• Газеты, часопісы і г.д.
  • Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

    Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

    Сяргей Санько

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    56.07 МБ
    Але па меры таго, як дасьледнікі пераконваліся ў рэальным існаваньні гэткага феномену, як „карціна сьвету”, пашыралася кола тэарэтычных дастасаваньняў канцэпту КС як раз у тых дысцыплінах, што нацэленыя на вывучэньне спэцыфічных вымярэньняў існаваньня чалавека і грамадзтва, у якіх найбольш цэльнасна выяўляюцца ўзаемаадносіны чалавека са сьветам і найважнейшыя ўмовы яго існаваньня ўсьвеце. Таму не выпадкова, што паняцьце КС ўзялі наўзбраеньне філязофія, культуралёгія, кагніталёгія, лінгвасэміётыка і, да пэўнай ступені, псыхалёгія.
    У цэлым зварот да канцэпту КС у XX ст. быў матываваны: 1) у культуралёгіі — насьпелай патрэбай асэнсаваньня наяўнага культурнага плюралізму чалавецтва і самога фэномэну „культура”; 2) у лінгвістыцы — „антрапалягічным паваротам” лінгвістыкі і ўзьнікненьнем гнасэалінгвістыкі і кагнітыўнай лінгвістыкі, якія накіраваныя на высьвятленьне спэцыфікі моўнага „адлюстраваньня” рэчаіснасьці як інтэрпрэтацыі чалавекам сьвету; 3) умэтадалёгіі — адмовай ад чыста спазоравай гнасэалёгіі, зваротам да дзейнаснага разуменьня спазнаньня і яго зьмястоўна-анталягічных аспэктаў 13.
    Значны поступ быў зьвязаны тут з выкарыстаньнем структуральных мэтадаў дасьледаваньня канкрэтных „карцін сьвету”, разьвіцьцём сыстэмалягічных накірункаў („карціна сьвету” — складаны сыстэмны аб’ект, паводле вызначэньня) і канчатковым фармаваньнем, як самастойнага накірунку дасьледаваньняў, сэміётыкі — агульнай тэорыі знакавых сыстэмаў.
    Безумоўна, узрослая цікавасьць у шэрагу гуманітарных дысцыплінаў да гэткага глябальнага аб’екта, як „карціна сьвету”, тлумачыцца ня простым перайманьнем некаторых, сталых папулярнымі ў больш мэтадалягічна забясьпечаных навуках (як фізыка і, адпаведна, філязофія фізыкі), ідэяў, але і ўнутранымі патрэбамі саміх гэтых навук.
    У прыватнасьці, адкрыцьцё этнографамі і культуролягамі мноства культураў, што функцыянуюць на зусіх іншых прынцыпах, чым культура эўрапейская, якая доўгі час
    13 Постовалова В.й. С. 18.
    лічылася за культуру эталённа агульначалавечую, а то й проста за культуру par excellence, паглыбленьне ведаў пра культуры даўно зьніклых цывілізацыяў, усьведамленьне самастойнай каштоўнасьці ўсіх гэтых культураў, прывялі да прызнаньня прынцыповага плюралізму культураў чалавецтва. У сваю чаргу, тэарэтычная рэфлексія гэтага культурнага плюралізму ў васадах культуралягічнай кампаратывістыкі ды тыпалёгіі культураў запатрабавала пошукаў падставаў параўнаньня культураў, большых за стандартныя таксанамічныя сэрыі, пошукаў таго, у чым рэальная адрознасьць культураў выяўлялася б найбольш яскрава і выразна. Натуральна, што на ролю гэткай падставы параўнаньня стала прэтэндаваць КС культуры, як яе найбольш канцэнтраванае, інтэгральнае ўвасабленьне.
    Разам з тым асэнсаваньне плюралізму шматлікіх культураў мінулага і цяперачыні максымальна абвастрыла праблему разуменьня фэномэнаў чужой культуры. Стала відавочна, што падобнае разуменьне дасягальнае адно на шляху рэканструкцыі гэткай рэпрэзэнтацыі чужой культуры, якая б дапускала дастаткова адэкватную інтэрпрэтацыю любых яе элемэнтаў. Зноў жа ролю гэткай рэпрэзэнтацыі найлепшым чынам выконвае карціна сьвету культуры. Паколькі такой інтэрпрэтацыі патрабавалі самыя розныя элемэнты культуры (фрагмэнты тэкстаў, рэшткі матар’яльнага і духоўнага жыцьця чалавечых грамадзтваў і да г.п.), то „падключэньне” канцэту КС аказалася эўрыстычным і ў гэткіх навуках, як лінгвістыка, гісторыя, археалёгія.
