую ўласьцівасьць знакаў спэцыяльна зьвяртаў увагу адзін з стваральнікаў сучаснай сэміётыкі (іначай, сэміялёгіі) — агульнай тэорыі знакавых сыстэмаў — вядомы швайцарскі лінгвіст і сэміёляг Ф. дэ Сасюр. У прыватнасьці, ён пісаў: мы па-сапраўднаму зразумеем існасьць знака
адно тады, калі пераканаемся, што яго ня толькі можна перадаваць, але што ён паводле самой сваёй прыроды прызначаны дзеля перадач ы” 22.
Адно з найістотнейшых прызначэньняў сэміятычных сыстэмаў — гэта мадэляваньне знакавымі сродкамі фрэймавых канфігурацыяў. Асабліва гэта датычыць адпрыроднай чалавечай мовы: „роля мовы зводзіцца да таго, што яна выступае сродкам знакавага захаваньня стандартаў паводзінаў, што ўлічваюцца пры плянаваньні будучых дзеяньняў” 23. Менавіта дзякуючы мадэлюючым уласьцівасьцям сэміятычных сыстэмаў дасягаецца належны ізамарфізм спаміж рознаўзроўневымі структурамі гэтых сыстэмаў і структурамі фрэймавага тэзаўрусу пэўнага грамадзтва.
Абодва разгледжаныя ўзроўні — сымбалічны (падставовы) ды сэміятычны — удзельнічаюць на свой лад у фармаваньні „карціны сьвету” і „мадэлі сьвету дадзенай культуры (мы схільныя адрозьніваць паняцьці „карціна сьвету” і „мадэль сьвету” з прычынаў, абмяркоўваць якія ня маем тут магчымасьці*). Акурат гэтыя інтэгральныя характарыстыкі любой культуры перадусім зьяўляюцца прадметамі культуралягічных штудыяў, бо менавіта ў іх найбольш выразна і цэльнасна рэпрэзэнтуюцца тыя асаблівасьці, паводле якіх культуры могуць быць адрозьненыя адна ад адной і пратыпалягізаваныя. Структура ж іх самых у найболыпай ступені аказваецца індуцыраванай структурай фрэймавага тэзаўрусу канкрэтнага грамадзтва.
21 Петров М.К. Человек н культура в научно-техннческой революцнн. С. 85.
22 Соссюр Ф. де. Заметкн по обіцей лннгвнстнке. М., 1990. С. 103.
23 Сорокнн Ю.А., Тарасов Е.Ф., Уфнмцева Н.В. „Культурный знак” Л.С.Выготского н гнпотеза Сепнра-Уорфа // Нацнонально-культурная спецнфнка речевого обіцення народов СССР. М., 1982. С. 8.
Гаворка пра гэта йдзе ў наступным разьдзеле гэтага выданьня.
3 увагі на гэта, парамэтрамі тыпалягізаваньня не павінны быць паасобныя таксоны або таксанамічныя шэрагі, дзеля таго што яны вельмі лёгка праектуюцца на плашчыні ўнівэрсаліяў, якія, паводле самой сваёй прыроды, робяць любую тыпалёгію, прынамсі, праблематычнай. Тым больш, што падобная традыцыйная таксаномія прынцыпова грунтуецца на статычных структурных мадэлях вывучаных аб’ектаў34. Цікавасьць для тыпалёгіі хутчэй павінны ўяўляць канкрэтныя сыстэмныя ўваходжаньні тых або іншых таксонаў у пэўныя дынамічныя (для дадзенага тыпу культураў, моваў і г. д. — адмысловыя) таксанамічныя канфігурацыі, структура якіх індуцыруецца структурай фрэймаў і іх мадэльных сэміятычных рэпрэзэнтацыяў.
