Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
24 Coseriu Е. Thesen zum Thema „Sprache und Dichtung” / / Beitrage zur Textlinguistik. Munchen, 1971. S. 183-189.
25 Топоров B.H. Модель мнра. C. 162.
Розныя сэміятычныя ўвасабленьні МС каардынуюцца спаміжсобку дзякуючы актывізацыі спэцыяльных мэханізмаў перакадыроўкі, прыпадабненьня—распадабненьня, наяўныху дадзенай культуры. Асаблівыя знакавыя комплексы, выяўляючы ў васадах МС сваю ўнутраную сыстэмнасьць, утвараюць адносна самастойныя кодавыя сыстэмы МС аж да адмысловых „моваў культуры”. Разам з тым усе кодавыя сыстэмы МС дапускаюць лінгвістычную рэпрэзэнтацыю, г.зн., што ў перакадаваным выглядзеяны могуць быцьуяўлены як фрагмэнты або падсыстэмы натуральнай мовы. Апошняя выступае, такім чынам, як унікальны знакавы комплекс культуры, як свайго роду мэта-мова культуры, яе lingua franca, што робіць яе найгалоўным інтэгратарам і мадэлі сьвету культуры і самой культуры.
Сяродменьш-больш вывучаных сёньня кодавых сыстэмаў можна назваць астральны (астранамічны) код, вэгетатыўны (расьлінны), зааморфны (тэрыяморфны, зьвярыны ціжывёльны), антрапаморфны, гастранамічны, музычны, адарыстычны, колеравы, лічбавы, арніталягічны, ляндшафтава-тапаграфічны, пэрсанажны, каляндарны, кінэтычны, прадметна-рэчавы, тэхналягічны ды інш. Кожны з названых кодаў мае сваю спэцыфічную сфэру рэлевантнасьці і, адпаведна, па-свойму мадэлюе пэўныя фрагмэнты рэчаіснасьці. Няпоўнае супадзеньне сфэраў рэлевантнасьці розных кодавых сыстэмаў, з аднаго боку, і іх структураў, з другога боку, узмацняе эфэкты няпоўнай перакладальнасьці ўмежах нават адной культуры, што, у сваю чаргу, зьвязана з прынцыповай нелінейнасьцю дзейсных у культуры мэханізмаў перакадыроўкі.
Як прыклад дзеяньня ў васадах мітапаэтычнай МС мэханізмаў перакадыроўкі, якія ўсталёўваюць структурны ізамарфізм розныхузроўняўі розных фрагмэнтаўМС, можна ггрывесьці вельмі паказальны для беларускай фальклёрнай традыцыі тэкст:
...Стаіць цярём вышы ўсіх харом. А ў тым цераме да чатыры углы, Чатыры угльі да чатыры акньі...
У адньім акне —• ясён месіц, У другім акне — ясна заря,
А ў трэцім акне — дробныя звёзды, А ў чацьвёртьім акне — цёмная ночка. Ясён месіц — Віцютка-пан, Ясна заря — яго жана, Дробныя звёздьі — яго дзеткі, Цёмная ночка — ўся яго сім’я 26 .
У гэтым тэксьце задаеццасвайго роду „перакладны слоўнік” з астральнага коду ў пэрсанажны і наадварот. (У тэкстах падобнага роду могуць рэалізоўвацца і больш складаныя выпадкі перакадыровак з уключэньнем, напрыклад, арніталягічнага (птушынага) коду („Мае сёстры — ўжыце перапёлкі”) або мэтэаралягічнага („Дробны дожджычкі — то дзеткі яго”). Але гэты тэкст цікавы яшчэ й тым, што ў ім апісаньне фрагмэнту МС праводзіцца практычна па ўсіх парамэтрах: прасторавым — суаднясеньнем значных элемэнтаў па бакох сьвету (касмалягічная гарызанталь) і па касьмічнай вэртыкалі, часавым — імпліцытным (у гэтым тэксыде) суаднясеньнем гаспадараз начным аспэктам (праз прыпадабненьне яго да месяца) і гаспадыні зь дзённым аспэктам; пэрсанажным; аксыалягічным — праз тэму ідэальнага парадку, ладу і, як вынік, дабра, ды інш.
Некаторыя кодавыя комплексы ў культурах пэўных тыпаў або ў пэўных знакавых сытуацыях могуць цалкам ці часткова „выключацца”. У гэтым сэньсе ўсе мадэлі сьвету, рэалізаваныя на нейкім наборы сэміятычных сродкаў, могуць разумецца як рэдукаваная мітапаэтычная МС і нават як свайго роду сублімацыі мітапаэтычнай МС. Апошняя ж на поўную меру актуалізуецца адно ў вадмысловай культурнай сытуацыі — у рытуале, які Ул.М.Тапаровым быў трапна названы „парадам усіх знакавых сыстэмаў” 27.
