Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
Таму нас у прынцыпе не павінна зьдзіўляць адмысловая жывучасьць прасторавай намэнклятуры — гідраніміі, тапаніміі, мікратапаніміі (хоць і ў меншай меры). Вывучаючы мяйсцовыя назовы, часьцяком удаеццадаведаццацінеадзіна магчымае пра насельнікаў нейкага краю, мова якіх тут ужо не гучыць тысячагодзьдзі. Нездарма тапанімію і гідранімію называюць „мовай зямлі”, с а м о й зямлі.
Прасторавыя інтуіцыі прасьвечваюць і ў гэткім архаічным індаэўрапейскім тэрміне, як *п-теп&,*dhe„класьці імя” (як нешта ў нейкае спахоўнае мейсца), зьвязаным з абрадамінайменаваньня, напрыклад, народжанага немаўляці або чалавека пры пераходзе яго ў наступную ўзроставую групу (у старажытным грамадзтве), або на пачатку
28 Cassirer Е. Philosophic der symbolischen Formen. Bd. 2. Darmstadt, 1925. S. 109.
чарговага буйнога каляндарнага цыклу 29. Вось адбітак гэтай традыцыі ў крыўскай (беларускай) каляднай (што ўзыходзіць, відаць, да веснавой навагодняй абраднасьці, зьвязанай з народзінамі бога) песьні:
На вашым дварэ дрэва стаяла, А пад тым дрэвам цісова краваць. На той краваці божая маці, Божая маці сына радзіла.
Сыяджаліся, раду радзілі,
Раду радзілі, чым імя накласьць...30
Больш за тое, для культураў пэўнага тыпу навогул уласьцівы сваеасаблівы ізамарфізм мейсца імя ў анамастыконе грамады і мейсца носьбіта гэтага імя ў грамадзкім цэлым. М.К.Пятроў разглядаўтакія грамадзтвы, як заснаваныя на прынцыпе асабова-іменнага кадаваньня 31.
У зьвязку з усім гэтым, здаецца, варта запыніцца яшчэ на адной акалічнасьці (дэталёва мы мяркуем разгледзець яе ўіншым мейсцы). 3 аналізу высьвятляецца, што ўіндаэўрапейскіхмовахасабовыя займеньнікі (г.зн. часьціны мовы, што выкарыстоўваюцца ў камунікатыўных актах замест імёнаў, найперш, натуральна, уласных імёнаў) разьвіваюцца на пэўнай стадыі функцыянаваньня мовы на субстраце прасторавых дэйктычных элемэнтаў, якія суадносяць тое, пра што йдзе гаворка, зь мейсцамі ўдзельнікаў камунікацыі і прадметаўкамунікацыі32.
Тут найперш цікавасьць для нас уяўляе займеньнік 1-й асобы адзіночнага ліку — „Я”. Ён уласьцівы ўсім індаэўрапейскім мовам, што, безумоўна, сьведчыць пра ягоную адмысловую старажытнасьць. Для гэтага займеньніка даволі надзейна ўзнаўляецца праформа * Не-д’Н-(от], што літа-
29 Топоров В. Н. О некоторых предпосылкахформнровання категорнн прнтяжательностн / / Славянское н балканское языкознанне. Проблемы дналектологня. Категорня посесснвностн. М., 1986. С. 148.
30 Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. Мн., 1989. С. 23.
31 Петров М. К. Язык, знак, культура. М., 1991. С. 97—105.
32 СтепановЮ. С. йндоевропейское преддоженне. М., 1989. С. 86-128.
ральна азначае „вось тутэйшы” 33. Гэты спракаветны спосаб азначаць існасьць уласнага існаваньня ў зьвязку зь мейсцам у сваёй спахоўна адкрытай воласьці быў нагэтулькі натуральны і трывалы, што яшчэ ўХХ ст. быўвыкарыстаны беларусамі дзеля выразу сваёй саматоеснасьці („мы. тутэйшыя, а край наш заораны”) і, натуральна, ня быў успрыняты ані сваёй, ані чужой інтэлігенцыяй, якая ў вадпаведнасьці з сваёй адукацыяй чакала якога заўгодна самавызначэньня (рускімі, палякамі, беларусамі), але адно ня гэткага.