Сымптаматычна, што ў культуралёгіі ўсё болыпае значэньне пачынае набываць тэма Мовы. У прыватнасьці, гэта адбіваецца ў канстатацыях „лінгвістычнага павароту” ў гуманітарных навуках XX стагодзьзя. Справа тут, безумоўна, у вадмысловых уласьцівасьцях самой адпрыроднай мовы, уяе яўна дынамічнай сыстэмнасьці (якая, між іншым, дазваляе, як той казаў, in vivo спраўджваць багата якія сыстэмалягічныя канцэпцыі) і ў нетрывіяльных ўзаемадачыненьнях, у якіх знаходзяцца спаміжсобку культура ды мова. Больш за тае, зараз можна ўжо сьцвярджаць, што і ўсамой лінгвістыцы адбываецца сваеасаблівы „паварот”: на зьмену „клясычнай” або, іначай, „картэзыянскай” парадыгме (калі пад апошняй разумець той больш глябальны фэномэн культуры,. палеміка й нават барацьба зь якім спа радзілі шматлікія „павароты” і „рэвалюцыі” ў навуцы й кульгуры XX стагодзьдзя) прыходзіць новая парадыгма, што паўстае ў выніку вывучэньня шырокай клясы складаных сыстэмаўсынэргетычнагатыпу. Цяпер усё больш выразна праглядае тэндэнцыя разглядаць мову як складаную дынамічную сыстэму з самаарганізацыяй 25 і „ўключаным”
24 Кнбрнк A .Е. Тнпологня: таксономмческая нлн обьясннтельная, статнческая нлн дннамнческая // Вопросы языкознанмя. 1989. N 1. С. 7, 9-10.
25 Kohler R. System theoretical linguistics // Theoretical linguistics. 1987. Vol. 14. No. 2/3. P. 241-257; Маковскнй M.M. Лйнгвнстнческая комбннаторнка: Опыттопологнческой стратнфнкацнн языковых структур. М., 1988.
суб’ектам 26. Менавіта ў тэрмінах новай парадыгмы аказваецца магчымым яўна сфармуляваць шэраг тэзысаў, што былі абсалютна нерэлевантнымі „картэзыянскай лінгвістыцы”, як, напрыклад, тэзыс пра спэцыфічную матываванасьць і неадвольнасьць моўнага (сэміятычнага) знака.
Што да нашае тэмы, то менавіта дынамічныя канцэпцыі мовы дазваляюць апісваць тыя працэсы і мэханізмы, якія забясьпечваюць мадэлюючыя ўласьцівасьці мовы і яе здольнасьці быць аховішчам ды трансьлятарам зьместу культуры. Перадусім — гэта разнастайныя стахастычныя працэсы, галоўным вынікам якіх аказваецца наяўнасьць на ўсіх узроўнях лінгвістычнай прасторы сваеасаблівых і характэрных адно для дадзенай мовы камбінаторных схемаў, якія, уласна, і рэгулююць, што і як можа быць выражана ў гэтай мове 27.
Досьледы апошніхгадоў (напрыклад, аналіз Ул.М.Тапарова гэткіх высокаканататыўных паняцьцяў, як вэдыйскае rta28, славянскае *sv^t29 ды іншых) дазваляюць зрабіць (пакуль гіпатэтычную) выснову, што слова служыць ня гэтулькі дзеля намінацыі паасобных прадметаў, зьяваў, станаў або дзеяньняў, колькі дзеля азначэньня цэльнасных сымбалічных рэпрэзэнтацыяў пэўных стандартных становішчаў — фрэймаў. У першую чаргу гэта, відаць. справядліва для так званай „т в о р ч а й аноматэтычнай эпохі, калі сэмантычныя матывіроўкі сьвядома высоўваліся і сьвядома рэалізоўваліся” 30. Раскрыць падобныя матывіроўкі, выявіць унутрысыстэмныя сувязі канкрэтнага слова і, гэтым самым, рэканструяваць фрагмэнт фрэймавага тэзаўрусу дадзенай культуры адно фармальнымі сродкамі без адначаснай рэканструкцыі суб’екта-анаматэта і фрагмэнту лінгвістычнай мадэлі сьвету, гамэа-
26 Топоров В.Н. Язык н культура: об одном слове-снмволе (к 1000летню хрнстнанства на Русн н 600-летню его в Лнтве) / / Валто-славянскне нсследовання. 1986. М., 1988. С. 17.
27 МаковскнйМ.М.Лннгвнстнческаякомбннаторнка... С. 29-30.
28 Топоров В.Н. Веднйское rta-: к соотношенню смысловой структуры н этнмологнн // Этнмологня. 1979. М., 1981. С. 139-156.