    Можна вылучыць некаторыя характарыстычныя асаблівасьці „карціны сьвету”. Перадусім, КС — глябальны вобраз сьвету— гэта найскладаны псыхічны фэномэн, які заўсёды зьяўляецца вынікам усёй духоўнай дзейнасьці чалавека. У яго фармаваньні бяруць удзел усе яго псыхічныя здольнасьці: пачуцьці, эмоцыі, перажываньні, успрыняцьці, уяўленьні, мысьленьне, самаўсьведамленьне. Аднак, будучы ўгрунтаваная ў чалавечым досьведзе сьвету, КС, тым ня менш, самаляжыцьупадмуркучадавечагасьветабачаньня і сьветаўспрыманьня ў кажным чыне стасункаў чалавека са сьветам. У гэтым праяўляецца аблігаторны характар КС у дачыненьні да яе носьбітаў.
    Вылучаюцца тры падставовыя функцыі КС: 1) інтэрпрэтатыўная; 2) камунікатыўная; 3) рэгулятыўная (арыентатыўная, нарматыўная).
    Першая функцыя КС вынікае з таго, што любая КС ёсьць вынік інтэрпрэтацыі сьвету, але, адначасна, і ўмова магчымасьці гэткай інтэрпрэтацыі. У гэтым сэньсе любыя асэнсаваныя выказваньні пра сьвет аказваюцца эксплікацыямі фрагмэнтаў базыснай для дадзенай культуры карціны сьвету. Як інтэрпрэтацыя сьвету, КС уяўляе сэнсавы займеньнік сьвету, яго ідэальны „двайнік”, найважнейшай асаблівасьцю якога зьяўляецца безумоўная сапраўднасьць КС для яе носьбітаў. Унутраная ўпэўненасьць чалавека ў тым, што сьвет менавіта гэткі, як ён пададзены яму пераз „прызму” яго ўласнай карціны сьвету, зьяўляецца адной з найгалоўных умоваў самадзейнасьці чалавека.
    He выклікае сумневу, што КС зьяўляецца і найгалоўнай умовай магчымасьці камунікацыі паміж людзьмі. Як слушна заўважае В .Ул. Мартынаў, „ва ўмовах звычайнай гутарковай камунікацыі мы разумеем адзін аднаго толькі дзякуючы наяўнасьці супольнай мадэлі сьвету, што складваецца з калектыўнага і індывідуальнага досьведу* 14. Менавіта КС аказваецца той сфэрай, у суаднесенасьці з элемэнтамі якой устанаўліваюцца карэляцыі паміж сыстэмамі ўнутраных асабовыхжыцьцёвых сэнсаў камунікантаў, што зьяўляецца галоўнай умовай узаемнага разуменьня. Чым вышэй ступень аднароднасьці карцін сьвету, што ляжаць у падмурку камунікацыйных актаў, тым больш поўнае разуменьне, a значыць, і болыпая эфэктыўнасьць самой камунікацыі.
    У сваёй рэгулятыўнай функцыі КС культуры задае максымальную імпліцытную меру свабоды чалавечай дзейнасьці ў сьвеце. Разам з тым, будучы канцэнтраваным увасабленьнем усяго папярэднягадосьведу сьвету, КС задае сэнсавую прастору функцыянаваньня разнастайных схемаў дзейнасьці і нормаў паводзінаў. Апошнія могуць праяўляцца ў розных аўтаматызмах дзеяньня, стэрэатыпах паводзінаў, у нормах рэакцыі на тыя ці іншыя знадворкавыя ўзьдзеяньні, а могуць і сьвядома класьціся ў падмурак дзейнасьці
    14 МартыновВ.В.Уннверсалыіыйсемантнческнйкод:УСК-4. Препрннт № 2. Мн., 1988. С. 3.
    ў выглядзе сыстэмы правілаў, прынцыпаў і каштоўнасьцяў (параўн. сыстэмы аксыёмаўу аксыяматычных тэорыях як агульныя, далей нерэфлектаваныя пастановы тэорыі, якія абапіраюцца выключна на так званыя „мэтафізычныя прэсупазыцыі”, г.зн. нанайбольш агульныя дапушчэньні адноснаструктуры (магчымага) сьветуўцэлым). Відавочна, што, чым багацейшая сама КС, тым у больш разнастайным спэктры дзеяньняўяна будзе выяўляць сваю рэгулятыўнасьць.
