Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі
Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
7 Степанов Ю.С. „Закон” і „антнномня” в гуманнтарных науках. От Декарта до Флоренского н Лосева // А.Ф.Лосев н культура XX века: Лосевскне чтення. М., 1991. С. 40.
Пры гэтым мы будзем выкарыстоўваць мэтадычны прыём прывядзеньня „ў судотык” двох (суродных) „космасаў”, унашым выпадку — старагрэцкага і крыўскага (беларускага) тэсматычнага, пераз уключэньне ў„гульню” ўзаемаперакладаў і ўзаемаінтэрпрэтацыяў ладаў адпаведных ім моўных сыстэмаў— старагрэцкай і (крыху архаізаванай) крыўскай (беларускай), на тле, калі гэта неабходна ці магчыма, адпаведных праіндаэўрапейскіх фактаў. Мэта выкарыстаньня гэткагапрыёмудваістая: 1) выяўляючы канстытутьіўньія элемэнты антычнага космасу, адначасна ствараць прастору для магчымасьці іх суаднясеньня з эўрапейскім тэсматычным космасамуцэлым; 2) набліжэньне датыхзыходныхінтуіцыяў, што ляжаць у падваліне гэтых элемэнтаў, ствараючы іхны субстрат, і якія не заўсёды бываюць улоўнымі пры звычайным канцэптуальным аналізе.
Спэцыфіка сьветабачаньня антычнага чалавека неаднаразова з розных нагодаў абмяркоўвалася ў літаратуры, што ў ладнай меры спрашчае нам нашу ўласную задачу. Аднак на паасобных момантах мы будзем вымушаныя запыняцца адмыслова, бо можам падазраваць, што многія зь існуючых інтэрпрэтацыяўмогуць вельмі моцна быць матываваныя пэўнымі ідэалягічнымі ўстаноўкамі іхных аўтараў. Што праўда, ува ўсіх падобных выпадках мы ўстрымаемся ад непасрэднай крытыкі, бо апошняя будзе заважаць цікаваньню нашае тэмы.
„Усё існае ў цэлым” — вось антычная, максымальна прадуманая, формула антычнага космасу. Калі разглядаць яе сучасна, г.зн. — абстрактна, то ў ёй, відаць, няма нічога апрычона антычнага і яна з роўным посьпехам можа дапасоўвацца да любых гранічных уяўленьняў пра будову існага. Але, набытая намі пераз адмысловую адукацыю звычка да ўнівэрсалізацыі, можа адтуляць падманлівыя відалі. Таму нам належыць адразу ж арупіцца пытаньнем: што, уласна, мог мысьліць антычны грэк у споцямах „сьвету”, „існага”, „цэлага”, „усяго”. Мы можам, канечне, цешыць сябе спадзевам на інтуітыўную яснасьць таго, што падводзіцца нашым уяўленьнем пад гэтыя рубрыкі. Але, відочна, нічога ўжо ня можам парадзіць з тым, што самі грэкі мелі вялікія цяжкасьці акурату прадумваньні гэтых споцямаў. Нездар-
ма, нам здаецца, Арыстотэль гэтулькі ўвагі надаваў прасьвятленьню пытаньня пра існасьць існага і дакараў сваіх папярэднікаў за тое, што яны недастаткова глыбака прадумвалі ўласную істоту існага як гэткага, што не дазволіла ім слушна ставіць пытаньні адносна галоўнага спакмяня „першай філязофіі”, г.зн. адноснапачаткаўі прычынаўусяго існага.
Антычны пагляд на ўсё існае ў цэлым самым беспасярэдным чынам зьвязаны з апрычонай рэфлексыўнай устаноўкай антычнага грэка ў дачыненьні да роднай мовы. Зь вялікай пэўнасьцю можна сьцвярджаць, што ў галоўным сама старагрэцкая філязофія былавынікам больш ці менш дасьціпнай рэфлексіі надроднай мовай. Можна адно здагадвацца аб тае ступені даверу да роднае мовы, якая рабіла гэткую філязофію навогул магчымай. Зрэшты, для грэкаў сама грэкамоўнасьць была ледзь не сынонімам культурнасьці.