Трэбатаксамазазначыць, што ў вадрозьненьне адкарціны сьвету, якая можа быць як калектыўнай (або групавой), так і індывідуальнай, мадэль сьвету ў істотнай ступені ёсьць зьява сацыяльная. Аднак яе дачыненьне да на-
26 Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер’я. Мн., 1981. С. 43.
27 Топоров В.Н. О рнтуале. Введенне в проблематнку // Арханческнй рнтуалв фольклорныхн раннелмтературных памятннках. М., 1988. С. 7-60.
яўных у грамадзтве каналаў камунікацыі аказваецца нечакана дваістым. 3 аднаго боку, МС утвараецца ў выніку разьвіцьця разнастайных зносінаўлюдзей, спасяродкаваных сэміятычнымі сыстэмамі (разнастайнымі каналамі камунікацыі), але, з другога боку, сама МС і ёсьць найгалоўная ўмова магчымасьці любой камунікацыі. Гэтая акалічнасьць, відавочна, уносіць ува ўсю МС-праблематыку сваеасаблівую дыялектыку, якая, безумоўна, заслугоўвае спэцыяльнага разгляду.
3 праведзенага вышэй абмеркаваньня можна зрабіць выснову, што паняцьце „карціна сьвету” акцэнтуе ўвагу на кагнітыўных аспэктах праблемы „культура (resp. мова) і спазнаньне”. 3 гэтага гледзішча яна ўяўляе пачатковы і выніковы пункты працэсу спазнаньня. У паняцьці „мадэль сьвету” актуалізуецца сэміятычны аспэкт гэтай жа праблемы. Узаемадачыненьні паміж імі маюць гэткі ж характар, як і ўзаемадачыненьні паміж сэнсам і значэньнем, калі пад апошнім разумець выражаны знакава сэнс. Таму вырашэньне адзначанай вышэй гнасэалягічнай праблемы трэба шукаць ня проста ў назапашваньні фактаў імавернай карэляцыі паміж КС і МС той або іншай культуры, а ў высьвятленьні ступені іх структурнага ізамарфізму і характару іх магчымага ўзьдзеяньня адна на адну.
КАНСТЫТУТЫУНЫЯ ЭЛЕМЭНТЫ
АНТЫЧНАГА КОСМАСУ ЯК
ЭТАЛЁННАГА ДЛЯ
СТАРАЭЎРАПЕЙСКАЙ ТЭСМАТЫЧНАЙ
КУЛЬТУРЫ
У іншым мейсцы намі яўна была пастаўлена праблема культуралёгіі спазнаньня як апрычонага тэматычнага поля сучаснага культуралягічнага дыскурсу. Сама культура як цэнтральная тэма культуралёгіі разумелася намі як сваеасаблівы фрэймавы тэзаўрус канкрэтнага грамадзтва, a фрэймы — як сымбалічныя рэпрэзэнтацыі разнастайных экзыстэнцыйныхсытуацыяў \ Паколькі спазнаньне заўсёды зьдзяйсьняецца ў воласьці пэўных экзыстэнцыйных сытуацыяў, то фрэймавы унівэрсум культуры мае самае непасрэднае дачыненьне да характару і ўмоваў магчымасьці спазнаньня. Апошняе ўжо ня можа разглядаццаяк скрай незалежнае ад асаблівасьцяў тае або іншае культуры, а гэта значыць і ад канкрэтнага спосабу і абставінаў ягонага зьдзяйсьненьня. У сваю чаргу, гэта цягне за сабой неабходнасьць пастаноўкі праблемы тыпалёгіі веды ў зьвязку з праблемай тыпалёгіі культураў.
Паколькі любая веда і любое спазнаньне неўнікова грунтуюцца на „выказанай ці нявыказанай анталёгіі” 2, наш падыход да культуралёгіі спазнаньня будзе палягаць на
1 Санько С. Культура як тэзаўрус фрэймаў (папярэдняя публікацыя) / / VIEDA-1. Працы Беларускага інстыіуту Эўропы (Беларускага навукова-гуманітарнага таварьіства). Вып. 1. Мн., 1993. С. 70-79 (гл. с. 7-19 гэтага выданьня).
2 Хайдеггер М. Цоллнконеровскне семннары // Логос. Фнлософсколнтературныйжурнал. 1992. № 3. С. 94.
эксплікацыі характару карэляцыяў паміж „тыпам культуры” і „прынцыповай мэтафізычнай пазыцыяй”, як апошняя інтэрпрэтуецца М.ГайдэРерам 3. Падобная, прынамсі, па гранічных інтэнцыях, устаноўка пазначылася ў 80-я гг. нашага стагодзьдзя ўпаўночнаамэрыканскай мэтафізыцы, аж да памкненьняў да зам ены эпістэмалёгіі як гэткай пэўнымі адменамі культуралёгіі або філязофіі культуры 4.