    Адна з асаблівасцяў КС — яе напаўусьведамляны носьбітамі КС характар. КС ніколі (у нармальных умовах) не бывае дадзеная сьвядомасьці ўва ўсёй сваёй поўні, звычайна яна існуе ў досыць цьмяным, аморфным, неадрэфлектаваным выглядзе. Выяўленьне бальшыні складнікаў КС патрабуе выкарыстаньня спэцыяльных аналітычных працэдураў. Аднак апошнія, як апрычоныя формы дзейнасьці, самі ўгрунтаваныя ў пэўнай КС, адкуль вынікае, што КС можа быць паддатная рэфлексіі не ўваўсім сваім аб’ёме. В.І.Паставалавапараўноўвае КС з айзбэргам: „адначастка яе хаваецца ў глыбінях падсьвядомасьці, пранізваючы сабой ўсе чыны чалавечай жыцьцядзейнасьці, а другая карэніцца ў сьвядомасьці” 15.
    Можна вылучыць дзьве істотныя асаблівасьці КС: яе гранічную касмалягічнасьць (з’арыентаванасьць на Сусьвет як цэлае) і неўніковую антрапамарфічнасьць і антрапацэнтрычнасьць, якія выяўляюцца ў суаднесенасьці ўсяго існага з чалавекам і яго ўласьцівасьцямі 16 (параўнайма, напрыклад, гэткія паняцьці фізыкі, як „цела”, „работа”, „сіла” і да г.п.). Найбольш цэльна і выразна гэтыя асаблівасьці КС выяўляюцца ў так званай мітапаэтычнай карціне сьвету. Аднак ёсьць падставы лічыць, што мітапаэтычная КС утварае найбольш глыбінны (так бы мовіць, архетыпічны) ўзровень любой КС, які часьцяком мае неаб’ектываваны статус, рэпрэсуецца сучаснымі культурнымі формамі або наадварот імі эксплюатуецца, але, тым ня менш, аказвае сваё ўзьдзеяньне на іншыя ўзроўні КС. Гэткае ўзаемадзеяньне можа працякаць досыць драматычна для носьбітаў
    15 Постовалова В.І4. Цыт. пр.
    16 Топоров В.Н. Модель мнра // Мнфы народов мнра. Т. 2. М., 1992. С. 162.
    КС: інтэрфэрэнцыя розных КС і розныхузроўняў КС можа весьці да ўтварэньня КС-хімэраў.
    Як спэцыфічна чалавечая зьява, КС, натуральна, нясе на сабе й адбітак адмысловай сацыяльнасьці чалавека. Згодна з гэтым адрозьніваюць агульную (калектыўную) і індывідуальную карціны сьвету. Творцам і носьбітам першай выступае калектыўны (асацыяваны) суб’ект — разнастайныя чалавечыя калектывы (групы, этнасы, нацыі, з пэўнымі агаворкамі, чалавецтва ў цэлым). Падвалінай калектыўнай КС зьяўляецца засяроджаны досьведсьвету як вынік разнастайных кантактаў са сьветам у прадметнапрактычнай дзейнасьці шэрагаў пакаленьняў людзей.
    Індывідуальная КС сынтэзуецца чалавекам на груньце адпаведнай калектыўнай КС з элемэнтаў апошняй і ўласнага досьведу сьвету. Па сутнасьці яна ёсьць адмена калектыўнай КС, якая, такім чынам, выступае як свайго роду мера варыятыўнасьці шматлікіх індывідуальных КС дадзенага калектыву. У дачыненьні да індывідуальных КС калектыўная КС заўсёды мае нарматыўны характар.
    Дзякуючы сваім глябальным характарыстыкам КС беспасярэдна суадносіцца з такім глябальным „аб’ектам”, як культура. Прычым культура тут разумеецца як увесь рэчаісны сьвет, наколькі ён аказваецца ўцягнутым ў сфэру дзейнасьцяўчалавечыхкалектываў, г.зн. сьвет, пэўным чынам сэнсава арганізаваны. He выклікае сумневу спамернасьць КС і-культуры, што можа быць выражана і апісана ў розных тэрмінах.
    Калі выкарыстаць тут тэарэтыка-мноствавую мэтафорыку, то культуру можна разумець як вынік „мноствавага памнажэньня” КС і рэчаіснага сьвету: „культура” = „рэчаісны сьвет” х „карціна сьвету”. Гэта формула азначае, што любому элемэнту культуры можа быць пастаўлены ў вадпаведнасьць нейкі элемэнт (элемэнты) рэальнасьці і нейкі элемэнт (элемэнты) КС (у прыватнасьці, нейкія канстэляцыі сэнсаў). Відавочна, сюды ўключаюцца сытуацыі, калі, напрыклад, элемэнту КС няма адпаведнікаў у рэчаіснасьці ці наадварот. Тым ня менш, у культуры ім могуць адпавядаць „ненулявыя” элемэнты.