Цікава ў зьвязку з гэтым адзначыць таксама, што М .ГайдэТер адным з галоўных паняцьцяў сваёй фундамэнтальнай анталёгіі — Dasein як „быцьцё-вось; тут-быцьцё” — па сутнасьці спрабуе ажывіць гэтую забытую ўжо адмысловую настроенасьць эўрапейскага чалавека на ўсё існае ў цэлым. Гэтае „Я” — як Тутэйшы, як Dasein — натуральна, ня мае нічога супольнага зь „Я” як суб’ектам новаэўрапейскай мэтафізыкі. Але ж „Я” некалі мела яшчэ й у л а с н а е і м я, а ня просты рэгістрацыйны знак, нумар, у які ператварыў свае імёны сучасны чалавек як „Я”-суб’ект.
Тое, што мейсцы могуць мець сваю ўласную апрычоную „сілу”, раскрываную насустрач адкрытамуяму суроднаму, можа ўзрушаць неразумныя душы „мізэрных людзей” на цікаваньне ч у ж ы х, н е с в а і х, але зь нейкіх прычынаў прывабных для іх, мейсцаў. Найперш у гэтым карані вядомай і сёньня зьявы „мейсніцтва” 34. Гранічная праява гэткага„мейсьніцтва” — гэта канкіста, зваяваньне, пака рэньне (чужой) прасторы навогул (такбы мовіць, усіх мейсцаў запар), сталыя для культураў некаторых тыпаў — найперш для так званых „хранальных” ці „тэмпаральных” культураў — ці не галоўнай адметнай рысай 35. Але паколькі гэткія памкненьні адпачатку несувымерныя спакмяню памкненьняў дзеля іхнай несуроднасьці, яны ўносяць у
33 Тогюров В. Н. О некоторых предпосылках формнровання категорнй прнтяжателыюетн. С. 163.
34 Тамсама. С. 151.
35 Хайдеггер М. Нскусство н пространство. С. 95; Neher A. The view of time and history in Jewish culture / / Cultures and Time. Paris, 1976. P. 150.
цікаваную воласьць бязьмернасьць і безгранічнасьць, цікаваньне якіх, як і багацьця, пазбаўляе чалавека памяркоўнасьці, а мейсца — суладнасьці (і сакральнасьці), спараджаючы нішто іншае, як зло.
Утрыманьне чужога навогул не прыродна для воласьці. Яна як пэўным чынам прыўгатаваная мяйсцовасьць ёсьць адстаўленасьць, аддаленасьць, выстаўленасьць, выдаленасьць і, гэтым самым, вызваленасьць адусяго антал я г і ч н а іншага. У гэтым сэньсе /шра заўсёды вызначае пэўную мяжу, граніцу і сама вызначаецца ёю. Дзеля гэтага слова воласьць можа стаяць як простае дапаўненьне пры дзеяслове а<рорі(ы „аддзяляць мяжой, разьмяжоўваць, абмяжоўваць, вызначаць” 36. Межы воласьці ахоўваюць ад суседзяў, якім узманецца адхапіць яе частку (Плятон) 37. Пры неабходнасьці мяжа можа і ўмацоўвацца для надзейнага падтрыманьня спахоўнай адкрытасьці воласьці (параўн. тб xwpiov „умацаванае мейсца, умацаваньне, фартэца”). А ў рэчышчы нашага аналізу суадносінаў споцямаў оіаіа і %ыра вельмі цікавы выраз: ovm'a асрыріорЕУГ) nvi „закладзеная камусьці маёмасьць”, літаральна: „маёмасьць, аддзеленая мяжой”, бо пры закладзе сяліба абгароджвалася слупамі38 (параўн. ісьціна „пазыка” і г.д. у сувязі з закладнымі адносінамі39). Тут часовае адчужэньне воласьці-маёмасьці адбываецца перазь яе перамежаваньне-перавызначэньне.
Разам з тым Х^Ра як для свайго пэўным чынам прыўгатаваная мяйсцовасьць ёсьць ня проста адстаўленасьць, выстаўленасьць, выдаленасьць нечага іншага (анталягічна іншага), адмежаваньне ад яго {хшР'Сш „ставіць асобна, аддзяляць”, %ырі ? (прыназоўнік) „без; апрача (іх); далёкааднас; за выняткам”), а на пэўны лад структураваная воласьць, што ўсяму неабходнаму дорыць уласнае мейсца. Яна ёсьць магчымасьць узаемнай расстаноўкі, бо сама па сабе мае ўнутраны строй (блр. строй этымалягічнаўзыходзіць датаго самага кораню, што і ў слове прастора).
36 БородайТ. Ю. Семантнка слова chora уПлатона. С. 63-64.
37 Тамсама.
38 Вейсман А.Д. Греческо-русскяй словарь. С. 233.