Што да нашай тэмы, то найперш зьвяртае на сябе ўвагу нейкая неверагодная блізкасьць усяго існага, наколькі яно існае, да чалавека, што адлюстравана і ў мове. Так, паводле Арыстотэля, праўсякае існае (тд dv), у якім бы сэньсе ня бралася адпаведнае сдова, гаворка заўсёды вядзецца на падставе нейкага адзінага прынцыпу, а менавіта — у дачыненьні ўсякагаіснага да існасьці: цігэтак, што існае ёсьць існасьць, або што яно ёсьць нейкі стан існасьці, ці станаўленьне існасьці, ці яе ўласьцівасьць, ці спараджэньне, ці пазбаўленасьць існасьці, ці навогул яе адмаўленьне (Arist. Met. IV, 2 1003b 4-11). Такім чынам, існае (rd dv)— гэтатое, штонеабходнанейкім чынам спрычынена даіснасьці (rj ovт'а}. Што ж гэта за існасьць, якую Арыстотэль схільны лічыць ці не за самы галоўны спакмень сваёй „першай філязофіі”?
Н ovoia— гэта тое, што робіць усякае існае існым, гэта істота існага, спосаб ягонага быцьця 8. Найпершае значэньне старагрэцкага слова ў ovoia — гэта „маёмасьць”, „собіна” ®. Гэта дакладна тое, што, напрыклад, па-славянску
8 Хайдеггер М. Основньіе понятая метафнзнкн // Вопросы фнлософян. 1989. N 9. С. 139.
9 Тут і далей старагрэцкія прьікладьі падаюцца паводле: Вейсман А.Д. Греческо-русскнй словарь. М., 1991; ПятроўскіЯ. Клясычны грэцка-беларускіслоўнік. Ч. 1. А-М. Гэйнсвільд (Флярыда), 1983; ПятроўскіЯ. Клясычны грэцка-беларускі слоўнік. Ч. 2. N Q. Гэйнсвільд(Флярыда), 1985.
перадаецца словам ісьціна 10, а па-нямецку словам Апwesen 11.1 ovoid, і ісьціна, і Anwesen у першапачатковым сэньсе азначаюць усё тое, што самым беспасярэдным чынам датычыць кажнага чалавека, больш затое, —што неабходна для ягонага ўласнага існаваньня.
Усякае неабходнае (але ня ўсэньсе прынуку, спаняволі, а хутчэй сваеасаблівага conditio sine qua non) для існаваньня нечага ці некага грэкі называлі на свой манэр тд Xprjpa, літаральна — „што прыдатнае для выкарыстаньня, ужываньня; рэч, знадбень; справа; маёмасьць; наўда”, „патрэбная рэч”, або зборна rd zprjpara „усё тое, што чалавек мае ў карыстаньні, ужытку, у сваёй гаспадарцы”. Але было б памылкай на гэтай падставе разумець rd xpfjpara і ij oven a, „неабходныя рэчы”, на сучасны манэр як адно матар’яльныя ўмовы існаваньня нечага, у прыватнасьці, чалавека. Гэткі „буржуазны матар’ялізм” быў, без сумневу, чужы для антычнага грэка, а дакладней сказаць, разглядаўся апошнім як проста ганебны. Бо, хаця гэткі пагляд на пэўны лад і датычыць рэчаіснасьці, але далёка ня ўсёй рэчаіснасьці. Разгляданая адно з гэткага гледзішча рэчаіснасьць — гэта рэчаіснасьць спахібленая і, якгэткая, чараватая бязьмернасьцю, самой па сабе дэструктыўнай. Апантанае цікаваньне адно матар’яльных мэтаў (накапленьне багацьця, напрыклад) робіць чалавека непамяркоўным („Багацьце — вар’яцтва” (Тэагнід)), бо гэта цікаваньне неіснуючай мэты. Мэта, паводле Арыстотэля, гэта заўсёды нейкая граніца, завершанасьць і, як гэткая, дасканаласьць і дабро. Багацьце ж самое па сабе бязьмернае, бо „няма граніцы багацьцю” (Салён) 12. Багацьце, як усякае ў самом сабе безгранічнае, здольнае разбурыць нават касьмічнае цэлае, паколькі яно выклікае да быцьця бязьмерную анталягічную сілу Т) v^pi ? — „бясчынства”, „загану”, „сваволю”, „анямерую” і г.д.
Вось чаму для быцьця чалавека неабходныя й іншыя разрады rd хрг/рата. Арэстотэль адмыслова падкрэсьлівае, што
10 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 3. Г-І. Мн., 1985. С. 406.
11 Хайдеггер М. Цоллнконеровскне семннары. С. 85.
12 ВернанЖ. П. Пронсхожденне древнегреческой мыслн. М., 1988. С. 104-105.