Пад тыпам культуры мы будзем разумець надалей пэўную ўстойлівую канстэляцыю гэтак званых „касмалягічных” таксонаў, г.зн. такіх характэрных азнакаў, прыкметаў, рысаўкультуры, што маюць дачыненьне да „ўсяго існагаў цэлым” — сьветуўцэлым. Разгляданыя гранічна, яны задаюць канкрэтную парамэтрызацыю „мадэлі сьвету” ўсякай культуры 5.
„Прынцыповая мэтафізычная пазыцыя” вызначаецца, паводле М.Гайдэг'ера: „1) спосабам, якім чалавек як чалавек зьяўляецца самім сабой, ведаючы пры гэтым самога сябе; 2) праекцыяй існага на быцьцё; 3) абмежаваньнем істоты ісьціны існага; 4) тым, адкуль чалавек кожны раз бярэ і якім чынам ён задае „меру” ісьціне існага”6.
У гэтым сэньсе тэматычныя прасторы культуралёгіі і нейкай адмены „неклясычнай гнасэалёгіі” могуць супадаць у тае меры, у якой яны здольныя да выяўленьня той самай „выказанай ці нявыказанай анталёгіі”, якая ўсякі раз дапасоўвае любыя (дазволеныя (= ісьцінныя) ў дадзенай анталёгіі) пытаньні да „ўсяго існага ў цэлым”, сьвету, і чалавека ў „вось гэткім, а ня іншым” сьвеце.
У гэтай працы мы зробім спробу яшчэ раз прасьвятліць галоўныя канстытутыўныя элемэнты ўласна эўрапейскай тэсматычнай касмалёгіі, г.зн. найбольш істотныя ўяўленьні пра будову сьвету ў цэлым, уласьцівыя эўрапейскай тэсма-
3 Хайдеггер М. Европейскнй ннгнднзм / / Проблема человека в западной фнлософнн. М., 1988. № 3. С. 262.
4 Мельвнль Ю. К. Новые веяння в метафнзнке США // Вопросьі фнлософнн. 1989. № 6. С. 139.
° Топоров В. Н. Модель мнра // Мнфы народов мнра. Энцнклопедня. Т. 2. К-Я. М., 1992. С. 161-164.
6 Хайдеггер М. Европейскнй ннгнлнзм. С. 262.
тычнай культуры. Тэрмін „тэсматычная культура” мы ўжываем тут замест агульнаўжыванага, але, на наш пагляд, вельмі недакладнага тэрміну „традыцыйная культура”. Апошні, пасутнасьці самой справы, акцэнтуе ўвагунатым, што ў культуры нешта падлягае перадачы ад папярэдніх пакаленьняў наступным. Але, зразумела, што гэткага роду „традыцыйнасьць” ёсьць абавязковая рыса любой культуры, а ня толькі „традыцыйнай” (тут як сынонім „народнай”, „архаічнай” і да г.п.). Паколькі нас перадусім усякая культура цікавіць з боку таго, ш т о ў ёй падлягае перадачы, з боку яе зьместу, то мы замест тэрміну „традыцыйная культура” ў дачыненьні да культураў пэўнага тыпу будзем ужываць тэрмін „тэсматычная культура”, абагульняючы значэньні старагрэцкага слова . 0eo^ds— гэта „старая завядзёнка”, асьвечаная даўніной і звычайна не пісаная, навогул — тое, што не запісваецца, сьвяты закон, закон, усталяваны багамі7, таксама „правіла, узор, прэцэдэнт”. ©ea^ds б еспасярэдна суадносіцца з rj&os, „усім ладам і строем жыцьця” (пра апошняе гл. ніжэй).
Мы лічым, што эўрапейская тэсматычная культураўсваёй ядзернай частцы даводі аднародная, хоць магла рэалізоўвацца ў розных эўрапейскіх этнічных культурах з пэўнымі варыяцыямі. Адная з гэтых этнічных культураў— старагрэцкая — ужо вельмі рана знайшла свой выраз і замацаваньне ў вагромністым корпусе тэкстаў, што дайшлі да нашагачасу. Апроч таго, і сама культура і яе „касмалягічная” частка гэтак жа рана сталіся тэмай сыстэматычнай рэфлексіі для старагрэцкіх мысьляроў, у выніку якой багата якія канстытутыўныя элемэнты антычнага космасу былі эксплікаваныя ўжо тады. Зазначаныя акалічнасьці робяць антычны космас свайго роду эталёнам пры вывучэньні іншых этнічных культураў Эўропы. Антычны космас як эталённы для эўрапейскай тэсматычнай культуры ў цэлым і будзе прадметам нашага разгляду ў гэтай працы.