39 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 3. С. 406.
Хшра сваім унутраным строем стварае магчымасьць суладнай узаемнай растаноўкі таго, што можа ўвайсьці ў воласьць руплівасьці і раскрыцца ў сваёй істоце.
Спахоўна адкрытая воласьць існасьці задае, паводле выразу М.Гайдэг'ера, апрычонае „кола непрыхаванасьці існага”, у якое можа ўваходзіць існае, каб у ім прысутнічаць 40. У сваёй воласьці існасьць адкрывае меру прысутнасьці ўсякага існага ў коле непрыхаванасьці: адно спабывае ў ім, бо нейкім чынам спрычынена да існасьці, іншае ж не спабывае, адсутнічае, бо ніякім чынам да яе не спрычынена. Воласьць існасьці адкрывае прастору для прысутнасьці існага і абмяжоўвае яе ад усяго тут-не-спабыўнага, не-прысутнага, адсутнага. Сама істота існасьці палягае ў гэтай непрыхаванасьці для дапушчанага ў прысутнасьць. М.ГайдэРер інтэрпрэтуе старагрэцкае слова rj аЛрОеіа „ісьціна” менавіта як вось гэткую непрыхаванасьць 41.
У гэтай спахоўна адкрытай у сабе воласьці можа пасяліцца чалавек для собскага пражываньня. Зрэшты, разгляданая гранічна, усякая існасьць ёсьць магчымасьць для чалавека пасяліцца ў яе спахоўна адкрытай воласьці, калі яны па прыродзе суродныя. Калі гэта здараецца, агранічаная прыналежнасьць чалавека да кола непрыхаванага раскрывае яго самога ў яго самавітасьці 42. „Чалавек кажны раз стаецца мерай прысутнасьці і непрыхаванасьці існага дзякуючы сваёй сувымернасьці таму, што яму найбліжэйшым чынам адкрыта, і абмежаванасьці гэтым апошнім, — без адмаўленьня закрытых ад яго даляглядаў і без самаўпэўненага намеру судзіць і выракаць пра іхнае быцьцё ці небыцьцё” 43.
Грэкі называлі спахоўна адкрытую воласьць собскага пражываньня чалавекасловам Яно азначае найперш „звычайнае мейсцазнаходжаньне чалавека, ягонае жытло”, атаксама„нораў, звычай, характар, ладмысьленьня”. Менавітатут ісьціцца (забясьпечваеццаі,гэтымсамым,
40 Хайдеггер М. Европейскнй ннгнлнзм. С. 263.
41 Тамсама. С. 264.
42 Тамсама
43 Тамсама. С. 264-265.
спраўджваецца) істота (даба) чалавека ў ягонае існасьці44. I ў першую чаргу гэта д о м чалавека. „Дом — найчысьцейшы выраз істоты чалавека, які навогул існуе. Першапачатковая форма дому суцэльна вырастае з арганічнага пачуцьця. Яе нават не ствараюць” 45.
Цінягэткуюадмысловую настроенасьць воласьці-існасьці на ўсё існае ў цэлым і на чалавека меў на ўвеце Арыстотэль, калі параўноўваў парадак (строй, лад) космасу і парадак у доме: „Трэба таксама разгледзець, якім з двух спосабаўутрымлівае прырода сусьветнага цэлага дабро і найлепшае — як нешта існае паасобку ды само па сабе ці як парадак. Або і гэтым і тым спосабам, як у войска? <...> (У сусветным цэлым) усё ўпарадкаванана пэўны лад, але не аднолькава і рыбы, і птушкі, і расьліны; і справа йдзе ня гэтак, што адно ня мае ніякага дачыненьня да аднаго; нейкае дачыненьне ёсьць. Бо ўсё апратана для аднае (мэты), але так, як гэта бывае ў доме, дзе вольны менш за ўсё мае рабіць усё, што толькі давядзецца; наадварот, для вольных усё або ладная частка (справаў) вызначана, тады як у рабоў і жывёлінаў мала што мае дачыненьне да агульнага (дабра), і з ладнага ім застаецца рабіць што выпадае (г.зн. не неабходнае, як у свабодных, а выпадковае, не істотнае. — С.С.), бо прырода кажнага зь іх складае гэткі пачатак. Усякаму, на мой сподум, неабходна заняць сваё апрычонае мейсца, і гэта датычыць і іншых сфэраў, у якіх удзельнічаюць усе дзеля (карысьці) цэлага” (Arist. Met. XII, 10 1075a 10-25).