спачоўнае, човамі ўспрыманае (матар’яльнае ў нашым сёньняшнім разуменьні, далёкім ад разуменьня „матэрыі” ў антычнасьці) — гэтатолькіадзін разрадіснага: „Бо аднатолькі навакольная воласьць таго, што ўспрымаеццачовамі, увесь час знаходзіцца ў стане зьнішчэньня і ўзьнікненьня; але гэтая воласьць складае, можна сказаць, мізэрную частку ўсяго, так што было б справядліва дзеля тых, (неспачоўных), рэчаў апраўдаць гэтыя, чым дзеля гэтых асудзіць тыя” (Arist. Met. IV, 1010a 28-32). Больш затое, самапрырода — гэтатолькі адзін апрычоны род існага, таго, які мае пачатак руху і спакою ўсамым сабе (Arist. Met. IV, 3 1005a 35; VI, 1 1025b 1922), так што й душа ў багата якіх адносінах належыць да колапрыродныхрэчаў (Arist. Met. IV, 1 1026a 3-5).
Але могуць быць і іншыя роды існага. Пра іх Арыстотэль згадвае, напрыклад, калі кажа, што разам з навукай аб прыродзе існуюць яшчэ дзьве тэарэтычныя (г.зн. скіраваныя на спазор існасьці) навукі: матэматыка і тэалёгія (навука аб боскім), апошняя, што праўда, па сутнасьці не адрозьніваецца Арыстотэлем адсамой „першай філязофіі” (Arist. Met. VI, 1 1026a 20-30).
Могуць існаваць гэткія разрады існага, істота якіх палягаеўняяўным, прытоеным, прыхаваным. Гэтаіснае, гэтак бы мовіць, у модусе адсутнасьці. Яны адкрываюцца адно з пэўнай пазыцыі да існага ў цэлым. Іхная воласьць (усяго, што было, што ёсьць і што будзе) даступная для правідцаў, аракулаў 13, паэтаў, як каханцаў Музаў (Гесыёд), і філёзафаў, бо апошнія арупленыя ўсім існым паколькі яно існае (Арыстотэль).
Пра гэта, відаць, казаў Геракліт: 6 ava^, ov тд pavTEiov ёаті тд ev ДЕАсроіз, ovte Хёуеі ovte xpvnTEi dAAa or^paivei („Валадар, чыё прарыцалішча ў Дэльфах, нічога не выказвае й нічога ня ўтойвае, але дае спокмеўку”) (DK В93). Паспрабуйма зразумець гэта па-гераклітаўску. Апалён (адная з галоўных функцыяў якога — ўсё прыводзіць да яснасьці) пераз дэльфійскага аракула, ашчадна дазваляючы ўсякаму існаму быць так, як яно ёсьць, г.зн. не выводзячы з па-
13 Хайдеггер М. йзреченне Анакснмандра / / Хайдеггер М. Разговор на просёлочной дороге. М., 1991. С. 46-50.
таемнасьці тое, што прыхавана, але й ня ўтойваючы тое, што не прыхавана, дае спокмеўку, знак, нагадку, даючы гэтым самым чалавеку магчымасьць арупіцца нечым неспачоўным і, можа, значна больш ддя яго істотным. Бо любыя аракулы маюць значэньне адно нагэтулькі, наколькі яны маюць дачыненьне да самой сутнасьці справы і стану рэчаў, нічога да іх не дадаючы ад сябе і нічога не адымаючы (на сваю карысьць), г. зн. наколькі яны датычаць самой о v аіа (параўн. блр. ісьйіна „пазыка (тое, што даецца ці бярэцца) безадсоткавыхпрырашчэньняў” іпрыгэтым ісьуіць „рабіць пачыстым сумленьні” м).
Што ж робіць Апалён, даючы пераз свайго аракула спокмеўку на тое, што ёсьць, але не зьяўленае? Верагодна, нагадваючы гэткім чынам на нештаўжо існае, ён уводзіць гэтае існае ўволасьць таго, чым арупліваюцца. Гераклітава слова or)paivw „даваць знак; азначваць” так бывае і перакладаюць як „нагадваць” 15. Гэтае наша слова (нагадвайь) беспасярэдна этымалягічна суадносіцца з словам гадка „турботная думка”, наогулжа пачаткова, відаць, „усякі стан захопленасьці, арупленасьці нечым, не заўсёды яўным і відочным, але, безумоўна, прыманым за пэўнае існае”. Адсюль і сэмантыка гэткага слова, як агадаць „паклапаціцца, парупіццааб нечым; расстарацца на нешта; забясьпечыць” (тое жу латыскім слове gadat). Параўнайма яшчэ: загадаць, адгадсшь, згадайь, прыгадаць, гадаваыь ііншыя ў гэтым шэрагу, але мы пакінем іх тут без абмеркаваньня.